ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка 2024 года |
Божыя справы - у вачах моладзі
Как быстро летит время и уже 7-9 мая стали историей, но это история для многих молодых сердец станет незабываемой сказкой, которую на протяжении всего года мы с таким нетерпением ждали, и наши ожидания были полностью оправданы. Сотни молодых людей со своими священниками, сестрами из монашеских орденов и опекунами в эти дни с разных концов нашей епархии приехали в Щучин. Всех нас объединяло одно - безграничная любовь к Богу. На протяжении этих трех дней Щучин стал для нас вторым домам, в котором нас с большим теплом и радушием встретили отцы-пиары и жители этого прекрасного городка. Да, эти дни стали для нас действительно незабываемыми: это конференции, на которых мы еще глубже познавали те дары, которые дает нам Бог, концерты наших прекрасных групп: «MAJ», «Небасхіл» и «AVE». На их выступлениях мы пели, танцевали и все вместе прославляли Бога . Ну и конечно, кульминацией каждого дня была святая Месса, на которой мы черпали новые силы, получали духовный заряд и встречались с Христом в Евхаристии. Эта встреча молодежи дала нам прекрасный шанс познакомиться с новыми людьми, еще больше сблизиться, несмотря на те расстояния, которые нас разделяют в повседневной жизни. Ну и конечно, сделать еще один большой шаг навстречу ко Христу, который является нашим Учителем. Каждая сказка когда-то заканчивается, но эта встреча молодежи надолго останется в наших сердцах. В конце хотелось бы поблагодарить отцов-пиаров - всех, кто принимал нас в своих домах, ну и конечно, кс. Антония Гремзу. Без вас и ваших стараний мы никогда бы не стали участниками этого прекрасного праздника.
Дима Ходаковский, Гродно
†
Гэтыя дні моладзі ў Шчучыне - далёка не першыя ў маім жыцці. Да гэтага было шмат іншых спатканняў, і, параўноўваючы іх паміж сабой, я не магу сказаць, што адны з іх былі лепшымі, а іншыя – горшымі. Кожная з такіх сустрэчаў - выключная, яе немагчыма прадубліраваць, бо заўсёды падчас гэтых супольных дзён малітвы ўзнікаюць розныя пачуцці.
З’езд у Шчучыне стаў чарговым святам маладых людзей. Святам тых, хто кожны дзень жыве сваім уласным жыццём, змагаецца з клопатамі, выконвае пэўныя абавязкі. Нягледзячы на тое, што ўсе мы не падобны адзін да аднаго і паходзім з розных куткоў дыяцэзіі, нас аб’яднала адно вялікае жаданне: сваёй сустрэчай разам праслаўляць Пана і Збавіцеля, дзякаваць Яму за тое, што чалавек не з’яўляецца самотным “востравам”, але створаны, каб жыць у супольнасці.
Калі толькі распачалася св. Імша ў першы дзень, то я адчула, як моцна радасць разрывае маё сэрца, бо ведала, як вельмі мала мне не хапала, каб не прыехаць на гэтае спатканне... Пасля амаль кожная хвіліна ўпэўнівала мяне ў тым, што варта быць тут. Асабліва ўразіла атмасфера спаткання: узаемная павага, цеплыня, усмешкі. Тут адчуваеш сябе часцінкай адной вялікай сям’і, якую разам сабраў сам Бог. Яго прысутнасць проста нельга не адчуць. Падчас пасілкаў, св. Імшы, канцэртаў або катэхэзы – паўсюдна гучыць Яго імя, і выходзіць яно не толькі з вуснаў, але перш за ўсё, з маладых сэрцаў, бо менавіта ў іх нараджаецца Божая любоў.
Асабіста для мяне дні Моладзі – гэта не толькі магчымасць кудысьці разам выехаць, спаткаць сяброў з іншых парафій або знайсці новых. У першую чаргу, гэта вельмі зручны шанц атрымаць адказы на шматлікія пытанні, якія часам круцяцца ў галаве і не даюць супакою. Маладзёжная сустрэча ў Шчучыне, дзякуючы тэме васьмі благаславенняў, наблізіла адказ на пытанне аб тым, што такое - сапраўднае шчасце і як яго атрымаць. Яно дало магчымасць навучыцца некаторым рэчам.
Канферэнцыя і гаміліі дапамаглі паглядзець на жыццё з іншага боку, а праца ў групах падчас катэхэзы навучыла слухаць і супрацоўнічаць.
Спатканне моладзі – гэта таксама пара добрай забавы. Яно сведчыць пра тое, што маладыя людзі могуць цудоўна праводзіць вольны час без злых звычак. Падчас гэтых дзён сапраўды адчувалася, што жывеш на поўную магутнасць. Упэўнена, што нікому не хацелася вяртацца дадому, да сваіх спраў і клопатаў...На жаль, час бяжыць няспынна. Дні Моладзі-2010 у Шчучыне ўжо сталі часткай мінулага, але яны заўсёды будуць прыпамінаць, што, насуперак усім перашкодам, варта крочыць за Хрыстом кожны дзень, варта змагацца і пілігрымаваць далей, пазнаваць сябе і Бога як мага глыбей і заўсёды давяраць свайму Настаўніку, якім ёсць Езус Хрыстус!!!
Марыя Кукліс,Ліда-Фара
З 7 па 9 мая ў слаўным горадзе Шчучыне праходзіла сустрэча моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. На гэтым мерапрыемствы прысутнічала больш за тысячу чалавек рознага ўзросту... Усе яны былі з розных раёнаў Гродзенскай вобласці. Усе дабіраліся як маглі: хтосьці ехаў аўтобусам, хтосьці - на цягніку, а камусьці трэба было прайсці пару кіламетраў, камусьці - пару метраў. Сустракалі нас вельмі добра. Давалі памяткі: значкі і спеўнічак “ЗАСПЯВАЙЦЕ З AVE ”. Пасля (дзякуючы шчучынскай моладзі) нас завялі ў хату, дзе мы павінны былі начаваць... у нас быў вольны час, каб пазнаёміцца з горадам, сустрэць новых сяброў, памаліцца...У 19 00 гадзінаў мы сабраліся на святую Імшу, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Аляксандр Кашкевіч -так і пачалася сустрэча моладзі. Вечарам адбылася канферэнцыя, а пасля яе - цудоўны канцэрт гурту “МАJ”. Дзяўчаты - малайцы! Усе радаваліся, танцавалі... Найбольш запомнілася катэхеза “Восем Благаславенняў”. Гэтыя словы, якія да нас данеслі тыя, хто праводзіў катэхезу, назаўсёды застануцца ў нашым жыцці і памяці. Гэтыя словы, напэўна, кранулі кожнага, таму мы ўсе слухалі вельмі ўважліва, задавалі пытанні, разважалі. Пад вечар адбылося аднаўленне абяцанняў Хросту. Напэўна, гэты момант мы запомнім назаўсёды, бо мы не памяталі, як нас хрысцілі. Усе стаялі са свечкамі - сімвалам нашай веры. Я трымала свечку ў руках і разумела, што гэтага, напэўна, больш ніколі не будзе, а калі маю галаву палілі асвечанай вадой, то я адчула супакой у маёй душы. Як быццам ізноў нарадзілася! Я веру, што гэта адчуў амаль кожны... Мяне вельмі кранулі словы, якія выказалі маладыя людзі, што вярнуліся да Бога, каб знайсці суцяшэнне. Вечарам адбыўся канцэрт гурту “НЕБАСХІЛ” з Мінска. Яны падаравалі нам усмешкі і вельмі добры настрой.Але хутка ідзе час... і ў 8 гадзін раніцы моладзь прыйшла на супольную малітву. Пасля св. Імшы ўсе разам мы пайшлі на канцэрт гурту “AVE”. Як заўжды гэты ансамбль запальваў нашыя сэрцы, грэў душу. Хутка надыходзіў час развітання.... Ад’язджалі аўтобусы...Мы развітваліся са сваімі новымі сябрамі... развітваліся, але абяцалі, што хутка сустрэнемся!
Я звяртаюся да моладзі, якая не змагла прыехаць на гэты з’езд: “Сябры! Пабыўшы тры дні разам з Богам, кожны знайшоў хоць крыху таго, што шукаў усё жыцце. Таму падумайце і на наступны з’езд АБАВЯЗКОВА прыедзьце!”
Вялікі дзякуй усім, хто дапамог арганізаваць гэты з’езд.
Вольга Каспяровіч. Ашмяны, парафія імя Міхала-Арханёла
Я была впервые на съезде молодежи и, конечно, впечатлений - великое множество! Могу сказать, что эта встреча дала мне очень много. Я познакомилась с большим количеством прекрасных людей, более тесно стала общаться с молодежью из своего прихода, теперь мы - просто не разлей вода.В духовном плане я почувствовала,что на еще одну ступеньку приблизилась к Богу! Моя вера стала более крепкой... Мне понравилось проводить время вместе и я поняла, что такие встречи, съезды молодежи очень сближают нас... Мы становимся ближе друг к другу и к Богу...Хорошо было бы встретиться в следующем году со всеми на следующем съезде и ещё с кем-нибудь познакомиться.
Соколова Татьяна, Лида
Я участвую во встречахмолодёжи ещё только второй раз. Мне очень понравилось и в Ивье, и в Щучине.Мне пришлись по сердцу мероприятия, которые проводились для нас. Особенно понравилось- возобновление таинства Крещения. Честно сказать, вот такие встречи, где есть совместные молитва, катехезы, игры - это очень помогает. Во-первых, ты знакомишься всё с большим количеством молодёжи, которая претворяет веру в жизнь, а во-вторых, правильно подметила моя мама, которая не ходит в костёл: «Знаешь, а ты изменилась в лучшую сторону, наверно, на самом деле следует ходить в костёл». Так что, молодёжь, берите с собой друзей, братьев, сестёр, знакомых и приезжайте в следующем году на дни Молодежи! Вы и сами не заметите, как измените себя и окружающих в лучшую сторону.
Вероника, 18 лет
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 81 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.