ГРОДНА
Чацвер,
05 кастрычніка 2023 года |
Найсвяцейшай Тройцы

З Eвангелля св.Яна
Езус сказаў сваім вучням: “Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але цяпер вам гэтага не знесці. Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе. Бо не ад сябе будзе прамаўляць, а будзе казаць вам усё, што пачуў, і будучыню абвесціць вам. Ён уславіць Мяне, бо ад Майго возьме і абвесціць вам.
Усе, што мае Айцец, гэта маё. Таму Я сказаў вам, што з Майго возьме і абвесціць вам”.
†
Ян 16, 12-15
Сягайце па немагчымыя рэчы!

Пра гэта гаварыў сам Езус Хрыстус. Пра гэтыя праўды нагадаў і запісаў св. Ян-апостал і евангеліст. Ён навучае нас, што дадзенае нам аб’яўленне з’яўляецца няспынным, паступовым адкрыццём таямніцы Бога , Адзінага ў Тройцы. І сёння, цяпер мы не можам усяго “знесці”, разумець, але Дух Праўды нам дадзены для таго, каб нічога мы не страцілі з навучання Езуса, а насуперак: збераглі ўсё, а асабліва тое, што часова - незразумелае, складанае для нашай свядомасці. Святы Ян напамінае пра словы Езуса: будзьце цярплівыя, а Дух Праўды давядзе вас да ўсёй Праўды. Для гэтага Бог ахвяраваў Касцёлу Святы Дух, каб мы праяўлялі цярплівасць і стойкасць у сваёй вернасці Богу.
Бог не накладвае на нас цяжар, які нельга знесці. Але Ён жадае трактаваць нас на ўзроўні таго, на якім нас стварыў: няспынна Творца заклікае нас да вялікіх рэчаў, якія нас “перарастаюць” . А іх мерай з’яўляецца не што іншае, але вобраз і падабенства да Творцы! Дзякуючы Езусу Хрысту і Яго справе адкуплення, мы маем ізноў магчымасць наблізіцца да гэтага ідэалу. Падчас Хросту з імем Найсвяцейшай Тройцы Касцёл прамовіў нашае імя вуснамі святара, кожны з нас атрымаў моц, неабходную на шляху да рэалізацыі Божых планаў, якія становяцца нашымі планамі. Давайце не будзем здзіўляцца, што гэта здаецца пераўзыходзіць чалавечыя сілы. Аднойчы адзін журналіст спытаў Маці Тэрэзу з Калькуты: “Што Вы лічыце самым складаным заданнем у жыцці?” Яна адказала: “Добра пражыць пачаты дзень”. Давайце возьмемся за гэтыя самыя складаныя выклікі дзеля большай хвалы Бога, Адзінага ў Тройцы.
Кс. Яраслаў Грынашкевіч
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 88 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.