ГРОДНА
Нядзеля,
08 верасня 2024 года |
Старонка міністранта
У Касцёле – Целе Хрыста, не ўсе яго члены выконваюць аднолькавыя функцыі. Знешне гэтая разнароднасць функцый у ажыццяўленні культу ілюструецца існаваннем рознага літургічнага адзення. Давайце нагадаем сёння пра некаторае з іх:
Комжа з’яўляецца ўкарочанай альбай, таму і сімволіка яе ідэнтычна апошняй: адзначае чысціню душы, стан асвячальнай ласкі. З самага пачатку яна ўжывалася ў хоры падчас ажыццяўлення Літургіі гадзінаў, а пачаўшы з XIV ст. - для іншых літургічных функцый. Яе апранаюць таксама святары, якія не цэлебруюць св. Імшу, але прымаюць у ёй удзел (напрыклад: удзяляюць св. Камунію ці збіраюць ахвяры). Комжа з’яўляецца асноўным адзеннем міністрантаў.
†
Вэлюм – пакрыццё дыякана ці святара, які нясе ці благаславіць Божы люд Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Міністрант падае яго і апранае на плечы дыякану ці святару. Той зашпільвае вэлюм дзвюма спражкамі, якія да яго прышыты. У вэлюме знаходзіцца з унутранага боку невялікія “рукавы”, у якія дыякан ці святар укладвае далоні, каб падчас нясення Найсвяцейшага Сакрамэнту непасрэдна не дакранацца да манстранцыі. Пасля таго, як святар здыме гумерал з сябе, то ён павінен быць старанна складзены і ляжаць у адпаведным месцы.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 115 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.