ГРОДНА
Аўторак,
25 сакавіка 2025 года |
Што павінна быць у велікодным кошычку?

Хлеб асвячаецца як даніна памяці хлебу, які сышоў з неба, г.зн. Езусу і дзеля ўвекавечання таго, як Ён накарміў цудоўным чынам натоўпы людзей, якія слухалі яго навучанне. Штодзённа мы просім Бога, каб Ён даў нам хлеб. А калі ён ёсць у нас, дзякуючы Божай шчодрасці, то кладзём яго для асвячэння: звыкла для асвячэння бяруць некалькі лустаў хлеба, але некаторыя - і невялікі боханчык хлеба. Некаторыя пякарні вырабляюць спецыяльнае велікоднае печыва з крыжыкамі. †
Велікоднае ягня – сімвал Змёртвыхпаўсталага Езуса, але таксама - пакоры і мяккасці. Велікоднае ягня на стале напамінае пра тое, што Хрыстус збавіў людзей, якія прызначаны для вечнага банкету на свяце Божага Баранка.
Цяпер ставяць на стол велікодныя ягняткі, зробленыя часцей за ўсё з цукру, усё радзей – з цеста, а яшчэ радзей - з масла. Некаторыя ўпрыгожваюць стол велікоднымі ягняткамі з гіпсу, з фарфору, са шкла, глінянымі, пластмасавымі, зробленымі з авечай воўны.
Вяндліна з’яўляецца яскравым сімвалам дастатку і заможнасці сям’і. Перш за ўсё асвячаюцца мясныя вырабы са свініны, можна – кавалак грудзінкі, сала ці паляндвіцы.
Хрысціяне – соль зямлі. Гэты неабходны мінерал не толькі дадае стравам смак, але і з’яўляецца сімвалам захаванасці ад псавання і мае ўласцівасць ачышчаць. Хлеб і соль, як бы сутнасць жыцця, азначаюць яго прастату. Імі вітаюць ганаровых гасцей.
Чорны перац (молаты) сімвалізуе горкія зёлкі, якія дадавалі габрэі ў пікантны соус charoset (колеру цэглы). Яны мачалі ў ім кавалачкі пасхальнага ягняці, як напамінак аб цяжкай паднявольнай працы пры вырабе цэглы ў Егіпце.
Хрэн мае пікантны смак і выціскае з вачэй слёзы. Найлепш, калі яго цэлы корань парэзаць на тонкія скрылікі і імі частаваць сабраных. Хрэн можна пацерці і вымешаць з яйком і смятанай.
Сыр. Найлепш калі ён выраблены з авечага, казінага ці каровінага малака. Звычайна гаспадыня купляе яго на рынку. Прыдасца і тварог, зроблены ў хатніх умовах.
Яйка – традыцыйны святочны падарунак, аздабленне велікодных кошычкаў і сталоў. Яйка – гэта сімвал плоднасці, жыцця, якое адраджаецца, знак перамогі Хрыста над смерцю.
Яйкі, звараныя ўкрутую, і пафарбаваныя – асноўны кампанент асвечанай ежы. Калі вернікі дзеляцца яйкамі і жадаюць адзін аднаму ўсяго самага найлепшага, то гэта павінна садзейнічаць умацаванню сямейных і суседскіх сувязяў.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 282 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.