ГРОДНА
Аўторак,
18 сакавіка 2025 года |
14 сакавіка 2010 года
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу-пралату Юзафу Трубовічу з нагоды Імянінаў перасылаем самыя найлепшыя пажаданні і ўдзячнасць за святарскую працу ў нашай парафіі. Мы жадаем Вам на дальнейшыя гады жыцця здароўя і Божага благаславення. Няхай Беззаганная Марыя, якая валадарыць у нашай парафіі, апякуецца Вамі і выпрошвае ў свайго Сына для Вас неабходныя ласкі.
З малітоўнай памяццю ўдзячныя парафіяне з п. Паўднёвы (г. Гродна)
разам з дыяканам Юрыем, клерыкамі: Аляксандрам і Юрыем |
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Віктару Субелю з нагоды дня Нараджэння, дня Святара і Велікодных святаў перасылаем сардэчныя пажаданні.
Прымі нашыя пажаданні,
ойча наш любімы,
Бо цябе ўсе вельмі шануюць.
Сёння гарачыя малітвы
ўзносім ля алтара:
Няхай келіх горычы
здалёк цябе абміне,
Каб ты жыў спакойна
на гэтай слёз даліне,
З Божай дапамогай
у здароўі і шчасці
Мог доўга працаваць
на гэтай Божай ніве.
Колькі зоркаў ясных
стварыў Бог на небе,
Столькі шчасця, Ойча,
мы жадаем табе.
Парафіяне з Сурвілішкаў
|
◊◊◊
Віншуем ксяндза Юзафа Станеўскага, рэктара ВДС у Гродне, з Імянінамі. Жадаем яму Божага благаславення, моцнага здароўя на доўгія гады, сілаў і стойкасці, душэўнага супакою і няспыннай апекі Марыі Панны.
Бацькі, якія цябе любяць, і ўся сям’я
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Казіміру Ляховічу з нагоды Імянінаў перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, апекі Марыі Панны, душэўнага супакою, запалу для службы Богу і людзям.
Вернікі з Жытарадзі
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Яну Пецюну з нагоды дня Нараджэння сардэчна жадаем доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шчасця, супакою, цярплівасці ў святарскай працы, Божай міласэрнасці і благаславення, апекі Марыі Панны. Нізкі Вам паклон за веліч сэрца для нас, за ахвярную працу на карысць Бога і людзей.
Удзячныя парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю з нагоды дня Нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў на святарскім шляху, няспыннай апекі Марыі Панны, душэўнага супакою, здароўя, людской сардэчнасці.
Парафіяне з Трабаў
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза Казіміра Янджэйчака з Імянінамі і шчыра жадаем яму ўсіх Божых ласкаў на шляху святарства, апекі Марыі Панны, запалу для абвяшчэння Божага слова, здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою і людской сардэчнасці.
Вернікі з вёсак: Лінкі і Селіванаўцы
◊◊◊
|
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Юзафу Багдзевічу з нагоды Імянінаў, дня Святара і Велікодных святаў сардэчна жадаем здароўя, душэўнага супакою, шматлікіх ласкаў ад Езуса Хрыста і апекі Найсвяцейшай Марыі і святога Юзафа.
З малітвай
Круг Жывога Ружанца імя Тройчы Цудоўнай Божай Маці з Ліды (Фары)
◊◊◊
Вялебнаму айцу Юзафу Гэнзе
з нагоды Імянінаў сардэчна жадаем здароўя, радасці, душэўнага супакою, Божага благаславення,
спаўнення ўсіх мараў. Мы дзякуем сардэчна Вам за шчырую шматгадовую працу ў нашай парафіі,
за высілак абвяшчэння Божых навукаў, за добры прыклад сапраўднага
пастыра Божай аўчарні.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Багдзевічу з нагоды Імянінаў, дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, сардэчных людзей на святарскім шляху, здароўя на доўгія гады, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова.
Сям’ Матукевічаў
◊◊◊
Дарагому ксяндзу Аляксандру Севасцьяновічу з нагоды дня Нараджэння і святаў Змёртвыхпаўстання Пана шчыра жадаем: Божага благаславення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, стойкасці ў штодзённай душпастырскай працы, здароўя на доўгія гады, самага прыгожага плёну Тваёй службы Богу і людзям, шчасця, Божай ласкі, верных парафіянаў і сяброў.
Бацькі і сястра з сям’ёй
◊◊◊
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 289 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.