ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

28 лютага 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Віншуем паважанага кардынала Казіміра Свёнтка з Імянінамі. Няхай Божая ласка асвятляе Ваш жыццёвы шлях, а Марыя Панна ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі. Няхай добры Бог узнагародзіць Вашу ахвярную працу на карысць нашай хрысціянскай супольнасці і заўжды хопіць Вам запалу для абвяшчэння Божага слова. Мы дзякуем Вам за мудрыя словы, цёплую ўсмешку, павагу і зразуменне. Ад усяго сэрца жадаем Вам здароўя, душэўнага супакою, людской зычлівасці.
Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
З нагоды дня Нараджэння жадаем паважанаму ксяндзу Андрэю Садоўскаму Божага благаславення на прыгожым святарскім шляху, дзе з такой вялікай годнасцю Вы абвяшчаеце Хрыстовую праўду і Яго Міласэрнасць. Мы жадаем Вам дароў Святога Духа і няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя, радасці ў сэрцы, шмат сілаў і Божай дапамогі для выканання ўсіх заданняў, яснай усмешкі на твары і заўжды дзяліцца з намі глыбокай верай. Сто гадоў жыцця Вам!
З любоўю, надзеяй і малітвай вернікі з Пабэрнардынскага касцёла ў Гродне
◊◊◊
Віншуем ксяндза Юзафа Станеўскага з Імянінамі і жадаем Вам моцнага здароўя, няспыннай апекі Марыі Панны і святога Заступніка. Няхай Бог благаславіць і беражэ Вас, адорвае сваімі ласкамі.
Вернікі з парафіі імя св. Станіслава Косткі з Ваўкавыска, семінарыйная супольнасць і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам-прафесарам: Раману Катлімоўскаму і Раману Рачку з нагоды Імянінаў перасылаем самыя шчырыя пажаданні: усіх Божых ласкаў, апекі Марыі Панны, здароўя на доўгія гады святарскай паслугі, душэўнага супакою, шчырых людзей навокал.
Семінарыйная супольнасць і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Казіміру Жылісу з нагоды дня Нараджэння і Імянінаў сардэчна жадаем здароўя, мець на твары заўжды прыемную ўсмешку, задавальнення ад душпастырскай працы.
Вернікі з гродзенскай катэдры, рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”, парафіяне з Індуры, супрацоўнікі каталіцкай відэастудыі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу-пробашчу Аляксандру Шэмету перасылаем самыя прыгожыя пажаданні на Імяніны: шчодрых ласкаў ад Езуса Хрыста, найвышэйшага Святара; няспыннай апекі Марыі Панны, зычлівых людзей вакол сябе і моцнага духа для штодзённай святарскай паслугі.
З малітвай адарацыйны круг і парафіяльны хор з Адамавічаў
◊◊◊
Паважанаму пробашчу кс. Казіміру Жывалеўскаму з нагоды Імянінаў шчыра жадаем моцнага здароўя, сілаў, Божага благаславення, штодзённай апекі Марыі Панны і заступніцтва св. Казіміра, радасці, шмат сілаў, запалу для абвяшчэння Евангелля. Мы дзякуем за прыгожы прыклад веры і пабожнасці.
Вернікі з вёскі Навасёлкі, мама, браты і сёстры
◊◊◊
Віншуем паважанага а. Казіміра Мураву з Імянінамі. Сардэчна жадаем Вам здароўя, душэўнага супакою, Божага благаславення, апекі Марыі Панны і св. Казіміра. Мы дзякуем шчыра за адданую працу ў нашай парафіі, за дабрыню сэрца. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе напоўнены людской зычлівасцю, радасцю, поспехам ва ўсіх справах.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Віншуем шаноўную Мар’яну Аніскевіч з 80-ці годдзем з дня Нараджэння. Шчыра жадаем Вам здароўя, сілаў, радасці і Божага благаславення, апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, сонечнага ззяння, якое б асвятляла Вашае жыццё працяглы час.
З малітвай Члены таварыства імя Божай Маці, Апякункі Добрай Смерці з круга Ружанца да Найдаражэйшай Крыві Езуса Хрыста і Жывога Ружанца з Гіравічаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю перасылаем сардэчныя падзякі за душпастырскі калядны візіт, які прынёс нам цяпло і радасць у сэрцы, Божае благаславенне ў нашыя дамы. Мы жадаем Вам шмат сілаў, здароўя на дальнейшыя гады святарскай паслугі і апекі Марыі Панны.
З малітвай жыхары з Гіравічаў
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу пробашчу Раману Ялоўчыку з нагоды Імянінаў перасылаем шчырыя пажаданні: здароўя, шчасця, каб Божая Маці асвяціла промнямі сваёй міласэрнасці Ваш шлях, каб Вы засявалі зерне Божых словаў, а добры Бог благаславіў, адорваў пастаяннай сваёй ласкай, супакоем і дазволіў найплённей служыць Богу і людзям.
Круг ружанца з парафіі з Кемелішкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Багдзевічу з нагоды Імянінаў з сардэчнай малітвай мы хочам падзякаваць за нястомныя святарскія рукі, што робяць шмат дабра дзеля Божай хвалы і з любові для людзей, за прыклад нязломнай веры, за дабрыню, за вялікую павагу да кожнага чалавека, за Езусовыя праўды. Жадаем Вам шматлікіх Божых ласкаў у год Святарства і здароўя, неабходнага для выканання ўсіх планаў.
Вернікі з Ліды-Фары, круг Жывога Ружанца імя св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус і суседзі з Астраўца
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю з нагоды дня Нараджэння ад шчырага сэрца жадаем Божага благаславення, няспыннай апекі Марыі Панны на святарскім шляху, душэўнага супакою, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, здароўя на доўгія гады жыцця і аптымізму, стойкасці ў службе Богу і людзям, зычлівых і шчырых людзей побач, поспехаў ва ўсіх справах.
Удзячныя парафіяне з Трабаў
◊◊◊
Віншуем паважаных айцоў: Казіміра Янджэйчака і Казіміра Мараўскага з Імянінамі. Сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя на дальнейшыя гады святарскай паслугі, людской зычлівасці, душэўнага супакою.
Удзячныя парафіяне з капліцы з Немнава, вернікі з парафіі імя Перамянення Пана з Яцвезі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.