ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка
2024 года
 

Асвячэнне манаскага дома і касцёла

Дыяцэзія

Гродна (м-н Дзевятоўка).
14 лютага 2010 г. у 12 .00 гадзінаў біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў манаскі дом айцоў-рэдэмптарыстаў і пабудаваны касцёл імя Найсвяцейшага Адкупіцеля, які быў аддадзены вернікам для літургічных мэтаў. Цяпер жыхары мікрараёна Дзевятоўка могуць штодзённа маліцца не ў капліцы, а ў святыні, якая займае плошчу ў 1000 квадратных метраў. Вернікі дзякавалі Богу за Яго прыгожы дар падчас урачыстай св. Імшы, якую разам з біскупам Аляксандрам Кашкевічам канцэлебравалі а. правінцыял Рышард Божэк з Варшавы і шматлікія святары з нашай дыяцэзіі.
    У мікрараёне Дзевятоўка парафія была створана ў 1993 г. У жніўні 1994 г. была асвечана пабудаваная капліца, а ў лістападзе 1998 г. было пачата будаўніцтва касцёла і душпастырскага цэнтра. Кансэкрацыя святыні адбудзецца ў верасні 2010 года.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  87

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.