ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня 2024 года |
Благаславёныя сёстры з Навагрудка
5 сакавіка 2000 г. у Рыме Ян Павел II залічыў у лік благаславёных 11 сёстраў-назарэтанкаў
з Навагрудка. А благаславёны – гэта шчаслівы, святы. Папа назваў іх заступніцамі сем’яў.
Сёстры ахвяравалі сваё жыццё за бацькоў сем’яў, якія былі арыштаваны ў 1943 г. і ім пагражаў расстрэл. Назарэтанкі прасілі Бога: “Мой Божа, калі неабходна ахвяра з жыцця, то няхай лепш нас расстраляюць, чым тых, у каго ёсць сем’і...”
Бог пачуў іхнія маленні. 31 ліпеня 1943 г. сёстры былі выкліканы ў гестапа. Там іх затрымалі ў турме, пасля чаго вывезлі за горад і 1 жніўня 1943 г. на світанні расстралялі. Назарэтанкі заплацілі сваёй крывёй за любоў да бліжняга ў тыя жудасныя дні акупацыі, поўныя няпэўнасці і трывогі. Праз некалькі дзён пасля іхняй смерці мужчыны былі вызвалены з турмы.
Калі сёння пачаць чытаць біяграфіі благаславёных больш уважліва, то можна заўважыць, што Бог падрыхтоўваў кожную сястру на працягу ўсяго яе жыцця і даваў розныя знакі для таго, каб на світанні 1 жніўня 1943 г. яны маглі сказаць: “Fiat” і, узрадаваныя, сустрэцца са сваім Узлюбленым!

Год прайшоў доўгі са дня пахавання. Ізноў сакавіцкае сонца ззяе. І сярэбраныя крыжы бягуць у неба.Белая Фара ў блісках зноў патанае.
Марыя Дабжынская-Каравайская “На магіле сёстраў”
Найбольш таямнічай была постаць сястры М. Кануты – Юзэфы Хробат. Яна нарадзілася 22 мая 1896 г. у Рачыне Віленскага павету, у заходняй частцы Польшчы. Ужо на наступны дзень 23 мая 1896 г. немаўлятка атрымала Хрост у парафіяльным касцёле ў Рачыне. Дзяўчынка не хадзіла ў школу. Яе бацька Юзаф быў земляробам і цесляром, а яго дачка дапамагала бацькам па гаспадарцы і па дому.
21 красавіка 1922 г. Юзэфа была прынята ў супольнасць сёстраў імя Найсвяцейшай Сям’і з Назарэту ў Чанстахове.
У сваёй вялікай міласэрнасці Бог вёў яе да мучаніцтва сваім шляхам, дарогай выключнага абранства, уключанага своеасаблівым чынам у найглыбейшыя таямніцы. Трэба звярнуць увагу на першы факт з жыцця Юзэфы, незадоўга перад тым, як яна выразіла жаданне быць назарэтанкай. Дачку, прыгожую і ветлівую па характары, бацькі ўгаворвалі выйсці замуж, што не здзіўляе, бо дзяўчына не думала ніколі пра духоўны стан, не ведала сёстраў з манаскага ордэну, іхняга ладу жыцця. Так як і іншыя дзяўчаты сама Юзэфа марыла выйсці замуж. Нарэшце адзінадушна выбралі кандыдата на мужа: суседскага сына. У парафіяльным касцёле двойчы было аб’яўлена пра тое, што гэтыя маладыя людзі намерваюцца ўзяць шлюб і... раптам Юзэфа ўсё адмяніла.
Дзяўчына аргументавала сваё рашэнне (як лічылі самыя блізкія і акружаючыя) мала слушнай прычынай: унутраным прадчуваннем, а менавіта сном, што ўсіх абурала. Пастанова маладой асобы была моцная, не дапамаглі ўгаворванні маці, гнеў бацькі, небеспадстаўная крыўда нарачонага і яго сям’і, вымова самога ксяндза-пробашча і абурэнне вёскі. Адкуль жа ўзялася такая вялікая настойлівасць, тая сіла вытрымаць балючы разрыў з усім, што яшчэ нядаўна было такое блізкае сэрцу?
Як расказвала сёстрам у навіцыяце будучая мучаніца, то ў яе спачатку з’явіўся дзіўны неспакой. Хоць і было аб’яўлена ў касцёле пра намер маладых узяць шлюб, а Станіслаў, нарачоны, падабаўся ёй, але Юзэфа адчувала сябе ніякавата. Нарэшце шчырая працяглая малітва дзяўчыны прынесла ёй ноч звеставання: ёй прысніўся пераканальны сон. У сне яна малілася, кленчачы, і пачула моцны мужчынскі голас: “Юзэфа, не выходзь замуж за Станіслава, бо твой Узлюблены чакае цябе ў Гродне. Там адбудзецца твой шлюб, а ў якасці шлюбнага падарунка атрымаеш ад Яго чырвоную сукенку”. Дзяўчына прачнулася тут жа і ёй здавалася, што яна прадаўжае чуць гэтыя словы. Юзэфа так блізка да сэрца прыняла гэты голас, які прагучаў пераканаўча і дзівосна, што адразу ж станоўча сказала сваёй маці пра тое, што яна не пойдзе замуж за Станіслава!
Вышэй апісаная сітуацыя, як і выключная раптоўная гатоўнасць Юзэфы нагадвае пра постаць яе назарэтанскага заступніка: Марыю ці Самуэля, якія былі адкрыты на Божы голас. Тут можна заўважыць некаторую аналогію з падзеямі з жыцця св. Максімільяна Кольбэ, з яго прарочым сном, які прадказваў яму мучаніцтва і хвалу. Юзэфа, не ўсведамляючы да канца асаблівай Божай ласкі, якая развівалася ў ёй, пачынае інтуітыўна шукаць свайго месца ў планах Творцы. Неадкладна дзяўчына разам са сваёй маці і групай пілігрымаў вырушвае ў Чанстахову, каб знайсці там указанні Той, якая ніколі не расчароўвае.
У цудоўнай капліцы заплаканая Юзэфа ўглядвалася ў аблічча Марыі і прасіла: “Найсвяцейшая Маці, скажы, што я павінна рабіць, бо не ведаю, чаго хацеў ад мяне гэты голас!” І тады яна пачула ў сваім сэрцы выразнае патрабаванне: “Уступі ў кляштар!”
Вокамгненна развіваліся падзеі. Тут жа дзяўчыну пакінула ўсякая няпэўнасць і страх. Юзэфа была гатова адразу ж выканаць пажаданне Божай Маці. Гэтая гатоўнасць імгненна дзейнічаць паказвае не толькі часовы размах падзей, але яскрава сведчыць пра сілу аб’яўлення, якое прынесла поўную адкрытасць і гатоўнасць выканаць Божую волю. Сваёй неадкладнасцю сітуацыя Юзэфы нагадвае пра евангелічнае прызванне вучняў. Рашэнне аб выбары жыццёвага шляху ўзнікла на працягу адной хвіліны, як “Fiat” Марыі! Адразу ж такое рашэнне падштурхоўвае Юзэфу зрабіць канкрэтныя крокі. Яна разгледзелася па капліцы і заўважыла дзвюх сёстраў з манаскага ордэну, якія выходзілі. Хутка дзяўчына пабегла за імі, затрымала іх у сенцах і сказала, што яна хоча ўступіць у кляштар. Сёстры (а былі гэта дзве назарэтанкі), здзіўленыя формай выказанай гатоўнасці ўступіць у кляштар, завялі яе і маці ў наш дом ля Яснай Гары. Юзэфа, чакаючы маці-настаяцельніцу, расказала сваёй маці пра ўнутраны голас у душы, які яна прыняла як адказ Марыі Панны на яе няпэўнасць, на тое, што яна павінна далей рабіць. А родная маці прыняла гэта таксама як Божую волю. Такая гісторыя - як з раннехрысціянскіх апокрыфаў, аднак, у чарговыя падзеі выразна і наглядна ўмяшаўся Бог. Мы даведаліся з запіскаў сястры Эзэхіэлі, што маці-настаяцельніца Антонія Іваноўская “згадзілася ахвотна прыняць кандыдатку, просьбу якой падтрымала маці, што прысутнічала пры гэтым”. (Настаяцелька расказала пра ўмовы прыняцця ў кляштар, а калі яны будуць выкананы... “то паненка пройдзе пастулат у адным з нашых дамоў і пазней паедзе ў Гродна, каб там прайсці навіцыят“. Юзэфа задрыжала: Гродна, ужо штосьці ёсць, што пацвярджае праўдзівасць Голасу ў сне.
Бог пачынае выконваць свае абяцанні. Юзэфа выязджае ў Гродна, дзе “чакаў яе Узлюблены, пасля пастулату ў Чанстахове, пад мацярынскай апекай Той, якая паказала ёй дарогу”. Якія ж думкі і пачуцці былі ў яе сэрцы? Напэўна, яна ўсведамляла, што абяцанне спаўняецца. У Гродне дзяўчына атрымлівае белы навіцыяцкі вэлюм і новае імя Марыя Канута. Узлюблены прыняў яе па-каралеўску, а заступнікам зрабіў самога св. Канута, дацкага каралевіча, мучаніка. Вельмі хутка цнатлівая дзяўчына, адораная Божай ласкай, сталее, каб пайсці ў неба. Адразу ж сёстры заўважаюць яе адданасць супольнасці назарэтанкаў, яе вялікую ахвярнасць і высакароднасць. 16 ліпеня 1925 г. пасля двухгадовага навіцыяту с. Канута складае першыя шлюбы. Пра тое, наколькі жыватворнае для будучай благаславёнай было прадказанне Божых дароў, сведчаць яе дакладна запісаныя словы, выказаныя ў дзень першых шлюбаў: “(...) Сон збыўся, але не да канца. Дзе шлюбны падарунак? У мяне ёсць Узлюблены, але дзе ёсць Яго чырвоная сукенка?” Сёстры тлумачылі, што колер сукенкі азначаў, хутчэй за ўсё, колер любові, з якім яна апранала чорнае манаскае адзенне. Але гэтае тлумачэнне яе не пераконвала. Ці гэта было інтуітыўнае ўсведамленне, што час Божых абяцанняў яшчэ не споўніўся, ці можа ўжо паволі Гаспадар яе сэрца фарміраваў душу гэтай назарэтанкі для таго, каб яна прыняла каралеўскую мантыю?
Пасля першых манаскіх шлюбаў сястра Канута жыла ў Стрыі і ў Львове, працуючы ў кухні, ля кляштарнай брамы, дапамагаючы ў шавецкіх працах. Яна сталее да ахвяры ў сапраўды назарэтанскім укрыцці. Сёстры адклікаюцца адназначна аб ёй, як аб “вельмі добрай сумленнай, стараннай сястры, якая цэніць і любіць супольнасць і прызванне. Яна выбірае для сябе ў працы самае цяжкае. Сястра Канута - ціхая, спакойная, у яе - благое здароўе, аднак, яна не звяртае на гэта ўвагі”. І на самай справе с. Канута мела сур’ёзныя клопаты са здароўем, калі такі запіс быў зроблены ў спіску сёстраў львоўскага дома з 1930 г. З вышэй прыведзенай характарыстыкі відаць, што ўжо тады перад вечнымі шлюбамі с. Канута жыла Богам, як бы выходзіла за межы свайго “я”. Яна паглыбілася ў прысутнасць Таго, які моцна любіў яе. А гэтая любоў павярнула бег яе жыцця, узняла сястру ў новыя прасторы існавання. Трэба яшчэ памятаць пра тое, што яе лёс – гэта і шэрая штодзённасць, поўная цяжкай працы, змагання з фізічнай слабасцю і цярпеннем на шляху да Божага Валадарства.
“2 ліпеня 1931 г. у Гродне сястра Канута складае вечныя шлюбы, прымаючы таямніцу ад Езуса ў Аліўным садзе. Такім чынам, сястра ўваходзіць усё глыбей у містэрыю збавеннага канання, міласэрнай ахвяры. Адразу ж пасля шлюбаў яна выязджае ў Навагрудак, дзе працуе ў кухні. Сястра Вэрытас, якая жыла разам з ёй некаторы час, напісала: “Яе характарызавала незвычайная працавітасць: з ранку да ночы яна нястомна выконвала свае абавязкі, нягледзячы на фізічную слабасць. Сястра Канута не раз моцна пакутавала, але не адпачывала і нястомна працавала ў кухні з-за любові да Езуса. Яна ўмела заўжды дагадзіць сёстрам і гасцям сваімі смачнымі стравамі. Ніколі с. Канута не скардзілася на каго-небудзь ці на што-небудзь. А калі ёй было цяжка, тады будучая мучаніца ішла ў капліцу і не раз украдкам плакала. У свабодныя ад заняткаў хвіліны яна так цудоўна малілася! А калі пачалася вайна, то штодзённа да поўначы сястра ляжала крыжам у капліцы і прасіла аб міласэрнасці, і за тое, каб Божае Валадарства ахапіла ўвесь свет”.
1 жніўня 1943 г. на золку с. Канута выйшла на сустрэчу з Узлюбленым. Напэўна, унутраны голас падказваў ёй, як і раней, што надышоў час спаўнення абяцанай таямніцы, што пара заручын, якая была запланавана Богам, набліжаецца... 19 сакавіка 1945 г. ва ўрачыстасць св. Юзафа адбылася эксгумацыя. Навагрудскія сябры мучаніцаў забралі сваю дарагую ўласнасць. Яны вымалілі ў Бога снег і мароз, каб мець магчымасць па гразкіх дарогах прывезці на санях сваіх будучых заступніцаў і выратавальніцаў з наваельнянскага лесу. Навагрудчане вызвалілі з-пад снежнага покрыва, насычанага водарам сасновай ігліцы, астанкі сваіх гераіняў, мудрых паненкаў, якія селі за стол з Божым Баранкам.
Сястра Сперанцыя Бартноўская, якая прымала непасрэдны ўдзел ў гэтай падзеі, запісала: “Найбольш кранальнай была постаць сястры Кануты. Яна была толькі параненая, а таму прысела на кукішкі, прыкленчыўшы ў рагу магілы і застыла з рукамі, якія былі сплецены на каленях, з галавой, схіленай уніз, як бы раздумваючы, як бы адаруючы...” Эксгумацыя адкрыла крыху гэтую таямніцу, якая хавала апошнія хвіліны жыцця с. Кануты. Напэўна, калі ўсё больш пясок сыпаўся на целы сёстраў, якія ляжалі побач з ёй, то кроў, што выцякала моцным струменем з раны с. Кануты, аздабляла яе каралеўскай мантыяй для заручынаў. Узлюблены гэтай назарэтанкі прыбыў з-за чырвоных агнёў сонца... І яна выпаласкала адзенне ў крыві Божага Баранка, злучаючыся з Ім у містычным ззянні славы, каб (як указвае яе імя) у серабрыстай белі ўвайсці ў Божае Валадарства.
Сёння ў Навагрудак прыязджае шмат людзей з розных канцоў свету, каб ля благаславёных сёстраў выпрошваць неабходныя ласкі для сваіх сем’яў. У Навагрудку штодзённа супольнасць назарэтанкаў прадстаўляе сваім благаславёным сёстрам розныя інтэнцыі вернікаў.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.