ГРОДНА
Панядзелак,
20 мая
2024 года
 

14 лютага 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму а. Анджэю Шчупалу з нагоды дня Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады жыцця, сардэчных людзей на святарскім шляху, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, няспыннай апекі Марыі Панны.
Душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Антонію Грэмзе з нагоды дня Нараджэння перасылаем самыя шчырыя пажаданні: няхай Божая Маці апякуецца заўжды Вамі, Святы Дух адорвае Вас неабходнымі дарамі, а побач няхай будуць заўсёды шчырыя і зычлівыя людзі. Мы ўдзячны Вам за Божае слова, якое Вы абвяшчаеце, за апеку, за ахвярную службу Богу і людзям.
Душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Велівісу з нагоды дня Нараджэння жадаем доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шчасця, супакою, цярплівасці ў святарскай працы, дароў Святога Духа. Няхай Вас благаславіць міласэрны Бог, а Марыя Панна апякуецца Вамі. Мы дзякуем Вам, прабошч, за любоў і добрае, чулае сэрца. Нізкі паклон бацькам за сына-святара.
Парафіне з Грандзічаў і з Путрышкаў
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды дня Нараджэння шчыра жадаем усіх Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, стойкасці, зычлівых людзей, апекі Марыі Панны, абароны св. Міхала-Арханёла на кожны дзень. Мы ўдзячны за поўнае адданне службе Богу і людзям, за анельскую ўсмешку і добрае адкрытае сэрца для людзей.
Рыцары імя св. Міхала-Арханёла
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза Антонія Грэмзу з днём Нараджэння і шчыра жадаем Вам Божага благаславення, нязгаснага запалу для службы Богу і людзям, сілаў і стойкасці, здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою і няспыннай апекі Марыі Панны.
Семінарыйная супольнасць
і рэдакцыя газеты Слова Жыцця”
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза Паўла Гардзейчыка з днём Нараджэння і сардэчна жадаем Вам моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, добрых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху, а таксама шмат сілаў і стойкасці, каб і далей Вы служылі Богу і вернікам, асаблівай Божай ласкі і няспыннай апекі Марыі Панны.
З памяццю вернікі і моладзь парафіі
імя св. Станіслава Косткі з Ваўкавыска
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды дня Нараджэння ад усяго сэрца жадаем здароўя на доўгія гады жыцця, Божых ласкаў, сілаў і стойкасці, моцнай веры, а таксама апекі Марыі Панны на кожны дзень душпастырскай паслугі.
З удзячнасцю вернікі з Лойкаў
◊◊◊
Віншуем дарагога сыночка ксяндза Вячаслава Матукевіча з днём Нараджэння. Ад шчырага сэрца жадаем яму здароўя, шмат сілаў і стойкасці, рэалізацыі планаў, зычлівых людзей на жыццёвым шляху, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Чанстахоўскай Марыі Панны.
Бацькі, якія цябе любяць
◊◊◊
Паважаным ксяндзу Аляксандру Мятліцкаму і с. Аляксандры Арэшка з нагоды Імянінаў сардэчна жадаем здароўя, Божага благаславення і апекі Марыі Панны. Мы дзякуем за сардэчны клопат пра дзяцей і моладзь, за цудоўны прыклад веры і пабожнасці, за поўнае адданне Богу і людзям, за ратунак нашых душаў.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму кс. Віктару Мыслюку з нагоды дня Нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, здароўя, душэўнага супакою, стойкасці на святарскім шляху, запалу для абвяшчэння Божага слова.
Семінарыйная супольнасць
і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Імянінаў перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця на доўгія гады жыцця, радасці і неабходных Божых ласкаў, апекі Марыі Панны. Няхай кожны дзень жыцця будзе напоўнены людской зычлівасцю.
Сям’я Жарычаў і Пісарэвічаў з Усялюба
◊◊◊
Паважанай сястры Агаце Смольскай у дзень Імянінаў шчыра жадаем здароўя, душэўнага супакою, сонечных дзён. Няхай Усемагутны Бог благаславіць Твой зямны шлях, дасць сілаў для плённай Божай працы, а св. Заступніца Агата аберагае і дапамагае ў цяжкія хвіліны і падчас радасці. Мы дзякуем за дабрыню для дзяцей, за мілую ўсмешку, чулае сэрца, за мудрыя і неабходныя словы для кожнага з нас, за ўсё, што Ты паспела для нас зрабіць.
З малітвай і павагай удзячныя
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму кс. Казіміру Жылісу выражаем спачуванне і жаль з-за адыходу да Бога дарагога брата Ёнаса і злучаемся духоўна з Вамі ў смутку і жалобе.
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”, вернікі з Адэльску

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  226

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.