ГРОДНА
Чацвер,
20 чэрвеня
2024 года
 

Навярніцеся і верце Евангеллю

Пастырскае Слова

Што ж такое справядлівасць Хрыста? Перад усім, гэта справядлівасць, якая паходзіць з ласкі, бо чалавек не з’яўляецца збаўцам, не можа аздараўляць сябе і іншых. Той факт, што «адкупленне» выплывае з «крыві» Хрыста, азначае, што гэта не ахвяры чалавека вызваляюць яго з цяжару ягоных правінаў, але любячае дзеянне Бога, які адкрывае сябе ў вышэйшай ступені аж да таго, што прымае на сябе «праклён» праз чалавека, каб даць узамен «благаслаўленне» праз Бога (пар. Гал 3, 13-14). Але гэта ўздымае наступнае пытанне: што ж гэта за справядлівасць, калі адзін чалавек памірае за вінаватых, а вінаватыя атрымліваюць у адказ благаслаўленне, дзякуючы яму аднаму? Ці не азначае гэта, што кожны атрымлівае супрацьлеглае свайму «належнаму»? На самой справе, мы адкрываем тут Божую справядлівасць, якая глыбока адрозніваецца ад чалавечай. Бог заплаціў за нас цаной свайго Сына, цаной, якая сапраўды з’яўляецца непамернай. Перад справядлівасцю Крыжа чалавек можа ўзбунтавацца, бо гэта паказвае наколькі чалавек несамадастатковы, а таму патрабуе бліжняга, каб цалкам сябе рэалізаваць.
Навяртанне да Хрыста і вера ў Евангелле азначаюць менавіта гэта: выйсці з ілюзіі самадастатковасці для таго, каб адкрыць і прыняць сваю патрэбу ў бліжніх і ў Богу, неабходнасць Яго прабачэння і сяброўства.
    Такім чынам, мы разумеем, наколькі вера адрозніваецца ад натуральнага, простага, відавочнага факту: трэба быць пакорным, каб прыняць тое, што я маю патрэбу ў іншым, каб вызваліць мяне ад таго «што маё», каб даць мне дарма тое, «што яго». Гэта адбываецца асабліва ў сакрамэнце Пакаяння і Паяднання і ў сакрамэнце Эўхарыстыі. Дзякуючы Хрысту мы можам увайсці ў «самую вялікую» справядлівасць любові (пар. Рым 13, 8-10), справядлівасць, якая прызнае сябе ў кожным выпадку больш даўжніком, чым крэдыторам, бо яна атрымала больш, чым калі-небудзь можна было чакаць.
    Узмоцнены гэтым досведам хрысціянін дзейнічае, каб паспрыяць стварэнню такіх грамадстваў, дзе ўсе будуць атрымліваць тое, што неабходна для таго, каб жыць адпаведна годнасці, якая ўласціва чалавечай асобе, і дзе справядлівасць натхняецца любоўю.
    Дарагія браты і сёстры! Вялікі пост дасягае кульмінацыі ў Пасхальным Трыдууме, падчас якога таксама ў гэтым годзе мы будзем цэлебраваць Божую справядлівасць - паўнату міласэрнасці, дару, збаўлення. Няхай гэты перыяд пакаяння будзе для кожнага хрысціяніна часам сапраўднага навяртання і глыбокага ведання таямніцы Хрыста, які прыйшоў здзейсніць усялякую справядлівасць.
3 гэтым пачуццём я сардэчна ўдзяляю ўсім вам маё апостальскае благаслаўленне.
Фрагмент паслання Бэнэдыкта XVI на Вялікі пост

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  195

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.