ГРОДНА
Серада,
26 студзеня
2022 года
 

Радасць дзяцей з-за сустрэчы з клерыкамі

Дыяцэзія

З годна са шматгадовай традыцыяй 23 студзеня 2010 г. група клерыкаў і выкладчыкаў ВДС з Гродна наведала Дом дзіцяці ў Радуні, каб дапамагчы дзеткам і адарыць іх любоўю, якую яны не могуць цалкам адчуць. Падчас сёлетняй сустрэчы клерык Ян Раманоўскі правёў катэхезу пра Божае Нараджэнне, а пазней усе паламаліся аплаткамі і разам спявалі калядныя песні. Вялікую радасць выхаванцаў выклікалі вельмі жаданыя святочныя падарункі, якія яны атрымалі ад гасцей. Пасля сустрэчы з дзецьмі клерыкі і выхавацелі нашай семінарыі наведалі мясцовы музей ксяндза-пралата Казіміра Шаняўскага, шматгадовага пробашча парафіі ў Радуні, які паўстаў, дзякуючы Ганне Штэйн, гаспадыні ксяндза Казіміра.
    У той жа самы дзень клерыкі ВДС з Гродна з духоўным айцом Андрэем Радзевічам наведалі школу-інтэрнат у вёсцы Парэчча, а 26 студзеня – дзяцей-інвалідаў у вёсцы Галавічполе. Падчас сустрэчы з дзецьмі былі арганізаваны імправізаваныя канцэрты, спалучаныя з забавамі і расказамі пра Божае Нараджэнне, а затым кожны яго ўдзельнік атрымаў “салодкі” падарунак.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  340

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.