ГРОДНА
Аўторак,
17 верасня 2024 года |
Сняжынка
Каб перадаць прыгажосць ажурнай сняжынкі, паспрабуйце выканаць яе ў тэхніцы квілінга (з англ. “quill” – птушынае пяро), выкарыстоўваючы звычайныя папяровыя стужачкі!
Неабходныя прылады і матэрыялы: лінейка, аловак, нажніцы ці нож для паперы, клей ПВА, драўляныя шпажкі (ці тонкія спіцы), каб накручваць паперу. Для выканання сняжынак спатрэбіцца белая офісная папера, нарэзаная на палоскі таўшчынёй 5 мм.
Спосаб выканання: Спачатку зрабіце нарыхтоўку. Для гэтага вазьміце палоску. Пазногцем злёгку адцягніце і закругліце яе канец. Пакладзіце на яго шпажку. Накручвайце паласу на шпажку. Рабіце першыя віткі больш шчыльнымі. Калі папера “схопіцца” з палачкай, можна будзе круціць толькі палачку да самага канца паласы. Каб зняць з яе закручаную палоску паперы, злёгку пакруціце палачку. Зараз адпусціце нарыхтоўку, атрымаецца закручаная спіраль. Яе дыяметр павінен быць каля 12 мм. Калі ж нарыхтоўка была скручана вельмі шчыльна, то злёгку націсніце на яе пальцамі, каб яна разгарнулася. Канец нарыхтоўкі прыклейце. Менавіта з такіх нарыхтовак можна зрабіць асноўныя формы, з якіх і будзе складацца сняжынка. †
2. Выбірайце і складвайце любыя формы - ўсё залежыць ад вашай фантазіі і жадання! Вось прыклады нарыхтовак некаторых форм:Спосаб выканання: Спачатку зрабіце нарыхтоўку. Для гэтага вазьміце палоску. Пазногцем злёгку адцягніце і закругліце яе канец. Пакладзіце на яго шпажку. Накручвайце паласу на шпажку. Рабіце першыя віткі больш шчыльнымі. Калі папера “схопіцца” з палачкай, можна будзе круціць толькі палачку да самага канца паласы. Каб зняць з яе закручаную палоску паперы, злёгку пакруціце палачку. Зараз адпусціце нарыхтоўку, атрымаецца закручаная спіраль. Яе дыяметр павінен быць каля 12 мм. Калі ж нарыхтоўка была скручана вельмі шчыльна, то злёгку націсніце на яе пальцамі, каб яна разгарнулася. Канец нарыхтоўкі прыклейце. Менавіта з такіх нарыхтовак можна зрабіць асноўныя формы, з якіх і будзе складацца сняжынка. †
форма “Кропля”: адцягніце сярэдзінку спіралі ў адзін бок, з іншага боку сцісніце некалькі пластоў, каб атрымаўся востры канец;
форма “Вока”: сцісніце круглую нарыхтоўку з двух бакоў адначасова;
форма “Квадрат”: выканайце форму “Вока”, павярніце вертыкальна і сцісніце па баках яшчэ раз;
форма “Трохвугольнік”: зрабіце “Кроплю”, вазьміце за куток і расплюшчыце аснову трохвугольніка;
форма “Страла”. Зрабіце “Трохвугольнік” і канцом указальнага пальца ўцісніце ўнутр сярэдзіну кароткага боку;
форма “Паўмесяц”. Выконваецца амаль так, як “Вока”, але неабходна больш выгнутая форма;
3. Збіраем сняжынку. Спачатку трэба прыдумаць такі ўзор, каб у суседніх дэталях была дастатковая плошча судакранання. А затым паступова склеіць сняжынку з выкарыстаннем формаў, абраных вамі.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 106 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.