ГРОДНА
Чацвер,
20 чэрвеня
2024 года
 

Вігілійны вечар

Семінарыйная газета

Божае Нараджэнне побач з Вялікдзенем з’яўляецца самым урачыстым святам. Гэта - сямейнае свята, якое адзначаецца пераважна ў акружэнні найбліжэйшых людзей.
23 снежня ўсёй супольнасцю мы правялі вігілійны вечар разам з біскупам Аляксандрам Кашкевічам, прафесарамі і супрацоўнікамі нашай семінарыі. Пасля прывітання ўсіх прысутных і супольнага спеву калядак, біскуп запаліў вігілійную свечку, а дыякан асвяціў аплаткі. Затым быў прачытаны ўрывак Евангелля, у якім апісваецца нараджэнне Езуса Хрыста. Ламаючыся аплаткам пад спеў калядных песень, мы складалі ўзаемныя сардэчныя пажаданні, просячы прабачэння за зло, якое зрабілі адзін аднаму.
    Калі ўсе селі за вігілійны стол, распачалася артыстычная частка праграмы. Па традыцыі ў гэты вечар у чатырох кутах хаты ставіліся калісьці неабмалочаныя снапы збожжа. Таксама раней верылі, что ў двананаццаць гадзін хатнія жывёлы размаўляюць чалавечай мовай і падслухоўванне такой размовы не прыносіць шчасця. Паводле звычаю патрэбна было пакласці сена пад абрус, якім накрывалі вігілійны стол. Дарэчы, слова “аплатак” паходзіць ад лацінскага слова «oblatum» (ахвярны дар).
Раней чалавек складаў ахвяры нязнаным сілам: вадзе, маланцы, ветру, каб уратавацца ад ўсяго, што магло яму пагражаць. Практыка выпечкі прэснага хлеба, не кіслага, такога, якім падсілкоўваўся Езус на апошняй вячэры, паходзіла з біблейскіх часоў, ад Майсея і захавалася ў Касцеле да сённяшняга дня, хаця сучасны хлеб мае іншы выгляд. Аплатак, які сёння мы знаем, упершыню пачалі выпякаць манахі з бэнэдыктынскага кляштара ў Францыі. Менавіта адтуль гэты звычай распаўсюдзіўся на ўсю Еўропу і разам з хрысціянствам прыбыў таксама на нашую зямлю. Прыгожым даўнім звычаем з’яўляецца таксама запрашэнне на вігілію самотных людзей, так каб у гэты вечар ніхто не быў пакінуты і самотны.
    На заканчэнне вечару біскуп Аляксандр удзяліў усім прысутным Божае благаславенне.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  195

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.