ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

З удзячнасцю Богу і людзям

Семінарыйная газета

Як вядома, 6 снежня католікі адзначалі ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, якая атрымала назву Тры Каралі. Гэта адна з самых важных і старэйшых урачыстасцяў у Касцёле. Менавіта каралі, пра якіх згадвалася ў прароцтвах, прыйшлі, каб пакланіцца Народжанаму Пану. І дзеля іхняга ўшанавання ў гэтую ўрачыстасць на дзвярах нашых дамоў мы пішам крэйдай літары: К + М + В і год.
І для ўсёй супольнасці гродзенскай семінарыі вышэйзгаданая ўрачыстасць мела падвойны характар, а менавіта ў гэты дзень усе алюмны адправіліся ў парафіі Гродзенскай дыяцэзіі, каб расказаць пра сваё прызванне, а таксама каб падзякаваць за матэрыяльныя і духоўныя ахвяры на ўтрыманне семінарыі. Напэўна, гэта ёсць вялікая нагода да таго, каб кожны алюмн мог падзякаваць за гэтыя дары і сваім прыкладам заахвоціць іншых пайсці слядамі Хрыста.
    Адначасова ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана пачынаецца ў парафіях душпастырскі візіт у сем’і вернікаў. Гэта ёсць важная падзея ў жыцці кожнага хрысціяніна. Таксама і ў ВДС склалася амаль 20-ці гадовая традыцыя душпастырскага візіту, падчас якога духоўныя айцы разам з братамі-дыяканамі наведваюць семінарыйную супольнасць.
Таму, карыстаючыся з нагоды, мы хочам падзякаваць яшчэ раз за тыя дары, можа асабліва за духоўныя ахвяры і пажадаць нашым ахвярадаўцам і ўсім людзям добрай волі перш за ўсё моцнай веры, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа і благаславення Хрыста, які нарадзіўся. Аддзяч, Божа!


Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.