ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Спяшайцеся любіць людзей

Лісты чытачоў

Ці не так адбываецца ў нашым жыцці, што часта розныя падзеі нашага жыцця мы ўспрымаем як большыя ці меншыя перашкоды для рэалізацыі нашых намераў? Ці мы не пратэстуем, калі дрэннае надвор’е перапыняе канікулы, а хвароба – намечаныя планы? Ці не бунтуемся, калі жорсткая рэчаіснасць знішчае нашыя жыццёвыя мары? Як мы можам жыць у “здаровай” атмасферы і творча працаваць, калі нам пастаянна нагадваюць пра лёс бедных, хворых і самотных?
    Сапраўднае хрысціянскае жыццё заклікае нас, каб мы былі чуйныя і разумелі свет, які нас акружае. Гэтая пільнасць можа змяніць нашае існаванне, бо змяняе наш погляд на свет і падзеі, якія “прамаўляюць” да нас.
    12 снежня моладзь парафіі імя Вастрабрамскай Божай Маці Міласэрнасці (Гродна - Аўгустовак) на чале з ксяндзом-пробашчам Аляксандрам Шэметам, а таксама з ксяндзом-вікарыем Аляксандрам Багдановічам і сястрой Людмілай наведалі Дом грамадскай апекі, дзе знаходзяцца асобы, пра якіх забыліся самыя блізкія.
Мэта нашай сустрэчы – уліць крыху надзеі ў сэрцы тых людзей, суцешыць іх сваёй прысутнасцю, а перш за ўсё прысвяціць свой вольны час таму, хто патрабуе любові і падтрымкі. Можна было заўважыць, як падчас спеву рэлігійных песняў на тварах гэтых людзей з’явілася ўсмешка, а іхнія сэрцы напаўняла радасць. Можна было пачуць ціхае, але такое шчырае - дзякуй. Вельмі хацелася б, каб гэтая ўсмешка, радасць, супакой суправаджалі іх як найдаўжэй.
    Гэтым людзям патрэбна нямногае: яны цэняць размову, дзеляцца сваімі праблемамі. Яны патрабуюць звыклай усмешкі, прыемнага слова, увагі, прысутнасці іншага чалавека.На самай справе гэта не мы далі штосьці такім людзям, а яны далі нам вельмі шмат. Пасля сустрэчы прыходзяць розныя думкі: што ёсць самае важнае ў жыцці, што забяруць там, на што варта прысвяціць свой час і каму, ці на самай справе мае штодзённыя праблемы - такія важныя, а цяжкасці - такія вялікія і што Бог хоча нам сказаць гэтым?
    Вопыт чалавечай самотнасці вучыць нас, каб мы ўспрымалі перашкоды ў жыцці як сапраўдны шанс, выклік, каб даць самому сабе адказ, дзякуючы якому становіцца магчыма ўнутранае развіццё і самарэалізацыя. А каб на падзеі нашага жыцця паглядзець як на скульптара, які надае форму гліне і прыняць, што, толькі дзякуючы нашай паслухмянасці яго фармуючым далоням, мы можам адкрыць нашае сапраўднае прызванне і дасягнуць шчасця. Мы ўдзячны Богу за дар сустрэчы з кожнай хворай, самотнай, непажаданай асобай.
    Мы дзякуем за тое, што нашая сям’я і асяроддзе сяброў павялічыліся. І хоць мы не можам сустракацца з імі ў гэтым месцы штодзённа, аднак, яны застаюцца з намі ў нашай памяці і малітвах.
    Мы ўдзячны Богу за ласкі, якія мы атрымалі, дзякуючы гэтым асобам, за ласкі, якіх цяжка назваць і акрэсліць, што застануцца ў нашых сэрцах.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.