ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

13 снежня 2009 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважаным а. Вальдэмару Слоце і кс. Андрэю Казлоўскаму з нагоды Імянінаў перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага благаславення на кожны дзень святарскай паслугі, няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя, доўгіх гадоў жыцця, зычлівых людзей побач.
Вернікі з парафіі імя Перамянення Пана
з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Юзафу Багдзевічу з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага гоуд перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя і шмат сілаў на доўгія гады жыцця, каб мог служыць Пану і яго людзям, каб і далей быў узорам для пераймання, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, шмат радасных хвілінаў жыцця. Няхай народжаны Езус адорвае Вас сваімі ласкамі і благаславеннем, а Марыя Панна вядзе Вас найпрыгажэйшымі шляхамі жыцця, няспынна паякуючыся і благаславячы Вас.
Былыя парафіяне з Ліды
◊◊◊
Любімай братавай Альбіне Геда з нагоды 80-ці годдзя з дня Нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: Божага благаславення і апекі Марыі Панны, шмат спакойных гадоў, здароўя.
Геды Ясь і Ванда
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу-пробашчу Пятру Марцінцу з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага 2010 году ад усяго сэрца жадаем: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, благаславення Божага Дзіцятка, спакойнай душпастырскай працы, добрых людзей на жыццёвай дарозе, як найбольш сонечных дзён. Мы дзякуем за плённую працу, за навуку і апеку над сваімі вернікамі.
Парафіяне з Азёраў, Старыны і Стрыеўкі
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу-пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году перадаём шчырыя пажаданні: усяго найлепшага, здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны, благаславення Божага Дзіцяткі.
Парафіяне з Вішнева
◊◊◊
Паважаным пробашчу Аляксандру Баклажцу і рэктару Яну Балтрукевічу з нагоды святаў Божага Нараджэння перасылаем самыя прыгожыя пажаданні: благаславення Божага Дзіцяткі, няспыннай апекі Марыі Панны на святарскай дарозе, здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, людской зычлівасці. Ад усяго сэрца мы дзякуем за ахвярную працу, добрае сэрца, мудрыя падбадзёрваючыя словы і дапамогу ў патрэбе. Няхай аддзячыць Вам Бог за няспынную працу на карысць нашай парафіі.
Вернікі з парафіі
імя св. Міхала-Арханёла з Навагрудка
◊◊◊

    Паважаным ксяндзам: пробашчу Уладзіміру Гуляю, Віктару Гваздоўскаму, Андрэю Кеўлюку і ўсім святарам, якія калі-небудзь працавалі ў нашай парафіі, сёстрам: Міхаліне Кунаш, Агаце Смольскай, Дануце Бяленік, а таксама сёстрам: Таццяне, Анастасіі, Станіславе, якія працавалі ў нас раней, з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году жадаем моцнага здароўя, сто і больш гадоў жыцця, апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, благаславення Божага Дзіцяткі, сонца, бясконцай радасці. Няхай бэтлеемская зорка вядзе вас да шчасця ў надыходзячым 2010 годзе.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
З нагоды надыходзячых святаў Божага Нараджэння і Новага году жадаем паважанаму пробашчу Паўлу Астукевічу і сястры Яніне усіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Марыі Паныы, здароўя, душэўнага супакою, людской зычлівасці.
Вернікі з Жытарадзі
◊◊◊
Паважанаму айцу Казіміру Янджэйчаку і а. Казіміру Мараўскаму, катэхетцы Тэрэзе з нагоды святаў Божага Нараджэння і надыходзячага Новага году перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя, доўгіх гадоў жыцця і зычлівых людзей побач.
Парафіяне з капліцы з Немнова
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза Аляксандра Шэмета з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння і Новага 2010 году і сардэчна жадаем яму здароўя, дароў Святога Духа, апекі Марыі Панны. Няхай народжанае Божае Дзіця апякуецца Вамі, а на нялёгкім святарскім шляху сустракаюцца Вам сардэчныя і зычлівыя людзі.
Жыхары з Дмісевічаў і Гарачкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Гавецкаму, ксяндзу-пробашчу Вітальду Чургану, кс. Мікалаю Цехановічу з нагоды святаў Божага Нараджэння і надыходзячага Новага году перасылаем самыя шчырыя пажаданні: здароўя, апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, людской зычлівасці, дароў Святога Духа, доўгіх гадоў жыцця ў радасным настроі, прамяністай як сонца ўсмешкі, а для ксяндза Мікалая з нагоды Імянінаў – пажаданні апекі св. Заступніка і няхай Божая Міласэрнасць дапаможа і натхніць у цяжкія хвіліны жыцця.
Сям’я Язерскіх з Юрацішкаў
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Андрэю Кеўлюку з нагоды дня Нараджэння шчыра жадаем усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, здароўя, доўгіх гадоў жыцця.
Мама, бабуля, хросныя
◊◊◊
Выражаем шчыры жаль і спачуванне святару Віталію Вайцяхоўскаму з-за адыходу ў Нябеснае Валадарства дарагога бацькі.
Святары Гродзенскай Дыяцэзіі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.