ГРОДНА
Субота,
23 верасня 2023 года |
Хрыста-Валадара

Пілат спытаўся ў Езуса: “Ты Кароль юдэйскі?”
Езус адказаў яму: “Ці ад сябе ты кажаш гэта, ці ішыя сказалі табе пра Мяне?”
Пілат адказваў: “Ці ж я юдэй? Твой народ і першасвятары выдалі Цябе мне. Што Ты зрабіу?”
Езус адказаў: “Валадарства Маё не з гэтага свету. Калі б з гэтага свету было Маё Валадарства, то слугі Мае заступіліся б за Мяне, каб Я не быў выдадзены юдэям. Але цяпер Мае Валадарства не адгэтуль”.
Пілат сказаў Яму: “Значыць, Ты Кароль? Езус адказаў: “Ты кажаш, што Я Кароль. Я для таго нарадзіўс я і для таго прыйшоў на свет, каб засведчыць аб праўдзе. Кожны, хто ад праўды, слухае голас Мой”.
†
Ян 18 , 33-37
Аднак можа ў гэтай самоце - выніку пастаяннай варожасці, у гэтай асірацеласці знаходзіцца пацвярджэнне таго, што Езус – Валадар!? Столькі стагоддзяў спрабавалі Яго выгнаць з людской свядомасці, столькі намаганняў, каб канчаткова знішчыць Евангелле, абвешчанае Ім! Столькі няёмкіх пытанняў, якія ставяць фарысеі і іхнія наступнікі з настойлівасцю маньяка! І які вынік! Няспынна стаіць перад намі Постаць, якой грэх і людская ганебнасць грэбуюць, Асоба, поўная ўнутранай годнасці і велічы, з тым самым зразумелым адказам, які “асвятляе” змрок вякоў: “Я – Цар. Я на тое нарадзіўся ды на тое прыйшоў на свет, каб сведчыць аб праўдзе; кожны, хто з праўды, слухае голас Мой” (Ян 18, 37).
І ніякага выніку не прынёс прысуд габрэйскага сінедрыёну, які асуджаў Хрыста на смерць. Якім жа быў варты жалю допыт Езуса ў Пілата. Палахлівым было яго ўмыванне рук і згода, каб укрыжавалі Езуса. Хрыстус, якім не па-людску грэбавалі яго ворагі, застаўся Каралём. Крыж стаў тронам, з якога Збавіцель прыцягнуў усіх да сябе. Гэтую ўладу над усім стварэннем ніхто не здолее ў Яго адабраць ці нават паменшыць. Доказам стабільнасці Хрыстовага Валадарства з’яўляецца Яго пустая магіла і два тысячагоддзі жыцця Касцёла.
Кс. Яраслаў Грынашкевіч
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 100 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.