ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка 2024 года |
Шукаючы “мелодыі” жыцця
“Cogitо ergo sum” (“я думаю – значыць існую”) сцвярджаў французскі філосаф Рэнэ Дэкарт. Калі чалавек жыве, думае, то ён задае сабе шмат пытанняў экзастэнцыяльнага характару. Я хацела б з самага пачатку працытаваць выказванне аднаго маладога чалавека, які ўключыўся ў дыскусію пра сэнс жыцця на інтэрнэтнай старонцы: “Не магу прыняць смерць, не магу знесці нядоўгатрываласць. Не жадаю жыць толькі для таго, каб паўстаў з мяне наступны чалавек. Я не хачу быць толькі шасцярнёй у вялікай машыне, а хачу зразумець, куды плыве жыццё, хачу знайсці сэнс сваіх дзеяннях”. Пошук адказу на пытанне: “Які сэнс майго жыцця?” ці “Для чаго я жыву наогул?” з’яўляецца прывілеем і пакутай маладых людзей. У якім узросце ўпершыню сфарміроўваецца гэтае пытанне ў свядомасці маладога чалавека, ніхто не ў стане сказаць. Некаторыя псіхолагі мяркуюць, што наступае гэта ва ўзросце 14-15 гадоў пасля таго, як чалавек атрымаў пэўны жыццёвы вопыт і паназіраў за жыццём.
†
З-за вялікай колькасці некантралюемай інфармацыі, якая цяпер “залівае” нас з усіх бакоў і з-за памылковых узораў многія маладыя людзі робяць неабдуманыя і павярхоўныя вывады. Ім здаецца, што ўсё абмяжоўваецца кароткім зямным чалавечым жыццём, а таму трэба з яго як найбольш уварваць. “Carpe diem” (“хапай дзень”) з’яўляецца іх жыццёвым дэвізам. Яны жывуць і паміраюць, як каляровы матыль з упэўненасцю, што сучаснасць - важнейшая, чым будучыня. Іншыя даходзяць да вываду аб тым, што сэнсам іхняга існавання павінен быць збор матэрыяльных дабротаў і іх ідалам становяцца грошы. Знаходзяцца і такія, хто не быў у стане знайсці адпаведнай падтрымкі і прыкладаў. Расчараваныя і страціўшы надзею, нягледзячы на свой малады век, яны бачаць адзінае вырашэнне сваіх праблемаў у самагубстве, паколькі для іх “жыццё – вар’яцтва, аснова ілюзіі, сон ценяў, дно пустаты”. Застаецца нам толькі шкадаваць пра тое, што сучасны свет, напоўнены няпэўнасцю, войнамі, голадам, вулічнымі разбоямі, а часам трагічнымі прыкладамі сямейнага жыцця, зусім не аблягчае маладым пошуку адказу на пытанне пра сэнс свайго існавання. Цяпер усё больш моладзі на Захадзе не мае падтрымкі ўжо нават з боку блізкіх. Псіхолагі заўважаюць, што можна ўжо гаварыць пра пачатак такой негатыўнай з’явы таксама і ў Беларусі.
Хто-небудзь скажа, што ўсё гэта – віна сучаснага свету, які дэфармуе і ігнаруе агульначалавечыя і рэлігійныя вартасці. Аднак у гэтым замяшанні, на шчасце, ёсць тысячы маладых людзей, якія паважаюць сваё жыццё і знаходзяць спосаб годна яго пражыць.
Спачатку яны ўсведамляюць, што ў самім слове “жыццё” заключаны вельмі важны сэнс. Яно само па сабе не можа быць без сэнсу. Жыццё можа стаць лягчэйшым ці цяжэйшым, шчаслівым ці менш шчаслівым, але па сваёй сутнасці яно не можа быць бессэнсоўным. Нельга ігнараваць той факт, што гэта Бог даў кожнаму з нас жыццё і ў дадатак адзінае, а звыш таго Ён падараваў нам магчымасць, дзякуючы свабоднай волі, шукаць адказ на пытанне: “Што з’яўляецца сэнсам майго жыцця?” Увесь парадокс заключаецца ў тым, што гэта ты, малады чалавек, надаеш сэнс свайму жыццю. Ты яго творыш, стараючыся, каб яно стала непаўтаральнай “мелодыяй”, поўнае зместу, якое адрозніваецца ад іншых. Жыццё не асноўваецца на пошуку сябе, але на стварэнні сваёй індывідуальнасці. З-за нашага няўмелага падыходу да выхавання і няўмення задаваць пытанні мы заводзім сябе ў тупік. На працягу ўсяго нашага жыцця, пачынаючы з дзіцячага садзіка, у школе і вну кожны атрымлівае заданні, якія маюць ужо вышэй акрэсленыя рашэнні. Нам “убіваюць” у галаву, што трэба шукаць, а не ствараць рашэнні тых ці іншых праблемаў. Гэта яскрава можна ўбачыць у момант, калі чалавек пачынае працаваць над чым-небудзь, чаго ніхто іншы не рабіў, напрыклад, робіць свой новы праект ці кіруе унікальным яго вырашэннем. Такім выключным праектам з’яўляецца жыццё. Ніхто не дасць вам гатовага рашэння, можна толькі шукаць аналагічных выпадкаў, але заўжды трэба самому прыняць рашэнне і прыстасаваць парады іншых для вырашэння сваёй праблемы. Кожны стварае сваё жыццё ўпершыню, не маючы вопыту, бо ўсё, што ты робіш, з’яўляецца новым. Мае значэнне тое, хто будзе тваім узорам для пераймання і ад каго ты будзеш вучыцца, які ў цябе ёсць выхавацель. Але ні адна з тых асобаў не дасць табе гатовага адказу, бо толькі ты яго знойдзеш, толькі пакуль яшчэ не ведаеш гэтага. Ад вучобы і людзей чакай толькі “інструментаў”, якія ты сам павінен перапрацаваць, каб знайсці свой адказ. Разгублены малады чалавек, які кідаецца ва ўсе бакі ў пошуках сапраўднага сэнсу жыцця, не ўсведамляе, што на самай справе ён шукае Бога. Творца даў нам гэтае нашае жыццё і хоча быць у яго цэнтры. Езус, калі прызываў сваіх вучняў, звяртаўся да іх словамі: “Пайдзі за Мной...” ці дазваляў ім вырашыць, які шлях яны павінны выбраць: ці ісці за Ім з усімі наступствамі свайго выбару ці ісці іншай сваёй дарогай. Бог даў нам адказы на пытаніі: “Чаму мы былі створаны?”, “Чаму мы існуем на зямлі?”, “Чаму мы павінны памерці і што чакае нас пасля смерці?” Калі ты, малады чалавек, усвядоміш сабе гэтыя праўды і паверыш, то табе лягчэй будзе знайсці адпаведныя “маякі” у сваім жыцці і пражыць яго змястоўна і поўнакроўна, так як напэўна хацеў бы гэтага ты і Творца.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 87 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.