ГРОДНА
Субота,
13 ліпеня
2024 года
 

Гутарка немаўлятаў

Дзіцячы куточак

Лістапад – месяц, калі мы ўспамінаем асаблівым чынам пра памерлых. Мы прыходзім на іх магілы, ставім свечкі, памятаючы і молячыся за іх. І ў кожнага з нас мімаволі ўзнікае думка пра ўласную смерць. Кагосьці гэта думка палохае панічна, а кагосьці пакідае ў супакоі духа і ў надзеі на Таго, чыё Імя - Міласэрнасць. Часцей за ўсё мы ўцякаем ад думак пра непазбежнасць смерці. Так адбываецца, таму што ў нашай свядомасці смерць пераплятаецца з трагічнай несправядлівасцю, пустэчай, бессэнсоўнасцю, невядомасцю.
    Ці зможам мы, кіруючыся ўласнымі страхамі, убачыць сэнс у апошняй падзеі нашага зямнога жыцця – у смерці?..
    Таму нам варта паглядзець на жыццё праз прызму смерці і тады яго мы ўбачым у новым ракурсе: як шлях, напоўнены адмысловай дынамікай адказнасці. Але гэта адбываецца толькі ў тым выпадку, калі чалавек успрымае сваю смерць не як тупік, а як “дзверы”, як “прастору”, праз якую ён уваходзіць у Жыццё. Сутнасць параўнання смерці з дзвярамі заключаецца ў тым, што яны адкрываюць нам доступ да чагосьці. Сэнс смерці надае тое, што пачынаецца за яе парогам. Можа быць, мы зможам інакш успрыняць жыццё пасля смерці, калі паглядзім на смерць як на Жыццё пасля жыцця. Жыццё – вынік “смерці” для народжанага дзіцяткі (яно памірае адносна матчынага ўлоння і нараджаецца для свету). Мне ўспамінаецца прыпавесць-фантазія невядомага аўтара пра гутарку двух немаўлятаў у матчыным улонні. Хацелася б падзяліцца ёю з Вамі, можа быць, яна адкрые Вам новае бачанне смерці ў перспектыве жыцця.

Ва ўлонні цяжарнай жанчыны размаўляюць двое немаўлятаў. Першае дзіця верыць у тое, што пасля родаў будзе жыццё, а другое – не.
Немаўля, якое не верыць: Ты верыш у жыццё пасля родаў?
    Дзіця, якое верыць: Так, вядома. Усім зразумела, што жыццё пасля родаў існуе. Мы тут для таго, каб стаць досыць моцнымі і гатовымі да таго, што нас чакае потым.
    Немаўля, якое не верыць: Гэта абсурд! Ніякага жыцця пасля родаў быць не можа! Ты можаш сабе ўявіць, як такое жыццё магло б выглядаць?
    Дзіця, якое верыць: Я не ведаю пра ўсе дэталі, але я веру, што там будзе больш святла, і што мы, можа быць, будзем самі хадзіць і самастойна есці.
    Немаўля, якое не верыць: Якое глупства! Гэта ж немагчыма! Мы не прыстасаваны да гэтага! Гэта наогул смешна! У нас ёсць пупавіна, якая дапамагае нам харчавацца. Ведаеш, я жадаю сказаць табе: немагчыма, каб існавала жыццё пасля родаў, таму што нашае жыццё – кароткая пупавіна.
    Дзіця, якое верыць: Я ўпэўнена, што гэта магчыма. Усё будзе проста крыху па-іншаму. Гэта можна нават сабе ўявіць.
    Немаўля, якое не верыць: Але адтуль яшчэ ніхто ніколі не вяртаўся! Жыццё проста заканчваецца родамі. І наогул, жыццё – гэта адна вялікая пакута ў цемры.
    Дзіця, якое верыць: Не, не! Сапраўды я не ведаю, як будзе выглядаць нашае жыццё пасля родаў, але ў любым выпадку, мы ўбачым маму, і яна паклапоціцца пра нас.
    Немаўля, якое не верыць: Маму? Ты верыш у існаванне мамы? І дзе ж яна ёсць?
    Дзіця, якое верыць: Яна - ўсюды вакол нас, мы знаходзімся ў ёй і, дзякуючы ёй, рухаемся і жывём, без яе мы не можам проста існаваць.
    Немаўля, якое не верыць: Поўнае глупства! Я не бачыў ніякай мамы, і таму відавочна, што яе проста няма.
    Дзіця, якое верыць: Не магу з табой пагадзіцца. Бо часам, калі ўсё вакол заціхае, можна пачуць, як яна спявае, і адчуць, як яна гладзіць наш свет. Я цвёрда веру, што наша сапраўднае жыццё пачнецца толькі пасля родаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  172

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.