ГРОДНА
Субота,
29 студзеня
2022 года
 

1 лістапада 2009 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу-пробашчу Юзафу Багдзевічу з нагоды дня Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сілаў і Божага благаславення ў душпастырскай працы, штодзённай апекі Марыі Панны. Няхай заўжды побач з Вамі будуць зычлівыя людзі.
Удзячныя парафіяне з Астраўца
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Тадэвушу Качану з нагоды Імянінаў перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, стойкасці ў службе Богу і людзям. Няхай усмешка дабрыні не гасне на Вашым твары, Марыя акружае Вас сваёй апекай, а св. Заступнік дапамагае ў кожную хвіліну жыцця.
З малітвай былыя парафіяне з вёскі Магенцы
◊◊◊
Шаноўнай пані Дануце Хутко, арганістцы, з нагоды дня Нараджэння і дня св. Цэцыліі шчыра жадаем моцнага здароўя, стойкасці, творчага запалу, каб песня магла праслаўляць імя Пана, добрых і зычлівых людзей, любові ад блізкіх і павагі ад акружаючых.
З памяццю вернікі і моладзь з парафіі
імя св. Станіслава Косткі з Ваўкавыска
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза Андрэя Лішку з днямі Нараджэння і Імянінаў. Жадаем Вам добрага здароўя, стойкасці ў службе Богу і людзям, душэўнага супакою, плённай душпастырскай працы, аптымізму, Божага благаславення і апекі Найсвяцейшай Марыі Панны.
Парафіяне з касцёла імя св. Роха з Грандзічаў
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Андрэю Горбачу з нагоды дня Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: шчасця, здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчодрых Божых ласкаў і самых радасных хвілінаў. Няхай Святы Дух распаўсюджвае сваё святло на кожны дзень святарскай паслугі, Хрыстус будзе заўжды Вашым сябрам, а служба Богу і людзям прыносіць Вам задавальненне і шчодры плён.
Удзячныя парафіяне з Радуні
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Мар'яну Хаменю з нагоды дня Нараджэння перасылаем найсардэчнейшыя пажаданні: моцнага здароўя, спакойных дзён жыцця ў Божай ласцы, людской зычлівасці і апекі Міласэрнай Божай Маці. Мы ўдзячны Вам за старанні і ахвярную працу, укладзеныя ў будаўніцтва нашай святыні, калі прыклад Вашай веры, ахвярнасці і пабожнасці змабілізаваў многіх вернікаў.
Удзячныя парафіяне з Субачаў і Шылавічаў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  337

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.