|
ГРОДНА
Субота,
16 мая 2026 года |
Кактус - ігольніца
Такую незвычайную ігольніцу можна падарыць маме або бабулі. Яны, напэўна, умеюць шыць ці вышываць. А каб іголкі не губляліся, а былі заўсёды на месцы, іх можна захоўваць у такой незвычайнай ігольніцы. Каб зрабіць гэты прыгожы сувенір, вазьміце аднатонную зялёную тканіну (бавоўну ці трыкатаж), маленькі (5-6 см вышынёй) пластыкавы або керамічны гаршчок (гэта можа таксама быць невялікая шкляначка), атласную стужачку шырынёй 4-6 см і даўжынёй 20-30 см, 3 гузікі.
| 1. Накрэсліце на паперы з дапамогай цыркуля чвэрць круга і выражце яго. Складзіце тканіну ўдвая вонкавым бокам унутр. Прышпіліце выкрайку і абвядзіце яе. Пакіньце прыпускі, як гэта паказана на малюнку.
|
3. Вывярніце выраб. Адзначце крэйдай лініі зборкі. Прашыйце швом «наперад іголку» па ніжняй лініі зборкі з двух бакоў адной ніткай.
![]() 5. Верхнюю лінію зборкі прашыйце швом «наперад іголку», захопліваючы адразу пярэднюю і заднюю часткі вырабу. Сцягнутую нітку замацуйце вузельчыкам. |
6. Прышыйце вочы і нос з гузікаў. 7. Выканайце па схеме кветку з атласнай стужачкі або вазьміце гатовую штучную кветачку і прышыйце яе да кактуса. ![]() Жадаем вам творчых поспехаў!
|
| < Папярэдняя | Наступная > |
|---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 230 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.









