ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Што сказаць пра тых, хто не стрымаў сужэнскай клятвы?

Задай пытанне

 кс. Андрэй Радзевіч
Што сказаць пра тых, хто не стрымаў сужэнскай клятвы, якую яны давалі перад Богам і мужам (ці жонкай) і заключылі новы грамадзянскі сужэнскі саюз?

   Тут трэба ўдакладніць некаторыя аспекты. Асоба, якая заключыла новае несакрамэнтальнае сужэнства, не можа (згодна з дзейным заканадаўствам Касцёла) прымаць святыя сакрамэнты. Касцёльнае права практычна пазбаўляе асобы, якія жывуць у несакрамэнтальных сужэнскіх саюзах, магчымасці зрабіць сакрамэнтальным заключаны новы саюз, а ў выніку па-за пэўнымі выключэннямі не даруе грахі такім асобам і не дапускае іх прыняць св. Камунію. Гэта не якое-небудзь пакаранне такіх людзей Касцёлам, а негатоўнасць іх прыняць сакрамэнты, абумоўленая паставай саміх асобаў, якія жывуць у несакрамэнтальным саюзе. Яны, знаходзячыся пастаянна ў стане граху, не здольны прыняць дараванне грахоў у сакрамэнце Пакуты, таму што не выконваюць умовы споведзі: цвёрдае пастанаўленне выправіцца ў лепшы бок, а таму не могуць прыняць св. Камунію.

Калі ідзе размова пра згаданыя вышэй выключэнні ў прыняцці святых сакрамэнтаў, то яны датычаць менавіта двух аспектаў: у смяротнай хваробе, у выпадках непасрэднай пагрозы смерці можна дараваць грахі, калі хворы прысягне, што калі ён вылечыцца, то адрэгулюе сваё жыццё згодна з навучаннем Касцёла. Другі выпадак датычыць пэўнай дамоўленасці паміж сужэнцамі, калі ім немагчыма разысціся хоць бы з-за выхавання дзяцей ці патрэбна апекавацца адзін адным і г.д. і датычыць рашэння спыніць сексуальнае сужыццё і прысягнуць жыць як брат і сястра. У такой сітуацыі Касцёл дапускае магчымасць дараваць грахі і прыняць св. Камунію пры пэўных умовах: калі была выпраўлена крыўда, зробленая мужу (жонцы) з сакрамэнтальнага сужэнства і дзецям, якія нарадзіліся ў гэтым сужэнстве, калі існуе маральная праўдападобнасць, што абодва бакі будуць у стане устрымацца ад сексуальнага сужыцця і калі будзе ліквідавана небяспека амаральнага ўздзеяння на асяроддзе, дзе іх ведаюць як несакрамэнтальную пару.

   Таму неабходна няспынна шукаць новыя спосабы, якія вядуць да сустрэчы разгубленага чалавека са сваім Творцам. Часта Божая ласка хоча ў найменш спадзяваныя моманты жыцця весці людзей дзівоснымі шляхамі. Давайце ж акружым несакрамэнтальныя сужэнствы сваёй малітвай.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.