ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

XXIX Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка

Падышлі да Езуса Якуб і Ян, сыны Забэдэя, і сказалі: “Настаўнік, мы хочам, каб Ты зрабіў нам тое, пра што Цябе папросім”. Ён адказаў ім: “Што хочаце, каб Я зрабіў вам?” Яны сказалі Яму: “Дай нам сесці аднаму праваруч, а другому леваруч Цябе ў славе Тваёй”. Але Езус сказаў ім: “Не ведаеце, аб чым просіце. Ці можаце піць келіх, які Я п’ю, і прыняць хрост, якім Я ахрышчаны?” Яны адказалі: “Можам”. А Езус сказаў ім: “Келіх, які Я п’ю, будзеце піць, і хростам, якім Я хрышчуся, будзеце ахрышчаны, але даць сесці праваруч і леваруч Мяне - не ад Мяне залежыць, а каму прыгатавана”.
    I, пачуўшы, дзесяць іншых вучняў пачалі абурацца на Якуба і Яна.
    А Езус, паклікаўшы іх, сказаў ім: “Вы ведаеце, што тыя, хто лічацца князямі народаў, пануюць над імі і вяльможы іх уладараць над імі. Але не так няхай будзе між вамі: хто хоча быць найболыпым сярод вас, няхай будзе вам слугою; і хто хоча сярод вас быць першым, няхай будзе нявольнікам усіх”.
    Бо і Сын Чалавечы не на тое прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх.

Mк 10, 35-45

Хвала – гэта служба

 Забэдэевы сыны мелі права быць вылучанымі сярод астатніх вучняў. Езус хацеў, каб яны былі ля Яго ў выключныя хвіліны жыцця. Ён узяў іх з Пятром на гару Табар, каб яны бачылі Яго перамяненне. Яны былі з Езусам, калі Хрыстус уваскрашаў дачку Яіра. Чаму б не дамовіцца з Настаўнікам пра тое, каб мець сабе пастаяннае месца ля Яго, калі Хрыстус будзе праслаўлены ў Небе? Але на самай справе невядома, што хацелі гэтыя двое: быць ля Езуса ці больш яны клапаціліся пра Яго хвалу? Абурэнне астатніх апосталаў паходзіць з таго факта, што яны хацелі б сябе бачыць таксама блізка ля Езуса. Якія б не былі гэтыя жаданні, яны будуць больш людскія, амаль натуральныя. Таму няма прычыны да абурэння.
    Сваім растлумачэннем ізноў Езус збянтэжыў вучняў. Ён не здзівіўся, не выказаў нецярплівасці з-за памылковага разумення Яго місіі і навучання. Настаўнік пачаў цярпліва растлумачваць усе тыя справы, якія “перарастаюць” магчымасці апосталаў іх зразумець. Як растлумачыць вучням, што час найбольшай хвалы Хрыста – гэта момант выканання да канца Божай волі, калі з крыжа “усіх пацягне да сябе”? Ці яны зразумелі б, што якраз месца праваруч і леваруч Настаўніка ў гэты час ужо прызначана не для іх, а для двух лотраў? І таму Езус звяртаецца да адвечных Божых планаў. Толькі Бог прымае рашэнне аб тым, якое месца зойме той ці іншы чалавек у Яго Каралеўстве. Месца кожнаму з нас прадбачана звысоку ў намерах Таго, хто прызначыў нас усіх да вечнасці.
    А калі апосталы хочуць канкурыраваць паміж сабой за першае месца падчас рэалізацыі Божых планаў? Калі ласка, ёсць адзіны спосаб быць вялікім: стаць слугой, нявольнікам усіх па прыкладу Езуса, укрыжаванага і ўваскрэслага.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.