ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Як распазнаць жыццёвае пакліканне?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

mlodziez_przemyska

Няма чалавека без паклікання. Як адкрыць свой шлях? На чым засяродзіцца, а чаго не рабіць? Выбар у жыцці заўсёды звязаны з рызыкай, уласнай адказнасцю і наступствамі, а перадусім з адсутнасцю пэўных адказаў. Паглядзіце, як вы выбіраеце чалавека, з якім хочаце пражыць сваё жыццё: не ведаеце, што будзе на шляху, з чым сустрэнецеся, вядома, вы самі павінны клапаціцца аб гэтай прыгожай любові і кожны дзень развіваць яе ды песціць. Што тычыцца любога паклікання, кожны адчувае дзесьці ў сэрцы, дзе яго месца. Адзіная праблема ў тым, ці дае ён сабе час і прастору, каб разглядзець гэта.

Чытаць цалкам: Як распазнаць жыццёвае пакліканне?

 

Дырэктар нацыянальнага “Карытас”: “Мы паказваем бежанцам з Украіны, што мы не ворагі”

Актуальна - Інтэрв'ю

кс. Андрэй Аніскевіч, дырэктар “Карытас Беларусь   Падчас Вялікага посту ККББ абвясціла, што з’явілася магчымасць аказваць дапамогу бежанцам “з ахопленай баявымі дзеяннямі тэрыторыі Украіны”. Біскупы заахвочвалі ладзіць збор дапамогі праз “Карытас”. З кс. Андрэем Аніскевічам, дырэктарам “Карытас Беларусь”, размаўляем пра тое, як праходзіць гэтая акцыя, аб яе першых выніках і актыўнасці беларусаў у справе дапамогі ўкраінцам.

Чытаць цалкам: Дырэктар нацыянальнага “Карытас”: “Мы паказваем бежанцам з Украіны, што мы не ворагі”

 

Лапеніца: разбураная святыня

Гісторыя - Парафіі і святыні

lapienica1
     Адшукаць неадбудаваны храм на тэрыторыі Гродзеншчыны не так і проста, але і тут яны сустракаюцца.

Чытаць цалкам: Лапеніца: разбураная святыня

 

Дазволіць прымірэнню перамагчы над падзелам

Актуальна - Слова рэдактара

Чарговы раз у жыцці мы можам адсвяткаваць урачыстасць Уваскрасення Пана. І хоць штогадова адзначаем гэтыя святы, абставіны заўсёды розныя, заўсёды новыя. Мы жывём у смутныя часы і не ўпэўнены ў заўтрашнім дні, назіраючы за тым, што адбываецца з нашым братнім народам ва Украіне.
   Перад абліччам гэтых падзей застаецца нешта пэўнае, непахіснае, тое, што не залежыць ад лёсу гісторыі – праўда пра ўваскрасенне Езуса Хрыста. Гэты факт з,яўляецца для ўсіх нас арыенцірам, мерай, па якой мы павінны ацэньваць сваю гісторыю.

Чытаць цалкам: Дазволіць прымірэнню перамагчы над падзелам

 

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры, дарагія Вернікі нашай дыяцэзіі!

Актуальна - Пастырскае Слова

bishopsЯ – уваскрасенне і жыццё.
    Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць” (Ян 11, 25–26).

   

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
    Дарагія Вернікі нашай дыяцэзіі!

Чытаць цалкам: Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры, дарагія Вернікі нашай дыяцэзіі!

 

Бог прысутны ў нашай рэчаiснасцi

Актуальна - Інтэрв'ю

Уваскрасенне Езуса Хрыста, гiстарычнай фiгуры, а таксама Бога, як верым мы, хрысцiяне, адбылося больш за дзве тысячы гадоў таму. Разам са змёртвыхпаўстаннем успамiнаем, што Езус цярпеў: фiзiчна, псiхiчна, духоўна.
Аб цярпеннi чалавека, аб перажываннi штодзённасцi ў Вялiкiм посце i аб атрыманнi радасцi ад уваскрасення Езуса мы пагаварылi з а. Аркадзем Куляхам OCD, пробашчам гудагайскай парафii Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, у мiнулым духоўным айцом Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску i правінцыяльным дэлегатам айцоў кармэлітаў босых у Беларусі.

Чытаць цалкам: Бог прысутны ў нашай рэчаiснасцi

 

З днём нараджэння, “Слова Жыцця”!

Гісторыя - Юбілей

Здаецца, толькі ўчора адзначалі 20-гадовы юбілей газеты, узгадваючы разам з рэдактарам-заснавальнікам пачаткі выдання, як надышла чарговая прыгожая дата – 25-годдзе “Слова Жыцця”. За апошні перыяд газета “прыхарашылася” знешне – з новага сезона 2020 года пачала выходзіць у адноўленым выглядзе: больш стрыманым, а разам з тым і больш стылёвым. Выданне таксама ўзбагацілася ўнутрана: уздымаліся вострыя тэмы, распавядаліся жыццёвыя гісторыі, раскрываліся духоўныя пытанні і даваліся практычныя парады.
Сёння ўзгадваем самыя цікавыя і гарачыя артыкулы з апошніх, да якіх варта вярнуцца, калі прапусціў. Вялікі архіў газеты знойдзеш на партале slowo.grodnenisis.by.

Чытаць цалкам: З днём нараджэння, “Слова Жыцця”!

 

Не ненавідзець – гэта ласка

Актуальна - Інтэрв'ю

Манахіні збіраюць дапамогу пацярпелым ад ваенных дзеянняў украінцамЗ назарэтанкай з Жытоміра паразмаўлялі пра сённяшнюю рэчаіснасць сясцёр ва Украіне. Пра сірэны, бутэрброды патрабуючым, людскую салідарнасць, пераасэнсаванне веры і прабачэнне. Асаблівым чынам затрымаліся на апошнім. “Прабачэнне павінна стаць нашым рашэннем, выбарам”, – сказала с. Францішка.

Чытаць цалкам: Не ненавідзець – гэта ласка

 

За што трэба дзякаваць Богу?

Роздум - На шляху да святасці

Каб абнаўляцца розумам, каб больш набліжацца да самога сябе, да Бога і да іншых людзей, нам неабходна змяніць сваю перспектыву бачання: змяніць нараканне на падзяку.
Падзяка – дзівосны інструмент, які змагаецца з нашым гонарам. Гэта хлеб, які здольны насыціць нас, зберагчы ад духоўнай смерці з-за прагі чужых рэчаў, талентаў, асяроддзя і ўсяго таго, што ёсць у іншага чалавека. “Глядзіце, нікому злом за зло не адплачвайце, але рабіце заўсёды дабро адзін аднаму і ўсім. Заўсёды радуйцеся, няспынна маліцеся. За ўсё дзякуйце, бо такая адносна вас воля Божая ў Езусе Хрысце” (1 Тэс 5, 15–18).

Чытаць цалкам: За што трэба дзякаваць Богу?

 

Пальмовая нядзеля ў гродзенскай катэдры

Актуальна - З жыцця Касцёла

Пальмовая нядзеля ў гродзенскай катэдры з удзелам пастыра дыяцэзіі10 красавіка, у нядзелю Мукі Пана, якая распачынае Вялікі тыдзень, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў св. Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
У гэты дзень у святыні чыталася апісанне Мукі Пана, пасля чаго іерарх звярнуўся да вернікаў з гаміліяй.
    Біскуп адзначыў важнасць Пальмовай нядзелі, якая нагадвае пра ўезд Езуса ў Іерусалім, каб там памерці ды ўваскрэснуць, і распачынае святкаванне пасхальнай таямніцы. Іерарх заклікаў перажыць Вялікі тыдзень, які распачынаецца ў Пальмовую нядзелю, годным і належным чынам.

Чытаць цалкам: Пальмовая нядзеля ў гродзенскай катэдры

 

Паўсюдны Касцёл (37)

Актуальна - Варта ведаць


   † Партугалія. Сусветным дням моладзі ў Лісабоне па традыцыі будуць папярэднічаць Дні моладзі ў дыяцэзіях. Як паінфармаваў арганізацыйны камітэт форуму, яны пройдуць 26–31 ліпеня 2023 года. Пілігрымы змогуць лепш пазнаёміцца з мясцовым Касцёлам і правесці час з жыхарамі Партугаліі напярэдадні галоўных падзей Сусветных дзён моладзі ў 17-ці дыяцэзіях гэтай краіны. Пасля самастойнага выбару дыяцэзіі і папярэдняй рэгістрацыі пілігрымы будуць запрошаны прыняць удзел у духоўнай і культурнай праграме, падрыхтаванай кожнай дыяцэзіяй.

Чытаць цалкам: Паўсюдны Касцёл (37)

 

Як дапамагчы чалавеку, які трапіў у секту?

Роздум - Дапамагчы добрай радай

Адразу хачу сказаць, што я разглядаю секту як залежнасць. Апынуўшыся ў секце, чалавек губляе ўнутраную свабоду, надзявае розныя маскі рэлігійных заблытанняў, з якіх ужо не можа вырвацца самастойна, таму яму патрэбна дапамога. Часам дастаткова падтрымкі кагосьці блізкага, але часцей за ўсё сітуацыі бываюць настолькі складанымі, што патрабуецца дапамога спецыяліста.

Чытаць цалкам: Як дапамагчы чалавеку, які трапіў у секту?

 

Старонка 7 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  81

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.