ГРОДНА
Пятніца,
30 верасня
2022 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Я пайшоў у краму па хлеб, а дадому прынёс дзве торбы...

Роздум - Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда,     псіхолаг

Назва сённяшняга разважання вельмі часта сустракаецца ў жыцці многіх з нас. Прапаную засяродзіцца над эфектамі маніпуляцыі ў рэкламе і над тым, як рэклама ўплы- вае на нас.

Чытаць цалкам: Я пайшоў у краму па хлеб, а дадому прынёс дзве торбы...

 

Паўсюдны Касцёл (39)

Актуальна - Варта ведаць


   † Германія. Клопат пра людзей, якія пакутуюць ад дэменцыі, і іх сваякоў – галоўная тэма сёлетняга нямецкага Экуменічнага тыдня на карысць жыцця. Яго адкрылі ў Лейпцыгу 30 красавіка 2022 года католікі і лютэране. Агульнанацыянальная кампанія праходзіла да 7 мая пад дэвізам “Пасярод жыцця з дэменцыяй”. Шматлікімі мерапрыемствамі Цэрквы прыцягвалі ўвагу да становішча людзей з гэтым сіндромам і іх сваякоў, а таксама садзейнічалі гуманнаму падыходу да іх. Падчас інаўгурацыйнага набажэнства ў лютэранскім храме св. Мікалая ў Берліне віцэ-старшыня нямецкага каталіцкага епіскапату біскуп Франц-Ёзэф Бодэ заявіў, што годнасць чалавека не залежыць ні ад яго здароўя, ні ад разумовых здольнасцей, ні ад магчымасці самавызначэння.

Чытаць цалкам: Паўсюдны Касцёл (39)

 

Адышоў у вечнасць ксёндз прэлат Ежы Лявінскі

Актуальна - З жыцця Касцёла

     3 мая ў Доме міласэрнасці ў Каменцы (дэканат Шчучын) адышоў у вечнасць ксёндз прэлат Ежы Лявінскі, шматгадовы выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Чытаць цалкам: Адышоў у вечнасць ксёндз прэлат Ежы Лявінскі

 

Прага неба

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

wnieboswt
“Яны ўбачылі, як Ён узнёсся, і воблака забрала Яго з іхніх вачэй” (Дз 1, 9).

    Расставанні цяжкія. У момант, калі хтосьці з блізкіх нас пакідае, адчуваем пустату, разбітасць, адзіноту. Але ў той жа час мы больш выразна бачым, кім была асоба, з якой развітваемся. Мы ўсведамляем, што яна нам дала, чаму навучыла і колькі добрага пакінула пасля сябе. Адчуваем сябе яе спадчыннікамі. Яе дух становіцца часткай нашай ідэнтычнасці. Нешта заканчваецца, але таксама заўсёды нешта пачынаецца, адкрываецца нейкі новы этап.

Чытаць цалкам: Прага неба

 

Гледзячы на Марыю - не заблукаем!

Актуальна - Слова рэдактара

Літанія да Маці Божай, таксама вядомая як Ларэтанская літанія, уяўляе сабой малітву шматлікіх заклікаў, у якой Марыі даюцца розныя тытулы і імёны, якія апісваюць Яе ролю, заслугі і прыкметы. Кожны з гэтых тытулаў або імён узяты са Святога Пісання, традыцыі ці дэкрэтаў Касцёла. Аднак больш за ўсё тых, якія выспеўваў Божы народ.
   Молячыся літаніяй, трэба ўсведамляць, што гэта своеасаблівае пяшчотнае прамаўленне да Маці, прывітанне Яе мноствам імён. Такое наша звеставанне. Як арханёл Габрыэль, мы прыходзім на сустрэчу з Ёй з добрым словам. Такое стаўленне вельмі важнае. Гэтая літанія, якая апісвае Найсвяцейшую Маці, падобна на набор указальнікаў, што дазваляюць нам глыбей увайсці ў таямніцы Яе жыцця, пазнаць Яе і зразумець, наколькі Яна любіць нас.

Чытаць цалкам: Гледзячы на Марыю - не заблукаем!

 

“Годнасць жанчыны і яе пакліканне – спрадвечная тэма людской і хрысціянскай рэфлексіі”

Роздум - Хрысціянская думка

femen
   Дзень жанчын, 8 сакавіка, прайшоў, аднак май – месяц асаблівага ўспаміну Марыі, Маці Божай, жанчыны – таксама можа быць добрай нагодай для разважання над павагай да жанчын у гісторыі Каталіцкага Касцёла і яго асяроддзя.

Чытаць цалкам: “Годнасць жанчыны і яе пакліканне – спрадвечная тэма людской і хрысціянскай рэфлексіі”

 

Заставацца з Езусам

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

apostol   Прычынай устанаўлення адзінага свята апосталаў Філіпа і Якуба стала размяшчэнне іх рэліквій у адным месцы – базіліцы Дванаццаці святых апосталаў у Рыме.

    Розныя дарогі вядуць да Бога. Часам яны звілістыя, поўныя складаных падзей. Аднак важна, каб у пошуках нашага Стварыцеля мы не здаваліся і не адмаўляліся.

Чытаць цалкам: Заставацца з Езусам

 

“Будзем ехаць!” або Пра вандроўку Маці Божай па Беларусі

Актуальна - Інтэрв'ю

Будслаў, Браслаў, Брэст, Бялынічы, Гудагай, Гродна, Лагішын, Тракелі – копіі цудадзейных абразоў з гэтых найвядомейшых санктуарыяў Беларусі пачалі перэгрынацыю па нашай краіне ў чэрвені мінулага года. Іх арыгіналы былі ў свой час каранаваны папскімі каронамі, што азначае прызнанне іх духоўнага значэння на нашай зямлі. У марыйным месяцы маі разам з а. Станіславам Станеўскім CSsR, адным з арганізатараў перэгрынацыі, разважаем, чаму варта запрасіць “Мадоннаў” у свой дом.
Пашырэнне культу – гэта заўсёды вынік актыўных дзеянняў духавенства і вернікаў
– Айцец Станіслаў, адкуль узнікла ідэя з перэгрынацыяй марыйных абразоў?
    – Перэгрынацыя пачалася ў складаны для Беларусі перыяд: пандэмія, сітуацыя ў краіне, пажар у Будславе… Гэта і стала галоўным штуршком ініцыятывы. Народ патрабаваў духоўнага ўздыму. Адносна выбару марыйных абразоў – дык культ Маці Божай існаваў у нашай краіне з самага пачатку. Аб гэтым сведчаць усе іконы, што прымаюць удзел у перэгрынацыі. Яны ўсе датуюцца пачаткам XVII стагоддзя. З той пары да цудадзейных абразоў прыходзілі людзі і прыносілі свае малітвы. Існуюць кнігі, дзе запісаны і пацверджаны ўсе цуды, што адбыліся на Беларусі праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны.

Чытаць цалкам: “Будзем ехаць!” або Пра вандроўку Маці Божай па Беларусі

 

Паўсюдны Касцёл (38)

Актуальна - Варта ведаць


   † Балівія.     Балівійскі Касцёл выказвае шкадаванне ў сувязі са смерцю 42-гадовага а. Уілберта Дазы OFM і заклікае разабрацца ў злачынстве, якое адбылося ў парафіі св. Францішка ў Санта-Крус. Генеральны сакратарыят Канферэнцыі біскупаў Балівіі ў сваім паведамленні выказаў шкадаванне і жах з нагоды гэтага злачынства. “Мы просім як мага хутчэй правесці яснае і дакладнае расследаванне, якое прывядзе да высвятлення тых страшных падзей. Перад абліччам росту ў Балівіі культуры гвалту, забойстваў жанчын, рабаванняў, марадзёрства і адсутнасці бяспекі для грамадзян, мы заклікаем усіх балівійцаў дзейнічаць на карысць культуры міру, у якой усе змогуць жыць у братэрстве”, – гаворыцца ў паведамленні балівійскага епіскапату.

Чытаць цалкам: Паўсюдны Касцёл (38)

 

Рэзурэкцыя ў катэдры

Актуальна - З жыцця Касцёла

Рэзурэкцыйная працэсія вуліцамі горада     Ва ўрачыстасць Уваскрасення Пана біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў св. Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Чытаць цалкам: Рэзурэкцыя ў катэдры

 

Ці будуць сёлета пілігрымкі?

Актуальна - З жыцця Касцёла

Ці будуць сёлета пілігрымкі?
    Пандэмія перарвала шматгадовую традыцыю пешых паломніцтваў у беларускія санктуарыі. Ужо два гады вялікія арганізаваныя пілігрымкі не ходзяць. Пытанне, ці адбудуцца паломніцтвы ў гэтым годзе, таксама застаецца адкрытым. “Чакаем рашэння біскупаў, але апошняе слова застаецца за ўладамі”, – кажуць кіраўнікі пешых груп.

Чытаць цалкам: Ці будуць сёлета пілігрымкі?

 

Што Бог робіць з грэшнікамі?

Роздум - На шляху да святасці

droga krzВялікі чацвер. Касцёл. Я стаю на каленях і чакаю, калі да мяне падыдзе ксёндз і падасць Цела Хрыста. Чакаю доўга: шмат людзей сёння. Пачынаю разглядацца навокал: там дзеці жвава тупаюць туды-сюды, там ціхенька моліцца жанчына, там нехта прыняў Камунію і сказаў: “Амэн”, – а там нехта абапёрся на сцяну касцёла ад стомленасці.

Чытаць цалкам: Што Бог робіць з грэшнікамі?

 

Старонка 6 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  93

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.