ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Крэатыўныя ідэі

Адпачынак - Хвіліна творчасці

   Усяго адна буйная шышка, пакрытая залатой ці зялёнай фарбай, упрыгожаная аздобным бантам - і вось ужо ў вас на стале цудоўная маленькая калядная ялінка. Падстаўкай для такой ялінкі паслужыць крышачка з-пад шампуня ці туалетнай вады

Праверце правільнасць расшыфроўкі крыптагармы з №291 газеты:
…ЗМАГАЙСЯ ДОБРЫМ ЗАМАГАННЕМ ВЕРЫ, ТРЫМАЙСЯ ВЕЧНАГА ЖЫЦЦЯ,
ДА ЯКОГА ТЫ ПАКЛІКАНЫ…

 

Святарскі Адвэнт

Актуальна - З жыцця Касцёла

Святар і дзеці на раратах
“Прыйдзі, Езу” – гэта палкі заклік першай хрысціянскай супольнасці павінен стаць няспынным жаданнем вернікаў і імкненнем Касцёла ўсіх часоў, які чакае і падрыхтоўваецца да сустрэчы са сваім Панам. Прыйдзі сёння, Пане! Асвяці нас, дай нам супакой, дапамажы нам перамагчы насілле. Прыйдзі, Езу! Аб гэтым мы просім на працягу надыходзячых тыдняў. Хрыстэ, асвятлі сваім абліччам нас, а будзем збаўлены”
Папа Бэнэдыкт XVI

Калі Бог кліча, каб падрыхтаваць шлях Хрысту, то хоча, каб гэты шлях служыў нам. І таму ён павінен быць збудаваны трывала і добрасумленна, каб ён мог перажыць шматлікія дажджы і разводдзе, націск спакусаў і цяжар грахоў. Менавіта такой дарогай прыходзіць да нас Езус. Ён прыходзіць, каб усё гэта прыбраць, змесці з дарогі як смецце, якое перашкаджае, ці гурбы снегу. Гэта Ён здзейсніць самае важнае, гэта Яго прыходу мы чакаем, як збаўлення. Але шлях да Яго прыходу павінны падрыхтаваць менавіта мы.
Божы слуга Ян Павел II

Чытаць цалкам: Святарскі Адвэнт

 

Аd Limina Apostolorum

Актуальна - Пастырскае Слова

біскуп Аляксандр Кашкевіч
    Дарагія чытачы газеты “Слова Жыцця”!

    9 снежня б.г. я адпраўляюся з візітам Аd Limina Apostolorum у Рым на сустрэчу з Папам Бэнэдыктам XVI. Гэта будзе ўжо мой трэці візіт у Рым, але першы – да Папы Бэнэдыкта XVI. Напэўна, я раскажу Святому Айцу пра нашыя супольныя дасягненні ў дыяцэзіі і пра праблемы, цяжкасці сённяшняга дня. Падчас візіту я наведаю таксама ўсе 4 базылікі Рыма, дзе буду маліцца за давераны мне Касцёл Гродзеншчыны.
    Спачатку я буду дзякаваць Богу за ўсе ласкі, якія наша дыяцэзія атрымала за гэтыя апошнія гады. Асаблівым чынам я ахаплю сваёй малітвай святароў і сёстраў з розных ордэнаў, буду маліцца аб святасці жыцця для іх, за нашыя сем’і, каб яны былі моцныя Богам; за моладзь, каб па-сапраўднаму яна была зацікаўлена справамі рэлігіі і веры; за дзяцей, каб яны давяралі Богу; за хворых, самотных і бедных. Кожнага з Вас, дарагія браты і сёстры, я забіраю ў сваё сэрца ў Вечны горад.
    Падчас сустрэчы са Святым Айцом мы, біскупы, запросім Папу ў Беларусь, каб ён прыбыў да нас і з намі супольна маліўся. Я скажу Святому Айцу, што мы молімся за яго і аддаём яго пад апеку Маці Міласэрнасці. Цалуючы пярсцёнак наступніка Пятра, я буду прасіць Святога Айца аб благаславенні для Гродзенскай дыяцэзіі.
    Я прашу кожнага з Вас памаліцца за мяне і ўсіх біскупаў Беларусі.
 

Марыя – нашая зорка

Актуальна - З жыцця Касцёла

8 снежня - урачыстасць Беззаганнага Зачацця НМП
8 снежня - урачыстасць Беззаганнага Зачацця НМП
…З першай хвіліны свайго зачацця Найсвяцейшая Марыя Панна … была захавана ад першароднага граху. Гэта праўда, аб’яўленая Богам, і таму ўсе вернікі павінны без вагання верыць у яе (з булы Папы Пія IX “Ineffabilis Deus”, 1854 год).

Бог адарыў Марыю без меры. А Яна не змарнавала ані крошкі з мноства Божых дароў ад дзіцяці да сталага ўзросту. Свет, у якім мы жывём, далёкі ад такога ідэалу, таму нам цяжка зразумець унутраную прыгажосць Беззаганнай. Менавіта так мы гаворым пра Яе: Беззаганная. Прывілей? Дар і гэта несумненна вялікі і заслужаны. Але ж разам з Ёй мы ўсе былі адораны. І таму ў нас абуджаецца адвэнтавая радасць. У Адвэнце мы ўшаноўваем Марыю Панну як Тую, якая нясе надзею на выкананне абяцання аб прыходзе Збавіцеля і зноў захапляемся Яе ўнутраным хараством. Калі б нашае жыццё стала (хоць бы бяздарным і далёкім ад першаўзору), але, аднак, адлюстраваннем найпрыгажэйшага хараства Беззаганнай, то ці не гэта з’яўляецца нашым асаблівым заданнем на перыяд Адвэнту?

Чытаць цалкам: Марыя – нашая зорка

 

Які павінен быць святар?

Актуальна - З жыцця Касцёла

св. Ян Марыя Віянэй
Казнадзей? Будаўнічы? Навуковец?...
“Святарства – гэта любоў Сэрца Езуса. О Божа мой, я хацеў бы памерці, любячы Цябе, чым жыць хоць хвіліну, не любячы… Люблю Цябе, мой Боскі Збавіцель, таму што за мяне Ты быў укрыжованы… бо дазваляеш мне быць укрыжаваным для Цябе”. Ян Марыя Віянэй
Кім павінен быць святар у наш час?
    Казнадзеем, грамадскім дзеячам, будаўнічым, псіхатэрапеўтам, навукоўцам? Чаго чакаюць вернікі ад свайго душпастыра? Адказы на гэтыя пытанні трэба шукаць ля вытокаў святарства.
    Неаднойчы ў Святым Пісанні ідзе размова пра прызванне ці спецыяльны выбар пэўных людзей, каб рэалізаваць вялікія Божыя планы ў дачыненні да чалавека і свету. Пакліканне з’яўляецца доказам асаблівага Божага замілавання і ласкі, якая была дадзена канкрэтнаму чалавеку..

Чытаць цалкам: Які павінен быць святар?

 

Бог паслаў мяне, каб я абвяшчаў Евангелле

Актуальна - Пастырскае Слова

99-ы і 100-ы святар, асвечаныя для Гродзенскай дыяцэзіі з ВДС у Гродне разам з біскупам: Ксёндз Кудэрка Алег (злева) – пар. імя Беззаганнага Зачацця НМП, Ліда-Слабодка і ксёндзАдамовіч Антоній – пар. імя св. Тройцы, Забалаць
Дыяканская паслуга – гэта служба людзям, якую вы будзеце ажыццяўляць як дыяканы, а пазней – як святары. Будзьце ж верныя брэвіярнай малітве.
    Няхай Вастрабрамская Божая Маці вучыць усіх Вас той важнай праўдзе, што без адарацыі Езуса Хрыста ваша паслуга будзе пустой, не прынясе людзям, да якіх Вы будзеце пасланы, столькі ласкаў, колькі павінна прыносіць. Калі Вы хочаце плённа працаваць дзеля духоўнага дабра Божага люду, калі Вы хочаце цешыцца добрымі і сапраўднымі плёнамі вашай паслугі, то памятайце заўжды пра асабістую малітву. Памятайце пра адарацыю Езуса Хрыста, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце – гэта будзе вялікая і бесперапынная крыніца Божых ласкаў, Божай Міласэрнасці для Вас і для людзей, якія давераны Вашай апецы.

Чытаць цалкам: Бог паслаў мяне, каб я абвяшчаў Евангелле

 

Аб святарстве...

Актуальна - З жыцця Касцёла

Aрцыбіскуп Т. Кандрусевіч
Цяпер у нас – год Святарства. Пра гэта шмат гавораць і пішуць. Ці Вы памятаеце свае гады святарства?
    Я памятаю свае першыя св. Імшы. Гэта было ў Літве ў адной літоўскай парафіі. Ксёндз, які там быў, убачыў, як я паказваў кансэкраваную Гостыю людзям – тады ў мяне дрыжалі рукі. Пазней ён нагадаў мне, што я трымаю ў руках самога Бога, самога Езуса Хрыста. Я жадаю гэтага кожнаму ксяндзу, каб з дрыжачымі рукамі, з павагай ён паказваў вернікам Хрыста.

Чытаць цалкам: Аб святарстве...

 

Священник: Бог, ангел, человек?

Роздум - На шляху да святасці

Однажды со студентами несколько часов мы дискутировали над проблемой современного образа католического священника. Каким должен быть священник XXI века?

    Отвечая на этот непростой вопрос сразу же группа поделилась на консерваторов и модернистов.
    “Современный священник не должен ничем отличаться от своего собрата вековой давности”, - стали утверждать консерваторы. Для консервативно настроенных людей всё хорошее БЫЛО в прошлом, поэтому каждое новшество БУДЕТ злом, изменой прекрасной были. Зачем создавать что-то новое, если старое - столь прекрасно? Зачем вообще искать новый образ священника, если он должен быть всегда одинаков, во все века? Ответы на эти вопросы для консерватора очевидны, а сама постановка проблемы выглядит абсурдом, преднамеренным отбрасыванием прошлого, которое является “magistrae vitae” (учителем жизни). На вопрос: “Каким является тот неизменный и правильный образ священника?” - мои консерваторы взялись описывать идеализированный образ священника времён начала ХХ века. Он, в отличие от современных священников, всегда носил сутану, ВСЕГДА, без каких-либо исключений, у него просто не могло быть другого гардероба. Правильный священник должен быть беден. У него отсутствуют негативные черты характера, он прямолинеен, неумолим ко лжи, открыто всегда и всем говорит правду, непоколебимо справедлив.

Чытаць цалкам: Священник: Бог, ангел, человек?

 

Таямніца Божай Міласэрнасці

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

 Паважаная рэдакцыя!
Артыкул, прачытаны ў апошнім нумары газеты “Слова Жыцця” пра Маці Міласэрнасці, Заступніцы нашай зямелькі і людзей, якія жывуць на ёй, ускалыхнуў маё сэрца і заставіў напісаць да вас. Так склалася маё жыццё, што вельмі рана я засталася без роднай маці. Але ў маім жыцці яскрава я адчувала і адчуваю падтрымку і міласэрную любоў Божай Маці, асабліва ласку Вастрабрамскай Марыі Панны. Так пакіраваў Бог, што пасля атрымання дыплома настаўніка ў 1965 годзе я была накіравана на працу ў Астравец, а адтуль - рукой падаць да Вільні. У той час настаўнікам было забаронена нават думаць аб касцёлах і малітвах, але што было пасеяна ў душу набожным татам, тое не змог вырваць атэізм і забарона, а яшчэ глыбей пусціла карані. І таму, калі быў свабодны ад працы дзянёк, я ехала ў Вільню. А там, пераапрануўшыся, каб быць непазнанай, адразу з вакзала бегла, каб схіліць галаву перад Каралевай усяго свету і, адкрываючы сваю душу, даверыць думкі, праблемы, выказаць падзяку Заступніцы.

Чытаць цалкам: Таямніца Божай Міласэрнасці

 

Як навучыць маленькае дзіця маліцца?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

кс. Павел Салабуда Перш за ўсё на бацьках ляжыць адказнасць за рэлігійнае выхаванне дзяцей. Так як бацька ці маці вучыць дзіця, каб яно гаварыла: “дзякуй”, “прабачце”, так бацькі павінны навучыць з маленства дзіця маліцца. Малітва павінна мець у сям’і прывілеяванае месца. Малітва можа дапамагаць стварыць цёплыя ўзаемаадносіны паміж бацькамі і дзецьмі, выхоўваючы ў дзіцяці паставу велікадушнасці і любові.
   Самае важнае, каб малітва ў доме не была тэмай для сваркаў, бо ў такой сітуацыі дзіця не будзе кленчыць, каб адгаварыць вячэрнія пацеры ці перахрысціцца перад ядой. Патрэбна кожнае слова малітвы растлумачыць дзіцяці. Не смяяцца з памылкаў, бо гэта можа сканфузіць дзіця і садзейнічаць таму, што яно будзе неахвотна адносіцца да ўсяго, што мае сувязь з верай.
   Спачатку трэба вучыць дзіця простым малітвам, памятаючы пра тое, што малітва павінна быць заўжды дастасавана да інтэлектуальнага і эмацыянальнага ўзроўню чалавека. Нельга чакаць ад малога дзіцяці мудрых тэалагічных выказванняў. Часам бацькі – вельмі амбіцыйныя, таму што імкнуцца замяніць старыя і маланатхняльныя малітвы ўласнай творчасцю. Аднак дзіця павінна маліцца, а не прагаворваць тое, што было створана бацькамі.

Чытаць цалкам: Як навучыць маленькае дзіця маліцца?

 

Спяшайцеся любіць людзей

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Паважаныя чытачы!
Кожная хвіліна нашага жыцця – гэта бязмерная каштоўнасць.
Час – гэта вялізны капітал, які вельмі хутка вычэрпваецца.
І ён можа быць выдаткаваны ўдумліва, з любоўю, дабрынёй, велікадушнасцю, а можа быць выкарыстаны бессэнсоўна, пуста і бязмэтна. Кожнага з нас акружаюць людзі: блізкія, знаёмыя, сябры, калегі па працы.
І ў кожнае імгненне жыцця можна дарыць ім цяпло, каханне, разумець іх і быць ветлівымі з імі, каб потым не шкадаваць аб тым, што не паспелі гэтага зрабіць. Не здолелі сказаць блізкаму чалавеку аб чымсьці важным. Памятайце, кожны чалавек можа нечакана адысці за мяжу нашага зямнога жыцця. Спяшайцеся любіць! Прыгадайце сабе гэтыя словы ў моманты, калі злуецеся на кагосьці. Любіце, бо часу так мала…

Чытаць цалкам: Спяшайцеся любіць людзей

 

Сямейнае дрэва з адбіткаў далоняў

Адпачынак - Хвіліна творчасці

Неабходныя матэрыялы: фарба (пажадана для тканіны), пэндзлік, папяровыя талеркі ці кавалкі шчыльнай паперы, 30 см белай баваўнянай тканіны, паўметра каляровай тканіны, маркеры, нажніцы, клей, 1 драўляная рэечка, шнурочак.
     Інструкцыя:
  •    Кожная асоба выбірае сабе колер.
  •    Размяркоўваем фарбы па папяровых талерках.
  •    Кожныя асоба наносіць фарбу са сподачкаў на далонь. Пачынаць трэба з адбіткаў самых вялікіх рук. Маленькія – самыя апошнія. Кожная асоба з сям’і робіць адбіткі далоняў на белай тканіне, як паказана на фатаграфіі. Адбіткі павінны трохі заходзіць адзін на аднаго.
  •    Пэндзлем дамалёўваем ствол дрэва. Фарба павінна добра высахнуць.
  •    Кожны адбітак абводзімі маркерам для выразнасці.
  •    Вырэзваем “дрэва” вакол зробленых адбіткаў.
  •    Прыклейваем дрэва на каляровую тканіну.
  •    Наверсе загортваем тканіну на пару сантыметраў і прыклейваем, у адтуліну прыбіваем рэечку.
  •    Умацоўваем шнурочак з двух бакоў рэйкі.
  •    А цяпер змяшчаем вымпел на самым бачным месцы.
  •    Ідэю з адбіткамі рук можна таксама выкарыстоўваць пры афармленні паштовак.
 

Старонка 297 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.