|
ГРОДНА
Субота,
07 сакавіка 2026 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
![]() |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
З удзячнасцю Богу і людзям
Duc In Altum - Семінарыйная газета
Як вядома, 6 снежня католікі адзначалі ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, якая атрымала назву Тры Каралі. Гэта адна з самых важных
і старэйшых урачыстасцяў у Касцёле. Менавіта каралі, пра якіх згадвалася ў прароцтвах, прыйшлі, каб пакланіцца Народжанаму Пану. І дзеля іхняга ўшанавання ў гэтую ўрачыстасць на дзвярах нашых дамоў мы пішам крэйдай літары: К + М + В і год.Адначасова ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана пачынаецца ў парафіях душпастырскі візіт у сем’і вернікаў. Гэта ёсць важная падзея ў жыцці кожнага хрысціяніна. Таксама і ў ВДС склалася амаль 20-ці гадовая традыцыя душпастырскага візіту, падчас якога духоўныя айцы разам з братамі-дыяканамі наведваюць семінарыйную супольнасць. †
Місіянерскі гурток
Duc In Altum - Семінарыйная газета

Члены новага місіянерскага кружка абралі для сябе ў якасці заступніка бл. а. Паўла Манну, нязвыклага місіянера, які, будучы прымушаны пакінуць місіянерства з-за цяжкай хваробы, прысвяціў сябе справе актывізацыі місіянерскай справы ў Касцёле, а таксама св. Тэрэзу ад Дзіцятка Езус, якая, не выязджаючы ў краіны для правядзення місіянерства, дзякуючы шчырай малітве і жаданню падтрымліваць місіянераў, была абвешчана Заступніцай місіянераў. †
Падымі руку Божае Дзіця
Duc In Altum - Семінарыйная газета
Кожны з нас павінен увайсці ў бэтлеемскую гроту для таго, каб адкрыць уласныя сэрцы на Божую любоў
Ці можна шкадаваць аб пройдзеным шляху, калі на яго заканчэнні чакае Бог, калі мы разумеем, што гэта не толькі мэта нашага шляху, але і – усяго нашага жыцця. Доўгае вандраванне ўсходніх мудрацоў закончылася радасцю і шчасцем. †
Міласэрная Пані з Вострай Брамы ў Вільні
Duc In Altum - Семінарыйная газета
О Марыя! Маці Бога
і нашая Маці, дапамажы нам прайсці з Евангеллем у сэрцы
і на вуснах цераз нашае цяжкае жыццё ў тую будучыню, у якую мы запрашаем Хрыста.
З самага пачатку існуе традыцыя ў гродзенскай семінарыі: кожны год пасля дыяканскіх пасвячэннях семінарысты шостага года навучання адпраўляюцца ў пілігрымку ў Вільню, каб там падзякаваць Вастрабрамскай Божай Маці за апеку, заступніцтва, за дапамогу,бо гэта ж у дзень Яе ўрачыстасці яны атрымалі дыяканскія пасвячэнні. Кожны з нас, пілігрымаў, меў многае што сказаць Божай Маці, таму што кожнае дзіця хоча падзяліцца сваёй радасцю з кім-небудзь вельмі блізкім, з тым, каму цалкам верыш і каму даверыў усё сваё жыццё, а тым кімсьці ёсць Яна – Маці Бога і кожнага з нас. †
Где граница тайны исповеди?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
Тайна исповеди не имеет грани, за которой было бы позволительно открыть завесу конфиденциальности. Это абсолютная тайна, обязывающая каждого без исключения священника во всех без исключения случаях. Исключительность этой тайны связана с особенностью участия священника в наиболее интимной сфере: внутреннем мире пенитента (исповедующегося).Внутренний мир человека священен (неприкасаем). Пенитент разрешает входить исповеднику в этот мир только на основании веры в Господа и доверия к священнику как к компетентному помощнику в процессе покаяния.
Священнику запрещено раскрывать тайну исповеди, даже если за это приходится платить жизнью. Информация, услышанная во время исповеди, не может ни при каких обстоятельствах выходить за рамки данной исповеди, т.е. священник не может ни под каким предлогом пользоваться или возвращаться к той информации, которая присутствовала во время исповеди. Даже косвенное разглашение тайны исповеди (несознательная утечка информации) автоматически дисквалифицирует священника, лишает его сана и приводит к карам, предусмотренным каноническим правом Церкви. Каждый священник знает об абсолютной обязанности сохранения тайны исповеди, неприкосновенность которой важнее жизни священника. †
Прыпынак - Познань
Актуальна - З жыцця Касцёла
У нядзелю 3 студзеня б.г. моладзь акадэмічнага душпастырства “Open” і маладыя людзі з розных парафій нашай дыяцэзіі вярнуліся з сёлетняй 32-ой еўрапейскай сустрэчы, арганізаванай у розных гарадах Еўропы экуменічнай супольнасцю братоў з Taize. Гэтыя сустрэчы з’яўляюцца чарговымі этапамі пілігрымкі даверу па зямлі, якая пачалася ў 1978 г. у Парыжы. На гэты раз з 28. 12. 2009 г. – 2. 01. 2010 г. гасцінна прымала нас Познань.
Гродзенскі Касцёл - 2009: падзеі - асобы
Актуальна - З жыцця Касцёла

“На вечную памяць аддаём гэты дакумент, каб у Саюзе Савецкіх Дзяржаваў быў адноўлены каталіцкі Касцёл... для духоўнага дабра католікаў лацінскага абраду, якія жывуць на Гродзеншчыне, пастанаўляем … нашай апостальскай моцай і ўладай вырашаем і загадваем … заснаваць Гродзенскую лацінскую дыяцэзію ў адміністрацыйных межах Гродзенскай вобласці…”
Фрагмент булы аб стварэнні Гродзенскай дыяцэзіі з 13 красавіка 1991 г. Святога Айца Яна Паўла II
Брама ўсіх сакрамэнтаў
Актуальна - З жыцця Касцёла
11 студзеня – свята Хросту Пана
У дзень Аб’яўлення Пана (урачыстасць Тры Каралі) Езус аб’явіўся ўсяму свету, што было адлюстравана ў каралях, якія прыбылі пакланіцца Яму. У свята Хросту Пана адбылося першае Аб’яўленне Бога чалавеку як Святой Тройцы, як Любові, якая ўзаемадапаўняе і ўзбагачае.
Каб былі адзіны
Актуальна - З жыцця Касцёла
18 студзеня б.г. пачынаецца чарговы тыдзень, прысвечаны паўсюднай малітве за адзінства хрысціянаў, які прадоўжыцца да 25 студзеня 2010 г. Прапанаваны ў 1908 г. тыдзень Малітваў за адзінства хрысціянаў заўжды адзначаецца паміж днём успамінаў пра св. Пятра (18 студзеня) і днём памяці пра св. Паўла (25 студзеня), калі прыпадае свята Навяртанне св. Паўла. Тыдзень малітваў рэалізуе галоўную мэту экуменічнага руху: адзінства ўсіх хрысціянаў, сабраных у адным святым, паўсюдным і апостальскім Хрыстовым Касцёле.
З гісторыі цудоўнага месца
Гісторыя - Парафіі і святыні
Скарб Мінулага і рэчаіснасці
Гісторыя - Парафіі і святыні
И только память жива
Гісторыя - Карані нашай веры

Можно прочесть массу книг о войне, но она все равно останется для тебя, человека, живущего в мирное время, набором стратегических решений и статистических данных. Но однажды судьба сведет тебя с человеком, который просто расскажет свою жизнь. И тогда не просто поймешь – прочувствуешь: вдруг немецкий штык уткнется в спину, леденящий хохот звереющего фашиста раздастся за спиной, неистовая плеть снова и снова опустится на окровавленное тело, осядет на висках липкий страх прижатых друг к другу тел, увозимых товарняками в лагеря... И станут понятны слова моего героя: «Я не могу ходить в театр. Я не могу даже читать художественные книги. Все то, что там написано, мне кажется искусственным, нарочито придуманным, пусть даже очень талантливо... То, что я пережил, страшнее всего...» †
Наступныя артыкулы...
Старонка 291 з 300:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 300 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.





