ГРОДНА
Панядзелак,
29 лістапада
2021 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Семінарыйны каляндар

Duc In Altum - Семінарыйная газета

Семінарыйны каляндар
Шаноўныя чытачы газеты “Слова Жыцця” і ўсе сябры Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Гродне!
З радасцю мы прадстаўляем Вам чарговы семінарыйны каляндар, тэматыка якога была прысвечана юбілею 20-ці годдзя нашай Alma Mater. У ім мы жадаем паказаць і наблізіць жыццё нашай супольнасці, пазнаёміць Вас з рэктарамі семінарыі і коратка расказаць пра гісторыю нашай навучальнай установы.
    Мы дзякуем усім, хто, набываючы наш каляндар і тым самым уносячы “цаглінку” для падтрымання гэтай ініцыятывы, будзе планаваць чарговы год разам з календаром.

230025 Гродна, вул. Парыжскай Камуны 1 тэл. 77-02-34
 

Зависимость от… Бога?

Роздум - На шляху да святасці

В современном мире множество людей страдает от всякого рода зависимостей: от алкоголя, наркотиков, телевизора, компьютера, еды, других людей. А возможна ли зависимость от... Бога?
Ответ на этот вопрос зависит от того, как мы понимаем зависимость.

    Некоторые исследователи считают, что зависимость связана с врожденной склонностью отдельных людей, т.е. она не появляется у человека в процессе жизнедеятельности, а что он рождается с биологическими предпосылками к зависимости. Согласиться с таким мнением – значит списать всю вину на человеческую природу. А её, как известно, не изменишь. Вывод сторонников такой позиции: человек не несет моральной ответственности за врожденные изъяны натуры, значит он не обязан (нет смысла) пробовать менять то, что он не может изменить. В итоге – человек должен поддаться зависимости, потому что перед ней (как частью натуры) он бессилен. Tакой путь умозаключений приводит к абсурду и способствует моральной деградации человека. Хотя следует заметить, что действительно существуют биологические (физиологических) ПОСЛЕДСТВИЯ у потомства от зависимых родителей, отравляющих свой организм какими-то химическими средствами. Но последствия зависимости – это не причина, а только последствие!

Чытаць цалкам: Зависимость от… Бога?

 

Беласток – горад Міласэрнасці

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

26–28 верасня 2009 г. у санктуарыі імя Божай Міласэрнасці ў Беластоку адбыўся III архідыяцэзіяльны кангрэс Божай Міласэрнасці.
Я належу да парафіі імя Божай Міласэрнасці ў Лідзе, працую настаўніцай польскай мовы ў школе № 13 і разам з групай парафіянаў на чале з сястрой Юзэфай Сікорай з супольнасці Місіянеркаў Хрыста-Валадара паехала ў Беласток на малітоўную сустрэчу. Год таму назад мы былі з групай парафіянаў на беатыфікацыйнай урачыстасці Божага слугі кс. Міхала Сапоцькі. Ён стаў нашым заступнікам і апекуном з таго моманта, калі мы даведаліся, што ён з’яўляецца нашым земляком, паколькі нарадзіўся ў вёсцы Юшаўшчызна, якую называюць таксама Навасады ў Ашмянскім раёне.
    Праз некалькі месяцаў пасля беатыфікацыі мы даведаліся, што ў нашай парафіі будуць прывезены рэліквіі благаславёнага апостала Міласэрнасці – спаведніка сястры Фаустыны, ад якой мы ведаем пра аб’яўленні Хрыста. Менавіта кс. Міхал пераканаў сястру Фаустыну ўвекавечыць выяву Хрыста і ў 1934 г. прывёў яе да мастака Яўгена Казіміроўскага ў Вільні. Такім чынам паўстаў першы вядомы абраз Міласэрнага Езуса.

Чытаць цалкам: Беласток – горад Міласэрнасці

 

Ці Касцёл пагаджаецца з несакрамэнтальнымі саюзамі?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

кс. Андрэй РадзевічПаводле меркаванняў каталіцкага Касцёла несакрамэнтальнае сужэнства – гэта саюз мужчыны і жанчыны, якія жывуць разам і вядуць сумесную гаспадарку (як муж і жонка), але не звязаны сакрамэнтам Сужэнства. Гэта ахрышчаныя людзі, якія не могуць заключыць шлюб, згодна з патрабаваннямі хрысціянскай веры, хоць бы ў многіх выпадках яны гэтага хацелі. Перашкодай для іх з’яўляецца тое, што яны заключылі раней сакрамэнтальны сужэнскі саюз у Касцёле, развяліся і ўзялі з іншай асобай грамадзянскі шлюб. Жывучы ў такім стане, яны хочуць быць у споведзі і прыняць св. Камунію, часам абвінавачваючы Касцёл, што ён - вельмі суровы для іх.
    Ведаючы сітуацыю гэтых людзей, напэўна, нельга тут гаварыць пра віну Касцёла. Не можа ён (і гэта трэба ясна сказаць) адмовіцца ад збаўчых вартасцяў і ад місіі, даверанай яму Хрыстом. У Божым плане сужэнства – неразрыўнае. У сваім навучанні Езус проціпастаўляючы тэндэнцыям да разводаў, спасылаецца на план Творцы, сцвярджае: “Дык што Бог злучыў, чалавек хай не разлучае” (Мц 19, 6) і аб’яўляе, што сужэнская сакрамэнтальная сувязь з’яўляецца знакам вернага і вечнага адзінства Бога з чалавецтвам. А саюз, які не з’яўляецца сапраўдным сужэнствам, Езус называе вельмі рэзка: распустай: “Кожны, хто пакідае жонку сваю, акрамя як з прычыны яе распусты, выстаўляе яе на чужаложства” (Мц 5, 32).

Чытаць цалкам: Ці Касцёл пагаджаецца з несакрамэнтальнымі саюзамі?

 

Толькі для дарослых!

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Для вопытных, уплывовых, ашчадных, заспакоеных, самазадаволеных, непахісных, няўмольных, заклапочаных, умудроных, рэалістаў, рацыянальных, беспамылковых... Для дарослых, якія думаюць адно, гавораць другое, а робяць трэцяе. Для дарослых, якія жывуць так, як быццам пішуць чарнавік, а паўнацэннае жыццё пачнецца ў іх толькі “заўтра”. Для дарослых, якія развучыліся быць шчаслівымі, развучыліся бачыць праўдзівае становішча рэчаў і падмянілі сапраўдныя каштоўнасці пустымі лічбамі на паперках.
“Дарослыя вельмі любяць лічбы. Калі расказваеш ім, што ў цябе з'явіўся новы сябар, яны ніколі не спытаюць аб самым галоўным. Яны ніколі не скажуць: “А які ў яго голас? У якія гульні ён любіць гуляць? Ці ловіць ён матылькоў?” Яны спытаюць: “Колькі яму гадоў? Колькі ў яго братоў? Колькі ён важыць? Колькі зарабляе яго бацька?” І пасля гэтага ўяўляюць, што пазналі чалавека. Калі гаворыш дарослым: “Я бачыў прыгожую хату з ружовай цэглы, вакол яе цвітуць чырвоныя ружы, а на страсе – галубы”, – яны ніяк не могуць уявіць сабе гэтую хату. Ім трэба сказаць: “Я бачыў хату за сто тысяч франкаў”, - і тады яны ўсклікнуць: “Якая прыгажосць!” ... “Сапраўды, дзіўны народ гэтыя дарослыя!»
А. дэ Сэнт-Экзюперы “Маленькі прынц”

Чытаць цалкам: Толькі для дарослых!

 

Вырабы з восеньскага лісця

Адпачынак - Хвіліна творчасці

Восень - адзін з самых маляўнічых сезонаў года. У гэты час ёсць вялікая колькасць магчымасцяў увасобіць свае здольнасці ў вырабы з прыроднага матэрыяла, напрыклад, з прыгожай восеньскай лістоты, якая апала.

Сава

   Вазьміце кардон, намалюйце контур сілуэту савы і акуратна яго выражце. Падрыхтуйце дэталі для вачэй (2 шт. жоўтага колера і чорнага), для лапак (2 шт. чырвонага колера) і адзін чырвоны трохвугольнік для дзюбы.
  1. На контур, пачынаючы знізу, наклейце сухія лісточкі, чаргуючы каляро вую гаму жоўта-бронзавага адцення.
  2. Па завяршэнні “апярэння” савы, наклейце лапкі па-над лісцем.
  3. Наклейце спачатку жоўтыя кружочкі для вачэй, а зверху чорныя – і вочкі гатовыя.
  4. Выберце лісцікі прадаўгаватай формы (2 шт.) і наклейце іх зверху – гэта будуць вушкі савы!
  5. Трохкутнік - гэта дзюба. Наклеіць яе трэба пасярэдзіне, паміж вачамі.
Рамачка

   Вазьміце кардон, падрыхтуйце 2 квадраты. Адзін з іх будзе меншы. Менавіта ў ім пасярэдзіне акуратна прарэжце акенца. Вазьміце фатаграфію, якая вам найбольш падабаецца, размясціце яе паміж падрыхтаванымі квадратамі і склейце іх. Зверху абляпіце лісцем. Рамачка гатова!



 
Восеньскі фотаальбом

   На вокладку фотаальбома наклейце рознакаляровае лісце. Пераплёт аклейце бяростою. Пасля гэтага пакрыйце паверхню лакам.

Жадаем творчых поспехаў!
 

Старонка 284 з 284:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2021

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2021 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  33

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.