ГРОДНА
Субота,
18 мая
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Слова для Жыцця (1)

Актуальна - Слова для Жыцця


Папа Бэнэдыкт XVI
    У тыдзень місіянерства Папа заахвочвае паглядзець на Касцёл як на містэрыю камуніі, якая па сваёй прыродзе прызначана для чалавека і ўсіх людзей. Падчас разважанняў Святы Айцец абвясціў, што наступны агульны звычайны сход Сіноду Біскупаў у 2012 г. будзе прысвечаны тэме “Новая евангелізацыя для перадачы хрысціянскай веры”. Папа абрысаваў постаць св. Паўла, які жыў у камуніі са Змёртвыхпаўсталым Хрыстом. Аб’яднанне з Хрыстом не робіць апостала пасіўным на чаканне канчатковай узнагароды, але заклікае да абвяшчэння Евангелля кожнаму чалавеку. На заканчэнне разважанняў Папа аддаў пад апеку Найсвяцейшай Панне Марыі хрысціянскія супольнасці Блізкага Усхода і ўсіх місіянераў Евангелля.
    З разважанняў перад малітвай “Анёл Панскі” 24 кастрычніка.

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (1)

 

Пагроза cімвалаў… (частка 5)

Роздум - На шляху да святасці

Кожны знак да чагосьці адносіцца. У залежнасці ад часу і культуры мяняецца значэнне сімволікі. Некаторыя папулярныя ў наш час сімвалы, прадстаўленыя тут, паказваюць, наколькі асцярожна хрысціяне павінны адносіцца да знакаў і ўпрыгожванняў, якія носяць...
21. ЗНАК ЗВЕРА (666, F, тры пярсцёнкі)
Чатыры розныя сімвалы, у якіх закадаваны т.зв. “знак звера”, вядомы з біблейскай кнігі Апакаліпсіс (Адкр. 13, 16 - 18). Паводле сімволікі Святога Пісання, лічба “6” азначае недасканаласць (у адрозненні ад “7” – сімвала дасканаласці). Выкарыстанне знака “F” звязана з тым, што ў лацінскім алфавіце гэта шостая па ліку літара. Выкарыстанне трох спалучаных колаў (пярсцёнкаў) азначае спалучэнне закругленых трох шасцёрак.
    У кнізе Апакаліпсіс гаворыцца, што знак звера людзі будуць насіць на ілбе і на руцэ. Гэта нібыта супрацьстаўленне таго, што гаворыцца ў Бібліі аб Божым знаку, які таксама будзе на ілбе і на руцэ (2 М 28, 36 – 38; 5 М 11, 18; 2 М 13, 16.19; 5 М 6, 8). Божы знак на ілбе даследчыкі тлумачаць як прыняцце пэўнага тыпу мышлення (адданасць Богу), а знак на руцэ - як практычная рэалізацыя спосабу мышлення. Аналагічна тое самае значэнне будзе пераносіцца і на тых, хто прыме знак звера (у мышленні і дзеянні). У кнізе Эзэхіэля (9, 2 – 6) расказваецца аб тым, як Бог пазначыць на ілбе тых, хто не прымае адступніцтва, і што Ён зберажэ іх, а ўсіх грэшнікаў знішчыць. Хрысціянскія інтэрпрэтатары бачаць у гэтым знаку хрышчэнне.

Чытаць цалкам: Пагроза cімвалаў… (частка 5)

 

Кім быў ксёндз Ян Мокжэцкі?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Ян Мокжэцкі нарадзіўся ў 1860 г. у сям’і землеўласніка ў Лідскім павеце. Вучыўся ў другой гімназіі і Духоўнай семінарыі ў Вільні, адкуль быў накіраваны на дальнейшае навучанне ў Духоўную акадэмію ў Пецярбург. Пасля яе заканчэння ў 1885 г. атрымаў святарскія пасвячэнні. Як малады святар спачатку ён стаў вікарыем у Бэрнардынскім касцёле, а пазней вікарыем у парафіі св. Яна ў Вільні.
    Ксёндз Ян Мокжэцкі, маючы 29 год і 4 гады святарства за плячамі, стаў працаваць пробашчам у Ліпнішках (1889 г.), дзе на працягу 16 год і заставаўся. З 1890 г. стаў дзеканам дэканата Вішнева. Тым часам ён атрымаў за старанную працу тытул ганаровага каноніка віленскай капітулы. 14 ліпеня 1890 г. пасля таго, як кс. Ян стаў пробашчам, адбылася вялікая трагедыя ў парафіі – згарэў драўляны парафіяльны касцёл св. Ганны ў Ліпнішках. Пасля гэтага кс. Мокжэцкі стараўся атрымаць дазвол у тагачасных улад на будаўніцтва новага касцёла. А калі гэты дазвол быў атрыманы 1 мая 1894 г., то святар пачаў будаўнічыя працы. Парафія (налічвала тады каля 7500 вернікаў) пад кіраўніцтвам свайго пастыра з вялікім запалам уключылася ў будаўніцтва новага касцёла, складаючы дабравольныя грашовыя ахвяраванні, выконваючы працы задарма. Уладальнік маёнтка ў Ліпнішках Станіслаў Вольскі прызначыў дзеля гэтай мэты будаўнічы матэрыял, асабліва драўніну. І праз няпоўныя 6 год ад пачатку будаўніцтва касцёла, а менавіта 1 лістапада 1900 г. кс. Ян Мокжэцкі яго асвяціў.

Чытаць цалкам: Кім быў ксёндз Ян Мокжэцкі?

 

Усіх святых

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Штогод 1 лістапада каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх святых.
Ты можаш спытаць: “А колькі святых ёсць у небе?” На гэтае пытанне можа адказаць толькі Бог. Ёсць святыя, імёны якіх нам добра вядомы, напр.: св. Тэрэза з Ліз’е, св. Францішак Асізскі, св. Клара, святая Эдыта Штайн...
    Але ёсць святыя, імёны якіх ведае толькі Бог. Таму ў гэты дзень Касцёл успамінае вядомых і невядомых святых, якія жывуць у небе разам з Богам.
    Адна дзяўчынка ўяўляла сабе, што святыя пры жыцці нюхалі толькі ружы, хадзілі са свечкамі ў працэсіях, спявалі анёльскія песні... Але кожны святы, калі жыў на зямлі, як і ўсе дзеці, бегаў па вуліцы, смяяўся, гуляў з сябрамі, быў звычайным чалавекам, такім як ты. Бог жадае бачыць у небе і цябе. Што ж трэба рабіць, каб стаць святым? Можа быць, штосьці вялікае?
    Адзін хлопчык марыў стаць вялікім вандроўнікам. Гадзінамі ён сядзеў у сваім пакоі і марыў. А тым часам у хаце было шмат маленькіх спраў, якія трэба было зрабіць: памыць падлогу, забіць цвік, вынесці смецце. Але хіба будучаму вялікаму вандроўніку падыходзіць рабіць такія справы? Вось калі б трэба было штурвал ў руках трымаць - гэта іншая справа! Але Богу прыемны нават самыя малаважныя справы, якія мы робім старанна і з любоўю.
    Ёсць яшчэ адна важная частка жыцця чалавека, які жадае стаць святым, - гэта малітва. Напрыклад, маленькія пастушкі з Фацімы: Жасінта, Францішак і Люцыя кожны дзень маліліся на ружанцы, а святая сястра Фаустына ўвесь час адгаворвала Вяночак да Божай Міласэрнасці. Паспрабуй і ты паразмаўляць з Богам, які вельмі любіць цябе і чакае тваёй згоды, каб падарыць табе вечнае жыццё.
 

Урачыстае адкрыццё XXI навучальнага года

Актуальна - З жыцця Касцёла

Урачыстае святкаванне 20-годдзя Вышэйшай духоўнай семінарыі пачалося ранішняй малітвай 5 кастрычніка б.г. Яе пачаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Дзям’янка Антоній.
    Падчас малітвы біскуп Антоній прыпомніў сабраным аб беатыфікаваным кардынале Ньюмане Джоне Генры, чалавеку навукі і сведцы веры. Біскуп Антоній заахвоціў клерыкаў верна служыць Богу, не зважаючы на цяжкасці. Пасля ранішняй малітвы пачалі прыбываць госці ў семінарыю.
    Урачыстасць пачалася а 10 гадзіне ў семінарыйнай зале імя Яна Паўла II спевам гімну “Багародзіца”. Тут сабраліся прафесары семінарыі на чале з ксяндзом-рэктарам Станеўскім Юзафам і біскупам Кашкевічам Аляксандрам, алюмны гэтай навучальнай установы, сёстры з манаскіх ордэнаў, свецкія працаўнікі семінарыі і шматлікія госці з усёй дзяржавы. На ўрачыстае адкрыццё пачатку новага навучальнага 2010\2011 года ў ВДС у Гродна прыбылі наступныя асобы: арцыбіскуп Кандрусевіч Тадэвуш , мінска-магілёўскі Мітрапаліт; біскуп Блін Уладзіслаў, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі; біскуп Дзям’янка Антоній, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі; ксёндз Саламон Ян, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша з Аквіна ў Пінску; ксёндз-пралат Дубель Крыспін, сакратар апостальскай нунцыятуры і святары з усіх дыяцэзій на чале з канцлерамі біскупскіх курый. Прысутнічалі таксама прадстаўнік дзяржаўных улад спадар Скрыпко Уладзімір, намеснік упаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасці Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, спадарыня Наталля Івашчэнка, кандыдат гістарычных навук, прадстаўнік Гродзенскага ўніверсітэта, а таксама пан Даліва Яцэк, консул РП у Гродне.

Чытаць цалкам: Урачыстае адкрыццё XXI навучальнага года

 

Касцёл адшукання Святога Крыжа (Пабэрнардынскі)

Гісторыя - Парафіі і святыні

Самы старажытны дакумент, што датычыць ордэна бэрнардзінцаў у дачыненні да г. Гродна, паходзіць з 1494 г. Тады Аляксандр Ягелончык, вялікі літоўскі князь, запісаў манахам-бэрнардзінцам тэрыторыю даўняга княжаскага горада над Неманам, за яго межамі. Але ані касцёл, ані кляштар тады, праўдападобна, не былi пабудаваны.
    Хутчэй за ўсё, манахі-бэрнардзінцы прыбылі ў Гродна пад канец XVI ст. Справа будовы касцёла ажыла ў 1586 г., калі кароль Стэфан Баторый пацвердзіў вялікакняжаскі падарунак, і пачала набіраць рэальныя формы толькі ў 1595 г., калі пробашч Фарнага касцёла ў Гродне Канапацкі Фабіян звярнуўся да правінцыяла бэрнардзінцаў Гансёрка Бэнэдыкта з просьбай прыняць ахвяраванні. Сакалінская-Друцкая Ганна ахвяравала ім тэрыторыю даўнейшых каралеўскіх стайняў. Менавіта там бэрнардзінцы маглі ўзвесці часовы драўляны касцёлік Святога Крыжа.

Чытаць цалкам: Касцёл адшукання Святога Крыжа (Пабэрнардынскі)

 

ВДС у Гродне – гэта сэрца нашай дыяцэзіі

Гісторыя - Парафіі і святыні

З гісторыі семінарыі
173 выпускнікі закончылі ВДС у Гродне з 1995 – 2008, 2010 г. Цяпер яны выконваюць святарскую паслугу не толькі ў Гродзенскай дыяцэзіі, але і ва ўсёй Беларусі, Расіі, Украіне, у Італіі, Казахстане, Літве, Ізраілі, дзяржавах Паўднёвай Амерыкі. Выпускнікі семінарыі прадаўжаюць навучанне ў Польшчы, Італіі, Францыі. Сёння ў гэтай навучальнай установе працуе 29 выкладчыкаў, вучацца 53 алюмны.

Чытаць цалкам: ВДС у Гродне – гэта сэрца нашай дыяцэзіі

 

Наблізіць праўду

Duc In Altum - Семінарыйная газета

Няхай гэтую семінарыю (...) падтрымлівае заступніцтва Панны Марыі, свята Нараджэнне Якой мы адзначаем сёння. Ад шчырага сэрца я вас благаслаўляю.
Папа Бэнэдыкт XVI
Дарагія чытачы!
Кожны юбілей з’яўляецца доўгачаканым святам. Чаму мы чакаем такіх свят? Яны з’яўляюцца пэўным пунктам, дзе можна абярнуцца назад, каб паглядзець, што было ўжо зроблена. Гэта нагода да роздуму над адрэзкам часу ў мінулым, каб змагчы больш аптымістычна глядзець у будучыню. Аднак свята, а тым больш юбілей, цяжка сабе ўявіць без падарункаў і пажаданняў.

Чытаць цалкам: Наблізіць праўду

 

Падуя

Duc In Altum - Семінарыйная газета

Чым ёсць святасць? Кожны ведае, што яна з’яўляецца духоўнымі сталасцю і дасканаласцю. У гісторыі Касцёла можна сустрэцца з многімі рознымі святымі: адны з іх былі звычайнымі ў сваёй святасці, жылі проста, як мы, толькі ў іх было больш цнот, а шлях іншых быў годны здзіўлення, “рознакаляровы” з-за прыгод. Хоць аналагічна як і першыя, так і апошнія практыкавалі і мелі цноты ў дасканалай ступені, аднак, іх суправаджалі знакі асаблівай Божай прысутнасці ці цуды.
У якасці прыкладу святога, які жыў у XX ст., няхай паслужыць св. а. Піо. На працягу вякоў найбольш вернікі ўшаноўвалі св. Антонія Падуанскага.

Чытаць цалкам: Падуя

 

Рым

Duc In Altum - Семінарыйная газета

“Tutte le strade portano a Roma” – “Усе дарогі вядуць у Рым!” Гэтае антычнае выказванне збываецца і ў наш час. Хоць пілігрымка з гродзенскай семінарыі праходзіла па многіх прыгожых мясцінах, але я не магу не прызнацца, што Вечны горад быў цэнтрам і мэтай нашага паломніцтва.
Наогул, Рым мы можам назваць музеем пад адкрытым небам.Таму, каб убачыць усе шэдэўры мастацтва, архітэктуры і хоць бы на некалькі хвілін затрымацца ля кожнага з іх, недастаткова будзе некалькі дзён, тыдняў, а нават месяцаў, але я магу сказаць смела, што шэдэўры сакральнага мастацтва з’яўляюцца самымі цудоўнымі тварэннямі чалавечых рук дзеля Божай хвалы.
    Адным з такіх мастацкіх шэдэўраў, зробленых для Божай славы, з’яўляецца базыліка св. Пятра. Прыгажосць і магутнасць галоўнай каталіцкай святыні перарастае людское ўяўленне. Унутры базыліка перапоўнена творамі мастацтва такіх аўтараў як Рафаэль, Перуцці, Мікеланджэла.

Чытаць цалкам: Рым

 

Асыж

Duc In Altum - Семінарыйная газета

Адным з этапаў нашага паломніцтва быў славуты і прыгожы Асыж, размешчаны на пагорку паўднёвай Італіі.
Людзі расказваюць, што заснавальнікамі горада былі ўмбрыйцы, якія жылі разам з этрускамі. Пасля прайгранай бітвы з рымскім легіёнам Асыж стаў рымскім муніцыпалітэтам. Тут нарадзіўся слаўны паэт Праперцый. Калісьці сцвярджалі, што першым, хто абвяшчаў Евангелле ў гэтай краіне, быў св. Крыспальд, вучань св. Пятра. Але жыхары Асыжа лічаць сваім першым евангелізатарам св. Руфіна.
    Асыж славуты не толькі хараством сярэдевяковых помнікаў даўніны і захапленнем тых, хто там пабываў. Перш за ўсё гэта горад, дзе нарадзіўся св. Францішак. Даведацца пра яго жыццё і дзейнасць стала мэтай нашага паломніцтва ў Асыж. Некаторыя навукоўцы гавораць пра св. Францішка як пра здзіўляючы рэлігійны феномен. У яго асобе можна ўбачыць ідэал хрысціяніна.

Чытаць цалкам: Асыж

 

Сан Джавані Ратонда

Duc In Altum - Семінарыйная газета

Перад намі Сан Джавані Ратонда - месца, дзе жыў і працаваў св. айцец Піо, манах і стыгматык.
Менавіта ў гэтае месца на поўдні Італіі на працягу года прыбываюць шматлікія паломніцтвы людзей, якія дзякуючы заступніцтву св. стыгматыка хочуць выпрасіць у Бога для сябе і сваіх блізкіх шматлікія ласкі. Жыхары гэтага гарадка не адзін раз былі сведкамі цудоўных вылячэнняў і шматлікіх навяртанняў, здзейсненых менавіта ў гэтым месцы яшчэ пры жыцці святога.
    Мы ехалі па даліне і раптам заўважылі, што набліжаемся да гор. І калі па правым і левым нашых баках “праплылі” прыгожыя аліўныя сады, то наш праваднік паведаміў нам, што мы набліжаемся да гасцініцы, дзе будзем начаваць. Гэтая вестка была прынята намі з вялікай радасцю, бо мы ж начуем у Сан Джавані Ратонда – гарадку, што асвяціў сваёй прысутнасцю св. Піо. Мы не маглі паверыць уласным вачам і вушам, бо хутка ўбачым тое, што раней маглі паглядзець толькі па тэлебачанню ці ўбачыць і прачытаць у кнізе. Нягледзячы на змучанасць дарогай, мы знайшлі ў сабе яшчэ сілы наведаць кляштар, дзе з 1916 года аж да сваёй смерці ў 1968 г. знаходзіўся святы.

Чытаць цалкам: Сан Джавані Ратонда

 

Старонка 276 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  228

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.