ГРОДНА
Чацвер,
23 мая 2024 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Маладзёжны Мадрыд 2011
Роздум - На шляху да святасці
Сусветныя дні моладзі з’яўляюцца сапраўдным святам маладых людзей Каталіцкага Касцёла і не толькі святам маладых вучняў і вучаніцаў Хрыста, падчас якіх ля наступніка св. Пятра збіраюцца мільёны моладзі з усяго свету.
Першы раз гэтае свята адзначалі 25 год таму ў Рыме (1985 г.). Ідэю сабраць моладзь з усяго свету рэалізаваў Божы слуга Ян Павел II. Ён прачытаў знакі часу і зразумеў неабходнасць паказаць свету маладосць Касцёла. Услед за сваім папярэднікам пайшоў яго наступнік папа Бэнэдыкт XVI. Ён прадаўжае сустрэчы, пачатыя Янам Паўлам II. У 2005 г. упершыню Святы Айцец сустрэўся з маладымі людзьмі ў Кёльне (Германія), а ў 2008 г. – у Сіднеі (Аўстралія). На свята Перамянення Пана ў 2010 г. папа Бэнэдыкт XVI накіраваў пасланне на чарговыя Сусветныя дні моладзі і запрасіў яе духоўна падрыхтавацца і ўдзельнічаць у Сусветных днях моладзі 15 – 21 жніўня 2011 г. у Мадрыдзе.
Мы хочам разам з моладдзю ўсяго свету пачаць духоўную падрыхтоўку ў Гродзенскай дыяцэзіі і ў нашай краіне да паездкі ў Мадрыд. †
Фрагменты паслання Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень моладзі ў Мадрыдзе, 2011 г.
Актуальна - Пастырскае Слова
Таму, дарагія сябры, я запрашаю Вас паглыбіць Вашую веру ў Бога, нашага Айца, Езуса Хрыста. Вы з’яўляецеся будучыняй грамадства і Касцёла! Як пісаў апостал Павел да хрысціянаў-каласянаў, жыватворным з’яўляецца тое, каб мець карані, трывалыя фундаменты! І гэта становіцца актуальным асабліва сёння, калі ў многіх няма трывалых пунктаў адліку, на чым можна было б збудаваць сваё жыццё, з-за чаго ўзнікае пачуццё глыбокай няпэўнасці. †
Адкуль я магу ведаць, што Бог прызывае мяне да святарства?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
Ты спытаеш: “Ці я пакліканы, ці менавіта мяне прызывае Хрыстус?” А я спытаю ў цябе, малады сябар: “Чаму менавіта ты задаеш такое пытанне?”, “Адкуль “чэрпаеш” змест аналагічнага пытання і адкуль ведаеш такія словы, якія ты не чуў у школе ці на дыскатэцы?” Я падкажу табе: “Паколькі ты доўга вядзеш дыялог з Хрыстом і тваё сэрца настроена на хвалі Хрыстовага закліка: “Ідзі за Мной!” (Мц 4, 19). Запытайся ў свайго калегі з класа: “Ці ён чуе падобны заклік, ці яго сэрца турбуюць такія думкі?” Ён проста адкажа табе, што не ведае, пра што ты гаворыш. Не здзіўляйся гэтаму, бо проста твой калега не чуе гэтага прызыва “Ідзі за Мной!”. У адносінах да яго ў Бога ёсць іншыя планы, іншае пакліканне, да якога Ён пакліча яго ў свой час. І тут мы вяртаемся да твайго пытання: “Ці я з’яўляюся пакліканым, і ці Хрыстус прызывае мяне?” †
Чытаць цалкам: Адкуль я магу ведаць, што Бог прызывае мяне да святарства?
Непрадказальны страус
Адпачынак - Дзіцячы куточак
Благаславёныя - гэта значыць шчаслівыя
Актуальна - З жыцця Касцёла
Малітва за памерлых
Актуальна - З жыцця Касцёла
Мы турбуемся перш за ўсё пра матэрыяльны дабрабыт і забываем пра душу. Усё больш не хапае менавіта ўвагі да сям’і і знаёмых. Сучасны чалавек знаёміцца з многімі людзьмі, але хутка абрывае кантакты з імі. Мы не тэлефануем да сяброў са школы і з ВНУ, забываем пра супрацоўнікаў. Мы ўспамінаем пра гэтых людзей толькі ў хвіліны настальгіі ці пры выпадковай сустрэчы. А калі хто-небудзь з іх памірае, то яшчэ хутчэй забываем пра яго. Толькі моцныя эмацыянальныя сувязі з чалавекам: любоў, сяброўства, удзячнасць змогуць заахвоціць нас пастаянна падтрымліваць кантакты з ім, таксама пасля яго смерці г.зн. наведваючы магілу, молячыся і няспынна памятаючы пра гэтую асобу. †
Касцёл анельскай Божай маці (францішканскі)
Гісторыя - Парафіі і святыні
1903 – 1905 гг. – пробашчам парафіі з’яўляецца ксёндз Юзаф Фордон.
1915 г. – а. Мельхіёр Фордон ратуе ад смерці 13 пажарных з Гродна.
1919 г. – вяртанне францішканаў у Гродна, а. Фордон з’яўляецца іх першым гвардыянам.
1922 – 1927 гг. – пры парафіі працуе св. Максімільян Кольбэ.
1988 – 1989 гг. – пробашчам парафіі з’яўляецца ксёндз Тадэвуш Кандрусевіч, першы біскуп Беларусі.
“Лічбавая вера” ці новая місія Касцёла ў Беларусі
Актуальна - З жыцця Касцёла
Чытаць цалкам: “Лічбавая вера” ці новая місія Касцёла ў Беларусі
Каталіцкія газеты і часопісы ў Беларусі
Актуальна - З жыцця Касцёла
З каталіцкага друку (1)
Актуальна - Прэса
- Метад іn vitro не заслугоўвае такой узнагароды, чым ёсць Нобелеўская прэмія, - так лічыць арцыбіскуп Генрых Госэр, старшыня калектыву экспертаў па біяэтычных справах Канферэнцыі Епіскапату Польшчы. № 41 (980), 2010 г. †
Рух Марыі ў м-не Вішнявец г. Гродна
Гісторыя - Карані нашай веры
Спачатку варта сказаць некалькі слоў пра кіраўніка руху. Пан Алег, як яго называюць дзеці, кіруе таксама рухам Яна Паўла II, якому 2 кастрычніка споўніцца ўжо 2 гады. Нядаўна гэты чалавек арганізаваў Цэнтр дапамогі жыццю, дзе яго ўдзельнікі моляцца за забарону абортаў. Акрамя гэтага ў сваёй парафіі ў м-не Вішнявец ён праводзіць індывідуальныя заняткі па падрыхтоўцы дзяцей да Першай Камуні. Таксама спадар Алег уваходзіць у склад Катэхетычнага аддзела нашай Гродзенскай дыяцэзіі. †
Божая Маці, Апякунка добрай смерці! Маліся за нас!
Гісторыя - Карані нашай веры
Чым жа ёсць апостальства Божай Маці, апякункі добрай смерці? Пра што тут ідзе размова? Ні пра што іншае, як толькі аб нашым прызванні да святасці, аб такім пакліканні, пра што Другі Ватыканскі Сабор гаворыць так: “стойкасць справядлівых, навяртанне абыякавых і грэшнікаў, а таксама смерць у ласцы і сяброўстве з Богам”.
Чытаць цалкам: Божая Маці, Апякунка добрай смерці! Маліся за нас!
Наступныя артыкулы...
Старонка 275 з 300:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 223 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.