ГРОДНА
Субота,
18 мая
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Як падрыхтавацца да святаў Божага Нараджэння?

Роздум - На шляху да святасці

Дарагая моладзь!
Гэтае пытанне я хачу задаць сабе і Вам перад абліччам хуткаплыннага часу Адвэнта. Вы скажаце, што гэта банальна. Але ж мы ведаем, як праходзяць падрыхтоўкі да святаў! Занятасць,наведванні, адсутнасць часу… Ідэалам сучаснага чалавека, сярод многіх маладых, з’яўляецца герой, які вядзе актыўнае жыццё і стараецца зрабіць уражанне сваімі ведамі, здольнасцямі, добрымі манерамі і поспехам.
   Першая думка, якая нараджаецца ў сувязі з гэтым, з’яўляецца перакананне, што сучасны хрысціянін губляе ў сабе пачуццё чакання Бога з-за сваёй зверхактыўнасці. Спадзяюцца на новыя ўражанні, сустрэчу з блізкімі асобамі з сям’і, падарункі, модныя і паўтаральныя тэксты пажаданняў з смскаў, каляровыя паштоўкі, добрую забаву і г.д.
    Усё менш людзей сканцэнтроўвае сваю свядомасць на чаканні Кагосьці! Гэта ёсць тое радаснае пасланне таямніцы Божага Нараджэння,прыняцце чаго дазволіць нам глыбей пражыць перыяд Адвэнта.

Чытаць цалкам: Як падрыхтавацца да святаў Божага Нараджэння?

 

II этап падрыхтоўкі да СДМ у Мадрыдзе (снежань 2010 г.)

Роздум - На шляху да святасці

Дарагі малады чалавек, які ўжо сабе зарэзерваваў час для выезду ў Іспанію ў жніўні 2011 г. ці толькі цяпер пачынаеш задумвацца пра выезд у Мадрыд на Сусветныя дні моладзі. Я запрашаю цябе да духоўнай падрыхтоўкі.Твой удзел у гэтым свяце маладога Касцёла ўскосна пачынаецца з хвіліны, калі ты вырашаеш паехаць у Мадрыд разам са сваімі равеснікамі з душпастырскай групы, парафіі, дыяцэзіі.
Mае матывацыі выезду ў Мадрыд
    Фарміраванне душпастырамі невялікіх груп у парафіях ці дэканатах. Падача асаблівых умоў выезду. Выбраць аднаго мадэратара сярод ксяндзоў дэканату, а з асяроддзя моладзі вызначыць аніматараў падрыхтоўкі.

Чытаць цалкам: II этап падрыхтоўкі да СДМ у Мадрыдзе (снежань 2010 г.)

 

Раратняя св. Імша. Што гэта?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Як мы добра ведаем, што раратнія св. Імшы з’яўляюцца неадлучным элементам радаснага часу чакання, чым ёсць Адвэнт. Яны цэлебруюцца ў кожнай парафіі. Святыя раратнія Імшы, традыцыйна называныя “Раратамі”, звычайна ажыццяўляюцца перад усходам сонца, падкрэсліваючы такім спосабам выключнасць гэтага перыяду. Назва “рараты” паходзіць ад песні на ўваход, якая пачынаецца са словаў: “Rorate caeli desuper” (“Спусціце нябёсы расу”). А таму гэта ёсць св. Імша з набажэнствам аб Найсвяцейшай Панне Марыі, якая цэлебруецца ў перыяд Адвэнта. Яна з’яўляецца адным са знакаў прысутнасці Маці Бога ў гэты час, таму што Яна чакала Месіі асаблівым чынам. Марыя перажывала Адвэнт чакання як дачка Ізраіля, Маці Езуса і Касцёла.
    Падчас ажыццяўлення св. раратняй Імшы запальваецца дадатковая свечка, якая сімвалізуе Заступніцу адвэнтавага чакання – Марыю. Менавіта гэтыя св. Імшы, цэлебраваныя ў перыяд Адвэнта, павінны нам асабліва нагадваць Марыю, таму што Яна, аналагічна як золак апярэджвае ўсход сонца, так апярэдзіла прыход Святла свету – Езуса Хрыста.

Чытаць цалкам: Раратняя св. Імша. Што гэта?

 

Христианская сказка Андерсена

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Помните ли Вы такие яркие моменты, когда мама, папа, бабушка, дедушка, старший брат или сестра читали Вам книги? Беззаботным жарким летним вечером, ненастным осенним днем или под звуки зимней вьюги Вы внимательно слушали сказку. Помните ли Вы те сказки, которые особенно Вам нравились?
    Очень скоро закончиться Адвент, и мы будем праздновать Рождество. А много ли Вы знаете сказок, посвященных ему? Не можете вспомнить? Я уверена, что знаете. Это сказка Ганса Христиана Андерсена «Снежная Королева». Вы удивлены? Вы спросите меня: «А что же общего между этой сказкой и Рождеством Христовым»? Постараюсь Вам объяснить.
    Не кажется ли Вам, что в сказке «Снежная королева» чего-то не хватает. Маленькая Герда прошла слишком трудный путь, чтобы найти Кая и расколдовать его от злых холодных чар Снежной королевы. Не слишком ли просто далось Каю это избавление? Кульминация сказки всегда казалась мне какой-то не совсем понятной. Оказывается, в советское время почти все сказки знаменитого датского писателя подверглись жесткой цензуре из-за наличия в них «антисоветской» темы – веры в Бога. Чаще всего мы читаем «сокращенный», а точнее, искаженный текст сказки «Снежная королева». Смысл сказочных историй изменялся до неузнаваемости. Сказка «Снежная королева» в оригинале наполнена христианским смыслом. Анна Витковская

Чытаць цалкам: Христианская сказка Андерсена

 

Вось я… Пашлі мяне, Пане

Актуальна - З жыцця Касцёла

Фотарэпартаж16 лістапада б.г. ва ўрачыстасць Вастрабрамскай Божай Маці, галоўнай заступніцы нашай дыяцэзіі, у катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксавэрыя ў Гродне два дыяканы Павел Барысевіч і Алег Канановіч атрымалі святарскія пасвячэнні. Пастыр дыяцэзіі кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч ажыццявіў іх. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел бацькі і сваякі новых святароў, ксяндзы пробашчы і вернікі з родных парафій, святары і сёстры з манаскіх ордэнаў, а таксама вернікі з г. Гродна.
Я бачыў слёзы ў вачах маці кс. Алега – слёзы радасці і смутку. Я не магу апісаць усе эмоцыі, што напоўнілі сэрцы сабраных у святыні: бацькоў, дзядуляў і бабуляў, сваякоў, знаёмых, настаўнікаў і душпастыраў новых святароў. Я адчуваў радасць, што асяроддзе святароў павялічылася яшчэ на двух працаўнікоў на Божай ніве. Радасць выпраменьвалася з твараў ксяндзоў, калі яны паціскалі рукі кс. Паўла і кс. Алега. Яны таксама цешыліся новымі братамі ў Хрысце.

Чытаць цалкам: Вось я… Пашлі мяне, Пане

 

Пастырскае пасланне кс. біскупа А. Кашкевіча на Адвэнт 2010 г.

Актуальна - Пастырскае Слова

Дарагія браты і сёстры, чаканні ўпісаны ў нашае хрысціянскае жыццё. Без іх цяжка ўявіць людскую штодзённасць.Чаканнямі выражаюцца нашыя жаданні і смуткі па Богу і іншаму чалавеку.
    Мае дарагія, давайце ў пачатку перыяду Адвэнта зададзім сабе пытанні. Якія яны, нашыя спадзяванні? Каго або што мы чакаем найбольш? Ці ў нашых чаканнях ёсць месца для Езуса Хрыстуса і здзяйсненне Яго Валадарства?
    Я хацеў бы звярнуцца да Вас, дарагія Дыяцэзіяне, са словамі закліку св. апостала Паўла з ліста да Рымлянаў, якія мы чулі ў другім чытанні: «Ноч мінула, а дзень наблізіўся. Дык адкінем учынкі цемры і апранёмся ў зброю святла» (Рым 13,12). Мае дарагія! Нам нельга скардзіцца на іншых з-за таго, што нам чагосьці не ўдалося зрабіць, што нехта нас расчараваў ці нешта не ладзіцца паміж людзьмі, але трэба адкрыць нанава нашыя хрысціянскія спадзяванні! Спадзяваннем кожнага хрысціяніна павінна быць імкненне да святасці. Хрыстус таксама хоча мець у сябе святых у кожным стане і пакліканні. Фрагмент пастырскага паслання ксяндза біскупа А. Кашкевіча на Адвэнт 2010 г. (поўная версія – на grodnensis.by)
 

Ствараем агульны альбом

Актуальна - З жыцця Касцёла

Паважаныя чытачы, напэўна кожны з вас ужо ведае ад сваіх душпастыраў, што ў наступным годзе наша Гродзенская дыяцэзія будзе адзначаць 20-годдзе свайго існавання. На працягу 20 год святары, сёстры з манаскіх ордэнаў і свецкія вернікі на чале з ксяндзом біскупам стараліся стварыць Хрыстовую супольнасць, якая застаецца часткай Божага люду адной сям’і ўсеагульнага Касцёла. Гэтая гісторыя багата шматлікімі падзеямі, у якіх Бог рэалізуе свой адвечны план Збавення. З гэтай нагоды мы хочам стварыць памятны альбом з нагоды 20-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі. Мы звяртаемся да Вас, дарагія чытачы газеты “Слова Жыцця”, з просьбай. У гэтым альбоме мы хочам размясціць фотаздымкі, годныя ўвагі і памяці, з гісторыі нашай дыяцэзіі. Напэўна, у сваіх альбомах у многіх з Вас ёсць прыгожыя фотаздымкі, якія датычаць нашай дыяцэзіі. Мы вельмі просім выслаць іх па адрасе нашай рэдакцыі: г. Гродна, вул. К. Маркса 4 ці на паштовую скрынку нашага сайту Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . Мы гарантуем, што фотаздымкі вернуцца да Вас. Такім спосабам разам можам стварыць памятны альбом, а Вашыя фотаздымкі ўвойдуць у гісторыю нашай дыяцэзіі. Запрашаем усіх да сумеснай працы. Фотаздымкі можна прысылаць да 31 снежня. Мяркую, што сярод нашых чытачоў знойдуцца адказныя, творчыя і поўныя энтузіязму асобы. Загадзя дзякуем.
 

Адвэнтавыя рэкалекцыі

Роздум - На шляху да святасці

Леон Кнабіт - бэнэдыкцінец, былы прыёр абацтва ў Тынцы, публіцыст. Вядомы сваёй адкрытасцю, добрым кантактам з моладдзю і пачуццём гумару. Быў блізкім знаёмым папы Яна Паўла II. З’яўляецца аўтарам некалькіх публікацый, працуе ў мас-медыях. Вёў шэраг каталіцкіх праграм, цяпер ў яго ёсць свой блог.
Усе хрысціяне падрыхтоўваюцца да святкавання найважнейшай падзеі ў гісторыі свету. Вось Бог, якога ніхто ніколі не бачыў (пар. Ян 1, 18), становіцца Чалавекам, каб прынесці любоў, якая прабачае, грэшнаму чалавецтву. Чалавек ведае ўжо больш пра Бога, бо Езус скажа: “Хто Мяне ўбачыў, убачыў таксама і Айца” (Ян 14, 9). І ў гэты час Адвэнта мы закліканы да асаблівай рэфлексіі над любоўю Бога да чалавека і над тым, як чалавек адказвае на гэтую любоў. Святы Божага Нараджэння, калі адзначаем напамінак аб гэтай падзеі, з’яўляюцца, хіба, найбольш сямейнымі святамі, бо і Езус нарадзіўся ў сям’і. Любоў у сям’і з’яўляецца асаблівым адлюстраваннем Божай любові. Якімі ж няпоўнымі з’яўляюцца святы для тых, якія вераць, што Бога няма, а часта ў іх няма таксама нармальнай трывалай сям’і. Для іх гэта проста зімовыя святы, злучаныя часта з Новым годам. Замест пажаданняў: “Вясёлых свят Божага Нараджэння”, непасрэдна жадаецца: “Шчаслівага Новага года” (з Новым годам). І толькі. А тут ідзе размова пра штосьці значна большае.

Чытаць цалкам: Адвэнтавыя рэкалекцыі

 

6-8 снежня Ксёндз кардынал Зянон Грахалеўскі наведае Гродна

Актуальна - З жыцця Касцёла

З гісторыі...
    10 гадоў таму, у кастрычніку 2000 г. на ўрачыстасць 10-годдзя Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна прыбыў ксёндз арцыбіскуп Зянон Грахалеўскі, прэфект Кангрэгацыі па справах каталіцкага выхавання. У снежні кс. кардынал Грахалеўскі ізноў наведае наш горад. Давайце прыгадаем абставіны мінулага візіта.
    Прысутнасць кс. арцыбіскупа З. Грахалеўскага на ўрачыстасцях юбілея 10-годдзя ВДС у Гродне дала нагоду да дыскусіі аб хрысціянскім выхаванні, касцёльнай арганізацыі школьніцтва на ўсіх узроўнях, пачаўшы ад дзіцячага садзіку аж да ўніверсітэцкага навучання.
    Ксёндз арцыбіскуп праінфармаваў тады, што Кангрэгацыя па справах каталіцкага выхавання клапоціцца пра амаль 1000 каталіцкіх універсітэтаў, 150 тэалагічных факультэтаў, якія дзейнічаюць у рамках свецкіх універсітэтаў, пра звыш 3000 духоўных семінарый, тысячы каталіцкіх школ, у якія ходзіць звыш 50 мільёнаў вучняў. Апрача таго, сама кангрэгацыя можа лічыцца найстарэйшым міністэрствам адукацыі на свеце. Ужо ў 1588 г. папа Сікст V утварыў службу, якая апекавалася ўніверсітэтамі, што дзейнічалі тады ў Рыме.

Чытаць цалкам: 6-8 снежня Ксёндз кардынал Зянон Грахалеўскі наведае Гродна

 

Касцёл Унебаўзяцця Божай Маці і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне

Гісторыя - Парафіі і святыні

У 1514 г. кароль Зыгмунт Стары падараваў мясцовасць Свяцк пану Шымку Сапоцьку. У 1560 г. ён заснаваў мястэчка, якому даў назву Сапоцкін. У 1612 г. Ян Валовіч стаў фундатарам касцёла Унебаўзяцця Божай Маці ў Сапоцкіне. Гэта была філіяльная святыня і належала да каталіцкай парафіі Гожа.
    27 красавіка 1789 г. была створана рыма-каталіцкая парафія ў Тэоліне, так называлася мястэчка ў тыя часы. 22 лютага 1879 г. цар Мікалай I закрывае касцёл у Тэоліне, а тутэйшая каталіцкая парафія перастае дзейнічаць. У 1890 – 1916 гг. касцёл становіцца ўласнасцю кляштара праваслаўных манашак. У 1905 г. цар Мікалай II выдае “талерантны” загад, які дае права легалізацыі каталіцкіх парафій на тэрыторыях царскай Расіі. 15 лютага папа Пій Х выдаў акт аб заснаванні парафіі. Католікам не вярнулі касцёл, але яны мелі магчымасць пабудаваць невялікі касцёлік ля парафіяльных могілак.
    Толькі 15 жніўня 1916 г. святыня была вернута католікам. У Тэоліне была адноўлена каталіцкая парафія. У 1935 – 1939 гг. касцёл быў разбудаваны парафіянамі і ксяндзамі дзеканамі: кс. Пятром Катлеўскім і кс. Юзафам Пэркоўскім.

Чытаць цалкам: Касцёл Унебаўзяцця Божай Маці і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне

 

Адвэнт

Роздум - На шляху да святасці

“Затрымацца на хвіліну,адпачыць прыгажосцю свету,
Спыніцца на хвіліну, заўважыць свайго брата.
Затрымацца на хвіліну над тым, што ў сэрцы ўкрываеш.
Спыніцца на хвіліну і падумаць, для чаго жывеш”.
Кожны Адвэнт, а таму і сёлетні, з’яўляецца перыядам чакання Хрыстовага прыходу. З тугой мы чакаем Яго прыходу. Чакаем так, як у Старым Запавеце выбраны народ чакаў Месію, так, як сёння жонка чакае, каб прыйшоў дадому муж, як маці чакае вяртання дзяцей са школы, як сябар з тугой выглядае сябра.
    Адвэнт – гэта чаканне. Калі свет, нам здаецца, імчыцца без хвіліны рэфлексіі, то літургічны перыяд Адвэнта загадвае вернікам затрымацца і падумаць. Гэта ёсць таксама час ранішніх Раратаў, калі мы спяваем: “Нябёсы, спускайце расу зверху...” і “Чакаю Цябе, Езу мой малы,...” Час, калі незалежна ад веку ў нас абуджаецца дзіця, якое жадае свят, ёлкі, падарункаў, вігіліі.
    І чакаем... Толькі, ці сапраўды мы ведаем чаго? Што павінна наступіць пасля нашага ўласнага, прыватнага Адвэнта? Ці на самай справе мы адкрыем сэрцы, каб у іх нарадзіўся Збавіцель, так як звыш двух тысячагоддзяў таму, каб ахапіў нас святы час бэтлеемскага цуду. Ці зноў, як ужо было не адзін раз, мы скажам, што чаканне было лепшым, чым тое, на што мы чакалі, таму што было поўнае надзеі, таямніцы, радасці.

Чытаць цалкам: Адвэнт

 

Слова для Жыцця (3)

Актуальна - Слова для Жыцця

benedict9Папа Бэнэдыкт XVI
    З Евангелля мы ведаем, што Крыж быў крытычнай хвілінай для веры Пятра і іншых апосталаў. І зразумела, не магло быць інакш: таму што яны былі людзьмі і думалі па-людску. Навяртанне Пятра здзяйсняецца цалкам тады, калі ён адмаўляецца ад жадання збавення Езуса і пагаджаецца, каб гэта Ён збавіў яго. Адмаўляецца ад уратавання Езуса ад Крыжа і прымае збавенне, дзякуючы Яго Крыжу. Езус можа ўзводзіць на нас свой Касцёл настолькі, наколькі знойдзе ў нас сапраўдную пасхальную веру, якая не дамагаецца ад Езуса сысці з Крыжа, але давяраецца Яму на Крыжы.

    Фрагмент гаміліі Папы, абвешчанай падчас св. Імшы 21 лістапада

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (3)

 

Старонка 273 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  228

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.