ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Адкрыйце свае сэрцы

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач!
Напэўна, Табе ўжо даводзілася сустракацца з беднымі людзьмі. Гледзячы на іх, на вочы набягаюць слёзы, а сэрца сціскаецца ад жалю. Часам яны стаяць, працягваючы да нас рукі з просьбай аб міластыні.
    Можа ўзнікнуць думка: “Пан Бог такі міласэрны, чаму ж дапускае, каб Яго дзеці жылі ў глыбокай нястачы?”. А ўсё таму, што Госпад хоча, каб людскія сэрцы не зачарсцвелі. Ён клапоціцца аб тым, каб нашы кулачкі вучыліся раскрывацца, даючы бліжнім. Адкрыем жа свае сэрцы, калі ўбачым нястачу і беднасць бліжніх! Учынім гэта па прыкладзе Стасіка з наступнай гісторыі.

Чытаць цалкам: Адкрыйце свае сэрцы

 

Адносіны з памерлымі. Удзячнасць чыстцовых душ

Актуальна - З жыцця Касцёла

Пытанне ўдзячнасці чыстцовых душ з’яўляецца для нас чарговай нагодай, каб пакорна стаць перад абліччам таямніцы веры аб вечным жыцці і еднасці святых. Святых? Але ж чыстцовыя душы не ў Небе? Так, аднак яны ўжо збаўленыя, хоць яшчэ не поўнасцю ачышчаныя.
З ранніх прац і сведчанняў, якія датычаць чыстца, даведваемся, што азначэнне “святыя чыстцовыя душы” ўжывалася дастаткова часта. Гэта было ясным пасылам для вернікаў: паколькі яны святыя, можна прасіць іх аб заступніцтве перад Богам за жывых. Сёння існуюць сумненні адносна гэтай ісціны, бо неаднойчы сутыкаемся з меркаваннем, што памерлыя, якія пакутуюць у чыстцы, могуць дапамагчы толькі тады, калі дзякуючы нашым малітвам трапяць у Неба. Тым часам яны ўжо з чыстца могуць падтрымліваць нас, а калі дасягнуць Неба, іх заступніцтва, бясспрэчна, будзе яшчэ больш эфектыўным. “Старанна маліся за мяне, – прыспешвала памерлая с. Габрыэла сваю жывую таварышку, – каб я хутка дасягнула мэты сваіх вялікіх жаданняў, якія так доўга мяне турбуюць! Я буду табе больш патрэбная ў Небе, чым тут” (“Рукапіс з чыстца”).

Чытаць цалкам: Адносіны з памерлымі. Удзячнасць чыстцовых душ

 

Св. Леў Вялікі: заступнік музыкантаў

Літургія - Нашы заступнікі перад Богам

lewЗ’яўляецца першым сярод наступнікаў св. Пятра, які – па прыкладзе свецкіх імператараў і заваёўнікаў – атрымаў прозвішча “Вялікі”. Быў не толькі выдатным тэолагам, айцом і доктарам Касцёла, але і цудоўным дыпламатам. Дзякуючы сваім здольнасцям і заслугам па праву называўся вялікім абаронцам хрысціянскай цывілізацыі.
Значныя заслугі ў галіне літургіі
    Нарадзіўся ў канцы IV стагоддзя ў Таскане ці, дакладна невядома, у Рыме (Італія). Быў здольным і руплівым вучнем, аб чым сведчаць глыбокія веды і культура слова, што вынікаюць з яго пазнейшых казанняў.
   Прыняўшы духоўны сан, Леў хутка зарэкамендаваў сябе як выбітная асоба, бязмежна адданая служэнню Касцёлу.

Чытаць цалкам: Св. Леў Вялікі: заступнік музыкантаў

 

“Горад памерлых” стане віртуальным

Актуальна - З жыцця Касцёла

Старыя гродзенскія могілкі, якія па сваёй значнасці і каштоўнасці стаяць побач з некропалямі Росы ў Вільнюсе (Літва), Лычакоўскімі ў Львове (Украіна), Павонзкаўскімі ў Варшаве (Польшча), у хуткім часе будуць цалкам адлічбаваны. Бясплатную базу даных з фотаздымкамі надмагілляў, іх каардынатамі і інфармацыяй аб памерлых, даступную ў рэжыме онлайн, стварае Андрэй Бурдзянкоў.
Дарагое хобі
    Андрэй Бурдзянкоў – гід-перакладчык з Мінска. Ён першым ў Беларусі пачаў ствараць каталог старадаўніх пахаванняў з іх дакладнымі каардынатамі. За некалькі гадоў працы энтузіясту ўдалося сабраць інфармацыю па 25-ці беларускіх некропалях. І ўсё дзеля таго, каб людзям было прасцей шукаць памерлых сваякоў і будаваць сваю генеалогію.

Чытаць цалкам: “Горад памерлых” стане віртуальным

 

Слова для Жыцця (173)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Чалавек мае патрэбу ў безумоўнай любові. А хто не сустракае такога стаўлення, носіць у сабе пэўную нерэалізаванасць, часта не ведаючы пра гэта. Чалавечае сэрца імкнецца запоўніць гэтую пустату сурагатамі, пагаджаючыся на кампрамісы і пасрэднасць, якія маюць толькі цьмяны водар любові. […] Рызыкоўна называць “любоўю” часовыя і нясталыя адносіны, падманваючы сябе, што святло жыцця знойдзена ў тым, што – у лепшым выпадку – з’яўляецца толькі яго водбліскам. Каб дасягнуць цудоўнага жыцця ў любові, не дастаткова чалавечай прыроды. Трэба, каб вернасць Бога ўвайшла ў наша жыццё. VI запаведзь заклікае скіраваць позірк на Хрыста, які сваёй вернасцю можа пазбавіць сэрца, схільнага да чужалоства, і падарыць сэрца вернае. У Ім, і толькі ў Ім, ёсць любоў без агаворак і ваганняў, ёсць поўны дар без умоў і імкненне прымаць аж да канца.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 24.10.2018  

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (173)

 

Варта ведаць (130)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Дзяржаўны сакратар Апостальскай Сталіцы кард. П’етра Паралін паведаміў, што папа Францішак выказаў сваю гатоўнасць паехаць у Пхеньян (Карэйская Народна-Дэмакратычныя Рэспубліка). Аднак такое падарожжа патрабуе сур’ёзнай падрыхтоўкі. Перададзенае вусна праз Прэзідэнта Паўднёвай Карэі запрашэнне – гэта толькі першы крок. Кард. Паралін адзначыў, што візіт Святога Айца быў бы істотнай падтрымкай працэсу прымірэння і ядзернага раззбраення на Карэйскім паўвостраве.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (130)

 

“Арханёл” горада над Нёманам

Роздум - На шляху да святасці

5 лістапада – Дыяцэзіяльны дзень малітвы за памерлае духавенства
У касцёле Адшукання Святога Крыжа ў Гродне знаходзіцца памятная дошка ў гонар кс. інфулата Міхала Арановіча, фундаваная ўдзячнымі вернікамі. Магіла святара на старых каталіцкіх могілках заўсёды задбаная. Там часта можна пачуць малітву людзей, для якіх выключная асоба святара не можа застацца забытай. Наадварот, яна і надалей натхняе сваім прыкладам. 43 гады душпастырскай дзейнасці кс. Міхал прысвяціў Гродзеншчыне. Выбраўшы Бога, святар заставаўся верным Яму і свайму пакліканню ажно да апошняга моманту жыцця.
Пачаткі святарскага шляху
    Кс. Міхал нарадзіўся ў 1907 годзе ў вёсцы Любешчы на Беласточчыне (Польшча). У 1926 годзе паступіў у духоўную семінарыю ў Вільнюсе (Літва). Там жа адначасова вучыўся на тэалагічным факультэце Універсітэта ім. Стэфана Баторыя. Святарскае пасвячэнне прыняў у 1932 годзе з рук аб-па Рамуальда Ялбжыкоўскага.

Чытаць цалкам: “Арханёл” горада над Нёманам

 

У час атэістычнай ночы ён быў святлом для людзей

Актуальна - Пастырскае Слова

Кс. інфулат Міхал Арановіч аддана працаваў і ў перыяд росквіту Касцёла на гродзенскай зямлі, і падчас ІІ Сусветнай вайны, а таксама ў самыя цяжкія гады праследавання хрысціянства і ваяўнічага атэізму. На працягу доўгіх дзесяцігоддзяў ён захоўваў веру, хрысціў, вянчаў, рыхтаваў да споведзі і Першай св. Камуніі. Прыкладваў усе намаганні, каб у цяжкія часы каталіцкае жыццё на гэтай зямлі не згасла. Плябанія пабернардынскага касцёла стала цэнтрам Касцёла на Гродзеншчыне, а можа нават шырэй – ва ўсёй Беларусі.

Чытаць цалкам: У час атэістычнай ночы ён быў святлом для людзей

 

Малітва на кожны дзень (24)

Роздум - Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва за памерлых святароў
    Езу, Найвышэйшы і Вечны Святар, Ты бясконцай любоўю адорваеш святароў, якія працягваюць на зямлі Тваю справу. Просім, зірні ласкава на тых з іх, што ўжо адышлі з гэтага свету, але яшчэ ў полымі чыстцовага агню адплачваюць доўг Божай справядлівасці. Ты адзін найлепш ведаеш іх нявыказаныя пакуты. Няхай Твая найкаштоўнейшая Кроў, якую праліў падчас Мукі, будзе адплатай за іх віны і паскорыць вызваленне з чыстца. Няхай святыя Анёлы ўвядуць іх душы ў Неба.
   Амэн.
 

З каталіцкіх СМІ (174)

Актуальна - Прэса

catholicby2018Новы Запавет
пераклалі на
тысячную мову свету
   За сталом на Віа дэла Канчыліяцыёнэ, што вядзе да базілікі св. Пятра ў Ватыкане, бясплатную ежу атрымалі 650 патрабуючых. Для іх таксама было прэзентавана вулічнае мастацтва і музычнае прадстаўленне.
Акцыю падрыхтаваў італьянскі аддзел Міжнароднага таварыства хрысціянскіх валанцёраў “Focsiv”. “Мы арганізавалі «стол салідарнасці», каб паказаць, што Рым здольны прымаць і зацікаўліваць, што можна знайсці агульную мову, абменьвацца традыцыямі і перажываннямі з усімі без выключэння”, – паведаміла прадстаўніца “Focsiv”. У правядзенні акцыі прынялі ўдзел каля 200 валанцёраў.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ (174)

 

На каго пакінуць дзіця пасля школы?

Актуальна - З жыцця Касцёла

Святліцы пры парафіях Гродзенскай дыяцэзіі  наведвае больш за 1000 дзяцейСёння бацькі шмат працуюць, каб забяспечыць сваім дзецям лепшую будучыню. З-за гэтага ім даводзіцца затрымлівацца да позняга вечара. Далёка не ўсе маюць магчымасць скарыстацца паслугамі гувернанткі, не кожны мае бабулю ці дзядулю, якія жывуць па суседстве. На каго пакінуць малое дзіця пасля ўрокаў, калі абодва бацькі занятыя поўны дзень?
Групы падоўжанага дня ў школах
    Каб вырашыць праблему арганізацыі дзяцей у пазаўрочны час, некаторыя школы прапануюць адкрыццё груп падоўжанага дня (для навучэнцаў малодшых класаў). Прабыванне ў іх бясплатнае, аплачваецца толькі харчаванне. У гэты час школьнікі могуць выконваць хатнія заданні, чытаць, маляваць, кантактаваць паміж сабой. За дзецьмі прыглядвае выхавацель. Нярэдка таксама ў групах арганізуюцца розныя экскурсіі, паходы і іншыя мерапрыемствы.

Чытаць цалкам: На каго пакінуць дзіця пасля школы?

 

Время сознательной религиозности молодого человека

Роздум - На шляху да святасці

Ребенок, начинающий учебу в школе, познает мир природы и удовлетворяет человеческое любопытство. Это также наилучший период для катехизации, задача которой – воспитать у ребенка любовь к Богу и ближнему.
Занятия по религии
    Преподаватель религии приводит ребенка к принятию конкретных решений, для реализации которых необходима помощь родителей. Разговаривая с детьми на тему веры, отцы и матери помогают им перенести содержание занятий по религии на повседневную практику: недостаточно одной веры без поступков. Помощью служат встречи учителя религии с родителями.
    Поскольку ребенок в этом возрасте (6–7 лет) легко и быстро усваивает знания, нужно позаботиться о том, чтобы он знал наизусть и понимал краткий катехизис, основные молитвы и литургические песни. Это является этапом подготовки детей к первой исповеди и св. Причастию.

Чытаць цалкам: Время сознательной религиозности молодого человека

 

Старонка 81 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.