ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

На шляху да еднасці

Актуальна - З жыцця Касцёла

Хутка ў свеце распачнецца Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян. Яго дэвізам стануць словы: “Імкніся да справядлівасці” (Дрг 16, 20).
Цыклічнае свята экуменізму з больш за стогадовай гісторыяй мае важнае значэнне таксама для вызнаўцаў Хрыста з Беларусі. Чаму мы павінны маліцца аб тым, каб стаць адной аўчарняй, над якой чувае адзін Пастыр? Якія экуменічныя мерапрыемствы Касцёла існуюць на Гродзеншчыне? На гэтыя і іншыя пытанні ў сённяшнім нумары “Слова Жыцця” адказвае кс. канонік Уладзімір Гуляй, старшыня сінадальнай камісіі па справах экуменізму і міжрэлігійнага дыялогу.

Чытаць цалкам: На шляху да еднасці

 

Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі

Актуальна - Праца Сіноду

Жыць Евангеллем
Ужо больш за год Касцёл на Гродзеншчыне перажывае свой І Дыяцэзіяльны сінод. У адпаведнасці з патрабаваннямі Сабору, ён павінен прывесці да аднаўлення рэлігійнага жыцця, душпастырства і прававога становішча ў дыяцэзіі. Прапануем чытачам “Слова Жыцця” новую рубрыку, якая мае на мэце перыядычна паведамляць пра значэнне дадзенай падзеі для мясцовага Касцёла, а таксама пра ход работы ў сінадальных камісіях.

   Мэта Сінода
    Мэтай Сінода з’яўляецца дапамога ардынарыю ў рэалізацыі задання кіравання дыяцэзіяй, а найперш у ажыццяўленні заканадаўчай улады. Біскуп Аляксандр Кашкевіч з’яўляецца адзіным сінадальным заканадаўцам: толькі ён падпісвае сінадальныя дэкларацыі і дэкрэты, толькі яго аўтарытэтам могуць быць абнародаваны пералічаныя дакументы.

Чытаць цалкам: Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі

 

Візіт, які нясе бласлаўленне

Актуальна - З жыцця Касцёла

Пасля Божага Нараджэння і Новага года распачынаецца час душпастырскіх візітаў – т. зв. каляды. Святар прыходзіць з бласлаўленнем, просячы ў малітве аб здароўі і чысціні, дабрыні і лагоднасці, а таксама аб вернасці ў выкананні запаведзей. Адчыненыя дзверы нашых дамоў – гэта таксама сімвал адкрытых на Бога сэрцаў.
Душпастырскі візіт – адзін са спосабаў абвяшчэння Евангелля.
    Наведваючы дамы сваіх вернікаў, святары прагнуць паказаць, што кожны чалавек патрэбны і важны, а таксама ўсвядоміць парафіянам, што менавіта ім адрасавана канкрэтнае Божае слова.
    У гэтым нумары “Слова Жыцця” прагнем наблізіць традыцыю душпастырскіх візітаў у братніх Цэрквах.

Чытаць цалкам: Візіт, які нясе бласлаўленне

 

Слуга Божы Мельхіёр Фардон. Святы пры жыцці

Актуальна - З жыцця Касцёла

Знакаміты айцец францысканец з Гродна нікому не адмаўляў у просьбах. Пасля яго смерці паток прасіцеляў не спыніўся: людзі прыходзяць ужо да магілы спачылага, спадзеючыся на падтрымку з Неба. Сёння ад вернікаў з гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай, дзе знаходзяцца астанкі святара, можна пачуць, што маленні да Слугі Божага а. Мельхіёра Фардона палягчаюць ім жыццё.
Нараджэнне святара
    Улетку далёкага 1846 года ў Гродне ў збяднелай шляхецкай каталіцкай сям’і Фардонаў прыйшоў на свет Юзаф Якуб. Праз некаторы час ён залатымі літарамі ўпісаўся ў гісторыю горада…
    Можна лёгка ўявіць, як немаўля хрысцілі ў катэдры, як падлетак наведваў св. Імшу ў пабернардынскім касцёле, як юнак здаў аптэкарскі экзамен, але агучыў бацькам рашэнне паступіць у духоўную семінарыю. Складаней намаляваць вобраз ксяндза, які падчас пілігрымкі перавязвае сцёртыя ногі паломнікаў, які цалуе рукі клерыкам у знак пашаны да духоўнага стану, які адмаўляецца ад транспарту і ўсюды ходзіць пешшу, які аддае свой абутак сустрэтаму валацузе.

Чытаць цалкам: Слуга Божы Мельхіёр Фардон. Святы пры жыцці

 

Слова для Жыцця (178)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Хрысціянін – гэта не той, хто лічыць сябе лепшым за іншых: ён ведае, што з’яўляецца грэшнікам, як усе. Хрысціян – гэта проста чалавек, які спыняецца перад новым палаючым кустом, сузіраючы аб’яўленне Бога. Ён не мае таямнічага, невымоўнага імені, а прагне, каб Яго дзеці называлі Яго “Ойча”. Гэта дазваляе абнавіць сябе Яго моцай і адлюстроўвае прамень Яго дабрыні для гэтага свету, які так моцна прагне дабра, так моцна чакае добрых вестак.
    Наш Бог не патрабуе ніякіх ахвяр. Ён не патрабуе нічога, прагне толькі, каб мы ў малітве паразмаўлялі з Ім і зразумелі, што з’яўляемся Яго дарагімі дзецьмі.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аудыенцыі ў Ватыкане, 02.01.2019 

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (178)

 

Варта ведаць (135)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Апостальская Сталіца абвясціла планы Святога Айца Францішка на першую палову 2019 года. Сярод іх новая Апостальская канстытуцыя аб Рымскай курыі, персанальныя змены ў К-9 (Радзе кардыналаў), а таксама замежныя апостальскія паездкі Папы. Так стала вядома, што ў бліжэйшы час Пантыфік наведае Панаму з нагоды ХХХІV Сусветных дзён моладзі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Марока, Балгарыю і Македонію. Журналісты выказваюць спадзяванні аб прысутнасці Святога Айца ў другой палове года ў Японіі і іншых краінах Азіі, Афрыкі.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (135)

 

З каталіцкіх СМІ (179)

Актуальна - Прэса

catholic newsНаступная
   Еўрапейская
   сустрэча Тэзэ
   пройдзе ў Польшчы
   Будучай сталіцай экуменічнага форуму, які аб’ядноўвае хрысціянскую моладзь з розных краін Еўропы, стане Вроцлаў.
“У час, калі будаванне Еўропы сустракаецца з моцным супраціўленнем, калі ўзрастаюць непаразуменні паміж краінамі, сустрэча ў Польшчы дазволіць тысячам людзей маладога ўзросту адчуць, што ўзаемны давер пабудаваць магчыма”, – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні супольнасці Тэзэ.
Вроцлаў стане 3-ім польскім горадам, які будзе прымаць еўрапейскую хрысціянскую моладзь на навагодняй сустрэчы Тэзэ. У 1999 годзе гэты форум праводзіўся ў Варшаве, а ў 2009 годзе – у Познані.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ (179)

 

Першы і найважнейшы сакрамант

Роздум - На шляху да святасці

Хрост – гэта не нейкі абрад палівання вадою, нязвыклы рытуал, які трэба адбыць на ўсялякі выпадак, каб дзіця было здаровае і шчаслівае, а найважнейшы сакрамант хрыcціянскага жыцця. Праз яго Бог вызваляе чалавека ад першароднага граху і іншых асабістых грахоў, яднае з сабою, дае Божае жыццё і ўключае ў святы Касцёл.
Што, калі, як і навошта?
    Чалавек мае патрэбу ў прыняцці сакраманту хросту, каб вызваліцца ад улады граху і стаць свабодным Божым дзіцём. Разам з тым хрост з’яўляецца пачаткам развіцця веры ў нованароджаным хрысціяніне. Такім чынам, кожны год у Пасхальную вігілію Касцёл запрашае вернікаў аднавіць абяцанні, складзеныя падчас святога хросту.
    Варта адрозніваць дзве магчымыя сітуацыі – хрост дзіцяці і хрост дарослага чалавека. Пры ўдзяленні сакраманту хросту дзіцём лічыцца асоба да заканчэння 7-га году жыцця (кан. 97 §2). Калі дзіця мае больш за 7 гадоў, то, згодна з канонамі, яно павінна быць ахрышчана як дарослы чалавек (кан. 852 §1, кан. 97). Практыка хросту дарослых існуе з самага пачатку існавання Касцёла, хросту дзяцей – з ІІ стагоддзя.

Чытаць цалкам: Першы і найважнейшы сакрамант

 

Чым дэпрэсія адрозніваецца ад духоўнага крызісу?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Няправільным было б меркаваць, што дэпрэсіяй з’яўляецца штосьці несур’ёзнае, што праходзіць само па сабе. Цалкам несправядліва кагосьці вінаваціць за дэпрэсію або казаць, што яна вынікае з граху ці з’яўляецца звычайнай лянотай. Дэпрэсія – гэта хвароба, на якую пакутуюць мільёны людзей ва ўсім свеце, незалежна ад паходжання, узросту, рэлігіі і г. д.
    Трэба таксама разумець, што не кожнае праяўленне суму, дрэннага настрою, стомленасці ці прыгнечанасці – сімптом дэпрэсіі. Людзі часам вельмі глыбока і інтэнсіўна перажываюць унутры сябе нейкія жыццёвыя праблемы, выпрабаванні, няшчасці, няўдачы, канфлікты. Часта з падобных сітуацый чалавек выходзіць пераможцам, яшчэ больш моцным, чым раней. Але здараецца і так, што празмерныя перажыванні або праблемы прыводзяць менавіта да дэпрэсіі. Калі хтосьці заўважае, што ў бліжняга працяглы час адсутнічае радасць да жыцця, жаданне што-небудзь рабіць, і ўсё гэта адначасова суправаджаецца фізічнымі сімптомамі розных хвароб (напрыклад, болем у вобласці грудной клеткі, расстройствам страўніка), то гэта выразная прыкмета дэпрэсіі. У яе лёгкіх станах можа дапамагчы простая змена ладу жыцця, нават звычайны шпацыр, адпаведная дыета, кантакт з сябрамі або нейкая праца. Аднак вельмі часта не абыходзіцца без дапамогі спецыяліста і фармакалагічнага лячэння.

Чытаць цалкам: Чым дэпрэсія адрозніваецца ад духоўнага крызісу?

 

Святарскае каледаванне

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач!
Кожны год пасля свят Божага Нараджэння мы чуем у касцёле, што святар распачынае каляду. Гэта значыць, трэба запісацца і запрасіць душпастыра на сустрэчу да сябе дамоў.
    Што такое каляда і навошта яна патрэбна?
    Каляда – гэта, перш за ўсё, падзяка Богу за атрыманыя ласкі ў мінулым годзе і малітва аб Яго апецы ў наступным, а таксама магчымасць прыватнай сустрэчы са святаром. Душпастыр наведвае парафіян, бласлаўляе вернікаў і іх сем’і, асвячае дамы, супольна моліцца разам з іх жыхарамі.

Чытаць цалкам: Святарскае каледаванне

 

Сям’я як школа любові

Актуальна - З жыцця Касцёла

Вернікі разважаюць пра сужэнскі саюз, цяжкасці, з якімі ім даводзіцца сустракацца, і падмурак, на якім будуюць сямейнае шчасце.
Новы 2019 год аб’яўлены Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Годам сям’і. Яго пастырская праграма будзе прысвечана тэме “Сям’я – крыніца радасці і надзеі моладзі”. Такое рашэнне абумоўлена 2-ма галоўнымі падзеямі ў Касцёле, за якімі ўважліва сачыў свет у мінулым годзе: гэта Сусветны форум сям’і, што адбываўся ў Ірландыі, і Сінод Біскупаў па праблемах моладзі, які не так даўно завяршыўся ў Ватыкане.
Па прыкладзе Святой Сям’і
    Познімі вечарамі, калі дзеці ўжо паснулі, парадкуеш усё ў кухні і ахвяруеш гадзіну сну дзеля цішыні. Часам, калі дзень вызначыўся нейкімі клопатамі або перажываннямі, гэтая цішыня перарастае ў падсумаванне дня, а лепш бы – у рахунак сумлення… Мімаволі позірк спыняецца на невялікім абразе Святой Сям’і з Назарэта, якім мая мама (светлая ёй памяць) бласлаўляла нас з мужам у дзень шлюбу.

Чытаць цалкам: Сям’я як школа любові

 

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!

Актуальна - Пастырскае Слова

biskup2Дарагія Чытачы “Слова Жыцця”!
Сярод разнастайных спраў сённяшняга свету Пан Бог прапануе ўсім нам на момант затрымацца і паглыбіцца ў радасны роздум над сэнсам стварэння. Нагодай да гэтага з’яўляецца нараджэнне Божага Сына, Езуса Хрыста, які – пасланы ў свет у постаці маленькага Дзіцяці – здзейсніў найвялікшую справу ў гісторыі чалавецтва
Уваходзячы ў чарговы раз у перажыванне радасці свят Божага Нараджэння, мы хочам, сапраўды ўглядаючыся ў Хрыста, нанова адшукаць сэнс свайго жыцця.: не ў вялікіх справах гэтага свету і штодзённай мітусні, а ў поўным веры паглыбленні ў прысутнасць Бога і Яго пакорнае прабыванне сярод нас у асобе нованароджанага Дзіцяці.

Чытаць цалкам: Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!

 

Старонка 77 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.