ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

З каталіцкіх СМІ (181)

Актуальна - Прэса

catholicby2018“Клікні, каб
   памаліцца”
   Святы Айцец прадставіў афіцыйную платформу сусветнай сеткі малітвы пад назвай “Click to pray”.
Малітоўны дадатак даступны як для сістэмы Android, так і для iOS. У ім 3 галоўныя раздзелы. Першы, які называецца “Маліся з Папам”, утрымлівае штомесячныя малітоўныя інтэнцыі Святога Айца. 2-гі – “Маліся штодзённа” – пакліканы стымуляваць да рэгулярнай малітвы. 3-ці раздзел – “Маліся ў сеціве” – з’яўляецца прасторай, дзе карыстальнікі дадатка могуць размяшчаць свае малітоўныя просьбы, каб маліцца адзін за аднаго.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ (181)

 

Найбольшая з цнотаў

Роздум - На шляху да святасці

У сучасным свеце шмат гаворыцца пра любоў. Аднак гэтае паняцце было так перакручана, што многія страцілі веру ў яе. Мы як хрысціяне добра ведаем, што любоў з’яўляецца падмуркам, на якім неабходна будаваць святасць, паколькі сам Хрыстос найважнейшай запаведдзю прызнаў наступную: любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, а бліжняга твайго, як самога сябе (параўн. Мц 22, 37–39). Дык якім чынам разумеецца любоў у каталіцкай тэалогіі? Чым з’яўляецца? Якія мае рысы?
Тэалагічныя цноты
    Кожная асоба, якая прымае хрост, атрымлівае асвячаючую ласку, якая робіць яе ўдзельнікам жыцця і натуры Усемагутнага. Такім чынам чалавек становіцца Божым дзіцём. Разам з ласкай Стварыцель улівае ў чалавечую душу 3 цноты: веру, надзею і любоў. Менавіта па гэтай прычыне побач з назвай “тэалагічныя цноты” функцыянуе іншая – “улітыя цноты”.

Чытаць цалкам: Найбольшая з цнотаў

 

Ці можна ўдзяліць сакрамант намашчэння хворых паміраючаму чалавеку супраць яго волі?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Сакрамант намашчэння хворых удзяляецца, перш за ўсё, цяжка хворым асобам. Раней ён цэлебраваўся толькі аднойчы як т. зв. “апошняе намашчэнне”. Сёння гэты сакрамант чалавек можа прымаць некалькі разоў за жыццё, знаходзячыся пад пагрозай смерці.

Чытаць цалкам: Ці можна ўдзяліць сакрамант намашчэння хворых паміраючаму чалавеку супраць яго волі?

 

Гісторыя пра св. Валянціна

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач!
А ці маеш Ты сябра? У апошнім нумары Ты пазнаёміўся са св. Францішкам Сальскім, а сёння хачу Табе распавесці гісторыю пра св. Валянціна. Яго ўспамін адзначаецца 14 лютага. Дзень св. Валянціна – самае рамантычнае свята! Ва ўсім свеце яго святкуюць як Дзень закаханых: хлопчыкі і дзяўчынкі, мужчыны і жанчыны абменьваюцца “валянцінкамі” – віншавальнымі паштоўкамі ў форме сэрца. Такая традыцыя з’явілася вельмі даўно, яшчэ ў VII стагоддзі. І вось, як гэта сталася.

Чытаць цалкам: Гісторыя пра св. Валянціна

 

Служыць Божай праўдзе пра чалавека і свет

Актуальна - З жыцця Касцёла

salezy24 студзеня журналісты, што называюць сябе католікамі, адзначаюць сваё прафесійнае свята, паколькі ў літургіі Касцёла ўспамінаем св. Францішка Сальскага – заступніка каталіцкай прэсы. З гэтай нагоды варта ўзгадаць, якім чынам прадстаўнікі хрысціянскіх СМІ шляхам абмену духоўных дабротаў паміж членамі Касцёла садзейнічаюць умацаванню яго адзінства, адкуль чэрпаюць натхненне і чаму хочуць абвяшчаць Евангелле ўсяму свету.

Чытаць цалкам: Служыць Божай праўдзе пра чалавека і свет

 

Камісія па справах сродкаў масавай інфармацыі

Актуальна - Праца Сіноду

Жыць Евангеллем. Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Заданне сінадальнай камісіі па справах сродкаў масавай інфармацыі – уважліва прыглядзецца да СМІ Гродзенскай дыяцэзіі, зрабіць ацэнку і вызначыць план на будучыню. Дзякуючы яе дзеянням, абвяшчаемае з яшчэ большай моцай Божае слова павінна дабірацца да шырэйшага кола вернікаў, каб евангелізаваць сучаснага чалавека і фарміраваць яго светапогляд.

   СМІ Гродзенскай дыяцэзіі
   На дадзены момант Гродзенская дыяцэзія мае газету, якая выдаецца на 2-юх мовах. “Слова Жыцця” ўзнікла падчас рэлігійнага адраджэння, калі ў значнай ступені павялічыўся попыт на інфармацыю аб жыцці Касцёла. На працягу амаль 22-ух гадоў свайго існавання гэтая друкаваная крыніца не толькі захавала свайго чытача, але і набыла аўтарытэт сярод іншых каталіцкіх СМІ ў Беларусі.

Чытаць цалкам: Камісія па справах сродкаў масавай інфармацыі

 

Міфы пра манаства

Актуальна - З жыцця Касцёла

konsekraУ свята Ахвяравання Пана, 2 лютага, у Каталіцкім Касцёле адзначаецца Сусветны дзень кансэкраванага жыцця. У гэты час мы звяртаем асаблівую ўвагу на сведкаў прысутнасці Бога ў свеце – на манаскіх сясцёр і братоў, а таксама асоб, якія абралі індывідуальнае кансэкраванае жыццё па-за кляштарам.
На жаль, сёння часта можна пачуць меркаванне, што Касцёл перажывае крызіс пакліканняў. Можам назіраць, што грамадскае ўспрыманне манаства з цягам часу нарадзіла пэўныя стэрэатыпы.
    Магчыма, гэта з’яўляецца адной з прычын таго, чаму вернікам, якія адчулі прагненне прысвяціць сябе Богу, часам не стае адвагі зрабіць гэты крок.
    Разбіраюцца ў здагадках і аспрэчваюць іх кансэкраваныя асобы, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.

Чытаць цалкам: Міфы пра манаства

 

Несці радасць Евангелля

Актуальна - Інтэрв'ю

Кожны кавалак дарогі, пераадолены чалавекам на працягу яго жыцця, з’яўляецца добрай нагодай, каб зрабіць пэўнае падсумаванне, а таксама каб падзякаваць Усемагутнаму і ўсім, каго Божы Провід паставіў побач.
    У сённяшнім нумары “Слова Жыцця” дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі з нагоды 5-ай гадавіны біскупскай сакры расказвае пра свае дасягненні і планы на будучыню.
– Ваша Эксцэленцыя, ці ўдалося здзейсніць планы і надзеі?
    – Цяжка казаць аб рэалізацыі плана, калі ён пастаўлены самім Богам і стала ажыццяўляецца праз штодзённую паслугу. На працягу свайго святарства я нястомна выконваю тое самае заданне, якое Настаўнік даручыў апосталам 2 тысячы гадоў таму: “Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле” (Мк 16, 15). “Ідзіце…” і, як заўважае папа Францішак, “будзьце сярод людзей”. Таму мой план заключаецца найперш у тым, каб быць з чалавекам, крочыць разам з ім і падтрымліваць патрабуючага ласкай, якую я атрымаў праз паўнату святарства. Усякая ўвага, прысвечаная асобнаму чалавеку, кожная ўдзеленая парада ці адказ на турбуючае пытанне з’яўляюцца рэалізацыяй таго адзінага плана, які вызначыў нам Хрыстос. Кожны дотык да іншага чалавека, кожнае слова ці жэст – гэта выкананне Божых намераў.

Чытаць цалкам: Несці радасць Евангелля

 

Варта ведаць (136)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Святы Айцец зацвердзіў для публікацыі некаторыя дэкрэты Кангрэгацыі па справах кананізацыі. Такім чынам, быў прызнаны цуд праз заступніцтва бласлаўлёнай Маргарыты Бэйс, якая належала да Францішканскага ордэна свецкіх. Гэта адкрывае шлях да яе кананізацыі. Таксама было прызнана пакутніцтва Слугі Божай Марыі дэль Кармэн Лакаб Андзі і яе 13-ці паплечніц, манахінь з Ордэна францысканак канцэпцыяністак. Неўзабаве яны будуць абвешчаны бласлаўлёнымі. Акрамя гэтага прызнана гераічнае вымярэнне цнот польскай манахіні Ганны Каворэк, заснавальніцы кангрэгацыі сясцёр міхалітак, і пуэртарыканскай манахіні Марыі Саледад Санхурха Сантас. Наступным этапам на шляху да іх беатыфікацыі павінна стаць прызнанне цуду.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (136)

 

З каталіцкіх СМІ (180)

Актуальна - Прэса

radio vaticanaМанеты з фантана
   Трэві больш
   не для бедных
   “Карытас” Рымскай дыяцэзіі па рашэнні ўлад італьянскай сталіцы праз 2 месяцы страціць прыкладна паўтарамільённую датацыю.
Фантан Трэві – адзін з самых наведваемых і вядомых помнікаў Рыма. Многія турысты, якія прыходзяць сюды, кідаюць у ваду манеты, што павінна забяспечыць ім вяртанне ў Рым. Грошы рэгулярна вылоўліваюць супрацоўнікі кампаніі, адказнай за ўтрыманне гарадскіх фантанаў. З 2001 года гэтыя сродкі служылі фінансавай падтрымкай “Карытас” Рымскай дыяцэзіі. З 1 красавіка адна частка грошай будзе трапляць кампаніі, якая клапоціцца аб фантанах, другую выкарыстаюць для падтрымання добрага стану помнікаў і фінансавання іншых сацыяльных праектаў.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ (180)

 

Ці будуць сужэнцы злучаны ў Небе?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Езус сказаў ім: «Дзеці гэтага веку жэняцца і выходзяць замуж. А тыя, хто будзе годны таго веку і ўваскрасення з мёртвых, не будуць ні жаніцца, ні выходзіць замуж, ні памерці ўжо не змогуць, бо яны роўныя анёлам і з’яўляюцца сынамі Божымі, будучы сынамі ўваскрасення»” (Лк 20, 34–36).
    Шлюб для многіх людзей з’яўляецца пакліканнем. Яны знаходзяць у ім паўнату шчасця, школу любові, нанова вучацца бачыць прыгажосць у свеце.
    Здараецца, некаторым людзям сэрца падказвае, што каханы чалавек, які адышоў у вечнасць, павінен заўсёды заставацца самым важным у жыцці. Як правіла, гэта дыктуецца надзеяй на спатканне з каханым (каханай) у Божым Валадарстве.

Чытаць цалкам: Ці будуць сужэнцы злучаны ў Небе?

 

Францішак Сальскі – біскуп і доктар Касцёла

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач!
А ці маеш Ты сябра? Сапраўднага сябра, які дапамагае Табе ў складаных сітуацыях або нават штосьці ахвяруе дзеля Цябе? Сёння размова пойдзе менавіта пра такога чалавека. Чалавека, што быў сябрам Пана Езуса і ўсіх людзей, з якімі сустракаўся ў сваім жыцці. Яго звалі Францішак Сальскі. Успамін гэтага святога ў Касцёле адзначаецца 24 студзеня.

Чытаць цалкам: Францішак Сальскі – біскуп і доктар Касцёла

 

Старонка 76 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.