ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Я не ў цэнтры свету… Медытацыя над навяртаннем

Роздум - На шляху да святасці

Вялікі пост у жыцці католіка – гэта заўсёды асаблівы час. Адны чакаюць яго з надзеяй, прагнучы змяніць сваё жыццё, пачаць штосьці ад пачатку. Іншыя засмучаюцца з-за яго, бо ў касцёлах стане сумна, панура, а ксяндзы будуць нястомна прыгадваць аб неабходнасці навяртання.
    Многія людзі перажываюць дадзены перыяд вельмі асабіста і глыбока. Важнае месца ў ім займаюць пакаянныя практыкі, набажэнствы Крыжовага шляху і Песень жальбы, велікапосныя рэкалекцыі. Аднак усё гэта мае адну мэту: годная падрыхтоўка да найважнейшага для хрысціян свята – урачыстасці Уваскрасення Пана.
На пачатку Вялікага посту, у Папяльцовую сераду, падчас пасыпання галоў попелам святар прамаўляў словы з Евангелля паводле св. Марка: “Навяртайцеся і верце ў Евангелле” (Мк 1, 15). Гэта першае выказванне Езуса ў прыведзеным Евангеллі, якое адначасова распачынае і змяшчае ў сабе ўсю публічную дзейнасць Хрыста. Менавіта вяртанне да Пана з’яўляецца асноўным вымярэннем Вялікага посту.

Чытаць цалкам: Я не ў цэнтры свету… Медытацыя над навяртаннем

 

Lectio brevis: споведзь

Роздум - На шляху да святасці

Споведзь – адзін з 7-мі сакрамантаў Каталіцкага Касцёла. Сакрамант навяртання, сакрамант пакаяння, сакрамант прабачэння, сакрамант паяднання – усе гэтыя сінонімы з’яўляюцца комплекснымі складнікамі споведзі, з чым падрабязна можна азнаёміцца ў Катэхізісе Каталіцкага Касцёла (другой па важнасці кнізе пасля Святога Пісання ў хрысціян).
Для ўдзелу і прыняцця сакраманту пакаяння неабходна, перш за ўсё, быць у Першай св. Камуніі, што здзяйсняецца чалавекам, які дасягнуў узросту распазнання цяжкіх грахоў і ўсведамляе іх у сябе (параўн. ККП кан. 989), а таксама выканаць дзеянні пакаяння, захоўваючы 5 умоў добрай споведзі.

Чытаць цалкам: Lectio brevis: споведзь

 

З каталіцкіх СМІ (184)

Актуальна - Прэса

catholicby2018Крыжовы шлях
   анлайн
   Усе, хто не мае магчымасці быць у касцёле, можа далучыцца да велікапоснага набажэнства праз інтэрнэт.
Спецыяльна для хворых, а таксама тых вернікаў, якія па важных прычынах не ўдзельнічаюць у набажэнствах Крыжовага шляху ў сваіх парафіях, каталіцкі партал Catholic.by прапануе прамыя трансляцыі з парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску. Яны праходзяць кожную пятніцу на працягу Вялікага посту ў 19.00.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ (184)

 

Бясплоддзе – гэта не прысуд

Роздум - На шляху да святасці

25 сакавіка – Дзень святасці жыцця
Такі страшны дыягназ, як бясплоддзе, сёння лечыцца. Але нават тады, калі медыкі сцвярджаюць, што шансаў нарадзіць дзіця няма, трэба памятаць: усё ў руках Бога.
Бяздзетныя сем’і
    Боль ад немагчымасці зачаць дзіця сужэнцы, як правіла, перажываюць асабіста. Некаторымі дадзеная рэчаіснасць успрымаецца як непаўнавартаснасць. Пра далікатную праблему не прынята распавядаць у грамадстве, а калі і даводзіцца, то напаўголас, крыху збянтэжана, з засмучэннем. Па гэтай прычыне можа паказацца, што бясплоддзе сустракаецца ў сем’ях даволі рэдка. Насамрэч колькасць пар з такім дыягназам з часам толькі расце. Згодна з апошнімі данымі медыкаў, бясплоддзе закранае каля 16% сужэнцаў у Беларусі. І гэта не зусім дакладная лічба, улічваючы той факт, што многія пары не рэгіструюць шлюб, а таму не трапляюць у афіцыйную статыстыку.

Чытаць цалкам: Бясплоддзе – гэта не прысуд

 

Для Бога няма нічога немагчымага

Роздум - На шляху да святасці

Нашаму сужэнству ўжо амаль 10 гадоў. Мы заўсёды марылі пра вялікую сям’ю, аднак на працягу доўгага часу не маглі зачаць дзіця. Занепакоеныя, звярнуліся да ўрачоў. Шматлікія аналізы і абследаванні не дапамагалі выствеліць прычыну бясплоддзя. Штомесяц мы з заміраннем сэрца чакалі наступлення цяжарнасці, а яна ўсё не надыходзіла. Медыкі раілі рабіць ЭКА, пры тым, што яўных перашкод для натуральнага апладнення ўстаноўлена не было. Мы супраць такога метаду, таму не гублялі надзеі, што ўсё будзе добра.

Чытаць цалкам: Для Бога няма нічога немагчымага

 

Крочым за Езусам Крыжовым шляхам

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач! Ты, напэўна, ужо неаднаразова чуў альбо асабіста ўдзельнічаў у набажэнстве Крыжовага шляху. Сёння я хачу Табе распавесці, адкуль паўстала такая традыцыя і да чаго яна нас заклікае.
Стацыі Крыжовага шляху – гэта моманты, што паказваюць апошнія гадзіны жыцця Хрыста на зямлі. Стацыі служаць напамінам аб прыніжэнні, якое Езус гатовы быў прыняць, адмаўляючыся ад сваіх боскіх прывілеяў, для таго, каб пракласці чалавецтву шлях да збаўлення праз ахвяру ўласнага жыцця.

Чытаць цалкам: Крочым за Езусам Крыжовым шляхам

 

У Папяльцовую сераду мы ўвайшлі ў выключны час 40-дзённага пакаяння

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Гэты літургічны перыяд запрашае нас нанова перажыць любоў Пана ды перамяніць жыццё, спосаб мыслення, ацэнкі каштоўнасцей і паводзін. Варта адказна ўзяцца за працу над сабой, шчыра адкрыцца на ўкрыжаванага Хрыста і змагацца з грахом, які прыводзіць да няволі і смерці. Мэта заўсёды тая самая: аднаўленне нашага запавету, нашай камуніі з Богам. У гэты святы час давайце шукаць знакі еднасці і супольнасці з Езусам Хрыстом, з нашымі братамі і сёстрамі. Да таго ж, атрымліваем чарговую магчымасць добрай падрыхтоўкі да Велікодных свят.
 

Камісія па справах катэхезы і каталіцкага выхавання

Актуальна - Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Выхаванне ніколі не было чымсьці лёгкім, а ў сучаснасці, здаецца, яно становіцца сапраўдным выклікам. Пра гэта добра ведаюць бацькі, настаўнікі, святары і ўсе тыя, на кім спачывае непасрэдная адказнасць за гэты працэс. Не аднойчы сёння можна пачуць пра “вялікі выхаваўчы крызіс”, паколькі ўсе намаганні, каб старанна фарміраваць асоб, здольных супрацоўнічаць з іншымі і надаць сэнс свайму існаванню, часта застаюцца дарэмнымі.

Чытаць цалкам: Камісія па справах катэхезы і каталіцкага выхавання

 

Папа Францішак – пакліканы, каб нас весці

Актуальна - З жыцця Касцёла

13 сакавіка – 6-ая гадавіна пантыфікату папы Францішка
Рашучасць у рэфармаванні Касцёла, важныя экуменічныя жэсты і чарговыя навінкі, багаты план абвешчаных і рыхтуемых паездак – вось вобраз пантыфікату Святога Айца Францішка. Чым ён адрозніваецца ад сваіх папярэднікаў? На якія важныя падзеі яго паслугі варта звярнуць увагу?
Сапраўдны рэкардсмен
    Папа Францішак – першы Святы Айцец у гісторыі, які паходзіць з Паўднёвага паўшар’я, з Амерыкі, а таксама першы з па-за межаў Еўропы за апошнія 1300 гадоў. На пасадзе св. Пятра ён з’яўляецца таксама першым айцом езуітам і першым, хто абраў імя Францішак.

Чытаць цалкам: Папа Францішак – пакліканы, каб нас весці

 

Слова для Жыцця (182)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Калі Бог з’яўляецца для нас таямніцай, то мы не з’яўляемся нечым таямнічым у Яго вачах. Бог, як тыя маці, якім дастаткова аднаго позірку, каб зразумець усё пра сваіх дзяцей: ці задаволеныя яны, ці засмучаныя, ці шчырыя, ці ўтойваюць нешта. […] Бог з’яўляецца тым, хто асвячае, хто перамяняе нас сваёй любоўю. Але адначасова і мы праз сваё сведчанне дэманструем святасць Бога ў свеце, робячы прысутным Яго імя. Бог – святы. Але калі мы, калі наша жыццё не з’яўляецца святым, гэта неадпаведнасць! Божая святасць павінна адлюстроўвацца ў нашых учынках, нашым жыцці.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 27.02.2019 

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (182)

 

Варта ведаць (139)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Папа Францішак прыняў прадстаўнікоў епіскапату Казахстана, а таксама каталіцкіх ардынарыяў Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана, якія прыбылі ў Рым з візітам “Ad limina Apostolorum”. Пастыры лакальных Касцёлаў выказалі Пантыфіку пажаданне, каб Апостальская Сталіца стварыла Канферэнцыю Біскупаў Казахстана і Цэнтральнай Азіі. На іх думку, такое рашэнне магло б умацаваць падтрымку Касцёла ў 4-ох самых малых краінах рэгіёна, дзе вернікаў вельмі мала, і яны даручаны пастырскай апецы некалькіх місіянераў, святароў і кансэкраваных асоб.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (139)

 

Дарога да прабачэння і аздараўлення ад пачуцця крыўды

Роздум - На шляху да святасці

Адной з галоўных тэм Вялікага посту з’яўляецца прабачэнне.
    У гэты літургічны перыяд Божае слова скіроўвае позірк вернікаў на міласэрнае прабачэнне іх грахоў і правін Панам, а таксама на неабходнасць шчырага даравання ран бліжняму.
    Ці існуе хоць адна асоба, якая б не спазнала ў сваім жыцці пачуцця крыўды?
    Многія церпяць з-за таго, што іх родныя, блізкія, сябры са школы, універсітэта ці працы, людзі на вуліцы і ў розных установах дрэнна да іх адносяцца. На жаль, на кожным этапе жыцця – у дзяцінстве, маладосці, дарослым узросце і ў старасці – чалавеку наносяць большыя ці меншыя раны. Што рабіць з крыўдамі?
    Дзе і ў каго шукаць суцяшэння і палёгкі ў перажываемым цярпенні?

Чытаць цалкам: Дарога да прабачэння і аздараўлення ад пачуцця крыўды

 

Старонка 73 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.