ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!

Актуальна - Пастырскае Слова

zmartwychwstalyДарагія Дыяцэзіяне!
Пасля дзён цемры, мукі і смерці на крыжы, пасля таго, як быў пакладзены ў магілу, Хрыстос паўстаў, яснеючы бляскам славы.
    Уваскрос! Жыве!
    Ён аб’явіўся жанчынам, Пятру, апосталам.
    “А калі яны ад радасці яшчэ не верылі і дзівіліся” (Лк 24, 41), Езус пераканаў, што гэта Ён перад імі, спажываючы пасілак, які Яму падалі (параўн. Лк 24, 42–43). Аднак, хіба, найбольш кранальнай для апосталаў стала сустрэча вечарам першага дня тыдня там, дзе яны былі за зачыненымі дзвярыма з-за страху перад яўрэямі.
    Збаўца прыйшоў, стаў пасярэдзіне і сказаў:
    “Супакой вам!” (параўн. Ян 20, 19–20).

Чытаць цалкам: Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!

 

Моцаю крыжа

Актуальна - З жыцця Касцёла

“О, Крыжу, будзь праслаўлёны, адзіная наша надзея”, – сцвярджаецца ў старажытнай песні, якая выкарыстоўваецца ў якасці гімна ў Брэвіярыі ў Нешпарах на Вялікі тыдзень. Яна паказвае парадокс крыжа, заснаваны на інверсіі вартасцей: дрэва ганьбы і смерці становіцца месцам хвалы і перамогі Хрыста, а праз гэта – знакам надзеі і адкуплення для чалавека.
    У сённяшнім нумары “Слова Жыцця” расказваем гісторыю Гэлены Гебень з Ліды. Яе сям’я прайшла “крыжовы шлях”, аднак у сваіх цярпеннях не была адна. Бог заставаўся з ёй і ўмацоўваў, каб магла набірацца сіл і супрацьстаяць адчаю.

Чытаць цалкам: Моцаю крыжа

 

Слова для Жыцця (185)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Ніхто з нас не ззяе ўласным святлом. Старажытныя тэолагі гаварылі, што існуе “mysterium lunae”. Не толькі ў тоеснасці Касцёла, але і ў гісторыі кожнага з нас. А што такое “mysterium lunae”? Гэта азначае, быць як месяц, які свеціць не сам, а адлюстроўвае святло сонца. Таксама і мы не выпраменьваем святло самі; святло, якое маем, з’яўляецца адбіццём ласкі Бога, святла Бога. [...] Калі любіш, то таму, што нехта побач усміхнуўся табе, калі ты быў дзіцём, і навучыў адказваць усмешкай. Калі любіш, то таму, што нехта побач пабудзіў цябе да любові, даючы зразумець, што ў гэтым заключаецца сэнс існавання. Чалавек любіць, бо яго калісьці палюбілі, прабачае, бо і яму прабачылі. [...] Такім чынам, у ланцугу любові, які папярэднічае нам, мы павінны ўбачыць любоў Бога, што не мае межаў.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 10.04.2019
 

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (185)

 

Варта ведаць (142)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Гавораць, папа Францішак, калі быў яшчэ арцыбіскупам Буэнас-Айрэса (Аргенціна), склаў малітву “5-ці пальцаў”. 1. Вялікі палец – молімся ў інтэнцыі таго, што бліжэй нам самім. 2. Указальны – за тых, хто выхоўвае, фарміруе і лечыць. 3. Сярэдні – за правадыроў, лідэраў, кіраўнікоў. 4. Безыменны – за слабых, хворых, змучаных і абцяжараных праблемамі. 5. Мезенец, самы маленькі з усіх пальцаў, нагадвае пра малітву за сябе.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (142)

 

Вястунка Божай міласэрнасці

Актуальна - З жыцця Касцёла

У першую нядзелю пасля Вялікадня ў Паўсюдным Касцёле адзначаецца свята Божай Міласэрнасці. Папа Ян Павел ІІ абвясціў яго 30 красавіка 2000 года, у дзень кананізацыі с. Фаўстыны Кавальскай, апосталкі Божай міласэрнасці. Яе галоўнай задачай было перадаць свету напамін біблейскай праўды пра бясконцую любоў Бога да кожнага чалавека. Адной з форм ушанавання гэтай праўды з’яўляецца абраз з надпісам “Езу, давяраю Табе”. Менавіта з ім звязана адметная гісторыя, якая падарыла нам сваю апосталку міласэрнасці Госпада.

Чытаць цалкам: Вястунка Божай міласэрнасці

 

Сутнасць культу Божай міласэрнасці

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Праўда аб Божай міласэрнасці належыць да фундаментальных пытанняў хрысціянства. Уся Біблія прасякнута зместам пра Усемагутнага як міласэрнага Айца, які клапоціцца аб збаўленні чалавека і яго карысці.
Абавязковасць даверу
    На пачатку XX стагоддзя Езус аб’явіўся с. Фаўстыне Кавальскай і наказаў аднавіць культ Божай міласэрнасці ў Касцёле, распаўсюджваючы яго новыя формы: свята Божай Міласэрнасці, абраз Божай Міласэрнасці, Вяночак да Божай міласэрнасці, Гадзіну міласэрнасці, Навэнну да Божай міласэрнасці. Хрыстос склаў вялікія абяцанні для шанавальнікаў гэтага культу. Аднак, праслаўляючы Найвышэйшага, варта ведаць, што сутнасцю гэтых набажэнстваў, іх унутраным актам з’яўляецца давер. Гэта пацвярджаюць і словы Езуса, скіраваныя св. Фаўстыне падчас аб’яўленняў: “Ласку з Маёй міласэрнасці можна чэрпаць толькі адным начыннем – даверам” (Дз. 1578). Бог, які выходзіць да чалавека, прагне, каб той даверыўся Яму і даручыў сваё жыццё. Кожны акт культу, калі ён толькі знешні, не гарантуе атрымання абяцаных Хрыстом дароў.

Чытаць цалкам: Сутнасць культу Божай міласэрнасці

 

З каталіцкіх СМІ (186)

Актуальна - Прэса

catholicby2018“Кветкі
для кардынала”
   Пад такой назвай у парафіі св. апостала Андрэя ў Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) прайшла акцыя з нагоды 80-гадовага юбілею святарства св. п. кард. Казіміра Свёнтка.
На сродкі, сабраныя вернікамі, былі набыты кветкі, якія ў дзень юбілею ўсклалі ў крыпце катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску, дзе спачывае цела іерарха.
    Да юбілею нарачанцы таксама замовілі ў мясцовага кандытара торт, які адлюстраваў асноўныя моманты святарскага жыцця кард. Свёнтка. Пасля памятнай св. Імшы парафіяне мелі магчымасць пакаштаваць кулінарны шэдэўр.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ (186)

 

Вітайма Збаўцу!

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Пальмовая нядзеля, або Вербніца, – гэта свята ў гонар уваходу Езуса Хрыста са сваімі вучнямі ў Іерусалім на вясенняе свята Пасхі. Апошнюю нядзелю Вялікага посту называюць таксама Нядзеляй Мукі Пана. Яна распачынае Вялікі тыдзень, які заканчваецца ў Вялікдзень.
Пальмовая нядзеля праз прызму гісторыі
    Вербніца – адно з самых старадаўніх свят у традыцыі Касцёла. Яно вядома з ІV стагоддзя, інакш кажучы, з пачатку прызнання хрысціянства афіцыйнай рэлігіяй. Тагачасныя вернікі імкнуліся як мага больш дакладна перадаць памятныя падзеі. Пачалося ўсё з рэканструкцыі ўезду Езуса ў Іерусалім. Звычайна іерарх у акружэнні радаснага натоўпу вырушаў на асле з Аліўнай гары і заязджаў у горад. Дарэчы, звяртаючыся да сімволікі абранай жывёлы, асёл павінен быў падкрэсліць убогасць і прастату Збаўцы, а таксама акцэнтаваць яго мірныя намеры. Жарабя асліцы, якое нават не належала Езусу (было пазычана ва ўладальніка), прызначалася толькі для таго, каб даставіць Хрыста ў неабходнае месца.

Чытаць цалкам: Вітайма Збаўцу!

 

Камісія па справах духавенства

Актуальна - Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Без існавання Камісіі па справах духавенства працы астатніх сінадальных груп мелі б толькі часовы плён, паколькі стабільныя плады Сінода ў вырашальнай ступені залежаць ад удзелу ўсіх святароў Гродзенскай дыяцэзіі. Іх паслуга і вопыт асаблівым чынам павінны паўплываць на духоўнае дабро дыяцэзіі, якое вынікае з трываючых сінадальных пасяджэнняў.

Чытаць цалкам: Камісія па справах духавенства

 

Велікапосны рахунак сумлення

Роздум - На шляху да святасці

Сёлетні перыяд Вялікага посту, калі кожны мог стаць у праўдзе, прызнаць свае памылкі і выправіцца, паволі падыходзіць да свайго завяршэння. Пройдзены за гэты прамежак часу шлях дапамагае наблізіцца да самай неспасціжнай Падзеі ў гісторыі чалавецтва, той Таямніцы, якая перавышае ўсялякае разуменне і якую немагчыма спазнаць уласнымі сіламі – Уваскрасенне Езуса Хрыста. Таму, напэўна, так важна напрыканцы велікапоснай дарогі спыніць свае крокі ў імклівым рытме штодзённасці, каб паразважаць над тым, як прайшоў гэты бласлаўлёны час навяртання, якія перамены прынёс у жыццё, ці паўплываў на глыбіню адносін з Богам і бліжнім.

Чытаць цалкам: Велікапосны рахунак сумлення

 

Божая прысутнасць

Роздум - З Богам праз штодзённасць

З Богам праз штодзённасць
Мінулым разам мы спыніліся на захапленні гэтым светам, які Бог стварыў і працягвае ствараць, весці, развіваць і ў які нам прапануе ўвайсці Яго супрацоўнікамі. Вялікае пакліканне… Мы не здолеем дарэшты спасцігнуць яго, як і глыбіні Божай мудрасці ды любові, і ўсё ж, Ён чакае кожнага з нас.
    Кніга Быцця распавядае пра Бога ў Раі, з якім Адам і Ева маглі размаўляць тварам у твар. Наколькі цяперашняя малітва імкнецца да такой размовы, да прабывання побач з Усемагутным? Прыглядзімся да таго, як мы прыходзім, звяртаемся да Яго… Так, Бог прымае ўсе нашы просьбы, рады нават позірку ў свой бок. Але ці гэтага прагне? Ён чакае чалавека як асобу, якую любіць, а мы часта зводзім нашу лучнасць з Ім да свайго роду службы “Адно акно”.

Чытаць цалкам: Божая прысутнасць

 

Слова для Жыцця (184)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Усе мы маем патрэбу ў навяртанні, у тым, каб зрабіць крок наперад, а Божая цярплівасць суправаджае нас у гэтым. […] Можам спадзявацца на шчодрую міласэрнасць Найвышэйшага, але не павінны злоўжываць ёй. Нам належыць не займацца апраўданнем духоўнай ляноты, а ўзмацняць свае высілкі, каб неадкладна адказаць на гэтую міласэрнасць са шчырым сэрцам.
    У час Вялікага посту Пан заклікае чалавека да навяртання. Кожнаму з нас неабходна адчуць гэты заклік, выпраўляючы штосьці ў сваім жыцці, у ходзе сваіх думак, учынкаў, у адносінах з бліжнім. У той жа час мы павінны наследаваць цярплівасць Бога, які верыць, што можам “узняцца” і зноў распачаць шлях. Бог – Айцец, Ён не гасіць слабы агонь, але суправаджае і ахінае клопатам таго, хто слабы, каб мог стаць мацней і зрабіць свой унёсак любові ў грамадства. Няхай Панна Марыя дапаможа нам перажыць гэтыя дні падрыхтоўкі да Пасхі ў якасці часу духоўнага абнаўлення і даверлівай адкрытасці на ласку і міласэрнасць Бога.
Фрагмент прамовы перад малітвай “Анёл Панскі” ў Ватыкане, 24.03.2019  

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (184)

 

Старонка 71 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.