ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Бог піша проста на крывых людскіх дарогах

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

У кожнага чалавека свой шлях, свая жыццёвая дарога. Напэўна, не памылюся, калі скажу, што многія людзі мараць аб прэстыжных прафесіях і часта не разумеюць тых, хто ад усяго адракаецца, хто аддае сябе Богу і выбірае шлях святарскага служэння. Толькі адзінкі так могуць. Гэта пакліканне, Божы дар.
Сёння хачу расказаць пра вельмі цікавага і паважанага чалавека – нашага пробашча кс. Люцыяна Радомскага, які служыць у парафіі св. Ганны ў аграгарадку Лунна, што на Мастоўшчыне. Гэты святар – чалавек з вялікай літары! Яго простыя і такія мудрыя словы зразумелыя як малому дзіцяці, так і сталай асобе. Той, хто хоць аднойчы з ім сутыкнуўся, напэўна, пераасэнсаваў свой погляд на жыццё, глыбей пазнаў Божае слова.

Чытаць цалкам: Бог піша проста на крывых людскіх дарогах

 

Ці можна прыняць сакрамант канфірмацыі другі раз?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Сакрамант канфірмацыі – гэта сакрамант духоўнай сталасці. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла вучыць, што “вынікам канфірмацыі з’яўляецца асаб- лівы водблеск Святога Духа, які раней быў падараваны апосталам у дзень Пяцідзясятніцы” (ККК, 1302). Дзякуючы гэтаму водблеску сакрамант канфірмацыі дае ўзрастанне і паглыбленне ласкі Хросту. Ён мацней укараняе верніка ў сыноўняй сувязі з Богам, якая дае магчымасць усклікаць: “Абба, Ойча!” (Рым 8, 15) – робіць больш дасканалай яго сувязь з Касцёлам. Таксама гэты сакрамант дае асаблівую сілу Святога Духа, каб словамі і справамі распаўсюджваць і абараняць веру, як сапраўдныя сведкі Хрыста, каб адважна вызнаваць імя Хрыстова і ніколі не саромецца Крыжа (ККК, 1302).

Чытаць цалкам: Ці можна прыняць сакрамант канфірмацыі другі раз?

 

Як выглядае Маці Божая?

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач! Перажываем цудоўны месяц май, які з’яўляецца месяцам, прысвечаным Марыі. Напэўна, многія з нас хацелі б ведаць, як на самой справе выглядае Маці Божая. Сёння можна ўбачыць разнастайныя Яе выявы, якія адрозніваюцца паміж сабой, але ў той жа час вельмі падобныя адна да адной. А некаторым нават пашчасціла ўбачыць Марыю на ўласныя вочы падчас аб’яўленняў. Аднымі з такіх шчасліўчыкаў з’яўляюцца дзеці з Фацімы.
102 гады мінула, як Маці Божая паказалася ў малавядомым тады яшчэ мястэчку ў Партугаліі тром маленькім пастушкам: Люцыі, Францішку і Жасінце. Францішак не сумняваўся ў тым, што бачыў Багародзіцу, але быў адзіным, хто не мог пачуць, што Яна кажа. Паводле слоў хлопчыка, Марыя прыйшла хутка, з усходу, і спынілася над дубам. Адышла ў бок кропкі ў небе, дзе ўзыходзіць сонца. Была апранута ў белую вопратку з залатым арнаментам і плашч, які пакрываў усю Яе постаць. Рукі трымала складзенымі, як быццам да малітвы, і мела ў іх ружанец з белых пацерак. “Я ніколі не бачыў нікога прыгажэй, чым Яна”, – з захапленнем казаў Францішак.

Чытаць цалкам: Як выглядае Маці Божая?

 

Марыя прыкладам для маці

Актуальна - З жыцця Касцёла

У нашай краіне пастава вернікаў сведчыць пра вялікую марыйную набожнасць. Людзі збіраюцца ў касцёлах, каплічках, сваіх дамах, каля прыдарожных крыжоў на маёвыя набажэнствы. Паўсюль гучыць Ларэтанская літанія, адна з найпрыгажэйшых малітваў ушанавання Найсвяцейшай Панны Марыі. У Гродзенскай дыяцэзіі ў першую нядзелю мая таксама адзначаецца Дзень маці на знак таго, каб матулі вучыліся любові па прыкладзе Нябеснай Маці.
Давер заўсёды спраўджваецца
    Шматдзетная мама Эльвіра Праўко, якая гадуе 2-ух сыноў і 2-ух дачок, прызнаецца, што вялікая сям’я патрабуе цярплівасці, якой, здараецца, не хапае. “У такіх выпадках накіроўваюся за дапамогай да Маці Божай, – гаворыць жанчына. – Да Марыі звярталася і кожны раз, калі насіла пад сэрцам дзіця. Яна як Маці Езуса разумее ўсе складанасці цяжарнасці і не марудзіць з падтрымкай”.

Чытаць цалкам: Марыя прыкладам для маці

 

Камісія па справах новай евангелізацыі (рухаў і таварыстваў)

Актуальна - Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Святы Айцец Ян Павел ІІ на канферэнцыі епіскапата Лацінскай Амерыкі скіраваў Касцёлу вядомы заклік да новай евангелізацыі: “Глядзіце ў будучыню, распачынаючы новую евангелізацыю: новую ў запале, новую ў метадах і новую ў сродках выражэння” (Гаіці, 9 сакавіка 1983 г.). Евангелізацыя, новая ў запале, павінна дзейнічаць у запале, народжаным з асабістай сустрэчы з уваскрослым Хрыстом, і весці да навяртання сэрца. Плёнам гэтай сустрэчы з’яўляецца жаданне перадаць іншым радасць веры. Новая ў метадах евангелізацыя палягае на абвяшчэнні керыгмы, Езуса як адзінага Збаўцы, Пана і Месіі. Евангелізацыя, новая ў сродках выражэння, патрабуе экзістэнцыяльнай мовы, каб Добрую Навіну зразумеў кожны.

Чытаць цалкам: Камісія па справах новай евангелізацыі (рухаў і таварыстваў)

 

У тваёй душы хутка паселіцца Пан Езус

Роздум - На шляху да святасці

Мая даражэнькая!
Зусім хутка настане дзень, калі ты ўпершыню прымеш у святой Камуніі Езуса Хрыста. Я ведаю, як чакаеш гэтай падзеі. Павер, і Ён таксама чакае…
    Хачу запэўніць, што гэты дзень назаўжды зменіць тваё жыццё. Ужо ніколі не застанешся адна – душу будзе грэць Божая прысутнасць. Твая задача – падтрымліваць гэты агонь. Знаходзь час для Пана Езуса – Ён для цябе яго знойдзе заўсёды.
    У мітусні дзён старайся адшукаць хаця б пару хвілін, каб застацца сам-насам з Панам Езусам. Размаўляй з Ім – сваімі словамі! Дзяліся сваімі поспехамі, перажываннямі, сумненнямі, засмучэннямі. Езус Хрыстус павінен стаць тваім лепшым Сябрам. З часам зразумееш, што гэта той Сябар, які не здрадзіць – Ён назаўсёды. І чым мацнейшыя адносіны ты з Ім выбудуеш, тым больш надзейную апору будзеш далей адчуваць у жыцці.

Чытаць цалкам: У тваёй душы хутка паселіцца Пан Езус

 

“Прасіце, і будзе дадзена вам”

Роздум - З Богам праз штодзённасць

З Богам праз штодзённасць
У разважаннях пра малітву мы ўсё яшчэ знаходзімся на яе парозе. Але хіба гэта не парог роднага дома, дзе нас чакае хтосьці вельмі блізкі? Магчыма, пасля доўгага перапынку ў практыцы малітвы вяртаемся да гэтага “парога”, як блудны сын, з апушчанай галавой? Сама ж сустрэча з Богам, як запэўнівае Езус, азначае прыняцце і прабачэнне. Нават калі цяжка адчуць гэта, варта, прынамсі, памятаць, што Бог нас чакае.
    Кожны раз мы вяртаемся крыху іншымі, чым былі раней. З чым прыходзім, чаго прагнем, на што спадзяёмся? Выказваем гэта ў сваіх інтэнцыях, малітоўных намерах. Але і тут можна трапіць у крайнасць, а менавіта – паблажлівасць і апантанасць сваімі просьбамі.

Чытаць цалкам: “Прасіце, і будзе дадзена вам”

 

Слова для Жыцця (186)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Як бы мы не імкнуліся жыць згодна з хрысціянскімі настаўленнямі, у жыцці заўсёды будзе штосьці, за што трэба будзе прасіць прабачэння. Падумаем пра дні, праведзеныя ў гультайстве, пра моманты, калі крыўда заняла наша сэрца і г. д. Гэта сітуацыі, на жаль, нярэдкія, якія прымушаюць усклікаць: “Пане, Ойча, адпусці нам правіны нашыя…”.
    Невыпадкова, што Евангелле св. Мацвея адразу пасля таго, як дорыць тэкст малітвы “Ойча наш”, сярод 7-мі выкарыстаных выразаў падкрэслівае менавіта той, які тычыцца братэрскага прабачэння: “Калі вы будзеце адпускаць людзям правіны іхнія, то Айцец ваш Нябесны адпусціць і вам. А калі не будзеце адпускаць людзям, то і Айцец ваш не адпусціць вам правін вашых”.
    Бог дорыць кожнаму хрысціяніну ласку пісання новай гісторыі дабра ў жыцці сваіх братоў, асабліва тых, якія зрабілі нешта прыкрае і памылковае. Праз слова, абдымкі, усмешку мы можам перадаць іншым тое, самае каштоўнае, што атрымалі. А што з’яўляецца тым самым каштоўным, што мы атрымалі? Прабачэнне, здольнасць адорваць прабачэннем таксама і іншых.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 24.04.2019 †

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (186)

 

Варта ведаць (143)

Актуальна - Варта ведаць

☞ У велікодны панядзелак у Ілукстэ (Латвія) была ўстаноўлена скульптура “Regina Terrae Marianae” (“Царыца Марыйнай Зямлі”). Аўтар бронзавай скульптуры – мастак Талівальд Музыкант. Фігуру ўсталявалі ў гарадскім скверы па ініцыятыве мясцовага самакіравання. На цырымоніі асвячэння прысутнічалі 3 каталіцкія біскупы, у тым ліку арцыбіскуп Збігнеў Станкевіч з Рыгі. З урачыстай нагоды прысутны мэр горада Стэфанс Разна адзначыў, што “Латвія ўжо больш за 800 гадоў з’яўляецца зямлёй Марыі”.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (143)

 

Майстар, пацалаваны Богам

Актуальна - З жыцця Касцёла

Працы разьбяра Мікалая Скляра, які жыве і творыць у горадзе над Нёманам, зачароўваюць самабытнасцю і прыгажосцю. Імі захапляюцца не толькі аматары драўляных скульптур, але і простыя абывацелі, якім хоць аднойчы пашчасціла судакрануцца з мастацтвам, што нараджаецца з дрэва. У руках майстра грубыя калоды ператвараюцца ў шэдэўры і пасля ўпрыгожваюць падворкі, маёнткі, гарадскія вуліцы і прыкасцёльныя тэрыторыі.
Разьба па дрэве як лад жыцця
    Кажуць, што прафесію разьбяра па дрэве могуць асвоіць толькі тыя людзі, якія надзелены асаблівым талентам, бо толькі ім пад сілу зрабіць са звычайнай драўлянай чуркі сапраўдны твор мастацтва, які адлюстроўвае прыгажосць навакольнага свету. Пытаюся ў спадара Мікалая, ці згодны ён з гэтымі словамі. Майстар задуменна ўглядаецца ў веснавое неба і пачынае разважаць. “Разьба па дрэве, напэўна, не столькі прафесія, колькі стан душы, а для кагосьці, магчыма, і сэнс жыцця.

Чытаць цалкам: Майстар, пацалаваны Богам

 

З каталіцкіх СМІ (187)

Актуальна - Прэса

catholicby2018Патрабуюцца
   неабыякавыя
   маладзёны!
   Для падрыхтоўкі і правядзення малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) ствараецца аргкамітэт і каманда аніматараў, далучыцца да якой запрашаюцца ахвотныя юнакі і дзяўчаты ад 16-ці гадоў.
Жадаючым неабходна прайсці рэгістрацыю праз інтэрнэт. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па нумары: (8 029) 357-15-86 – кс. Андрэй Бурак.
Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Івянцы пройдуць 26–28 ліпеня на тэму “Рэха Сіноду: Моладзь. Вера. Пакліканне”.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ (187)

 

Уваскрасенне Хрыста як надзея для ўсяго чалавецтва

Роздум - На шляху да святасці

У чарговы раз перажываем велікодную раніцу, спазнаючы праўду аб уваскрасенні нашага Пана Езуса Хрыста. Праўду, якая напаўняе радасцю сэрцы хрысціян.
    Аднак варта ўсвядоміць, што вымярэнне гэтай урачыстасці нашмат большае ды важнейшае, паколькі значэнне пустой магілы трэба шукаць не толькі ў кантэксце жыцця вернікаў, але таксама ўсяго чалавецтва і актуальных выклікаў, якія перад ім стаяць.
Дзень перамогі
    Сёння мы ўвесь час чуем пра разнастайныя несправядлівасці і цяжкасці, якія закранаюць людзей у розных краінах на розных кантынентах. У сваім акружэнні таксама сустракаем шмат людзей, што змагаюцца з разнастайнымі праблемамі, якія пазбаўляюць жадання рухацца наперад, адбіраюць надзею, што ўсё можа быць па-іншаму – лепш. Некаторыя нават губляюць ахвоту жыць, перастаюць верыць у справядлівасць і праўду, у перамогу дабра над злом.

Чытаць цалкам: Уваскрасенне Хрыста як надзея для ўсяго чалавецтва

 

Старонка 70 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.