ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

З каталіцкіх СМІ (189)

Актуальна - Прэса

pch24Мусульмане
   пераходзяць
   у каталіцызм
   У Касцёле ў Францыі пастаянна павялічваецца колькасць новых вернікаў, навернутых з ісламу.
Пісьменнік і гісторык Жан-Франсуа Шэма, рыхтуючы навуковыя публікацыі, звяртае ўвагу, што былыя ісламісты часта пераходзяць у каталіцызм з-за звышнатуральнага досведу. “Многія навяртаюцца пад уплывам бачанняў, сноў, цудаў ці неверагодных сустрэч”, – расказвае французскі пісьменнік. Як вынікае з даследавання, адносна няшмат навяртанняў адбываецца пад уплывам т. зв. сучаснай евангелізацыі і размоў у стылі “Езус цябе любіць”.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ (189)

 

Рахунак сумлення як штодзённая малітва

Роздум - З Богам праз штодзённасць

З Богам праз штодзённасць
Нядаўна ў калідоры дзіцячай музычнай школы, чакаючы сына, я пачула, як настаўніца гаварыла юнай цымбалістцы: “Прапявай музыку самой сабе. Зайграла не тую ноту? Выпраўляйся і грай далей, не спыняйся”. Цікавы вобраз для разважання. Мы дапраўды часта “фальшывім” у жыцці, бяром не тыя ноты, не вытрымліваем паўзы, няўважліва слухаем Кампазітара і Дырыжора неверагоднай сімфоніі Сусвету, у якой маем уласнае непаўторнае гучанне. Але дзеля таго, каб выправіць памылку, трэба ведаць сваю партыю. Яна павінна гучаць дзесьці ўнутры, нягледзячы на знешні шум: мелодыя любові да Бога і бліжняга. Сумленне дапамагае адчуць фальш і страту гармоніі. Дастаткова толькі не заглушаць яго голас у сэрцы, а прыслухвацца да падказак.
    І гэтае добрае жаданне прыводзіць нас да такой цудоўнай формы малітвы, як рахунак сумлення. Многім здараецца карыстацца ім толькі па неабходнасці, падчас падрыхтоўкі да споведзі. І тое – не напоўніцу, а дзеля “падліку” грахоў і недахопаў. Варта вырашыцца на штодзённы рахунак сумлення, бо ў ім утоены вялікі духоўны скарб.

Чытаць цалкам: Рахунак сумлення як штодзённая малітва

 

Ці можа некатолік спавядацца ў каталіцкага святара?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

У той самы час як некаторыя католікі з падазрэннем ставяцца да святой споведзі і могуць увогуле занядбаць сваё рэлігійнае жыццё, знаходзяцца іншыя асобы, якія – натхнёныя – з вялікай павагай і цікаўнасцю глядзяць на сакраманты каталіцкай веры. Прадстаўнікоў некаталіцкага веравызнання часта цікавіць спосаб атрымання псіхалагічнай палёгкі, калі яны могуць распавесці пра свае правіны каму-небудзь іншаму, і суцяшэння, калі могуць пачуць словы малітвы адпушчэння грахоў. Але ці мае права некатолік стаць у чаргу да каталіцкага святара, каб скарыстаць сакрамант паяднання?
    Адказ на гэтае пытанне можна знайсці ў Кодэксе кананічнага права, у якім вельмі ясна гаворыцца пра сакраманты ў Каталіцкім Касцёле. “Служыцелі-католікі правамоцна ўдзяляюць сакраманты толькі католікам-вернікам, якія таксама правамоцна прымаюць іх толькі ад служыцеляў-католікаў” (кан. 844 §1). Такім чынам, каб атрымаць правамоцна сакрамант святой споведзі ў каталіцкага святара, трэба знаходзіцца ў поўнай еднасці з Каталіцкім Касцёлам, г. зн. быць католікам.

Чытаць цалкам: Ці можа некатолік спавядацца ў каталіцкага святара?

 

Канікулы – час з Богам

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач! Напэўна, у апошні дзень навучальнага года Ты вярнуўся дамоў і падумаў: “Нарэшце канікулы! Куды б паехаць? Я ж заслужыў адпачынак!”. Мяркую, гэты час у кожнага з нас асацыіруецца з чымсьці пазітыўным, прыемным. Давайце паспрабуем уявіць, якая карціна адкрываецца вачам, калі думаем пра канікулы. Пляж і спакойнае мора з прыгожым захадам сонца, пальмы і тропікі, горныя вяршыні, горад з цікавай архітэктурай, які плануем наведаць... Што Ты будзеш рабіць у час адпачынку? Рыбачыць, плаваць у вадаёме, лазіць па гарах, даследаваць мясцовасць, загараць, чытаць, ездзіць на веласіпедзе?
102 гады мінула, як Лета – час гарачы, лянівы. Жыццё ідзе больш павольна, нібы ў іншым вымярэнні. Мы адпачываем… І менавіта летам вельмі лёгка пакідаем Бога на заднім плане. Адчуваючы сябе свабоднымі і радаснымі, забываемся пра абавязкі добрага хрысціяніна. А Бог? Ён чакае.
    Св. Ян Боско, які жыў у Італіі ў XIX стагоддзі, апекаваўся беднымі хлопцамі. Калі набліжаўся час канікул, ён стараўся пераканаць сваіх маладых сяброў у тым, каб у вольны час “не крыўдзілі Бога і не шкодзілі сваёй душы”. “Калі бацька адпраўляе сваіх дзяцей далёка, – аднойчы сказаў св. Ян Боско, – то, нягледзячы на ўпэўненасць, што тыя паслухмяныя і ведаюць, як сябе паводзіць, усё роўна непакоіцца, каб яны не заблукалі, не трапілі ў непрыемную сітуацыю. Ён так іх любіць! Я і ёсць гэты бацька, а вы – мае дзеці, якія неўзабаве пакінуць свайго бацьку, выязджаючы на канікулы. І каб не здарылася штосьці дрэннае, хачу даць вам некалькі парад. Перш за ўсё, памятайце, што Бог бачыць вас заўсёды і ўсюды, таксама і ў моманты адпачынку і забавы. Каб не абразіць Пана, не адысці ад Яго, варта пазбягаць кантакту з дрэннымі людзьмі. Гэта тыя, хто ганіць, ліхасловіць пра рэлігію, мае нядобрыя намеры. Падчас канікул вы павінны знайсці час для нядзельнай і святочнай св. Імшы, для рэгулярнай споведзі і св. Камуніі, а таксама для штодзённай ранішняй і вячэрняй малітвы. Нягледзячы на вольны час, якога ў вас цяпер удосталь, мусіце змагацца з лянотай. Клапаціцеся аб тым, каб не згубіць ні хвіліны!”.
    Перад пачаткам канікул св. Ян Боско часта казаў: “Вам трэба чытаць і вучыцца, таму што маеце добрую магчымасць выправіць недахопы навучальнага года. Чытанне не толькі забаўляе, але больш за ўсё вучыць. Канікулы – гэта таксама час для таго, каб дапамагчы бацькам. Яны працуюць круглы год дзеля дабрабыту сям’і. Дапамагаючы ім у свой вольны час, можаце ўзнагародзіць іх за гэта... Я б рэкамендаваў вам яшчэ тысячу іншых рэчаў. Усё дзеля таго, каб перажылі канікулы добра. Аднак спынюся на адной парадзе, якая змяшчае ў сабе ўсё, аб чым хацеў бы Вас папрасіць. Не здзяйсняйце аніводнага граху! Бараніцеся яго, як атрутнай змяі. Калі вам гэта ўдасца, перажывеце добрыя канікулы, вярнецеся здаровымі і жыццярадаснымі, гатовымі распачаць наступны год навучання і працы. Пакідаю вам гэтыя словы, як бацька, які любіць сваіх дзяцей”.
    Дарагі Маленькі Чытач! Я таксама далучаюся да парад гэтага вялікага святога і напрыканцы замест задання хачу падзяліцца з Табой незвычайнымі 10-цю запаведзямі на канікулы. Можаш раздрукаваць іх на вялікім аркушы паперы, каб заўсёды былі перад вачамі.
    10 запаведзей на канікулы:
   kacik2 1. Развітайся са сваімі бацькамі, але не з Богам.
    2. Не забудзься пра заплечнік, пакладзі ў яго малітоўнік і ружанец.
    3. Вазьмі добры абутак, каб падчас канікул прыйсці ў касцёл.
    4. Размаўляй не толькі з людзьмі, але з Богам – часта маліся.
    5. Рухайся па компасе і запаведзях, і не заблукаеш.
    6. Заўсёды май поўны страўнік і ніколі – пустое сэрца: прымай св. Камунію.
    7. Надзень цёмныя акуляры, але не закрывайся ад Бога.
    8. Не пакідай смецце на стаянках, тым больш у сваёй душы.
    9. Не кідай на шляху камяні, але ўсмешку.
    10. Пасля канікул запішыся на катэхезу, заплануй рэгулярныя сустрэчы з Панам Богам

   Памятай: Божых запаведзей і Касцёльных наказаў няма канікул!
 

Напоўніць сэнсам сваё служэнне Пану

Актуальна - З жыцця Касцёла

Дыяцэзiяльныя Днi Моладзi 2019
З 6 па 8 мая ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне праходзілі 26-ыя Дыяцэзіяльныя дні моладзі. Дэвізaм сёлетняй сустрэчы сталі словы: “Па прыкладзе Марыі буду служыць Пану”. Гэтыя словы працягвалі тэму Сусветных дзён моладзі, якія ў студзені прайшлі ў Панаме пад дэвізам “Вось я, слуга Пана, няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1, 38).
Ахвяруючы, атрымліваеш
    Моладзевая сустрэча сабрала больш за тысячу чалавек з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Хлопцам і дзяўчатам спадарожнічaлі іх душпастыры, манаскія сёстры і катэхеты. Каб стала магчымым размяшчэнне і забеспячэнне ўдзельнікаў усім неабходным, спатрэбілася дапамога 60-ці валанцёраў і 230-ці сямей з горада і прылягаючых вёсак, якія згадзіліся размясціць у сябе на начлег маладых вернікаў.

Чытаць цалкам: Напоўніць сэнсам сваё служэнне Пану

 

Камісія па справах эканомікі і дыяцэзіяльных структур

Актуальна - Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Да задач Сінадальнай камісіі па справах эканомікі і дыяцэзіяльных структур належыць унутраная арганізацыя лакальнага Касцёла. Прадметам пасяджэнняў Камісіі з’яўляюцца пытанні, змешчаныя ў рабочым праекце, прадстаўленым генеральным сакратарыятам Сінода. Галоўныя тэмы – дыяцэзіяльныя і парафіяльныя фінансы, заробак духоўных асоб і свецкіх працаўнікоў касцёльных структур, а таксама распараджэнне касцёльным дабром.

Чытаць цалкам: Камісія па справах эканомікі і дыяцэзіяльных структур

 

Слова для Жыцця (187)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Езус Хрыстус – наша надзея і самая прыгожая маладосць гэтага свету. Усё, да чаго Ён дакранаецца, становіцца новым, напаўняецца жыццём. Ён жыве і прагне, каб жыў ты!
    Калі будзеш адчуваць сябе старым па прычыне смутку, крыўды, страхаў, сумневаў і паразаў, Збаўца заўсёды будзе побач з табой, каб зноў даць сілу і надзею. […] Як бы не аддаляўся ад Бога, Ён заўсёды будзе паблізу, чакаючы і заклікаючы цябе распачаць усё спачатку.
Фрагмент прамовы перад малітвай “Уладарка неба” на плошчы св. Аляксандра Неўскага ў Сафіі (Балгарыя), 05.05.2019 †

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (187)

 

Варта ведаць (144)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Кангрэгацыя па справах кананізацыі адзначыла сваё 50-годдзе. Яна разам з Кангрэгацыяй Божага культу была створана папам Паўлам VI. Да 1969 года кананізацыйнымі справамі займалася Свяшчэнная кангрэгацыя абрадаў. Колькасць працэсаў, учыненых новым ведамствам за апошнія паўстагоддзя, перавышае праведзеныя на працягу папярэдніх 350-ці гадоў! Гэта дазволіла па-сапраўднаму падкрэсліць універсальнае вымярэнне святасці ў Касцёле, што не мае ні геаграфічных межаў, ні ўзроставых абмежаванняў. Сёння Кангрэгацыю па справах кананізацыі ўзначальвае кард. Анджэла Бечу.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (144)

 

Умацоўвайце свае сем’і разам з Маці Божай Тракельскай!

Актуальна - Інтэрв'ю

25-годдзе ўстанаўлення дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Каралевы Нашых Сем’яў, 10-годдзе каранацыі цудадзейнага абраза, а таксама 220 гадоў з моманту пабудовы мясцовага касцёла – такія важныя падзеі святкуе сёлета парафія Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях (дэканат Радунь). Як мясцовыя вернікі рыхтуюцца да юбілейных урачыстасцей? Чым на працягу ўсяго года жыве санктуарый? Якія намаганні прыкладаюцца для таго, каб Тракелі былі вядомым духоўным і турыстычным цэнтрам? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае кусташ сактуарыя кс. Юрый Бяганскі.
– Кс. Юрый, сёлетнія ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Тракельскай адбудуцца 12–13 ліпеня пад дэвізам: “Марыя, атулі нашы сем’і!”. Чаму выбраны менавіта гэтыя словы?
    – Марыя – Маці, якая слухае сваіх дзяцей, атуляе іх сваёй пяшчотай, дапамагае несці крыж, разам усміхаецца і плача. Яна ніколі не саромеецца быць з людзьмі, не пагарджае іх зямным, духоўна абмежаваным жыццём і пакутамі.

Чытаць цалкам: Умацоўвайце свае сем’і разам з Маці Божай Тракельскай!

 

Ахвярна дзейнічаюць на ніве Пана

Роздум - На шляху да святасці

Святары з’яўляюцца для людзей нібы маякамі на моры, што дазваляюць знайсціся заблукалым караблям – душам. Вучаць, як жыць, каб развіваць ветразі веры і квітнець перад Боскім абліччам. Сёння дзякуем ксяндзам, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, за гады ахвярнай працы і запрашаем іх азірнуцца назад, каб паглядзець на пройдзены святарскі шлях.

    Кс. Аляксандр Сямінскі
    5 гадоў святарства – галоўная нагода для ўдзячнасці на дадзеным этапе майго жыцця. Аднак гэтай даты ніколі б не было без сустрэчы з уваскрослым Хрыстом 20 гадоў таму – у Яго жывым і дзейсным Слове ды ў сакрамантах, асаблівым чынам сакрамантах пакаяння і Эўхарыстыі.
    Ёсць такое выказванне: “Як трывога, то да Бога”. І ў маім жыцці быў такі момант. Памятаю, была Вялікая субота. Споведзь. Адпушчэнне грахоў... Сапраўды, гэта быў дзень майго пераходу са смерці граху да жыцця з Хрыстом. Усё паступова пачало змяняцца да лепшага, я адчуваў радасць ад прысутнасці Пана. Ужо ведаў, які добры Бог, як цудоўна з Ім і як дрэнна без Яго, таму вяртацца да колішняга стылю жыцця мне, безумоўна, не хацелася.

Чытаць цалкам: Ахвярна дзейнічаюць на ніве Пана

 

З каталіцкіх СМІ (188)

Актуальна - Прэса

catholicby2018Святы Айцец
   блаславіў брэсцкую
   ікону
   Бласлаўленне іконы святых Кірыла і Мятода, арыгінал якой знаходзіцца ў грэка-каталіцкім храме ў Брэсце, адбылося пасля агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 8 мая.
З папам Францішкам сустрэўся Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. “Мы хацелі б, каб абраз святароў-асветнікаў наведаў парафіі і сем’і нашай краіны. Таму я прасіў Папу блаславіць ікону з іх выявай і гэтую душпастырскую ініцыятыву. Ён сказаў, што з радасцю нас бласлаўляе”, – распавёў архімандрыт Гаек. Пасля Святы Айцец звярнуўся да кіраўніка Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі з просьбай: “Маліцеся за мяне, каб я таксама працягваў сваю місію з руплівасцю святых Кірыла і Мятода”.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ (188)

 

Праз заступніцтва Маці Божай

Роздум - На шляху да святасці

Усе мы ведаем гісторыю дзяўчыны, абранай Панам дзеля здзяйснення вялікай перамогі Справядлівасці і Жыцця. Яна магла не прымаць прапанову, бо, як і кожны чалавек, створаны Богам, мела вольную волю. Але як Марыя сябе паводзіць? Пакорна згаджаецца, хоць яшчэ да канца не ўсведамляе, што Яе насамрэч чакае. Для незамужняй жанчыны насіць пад сэрцам дзіця ні ў які час не выглядае добра, выклікае асуджэнне грамадства. Аднак адважная дзяўчына дазволіла Богу кіраваць сваім жыццём, не зважаючы на тое, што маглі падумаць людзі. Яна проста любіла – чыста і цнатліва, давярала Богу поўнасцю і без умоў. Ад першага позірку на Цуд у сваіх руках і да апошняга на крыжы Яна была пакорнай.
    Лёс Марыі не адрозніваўся прастатой, быў поўны вялікага сэнсу. Маці Божай шмат чаго давялося перанесці, шмат чаго страціць. Але ў жыцці Яна не пакідала месца адчаю, усе цяжкасці і турботы заўсёды ахвяравала Пану.

Чытаць цалкам: Праз заступніцтва Маці Божай

 

Старонка 69 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.