ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Весці вернікаў дарогай веры

Актуальна - З жыцця Касцёла

Маладыя вернікі парафіі складаюць  кс. Вітольду юбілейныя віншаванні 35 гадоў таму кс. прэлат Вітольд Лазавіцкі прыняў святарскія пасвячэнні і быў пасланы ў Божы вінаграднік, каб супрацоўнічаць з Богам у найпрыгажэйшай і найважнейшай справе, якой з’яўляецца збаўленне душ. З моманту, калі Хрыстос учыніў яго рыбаком людскіх сэрцаў, і да сёння святар выконвае даручанае яму заданне: дзеліцца Добрай Навінай і засейвае Божае слова з верай, што яно прынясе сторазовы плён.
Сям’я як школа веры
    Шаноўны юбіляр паходзіць з Гродна. Выхоўваўся разам з 2-ма сваімі сёстрамі – Луцыяй і Марыяй – у польскай каталіцкай сям’і Яна і Яніны Лазавіцкіх.
    Распавядаючы пра сваё дзяцінства, кс. Вітольд узгадвае супольна праведзены з членамі сям’і час: гэта была радасць ад быцця разам, пасілак за адным сталом, спакойная размова, супольная малітва, перажыванне рэлігійных падзей.

Чытаць цалкам: Весці вернікаў дарогай веры

 

З каталіцкіх СМІ (190)

Актуальна - Прэса

niedziela logoПрэзідэнт Польшчы
 ў новапрэзбітэра
   Анджэй Дуда прыбыў з візітам у варшаўскі шпіталь да 31-гадовага смяротна хворага святара, які ўдзяліў кіраўніку дзяржавы прымі- цыйнае бласлаўленне.
У кс. Міхала Лоса дыягнаставалі прагрэсіруючае ракавае захворванне. Лячэнне было распачата адразу ж, але, на жаль, прагнозы ўрачоў не суцяшальныя.
    Мужчына атрымаў спецыяльны дазвол ад папы Францішка, каб прыняць святарскае пасвячэнне – марыў хоць аднойчы за жыццё адправіць св. Імшу.
    Доўгачаканая падзея адбылася ў анкалагічным аддзяленні 24 мая. Святар ужо не адзін раз канцэлебраваў сакрамант Эўхарыстыі са свайго шпітальнага ложка.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ (190)

 

Сем “я” – адна сям’я, або мы і Бог

Роздум - На шляху да святасці

Віталій і Іна Белавокія з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне некалькі гадоў чакалі нараджэння дзіцяці. Бог аказаў сужэнцам ласку і шчодра адарыў іх патомствам. Сёння бацькі выхоўваюць 10-гадовага Аўгусціна, 8-гадовага Дамініка, 6-гадовага Яна і гадавалую Марыю.
    Сужэнцы з маленства гадуюць дзяцей у веры. Маюць цвёрдую ўпэўненасць у тым, што ў сям’і абавязкова павінна быць месца для Бога. На старонках “Слова Жыцця” бацькі распавядаюць пра сваю штодзённасць і разважаюць наконт таго, што дапамагае ім быць адным цэлым.

Чытаць цалкам: Сем “я” – адна сям’я, або мы і Бог

 

Некалькі думак з Дня дзіцяці

Роздум - На шляху да святасці

1 чэрвеня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся IX Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці.
    У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 2,5 тысячы хлопцаў і дзяўчат з розных куткоў Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Дзецям спадарожнічалі манаскія сёстры, святары, бацькі і апекуны. Больш за сотню валанцёраў і аніматараў стараліся разнастаіць свята, каб усе яго ўдзельнікі атрымалі неймаверныя ўражанні. Сярод іншых дзяцей забаўлялі фокуснікі, артысты лялечнага тэатра. На прыкасцёльнай тэрыторыі працавалі надзіманыя горкі і батуты, цырульніцкі салон, фізіка-хімічная лабараторыя, творчая майстэрня. У дзяцей была магчымасць паспрабаваць сыграць на розных музычных інструментах, а таксама пасядзець у крэсле сапраўднага байкерскага матацыкла. Самыя адважныя маглі апынуцца пад штучным дажджом, які падчас воднага шоу арганізавалі прадстаўнікі службы па надзвычайных сітуацыях.

Чытаць цалкам: Некалькі думак з Дня дзіцяці

 

Ці з’яўляецца сужэнская здрада падставай для разводу?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

А Я кажу вам: кожны, хто развядзецца з жонкаю сваёю, акрамя як з прычыны распусты, той даводзіць яе да чужалоства, а хто ажэніцца з разведзенаю, той чужаложыць” (Мц 5, 32). Чытаючы дадзены фрагмент з Евангелля, можа ўзнікнуць уражанне, нібы нявернасць, дапушчаная праз жанчыну, неадхільна караецца аддаленнем, разводам. Такую выснову чалавек робіць, калі даслоўна, літаральна ўспрымае Божае слова, не зважаючы на герменеўтыку евангельскіх тэкстаў, г. зн. калі не бярэ пад увагу сацыяльныя абставіны, культуру, спецыфіку сужэнскіх адносін таго перыяду.

Чытаць цалкам: Ці з’яўляецца сужэнская здрада падставай для разводу?

 

Вось Сэрца, якое так моцна палюбіла людзей

Актуальна - З жыцця Касцёла

Адной з фундаментальных ісцін хрысціянскай веры з’яўляецца ўцелаўленне Божага Сына. “А Слова сталася целам i пасялiлася мiж намi” (Ян 1, 14). Пан Езус вельмі канкрэтна, адчувальна ўвайшоў у гісторыю чалавецтва, каб збавіць яго. “Нельга сумнявацца, што Хрыстос меў сапраўднае цела з усімі яго ўласцівасцямі, сярод якіх найбольшай з’яўляецца любоў. Нельга сумнявацца, што меў таксама фізічнае сэрца, падобнае на наша, бо без гэтай найцудоўнейшай часткі цела людское жыццё не магло б існаваць, што датычыць і пачуццяў. [...] Божае слова прыняло чалавечую натуру – сапраўдную, дасканала чалавечую – і сфарміравала сабе цялеснае сэрца, якое падобна нашаму можа цярпець, быць прабытым, параненым” (Пій XII, Haurietis aquas).

Чытаць цалкам: Вось Сэрца, якое так моцна палюбіла людзей

 

Камісія па справах кансэкраванага жыцця

Актуальна - Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
У цяжкі перыяд пасля 1991 года, калі на тэрыторыі нядаўна ўзніклай Гродзенскай дыяцэзіі не хапала прэзбітэраў, мужчынскія і жаночыя манаскія супольнасці ўзялі на сябе душпастырскую і катэхетычную працу, што ў значнай ступені паспрыяла адраджэнню Касцёла на нашых землях. Паслуга многіх кангрэгацый надалей узбагачае парафіяльныя супольнасці Гродзеншчыны. Згодна з харызмай сваіх заснавальнікаў яны працягваюць місію папярэднікаў.

Чытаць цалкам: Камісія па справах кансэкраванага жыцця

 

Слова для Жыцця (188)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Езус палюбіў нас першым. Палюбіў, нягледзячы на нашу тленнасць, нашы чалавечыя абмежаванні і слабасці. Гэта Ён зрабіў людзей годнымі сваёй любові, якая не ведае межаў. Даючы новую запаведзь, заклікае ўсіх любіць адзін аднаго не толькі і не столькі сваёй любоўю, але Яго любоўю, якую Святы Дух вылівае ў нашы сэрцы, калі просім Яго з верай. Такім чынам – і выключна такім чынам – можам любіць адзін аднаго не толькі так, як любім сябе, але як Ён палюбіў нас, а гэта значна больш… Гэтая любоў робіць нас новымі людзьмі, братамі і сёстрамі ў Пану, робіць нас новым Божым народам, Касцёлам, дзе ўсе пакліканы любіць Хрыста і ў Ім любіць адзін аднаго.
    Любоў, якая аб’яўляе сябе ў Хрыстовым крыжы і якой Ён заклікае жыць, – гэта адзіная сіла, што ператварае каменнае сэрца чалавека ў сэрца з плоці; што робіць здольным любіць ворагаў і прабачаць тых, хто пакрыўдзіў; што прымушае ўспрымаць іншага ў якасці цяперашняга або будучага члена супольнасці сяброў Езуса; што падахвочвае да дыялогу і дапамагае лепш слухаць і ведаць адзін аднаго. Любоў адкрывае нас для іншых, становячыся асновай чалавечых адносін. Дазваляе пераадольваць бар’еры ўласных слабасцей і забабонаў, стварае масты, вучыць новым шляхам, выклікае братэрскі дынамізм.
Фрагмент прамовы перад малітвай “Уладарка Неба” ў Ватыкане, 19.05.2019 †

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (188)

 

Варта ведаць (145)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Папа Францішак дазволіў арганізоўваць афіцыйныя паломніцтвы ў Меджугор’е (Боснія і Герцагавіна). Раней яны былі пад забаронай Касцёла. Распараджэнне Святога Айца з’яўляецца праявай асаблівай пастырскай увагі да той рэчаіснасці, што ў Меджугор’е прыбываюць натоўпы людзей і атрымліваюць там шчодрыя Божыя ласкі. Аднак гэты жэст не павінен інтэрпрэтавацца вернікамі як пацвярджэнне аб’яўленняў Багародзіцы ў Меджугор’і: іх верагоднасць яшчэ патрабуе дадатковага вывучэння з боку Касцёла. “Варта пазбягаць таго, каб паломніцтвы выклікалі двухсэнсоўнасць з дактрынальнага пункту гледжання”, – гаворыцца ў паведамленнні прэс-цэнтра Апостальскай Сталіцы.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (145)

 

Зялёныя святкі: павеў Святога Духа ў кожны дом

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

zeslanie4Спасланне Святога Духа можна лічыць пачаткам, нараджэннем Касцёла. Яно дапаўняе аб’яўленне Бога людзям. У Старым Запавеце з’яўляецца Бог Айцец, пазней Ён пасылае ў свет Сына, які ў ахвяру за чалавецтва памірае на крыжы, але на 3-ці дзень паўстае з памерлых. Пасля чаго Святы Дух сыходзіць на сабраных у вячэрніку апосталаў, Марыю і жанчын, адорваючы іх шматлікімі дарамі. Іншымі словамі, Спасланне Святога Духа з’яўляецца ўслаўленнем 3-яй Асобы Божай, пасланай у свет, каб тое, што Айцец стварыў, а Сын збавіў, было зацверджана і асвечана.
    Спасланне Святога Духа таксама лічыцца адным з найважнейшых касцёльных свят. Нягледзячы на тое, што ўрачыстасць рухомая (дата ў календары залежыць ад Вялікадня), яна заўсёды прыпадае на росквіт вясны – у самую прыгожую пару года. Напэўна, па гэтай прычыне свята Спаслання Святога Духа мае таксама другую, не менш папулярную назву – Зялёныя святкі.

Чытаць цалкам: Зялёныя святкі: павеў Святога Духа ў кожны дом

 

Генрых Глябовіч. Згарэў, запальваючы сэрцы

Літургія - Сябры Бога

12 чэрвеня Касцёл узгадвае 108 бласлаўлёных мучанікаў, якія сталі ахвярамі Другой сусветнай вайны. Беатыфікацыю гэтых асоб у 1999 годзе здзейсніў Святы Айцец Ян Павел ІІ. Біскупы, святары, клерыкі, манахі і манахіні, а таксама свецкія вернікі засведчылі сваю гераічнасць у самыя складаныя часы пераследу і выпрабавання веры. Сярод той сотні людзей, якія аддалі жыццё за Хрыста і бліжніх, быў ураджэнец Гродна кс. Генрых Глябовіч. На працягу пэўнага часу ён служыў у некалькіх парафіях акупаванай Беларусі, дзе і загінуў.

   З захапленнем да асветы і рэлігіі
    Кс. Генрыха ведалі як неверагодна інтэлігентнага чалавека. Ён скончыў Віленскую духоўную семінарыю, працягваў адукацыю ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. Атрымаў ступень доктара тэалогіі ў Віленскім універсітэце і доктара філасофіі пасля вучобы ў Папскім універсітэце св. Тамаша Аквінскага ў Рыме. Разумны не па гадах, ён у сваёй мудрасці захоўваў пакору і сціпласць. “Двойчы доктар, тройчы дурань”, – любіў жартаваць сам святар. З запалам імкнуўся да ведаў не для таго, каб захаваць іх для сябе, але каб служыць светачам для іншых.

Чытаць цалкам: Генрых Глябовіч. Згарэў, запальваючы сэрцы

 

Ісці ў свет і абвяшчаць Евангелле

Актуальна - Інтэрв'ю

29 чэрвеня а. Вальдэмар Слота, пробашч парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы, адзначае 25-ую гадавіну святарскіх пасвячэнняў. Юбілейная дата – не толькі нагода, каб падзякаваць за гэты дар, але таксама прычына для засяроджання над веліччу і абавязкамі, якія з яго вынікаюць. У сённяшнім нумары “Слова Жыцця” юбіляр расказвае пра сваю паслугу на ніве Пана.
– Часта гавораць, што нявызнаныя шляхі Божыя, якімі Ён нас вядзе. Адных захоплівае для той ці іншай паслугі (святарскай, урачэбнай, настаўніцкай) паступова і спакойна, іншых – раптоўна і абсалютна нечакана. А. Вальдэмар, якім чынам Вы распазналі сваё пакліканне і адкрылі сэрца на заклік Пана?
    – Гэта быў доўгі, дастаткова складаны, але прыгожы шлях. Пасля школы я скончыў тэхнікум і, маючы 21 год, вырашыў, што пайду ў семінарыю, каб распазнаць сваё пакліканне, зразумець, ці прывільны шлях выбіраю. Я перажыў глыбокія змены: зарыентаваўся на новае жыццё, якое паступова пазнаў і выбраў як сваё, як дар Хрыста для мяне. У выніку, 29 чэрвеня 1994 года абп Юзаф Кавальчык усклаў на мяне рукі, і я атрымаў сакрамант святарскага пасвячэння.

Чытаць цалкам: Ісці ў свет і абвяшчаць Евангелле

 

Старонка 68 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.