ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Камісія па справах экуменізму і міжрэлігійнага дыялогу

Актуальна - Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Сінадальная камісія па справах экуменізму і міжрэлігійнага дыялогу імкнецца спрыяць адзінству хрысціян, кіруючыся заклікам нашага Пана Езуса Хрыста: “Каб былі адно” (Ян 17, 21) – а таксама пашыраць павагу, спакой і дыялог паміж рэлігіямі. Сваю задачу Камісія выконвае на 4-ох узроўнях:
    • навуковым – садзейнічаючы вывучэнню дакументаў, што датычаць экуменізму і міжрэлігійнага дыялогу;
    • духоўным – заахвочваючы да ўдзелу ў справе малітвы аб еднасці і да павагі паміж хрысціянамі і прадстаўнікамі іншых рэлігій;
    • практычным – рэалізуючы тое, што было выпрацавана на навуковым і духоўным узроўні;
    • міжасобаснага супрацоўніцтва (на сямейных, сяброўскіх, таварыскіх падмурках) – падкрэсліваючы патрэбу людзей добрай волі, а таксама абавязковасць народнага руху, распачатага тымі, хто верыць у аднаго Бога.

Чытаць цалкам: Камісія па справах экуменізму і міжрэлігійнага дыялогу

 

Цуд у Любчы! Ажыўляючы веру, уваскрашаючы гісторыю

Актуальна - З жыцця Касцёла

Новапабудаваны храм стаў першай за апошнія некалькі соцень гадоў каталіцкай святыняй у ЛюбчыНевялічкі гарадскі пасёлак Любча, што пад Навагрудкам, які не налічвае нават 1500 жыхароў і мае ў 10 разоў менш католікаў, здаўна хавае ў сабе велізарную хрысціянскую каштоўнасць. Менавіта адсюль пачала распаўсюджвацца вера ў Езуса на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага. Тут быў пабудаваны першы каталіцкі храм і заснавана першае лацінскае біскупства на нашых землях.
Ад хаты да храма
    Парафіяльная супольнасць з’явілася ў Любчы ў XIII стагоддзі. Вакол яшчэ панавала язычніцтва, а вызнаўцы Хрыста ўжо збіраліся на набажэнствы ў касцёле, які ўзвышаўся леваруч ад Любчанскага замка. Дарэчы, там быў каранаваны Міндоўг – першы вялікі князь літоўскі. Палац захаваўся дагэтуль, а святыня адышла ў нябыт – была спалена падчас Трынаццацігадовай вайны (1654–1667 гг.).
    З тых часоў у любчанскай каталіцкай супольнасці распачаўся складаны перыяд блуканняў, які, можна сказаць, завяршыўся толькі 30 чэрвеня бягучага года.

Чытаць цалкам: Цуд у Любчы! Ажыўляючы веру, уваскрашаючы гісторыю

 

Слова для Жыцця (189)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Святы Дух – майстар адзінства, рамеснік прымірэння, які ўмее знішчаць бар’еры паміж юдэямі і грэкамі, паміж нявольнікамі і свабоднымі, каб учыніць з іх адно цела. Ён будуе супольнасць вернікаў, гарманізуючы цэласнасць цела і шматлікасць яго членаў. Дазваляе Касцёлу расці, дапамагаючы яму перавышаць чалавечыя абмежаванні, грахі і любы разлад.
    Святы Дух стварае Боскую прыцягальнасць: Ён спакушае нас сваёй любоўю і такім чынам вабіць, каб рухаць наперад гісторыю і запускаць працэсы, праз якія прасочваецца новае жыццё. Толькі Божы Дух мае ўладу зрабіць чалавечнай і братэрскай любую рэчаіснасць, пачынаючы з тых, хто Яго прымае.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 19.06.2019 

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (189)

 

Варта ведаць (147)

Актуальна - Варта ведаць

☞ З даклада Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў вынікае, што ва ўсім свеце налічваецца больш за 70 мільёнаў бежанцаў, перасяленцаў і тых, хто шукае прытулку. Самай шматлікай, 41,3-мільённай групай з’яўляюцца т. зв. унутраныя бежанцы, у межах сваіх родных краін. 20,4 мільёнаў чалавек пакінулі сваю краіну як бежанцы па прычыне войнаў і праследавання. Больш таго, 5,5 мільёнаў асоб знаходзяцца пад мандатам Праграмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па аказанні дапамогі палестынскім бежанцам на Блізкім Усходзе. І яшчэ 3,5 мільёны чалавек надалей чакаюць рашэння па хадайніцтве аб прадастаўленні прытулку.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (147)

 

З каталіцкіх СМІ (191)

Актуальна - Прэса

catholicby2018Ватыўныя свечкі
   ў Будславе
   Удзельнікам сёлетніх урачыстасцей у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай прапануецца запаліць “ватыўныя свечкі”.
Са свечкай у выглядзе ватыўнага сэрца можна будзе прайсці ў традыцыйнай працэсіі, з якой пачынаецца св. Імша апоўначы. Яе таксама можна набыць у якасці рэлігійнага сувеніра і запальваць у доме падчас малітвы на знак духоўнай апекі Маці Божай.
    Воск для свечак нарыхтоўвалі пчаляры з розных куткоў Беларусі, у тым ліку і з ваколіц Будслава, а формы для адліўкі зрабіў сам мясцовы пробашч кс. Дзмітрый Дубовік. Набываючы такую свечку, вернік ахвяруе сродкі на аднаўленне і ўтрыманне будслаўскай святыні.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ (191)

 

Малітва любячай увагі

Роздум - З Богам праз штодзённасць

З Богам праз штодзённасць
Рахунак сумлення, аб якім размова была мінулым разам, не абмяжоўваецца адной формай. Мы ўжо пагаварылі аб праглядзе дня, а сёння бліжэй пазнаёмімся з малітвай любячай увагі.
    Спачатку трэба адзначыць, што ігнацыянскі падыход да выкарыстання тых ці іншых малітоўных практык характарызуецца гнуткасцю. Гэта значыць, што св. Ігнацый, даючы нам пэўныя духоўныя парады, па сутнасці прапануе інструменты для творчага ўжывання ў канкрэтных умовах і жыццёвых сітуацыях.

Чытаць цалкам: Малітва любячай увагі

 

Адпачыць у Пану

Роздум - На шляху да святасці

Апошнім часам шмат гаворыцца пра адпачынак.
    Многія адчуваюць стомленасць і з замілаваннем думаюць, куды выберуцца ў вольныя дні.
    Летам гэтая тэма асабліва актуальная, паколькі распачаўся сезон доўгачаканых водпускаў і канікул. Што наконт адпачынку гаворыцца ў Бібліі?
Ізраільцяне здаўна пераймаюць рытм стварэння свету Богам, апісанне якога было дакладна пададзена на старонках Старога Запавету (параўн. Быц 1, 1–2, 4а). Пан працаваў на працягу 6-ці дзён: спачатку дзяліў неба і зямлю, ваду і сушу, каб пазней напоўніць усё гэта жывым стварэннем, такім чынам рыхтуючы свет для чалавека, які павінен быў у ім пасяліцца. “Бог скончыў на шосты дзень усю працу сваю, над якой працаваў, а на сёмы дзень адпачыў пасля ўсяго, што зрабіў” (Быц 2, 2). Выбраны народ таксама працаваў 6 дзён у тыдні, а на 7-мы святкаваў шабат – вольны ад усякага высілку дзень.
    У старажытнасці нават язычнікі давалі нявольнікам і жывёлам магчымасць даўжэй паспаць і адпачыць, каб набрацца сіл на далейшую цяжкую працу. Ізраільцяне, адзначаючы апошні дзень тыдня асаблівым чынам, так выказвалі перакананасць, што чалавек павінен мець акрэслены час, каб прыгадаць сабе, кім на самой справе з’яўляецца і які сэнс маюць яго жыццё і намаганні.

Чытаць цалкам: Адпачыць у Пану

 

Ці можна рабіць знак крыжа левай рукой?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Касцёл заўсёды лічыў правы бок сімвалічна важным. Таму мы таксама чынім знак крыжа правай рукой. Пачынаем рабіць гэты жэст ад галавы да грудзей, прызнаючы, што наш Госпад Хрыстос праз сваё ўцелаўленне сышоў на зямлю зверху, г. зн. ад Айца. Працягваем знак крыжа злева, ад сэрца – месца, дзе з любоўю захоўваем Велікодную таямніцу Езуса (Яго вялікія пакуты і смерць) – направа, успамінаючы, што Езус сядзіць праваруч Айца ў сваёй славе Уваскрасення.

Чытаць цалкам: Ці можна рабіць знак крыжа левай рукой?

 

Божае Цела, укрытае ў алтарах

Актуальна - З жыцця Касцёла

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста – адно з галоўных каталіцкіх свят. І хоць кансэкрацыя суправаджае вернікаў з самага пачатку хрысціянства, спатрэбілася шмат часу, каб Касцёл стаў асаблівым чынам ушаноўваць вялікую таямніцу веры.
Гучнае сведчанне веры
    Непасрэднай прычынай устанаўлення ўрачыстасці Божага Цела сталі аб’яўленні ў ХІІІ стагоддзі бл. Юліяне, настаяцельніцы кляштара сясцёр аўгустынак пад Льежам (Бельгія). Бласлаўлёная неаднаразова мела бачанне месячнага дыску з чорнай плямай. Гэта было інтэрпрэтавана як знак адсутнасці ў літургічным календары дня, прысвечанага ўшанаванню Найсвяцейшага Сакраманту.
    Пасля аб’яўленняў у 1246 годзе мясцовы біскуп устанавіў свята Божага Цела для дыяцэзіі ў Льежы. З цягам часу яно пачало набіраць папулярнасць, і ў 1264 годзе папа Урбан IV устанавіў свята Corpus Christi (Божага Цела) ва ўсім Касцёле.

Чытаць цалкам: Божае Цела, укрытае ў алтарах

 

Сінадальная камісія па справах місій

Актуальна - Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Касцёл па сваёй прыродзе з’яўляецца місійным, бо бярэ пачатак з місіі Сына і Святога Духа, згодна з задумай Бога Айца. Таму, будучы паслухмяным наказу Заснавальніка, абвяшчае Яго Евангелле ўсім людзям, каб маглі дайсці да дасягнення збаўчай мэты – вечнага жыцця. Перадача Добрай Навіны ўсяму стварэнню – “гэта не нешта такое, што Касцёл мог бы па жаданні альбо выконваць, альбо не выконваць, але заданне і абавязак, ускладзеныя на яго Панам Езусам, каб людзі маглі верыць і атрымаць збаўленне” (Павел VI, Evangelii nuntiandi).

Чытаць цалкам: Сінадальная камісія па справах місій

 

Праз пілігрымку да святасці

Роздум - На шляху да святасці

Калі святыня – гэта месца малітвы, то пілігрымка – гэта шлях малітвы. На ім паломнікі ажыўляюць сваю веру.
У пілігрымку ідуць для таго, каб перапрасіць за свае грахі, вымаліць у Бога патрэбныя ласкі (здароўе, нараджэнне дзіцяці і г. д.)
    або падзякаваць за атрыманыя (добрае заканчэнне навучальнага года і здачу экзаменаў, сесій, вызваленне ад алкагалізму, наркаманіі і інш.). Людзі вырушаюць у дарогу да святых месцаў таксама з жадання асвяціць сябе т. зв. шляхам навяртання, галоўнае ў якім – стан пакуты. Кожная пілігрымка з’яўляецца таксама “перавядзеннем дыхання” і перапынкам ад паўсядзённай манатоннасці, магчымасцю праявіць хрысціянскае братэрства. Акрамя ўсяго, пілігрымка – гэта акт праслаўлення Бога.

Чытаць цалкам: Праз пілігрымку да святасці

 

Варта ведаць (146)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Папа Францішак прызначыў дэлегата для апекі над паломнікамі ў Лурдзе (Францыя). Ім стаў дапаможны біскуп Лілійскай архідыяцэзіі Антуан Эруар. Святы Айцец, па яго словах, імкнецца зразумець, “якія дадатковыя формы пастырства, акрамя многіх, якія ўжо ёсць, маглі б дапамагчы лурдскаму санктуарыю яшчэ больш развівацца ў якасці месца малітваў і хрысціянскіх сведчанняў”. Мандат б-па Эруара, які не пакідае служэнне ў Ліле, будзе абмежаваны прытулкам у дыяцэзіі Тарб і Лурд. Прызначэнне атрымана на пэўны тэрмін, што сведчыць пра яго часовасць дзеля дапамогі паломнікам.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (146)

 

Старонка 67 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.