ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Ранка на душы

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Саша і Коля жывуць на адной лесвічнай пляцоўцы дзевяціпавярховага дома. Хлопцы ходзяць у адзін клас, а пасля заняткаў заўсёды разам гуляюць у двары.
    Аднойчы Саша ўбачыў у краме прыгожую машынку на пульце кіравання. Яна вельмі спадабалася хлопцу, таму папрасіў у мамы купіць. Праз некалькі дзён ён ехаў на веласіпедзе дадому, калі насустрач выйшаў радасны Коля, які трымаў у руках такую ж машынку.
    – Адкуль яна ў цябе? – запытаўся здзіўлены Саша.
    – Гэта твая мама мне падарыла, – адказаў Коля. – Давай гуляцца разам!
    Саша спыніўся і слова не можа вымавіць. Цацку, якую ён так прасіў купіць яму, мама падарыла Колю.

Чытаць цалкам: Ранка на душы

 

Духоўны цэнтр культу Маці Божай Шкаплернай

Актуальна - Інтэрв'ю

Штогод у Гудагаі збіраюцца сотні шанавальнікаў Маці Божай у таямніцы святога шкаплера. Вернікі з даверам у сэрцы і малітвай на вуснах углядаюцца ў слаўны ласкамі абраз, імкнучыся да з’яднання з Богам праз заступніцтва Марыі.
    Сёлетні фэст асабліва ўрачысты, таму што ў парафіі адзначаецца 255-годдзе кансэкрацыі святыні, 10-ая гадавіна асвячэння гудагайскай Кальварыі, а таксама 5-ая гадавіна ўстанаўлення тут санктуарыя.
Пра шкаплерную набожнасць і развіццё культу Маці Божай у гудагайскім абразе расказвае а. Аркадзь Куляха OCD, былы правінцыяльны дэлегат айцоў кармэлітаў босых у Беларусі.

Чытаць цалкам: Духоўны цэнтр культу Маці Божай Шкаплернай

 

Камісія па справах дабрачыннай паслугі

Актуальна - Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Хрыстос праз свае словы і ўчынкі аб’явіў нам Бога, багатага на міласэрнасць. Ён з любоўю схіляўся над людзьмі, якія спазналі духоўнае ці фізічнае цярпенне. Заахвочваў вучняў наследаваць Усемагутнага, кажучы: “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” (Лк 6, 36). Езус дапамог нам усвядоміць, што паслуга любові да ўбогіх ніколі не згубіць сваю актуальнасць, таму што “ўбогіх заўсёды маеце пры сабе” (Ян 12, 8). Таму відавочна, што І Сінод Гродзенскай дыяцэзіі не можа ўхіліцца ад разважанняў над дабрачыннай справай.

Чытаць цалкам: Камісія па справах дабрачыннай паслугі

 

Марыя Магдалена – сведка Божай міласэрнасці

Роздум - На шляху да святасці

Жадаючы падкрэсліць значэнне св. Марыі Магдалены для Касцёла, Святы Айцец Францішак у 2016 годзе пастанавіў яе штогадовы абавязковы ўспамін 22 ліпеня ўзвесці ў Рымскім календары ў ранг свята.
Св. Марыя Магдалена з’яўляецца біблійнай постаццю. З Новага Запавету ведаем, што яна належала да кола бліжэйшых вучняў Езуса, дзякуючы чаму была відавочцам большасці падзей, звязаных з пасхальнай справай Збаўцы. Побач з Маці Божай яна верна стаяла пад крыжам, на якім быў распяты Езус Хрыстус (параўн. Мц 27, 55–56; Мк 15, 40–41; Ян 19; 25–27). Была першай, хто сустрэў уваскрослага Месію, каб пазней абвясціць Добрую Навіну апосталам (параўн. Мц 28, 1–11; Мк 16, 1–8; Лк 24, 1–11; Ян 20, 1–18). Праўдападобна, знаходзілася таксама сярод жанчын, сабраных з апосталамі, якія чакалі спаўнення абяцання спаслання Святога Духа (параўн. Дз 1, 14).

Чытаць цалкам: Марыя Магдалена – сведка Божай міласэрнасці

 

Слова для Жыцця (190)

Актуальна - Слова для Жыцця

papiez franciszek 2019Папа Францішак
   Тыя, хто ідзе за Хрыстом, закліканы сувымяраць сябе з Ім. Евангеліст Лука прапануе нам трох герояў – так бы мовіць, тры выпадкі паклікання – якія падкрэсліваюць, што патрабуецца ад тых, хто хоча да канца ісці за Езусам.
    Першы герой абяцае Яму: “Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў” (Лк 9, 57).
    Вельмі шчодра! Але Езус адказвае, што Сын Чалавечы, у адрозненне ад ліс, якія маюць норы, і птушак нябесных, у якіх ёсць гнёзды, “не мае, дзе схіліць галаву” (Лк 9, 58). Абсалютная беднасць Хрыста! Ён, па сутнасці, пакінуў бацькоўскі дом і адмовіўся ад бяспекі на карысць абвяшчэння Божага Валадарства для згубленых авечак свайго народа. Такім чынам, Езус прадэманстраваў нам, што місія Яго вучняў у свеце не можа быць статычнай – яна з’яўляецца вандроўнай. Хрысціянін – гэта вандроўнік.

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (190)

 

Варта ведаць (148)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Ватыканская дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця падала тэмы, выбраныя Святым Айцом Францішкам для адзначэння Сусветных дзён моладзі. 2 бліжэйшыя адбудуцца ў дыяцэзіях, а чарговыя будуць мець міжнародны характар і пройдуць у Лісабоне (Партугалія). Тэма СДМ на 2020 год – “Хлопча, кажу табе, устань” (Лк 7, 14), на 2021 год – “Устань! Я зраблю цябе сведкам таго, што ты бачыў” (параўн. Дз 26, 16). У 2022 годзе моладзь будзе разважаць над тэмай “Сабраўшыся, Марыя паспяшыла” (параўн. Лк 1, 39).

Чытаць цалкам: Варта ведаць (148)

 

Старэйшае пакаленне – скарб грамадства

Роздум - На шляху да святасці

26 ліпеня прыпадае літургічны ўспамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, дзядулі і бабулі Езуса Хрыста. Гэты дзень павінен прыгадаць усім, наколькі важныя дзядулі і бабулі для сям’і і грамадства. Прадстаўляецца цудоўная нагода для малітвы ў іх інтэнцыі і аказання старэйшаму пакаленню асаблівай зычлівасці.

   Вучаць, выхоўваюць, перадаюць веру і любоў
    У адной са сваіх гамілій Святы Айцец Францішак прыгадаў, што старэйшыя асобы – гэта тыя, хто пакідае пэўнае наследдзе: перадае веру, гісторыю, вопыт і мудрасць. Як старое віно, яны маюць унутраную сілу, каб перадаць высакародную спадчыну. “Пажылыя людзі з’яўляюцца для маладых крыніцай мудрасці. Калі бацькоў не было дома або яны вызнавалі дзіўныя ідэалогіі, якія некалі навязваліся палітычнымі ўладамі, менавіта бабулі перадавалі ўнукам веру”, – сцвярджае Папа. Доказам гэтаму могуць быць гісторыі многіх дарослых асоб, якія мелі шчасце ў дзяцінстве выхоўвацца пры дзядулі і бабулі.

Чытаць цалкам: Старэйшае пакаленне – скарб грамадства

 

З каталіцкіх СМІ (192)

Актуальна - Прэса

catholic newsУ Віцебскай дыяцэзіі
   новы касцёл
   Святыня пад тытулам свсв. апосталаў Пятра і Паўла асвечана ў Бешанковічах.
Урачысты абрад здзейсніў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Напачатку іерарх акрапіў сцены касцёла святой вадой, а пазней намасціў алтар святым алеем. Затым яго заслалі абрусам, пасля чаго распачалася святая Эўхарыстыя.
    Напрыканцы ўрачыстасці быў падпісаны дэкрэт аб асвячэнні святыні. Разам з віцебскім ардынарыем і пробашчам парафіі кс. Аляксандрам Піваварам подпіс пад ім паставілі святары, якія раней працавалі ў Бешанковічах і ў гэты дзень прысутнічалі на ўрачыстасці.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ (192)

 

Дапаможнік пілігрыма. Што ўзяць з сабой?

Роздум - На шляху да святасці

Лета – час пілігрымак. Да нас няспынна далятае інфармацыя, што якаясьці пілігрымка дабралася да месца прызначэння, якаясьці толькі адпраўляецца. Вандроўка да святых месцаў з’яўляецца часам сапраўды вернай малітвы. Аднак для гэтага неабходны таксама фізічны камфорт. Як яго забяспечыць? Што варта ўзяць з сабой? Прапануем кароткі параднік для пілігрыма.
Малітоўнік
    Супольная малітва і спеў падчас пілігрымкі вельмі важныя, таму нельга забываць малітоўнік, ружанец і спеўнік з рэпертуарам песень (часцей за ўсё кожная пілігрымка мае ўласны).

Чытаць цалкам: Дапаможнік пілігрыма. Што ўзяць з сабой?

 

Як падрыхтавацца да нараджэння дзіцяці

Роздум - На шляху да святасці

Жанчына, якая даведваецца, што чакае дзіця, перапоўнена радасцю і трапяткім хваляваннем. Яе могуць непакоіць пытанні: “Ці стану я добрай маці?”, “Што павінна даць свайму немаўляці, каб выхаваць з яго годнага чалавека?”. Адчуваць некаторае замяшанне нармальна – наперадзе такая адказнасць!
Паклапаціцца пра духоўны імунітэт
    Знаходзячыся ў рэжыме “павышанай заклапочанасці” будучая маці можа зачытвацца выхаваўчай літаратурай, рыхтаваць для дзіцяці прыгожыя рэчы. Некаторыя наведваюць спецыяльныя курсы, бяруць кансультацыі ў сябровак “з вопытам”. І ўсё гэта, вядома, патрэбна. Аднак найважнейшае, што можа зрабіць жанчына ўжо на этапе падрыхтоўкі да сустрэчы з немаўлём, – ахвяраваць сябе і дзіця Богу.

Чытаць цалкам: Як падрыхтавацца да нараджэння дзіцяці

 

Божы сын

Адпачынак - Дзіцячы куточак

У адной удавы быў маленькі сын, якога яна вельмі любіла. Хлопчыка звалі Андрэй. Жанчына шмат працы ўкладала ў яго выхаванне, таму што ў жыцці чалавека гэта самае важнае і неабходнае.
    З ранняга дзяцінства хлопец ведаў, што трэба дапамагаць не толькі маме, але і іншым людзям: хворай бабульцы, адзінокаму пажылому мужчыну, малодшым дзецям, суседзям, таварышам. Каму вады з калодзежа прынясе, каму ў магазін ці ў аптэку збегае, цацкі парамантуе… Усе любілі Андрэя як шчырага і добрага чалавека. Але часам, каб ніхто не бачыў, хлопчык плакаў, таму што яго тата памёр маладым. Калі жанчына заўважала яго слёзы, суцяшала сына як магла.
    А аднойчы яна сказала:
    – Сынок, у цябе няма таты, але ёсць я. А ў некаторых дзяцей няма ніводнага з бацькоў, і яны жывуць у дзіцячых прытулках. Таму не грашы перад Богам і перастань плакаць. Акрамя роднага таты ў кожнага чалавека ёсць яшчэ Айцец Нябесны. Ён усё бачыць, усё чуе, усё ведае. Гэта наш Бог. Ён даў нам зямлю, насяліў яе птушкамі і жывёламі, а пасля стварыў чалавека і растлумачыў, як той павінен жыць: берагчы прыроду, любіць людзей і жывёл, нікога не крыўдзіць. І не праліваць лішніх слёз, а дапамагаць таму, каму цяжэй.

Чытаць цалкам: Божы сын

 

ТОП-10 каталіцкіх жамчужын Гродзеншчыны

Актуальна - З жыцця Касцёла

Лета – спрыяльны час для адпачынку. Для адных ён асацыіруецца ў першую чаргу з паездкай на мора, для другіх – з падарожжамі па гарадах і мястэчках. Многія нашы суайчыннікі ўжо даўно выбіраюць родную старонку ў якасці альтэрнатывы замежным курортам. І ў гэтым няма нічога дзіўнага: маем прыгожыя краявіды, багатую гісторыю. Наведваючы каталіцкія святыні, можам узбагаціць сваё бачанне адносна нашай самабытнай архітэктуры. Прапануем гід па месцах, якія сапраўды варта наведаць. Летні час з’яўляецца для гэтага добрай нагодай.

Чытаць цалкам: ТОП-10 каталіцкіх жамчужын Гродзеншчыны

 

Старонка 66 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.