ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

З каталіцкіх СМІ (196)

Актуальна - Прэса

catholicby2018У абарону
   традыцыйнай сям’і
   У сувязі з небяспекай прапаганды аднаполых зносін сярод непаўналетніх Касцёл у Беларусі заклікае грамадства да захавання Божага права і натуральнага закону.
Экспертная рада па пытаннях жыцця i сям’i пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі выказваецца ў падтрымку агульнанацыянальнага збору подпісаў пад зваротам да прэзідэнта аб прыняцці адмысловай праграмы ў абарону традыцыйнай сям’і. У падрыхтаваным звароце заканадаўцы заахвочваюцца да прыняцця законаў у адпаведнасці з вечна актуальнымі этычнымі нормамі.
    Першая падобная акцыя прайшла ў мінулым годзе.
    За 2 тыдні было сабрана больш за 7 тысяч подпісаў.
   

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ (196)

 

Малітва і дзеянне

Роздум - З Богам праз штодзённасць

Мінулым разам мы разважалі аб актуальнасці Святога Пісання. Калі чалавек успрымае Божае слова не як інфармацыю ці добрае пажаданне, але як сённяшняе пытанне, заклік, прапанову, якая прадугледжвае асабісты адказ, тады біблійны тэкст адкрывае сваё прагматычные вымярэнне, тады гэта прыносіць плён. Таму, як адзначае папа Бенедыкт XVI, “lectio divina ў сваёй дынаміцы не заканчваецца, пакуль не прывядзе да дзеяння (actio), якое чыніць, што жыццё веруючага становіцца дарам для іншых у любові” (Verbum Domini, 87).

Чытаць цалкам: Малітва і дзеянне

 

Нічога не рабіць без Хрыста!

Роздум - Выплыві на глыбіню

Кл. Андрэй Юхнік, алюмн ІV курса Гродзенскай ВДС, паходзіць з парафіі Святой Сям’і ў ЛідзеВыплыві на глыбіню
Я лічу, што кожную справу, абавязак, працу і вучобу трэба давяраць Езусу. Інакш усе намаганні будуць марнымі і не прынясуць сапраўднай радасці ад крочання за Хрыстом.
Пра пакліканне
    Голас Езуса я пачуў, як толькі стаў міністрантам – у 5 класе. Гэта быў пакуль што заклік шэптам, бо сам яшчэ не задумваўся над будучыняй. Паволі стаў больш цікавіцца жыццём Каталіцкага Касцёла і яго гісторыяй.
    Святар, які займаўся дзецьмі і моладдзю ў нашай парафіі, прысвячаў шмат часу і сіл на тое, каб паглыбляць веру маладых людзей. Галоўнае, чаму ён мяне навучыў, – павазе і любові да Эўхарыстыі. Так з гадамі я ўсё больш выразна адчуваў, што таксама, як святар, хачу прысвяціць сябе службе на жніве Пана; таксама хачу працаваць з людзьмі і дапамагаць ім у пошуках жывога Езуса Хрыста; таксама хачу адпраўляць св. Імшу. Размовы са святарамі ўсё больш падмацоўвалі маё рашэнне стаць па іх прыкладзе душпастырам.

Чытаць цалкам: Нічога не рабіць без Хрыста!

 

Мучаніцтва за Хрыста

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач!
    Ты, напэўна, бачыў, што часта на св. Імшу святар выходзіць апрануты ў чырвоную вопратку.
    Чаму так? Гэта значыць, што ў літургіі ўспамінаецца адзін альбо некалькі мучанікаў.
    Хто ж такія мучанікі?
Падчас свайго зямнога служэння Пан Езус прадказваў сваім паслядоўнікам: “Калі Мяне пераследавалі, будуць пераследаваць і вас” (Ян 15, 20b). У той жа час абяцаў вялікую ўзнагароду гнаным за Яго імя: “Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць, пераследаваць і ўсяляк зласловіць несправядліва за Мяне. Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода ваша ў нябёсах” (Мц 5, 11–12а).

Чытаць цалкам: Мучаніцтва за Хрыста

 

Ці цяжка вучыцца ў семінарыі?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Духоўныя семінарыі, дыяцэзіяльныя і манаскія, – гэта фармацыйныя месцы і, найперш, супольнасці ў дарозе (параўн. Ян Павел ІІ, Pastoresdabovobis, 60). Згодна з мэтай, духоўную семінарыю можна лічыць працягам супольнасці апосталаў, сабраных вакол Езуса Хрыста, якія слухалі Яго словы, перажывалі Пасху (таямніцу збаўчай мукі, смерці і ўваскрасення), чакалі дару Святога Духа, каб пазней пайсці з даручанай ім місіяй (пасланне і заданне).

Чытаць цалкам: Ці цяжка вучыцца ў семінарыі?

 

Перэгрынацыя фігуры св. Міхала Арханёла: вітаючы абаронцу беларускага народа

Актуальна - Інтэрв'ю

На працягу года ў Беларусі адбываецца перэгрынацыя копіі фігуры св. Міхала Арханёла з італьянскага санктуарыя ў горным масіве Гаргана. Там знаходзіцца адзіная ў свеце святыня, якая была асвечана не чалавекам, а анёлам. Гэта ўчыніў сам св. Міхал падчас аднаго са сваіх аб’яўленняў на гары Святога Анёла. Копія фігуры завітала ўжо і ў парафіі нашай дыяцэзіі: Смаргонь, Навагрудак, Макараўцы і інш.
У літургічны ўспамін св. Міхала Арханёла кс. Ігар Лашук, арганізатар перэгрынацыі, раскрывае сутнасць пілігрымавання фігуры анёла і распавядае, як дзякуючы Божаму Провіду маленькая ініцыятыва перарасла ў маштабную справу.

Чытаць цалкам: Перэгрынацыя фігуры св. Міхала Арханёла: вітаючы абаронцу беларускага народа

 

Камісія па справах літургічнага душпастырства і сакраментальнага жыцця

Актуальна - Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Касцёл рэалізуе місію асвячэння праз святую літургію, якая з’яўляецца здзяйсненнем святарства Пана Езуса. Добра перажытая св. Імша – гэта крыніца і вяршыня хрысціянскага жыцця. У ёй абвяшчаецца і цэлебруецца містэрыя Хрыста, пра сутнасць якой вернікі пакліканы сведчыць у свеце.
    Праблематыкай, якой займаецца Камісія па справах літургічнага душпастырства і сакраментальнага жыцця, з’яўляецца шырока разуметая літургія Касцёла, асаблівым чынам лакальнага – Гродзенскага. Падчас нарад члены Камісіі засяроджваюць увагу на сфарміраванай літургіі ў парафіях, ажыццяўляемых сакрамантах і сакраменталіях. Іх мэта – зрабіць вернікаў успрыімлівымі да таго, што кожную цэлебрацыю трэба старанна рыхтаваць у адпаведнасці з літургічнымі кнігамі. Гэтая задача адносіцца найперш да душпастыраў і парафіяльнай літургічнай службы. ✝︎

Чытаць цалкам: Камісія па справах літургічнага душпастырства і сакраментальнага жыцця

 

Слова для Жыцця (193)

Актуальна - Слова для Жыцця

papiez franciszek 2019Папа Францішак
   Усе мы – гэта місія ў свеце, таму што кожны з’яўляецца плёнам Божай любові. Нават калі б бацька і маці здрадзілі любоў падманамі, нянавісцю і нявернасцю, Бог ніколі не выходзіць з дару жыцця, як заўсёды, прадвызначаючы кожнага са сваіх дзяцей дзеля свайго жыцця Божага і вечнага (параўн. Эф 1, 3–6).

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (193)

 

З гісторыі дайлідскага касцёла

Гісторыя - Парафіі і святыні

Сёлета наша парафія Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дайлідках (дэканат Астравец) адзначае нямала юбілейных дат. 210 гадоў таму быў узведзены касцёл, які падчас Першай сусветнай вайны згарэў у пажары. Мінула 90 гадоў, як яго нанова выбудавалі ды асвяцілі, і 30 гадоў, як святыня была вернута католікам пасля адабрання савецкімі ўладамі. А яшчэ супала, што пробашч кс. Алег Шпень святкуе 20-годдзе сваіх святарскіх пасвячэнняў. Столькі нагод для радасці!
Пачаткі
    Касцёл у Дайлідках пабудаваны ў 1809 годзе як філіяльны ад парафіі Солы (да гэтага часу тутэйшыя землі былі падзелены паміж сольскай і гудагайскай парафіямі). Утвораная парафія працяглы час менавалася Даўкшышскай, па назве мясцовага маёнтка, пакуль Даўкшышкі не аб’ядналіся з суседнімі вёскамі Вагісы і Дайлідкі.
    Вядома, што да 1859 года пры касцёле служыў кс. Юстын-Корвін Саковіч (пахаваны каля святыні). Гэта пад яго кіраўніцтвам у Тракелях, дзе б’е цудадзейная крыніца, была ўзведзена драўляная капліца св. Якуба. Да сёння там у ліпені адбываецца фэст у гонар святога.
    У 1917 годзе касцёл у Даўкшышках спалілі нямецкія захопнікі. Вернікі сталі збірацца на малітве ў капліцы на могілках.
    На месцы знішчанай святыні было вырашана пабудаваць новую, у закапанскім стылі.

Чытаць цалкам: З гісторыі дайлідскага касцёла

 

Прызнанне касцёльнага шлюбу несапраўдным на практыцы

Актуальна - Інтэрв'ю

Што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае”, – прамаўляе святар у час шлюбу. Аднак штогод у касцёльныя суды трапляе мноства заяў аб прызнанні несапраўднасці сакраманту сужэнства. Ці неабходна для дадзенай справы згода абодвух бакоў? Што станецца, калі адзін з сужэнцаў не будзе з’яўляцца на слуханнях? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае кс. канонік Цэзарый Міх, афіцыял Касцёльнага суда Гродзенскай дыяцэзіі.
– Кс. Цэзарый, што значыць прызнанне сужэнства несапраўдным?
    – Згодна з тлумачэннем Каталіцкага Касцёла, нельга казаць пра “касцёльны развод”, г. зн. пра скасаванне сужэнства праз развод. У святле кананічнага права дапускаецца прызнанне несапраўднасці касцёльнага шлюбу. Яно заключаецца ў вызначэнні, што саюз быў заключаны няправільна.

Чытаць цалкам: Прызнанне касцёльнага шлюбу несапраўдным на практыцы

 

Варта ведаць (151)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Папа Францішак прызначыў ва Украіне дапаможным біскупам Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі кс. Аляксандра Язлавецкага. Да гэтага часу святар працаваў канцлерам і мадэратарам дыяцэзіяльнай курыі. Малады ксёндз (40 гадоў) увойдзе ў топ-5 самых маладых рымска-каталіцкіх біскупаў свету. Ён толькі на 3 месяцы старэйшы за наймалодшага іерарха, якім з’яўляецца біскуп Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Пятро Лаза. Адметна, што ўсе 5 іерархаў нясуць служэнне ва Украіне.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (151)

 

З каталіцкіх СМІ (195)

Актуальна - Прэса

catholicby2018З Беларусі ў Афрыку
   Настаяцель кустодыі Меншых Братоў Капуцынаў Беларусі бр. Алег Шэнда здзейсніў візіт у архідыяцэзію Лібервіль (Габон, Цэнтральная Афрыка).
Сустрэча стала магчымай дзякуючы запрашэнню арцыбіскупа Лібервільскага Базыля Мвэ Энгонэ SDB.
    У ходзе візіту рознабакова абмяркоўваліся асаблівасці і патрэбы габонскага Касцёла, а таксама магчымыя шляхі супрацоўніцтва.
    Гісторыя прысутнасці капуцынаў у Габоне налічвае няпоўных 20 гадоў. За гэты час манахі разгарнулі там актыўнае душпастырства. Між іншым, яны клапоцяцца пра хворых і апекуюцца нацыянальным санктуарыем Маці Божай Габонскай.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ (195)

 

Старонка 63 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.