ГРОДНА
Пятніца,
27 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

З Богам у сэрцы, з музыкай праз жыццё

Актуальна - З жыцця Касцёла

Мар’ян Скрамблевіч з Адэльска з дзяцінства быў звязаны з музыкай: упершыню зайграў на вяселлі ў 12-гадовым узросце, больш за 30 гадоў кіраваў хорам ды аркестрам гродзенскага аўтапарка і ўжо на працягу 20-ці гадоў сам стварае музычныя інструменты.
Незвычайны чалавек
    Музычны шлях спадара Мар’яна пачаўся ў святыні. Падлеткам ён прыходзіў у мясцовы касцёл, дзе напампоўваў паветра ў мяхі аргана. “Нас, такіх памагатых, у арганіста чалавек 10 было. Матор для вялізнага духавога інструмента ў той час яшчэ не вынайшлі, і мы падмянялі адзін аднаго падчас св. Імшы, па чарзе прыводзячы арган у рух”, – узгадвае мужчына.
    Сёння духавыя інструменты спадар Мар’ян майструе самастойна. У яго калекцыі дзесяткі дуд і дудачак, рагоў і ражкоў, жалеек і акарын. “У дзяцінстве да касцёла бегалі разам з сябрам Тадзікам (сённяшні арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч – заўв. аўт.), што жыў па суседстве. Дык нядаўна ён, як убачыў мой асартымент музычных інструментаў, адразу загаманіў ад здзіўлення: «І гэта ўсё тваё?! Ты калі столькі ўсяго нарабіў?», – распавядае з усмешкай музыка.

Чытаць цалкам: З Богам у сэрцы, з музыкай праз жыццё

 

Варта ведаць (154)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Святы Айцец Францішак змяніў назву Ватыканскага сакрэтнага архіва. Цяпер ён будзе называцца Ватыканскі апостальскі архіў. Распараджэнне змешчана ў Апостальскім лісце “L’esperienza storica”. “У некаторых сферах і асяроддзях, у тым ліку пэўнага культурнага значэння, гэтая назва набыла прадузятае значэнне чагосьці схаванага, закрытага, даступнага толькі для вузкага кола людзей, – зазначыў Папа. – Ватыканскі сакрэтны архіў, аднак, заўсёды быў і імкнецца быць цалкам адваротным гэтаму”. Установа захоўвае часткі кодэксаў і тэкстаў, якія знаходзіліся ў непасрэднай юрысдыкцыі Пантыфікаў.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (154)

 

З каталіцкіх СМІ (198)

Актуальна - Прэса

catholicby2018Планы епіскапата
   У Мінску адбылося 75-ае пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Іерархі абмеркавалі і прынялі тэму наступнага пастырскага года ў Касцёле ў Беларусі, які будзе прысвечаны св. Яну Паўлу ІІ і пройдзе пад дэвізам: “Адчыніце дзверы Хрысту”. Між іншым быў зацверджаны пераклад на беларускую мову “Літургіі гадзін. ІV том. Звычайны перыяд XVIII – XXXIV тыдзень”, зроблены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ. Епіскапат краіны таксама прыняў рашэнне аб правядзенні ўсебеларускага Дня кансэкраванага жыцця, які адбудзецца 10 лютага 2020 года ў Гродне.
   

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ (198)

 

Малітва на парозе дня

Роздум - З Богам праз штодзённасць

Позняй восенню, калі ночы робяцца даўжэйшымі, большасць з нас адкрывае вочы задоўга да світання, у змроку. Занятыя сваімі справамі, не заўважаем, як пачынае днець – раніца мінае хутка. Але менавіта ў пачатку дня, як і перад любым важным заняткам, варта стаць перад Богам, даручаючы Яму той шлях, які маем прайсці.
    Ранішні час, калі навокал яшчэ цёмна, калі адчуваеш сябе недаспаным, зрушаным з цёплага ўтульнага месца, – добры час для асабістай малітвы, роўна як і жыццёвы крызіс, змрок у душы, смутак, невядомасць. Бог прысутны побач у кожную пару, нават калі не бачым ні промня святла ў прамым і пераносным значэнні.

Чытаць цалкам: Малітва на парозе дня

 

Дарога да Хрыста не можа быць лёгкай!

Роздум - Выплыві на глыбіню

Віталій Гурэц, алюмн ІV курса Гродзенскай ВДС Паходзіць з парафіі св. Вацлава ў ВаўкавыскуЯ лічу, што ўсе цяжкасці і цярпенні семінарыст павінен перажываць з Езусам. З любоўю прымаць свой крыж і адважна крочыць за голасам Збаўцы.
Пра пакліканне
   Асабіста для мяне, пакліканне з’яўляецца бязмежнай любоўю міласэрнага Бога, аказанай мне як маладому хлопцу, які шукаў свой жыццёвы шлях. “Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў вас і прызначыў, каб вы ішлі і прыносілі плён, і каб плён ваш трываў” (Ян 15, 16). Я распазнаваў сваё пакліканне падчас рэкалекцый, што рэгулярна праводзіць Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя, праз размовы са святарамі, манаскімі сёстрамі і свецкімі асобамі, якіх Божы Провід паставіў на дарозе майго жыцця і якія паказалі жывую і глыбокую веру. Я шмат разважаў над гэтым на малітве. Жаданне пераймаць Хрыста разгаралася ўва мне з большай сілай дзякуючы цудоўнаму прыкладу пробашча маёй роднай парафіі кс. прэлата Антонія Філіпчыка.
    Вельмі ўдзячны за аказаную падтрымку на выбраным шляху бацькам, блізкім, парафіі. Няхай Бог усім вам аддзячыць!

Чытаць цалкам: Дарога да Хрыста не можа быць лёгкай!

 

Якія прыкметы Касцёла сведчаць пра яго сапраўднасць?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Хрыстос заснаваў толькі адну Царкву і горача маліўся аб еднасці сярод хрысціян.
На вялікі жаль, у гісторыі хрысціянства адбыліся шматлікія падзелы, выкліканыя чалавечай недасканаласцю. Тым не менш, ёсць пэўныя прыкметы, па якіх можна адрозніць сапраўдную Хрыстову Царкву.
1. Незнішчальнасць. Царква павінна існаваць ад пачатку свайго заснавання да сучаснага дня. Яе быццё не можа абмяжоўвацца перыядам часу. Касцёл мае гэтую прыкмету. Нягледзячы на выпрабаванні і пераслед, ён існуе да сёння.

Чытаць цалкам: Якія прыкметы Касцёла сведчаць пра яго сапраўднасць?

 

Вянок чысціні св. Цэцыліі

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач! Ці любіш Ты спяваць? А ці ведаеш, што апякункай касцёльнай музыкі і ўсіх музыкантаў з’яўляецца св. Цэцылія? На абразах яе часта паказваюць як мучаніцу з мячом і ружай побач з клавішным інструментам або скрыпкай. Сёння я хачу бліжэй пазнаёміць Цябе з гэтай святой.
Цэцылія нарадзілася ў высакароднай рымскай сям’і. Яшчэ ў юнацтве яна спасцігла хрысціянскую духоўную мудрасць, таму сэнсам жыцця дзяўчыны стала служэнне бедным і жаданне застацца ў чысціні і цнатлівасці да смерці. Мала хто ведаў, што пад пышнымі ўборамі яна носіць валасяніцу.

Чытаць цалкам: Вянок чысціні св. Цэцыліі

 

“Жанчыну дасканалую хто ж знойдзе?” (Прып 31, 10)

Актуальна - З жыцця Касцёла

Першыя дні лістапада – магчымасць, каб паразважаць над мінучасцю жыцця і непазбежнасцю смерці, а таксама над канчатковым прызначэннем чалавека. Да гэтага разважання заахвочвае нас атмасфера могілак, куды прыходзім, каб запаліць лампады, паставіць кветкі і ўзнесці да Бога свае малітвы ў інтэнцыі памерлых блізкіх.
Сёння на старонках “Слова Жыцця” распавядаем пра незвычайную асобу – светлай памяці Генавефу Казакевіч. Жанчына служыла гаспадыняй у лідскіх святароў, забітых падчас ІІ Сусветнай вайны.

Чытаць цалкам: “Жанчыну дасканалую хто ж знойдзе?” (Прып 31, 10)

 

Падкамісія па справах касцёльнай музыкі і спеву

Актуальна - Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
У межах І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі бп Аляксандр Кашкевіч стварыў Падкамісію па справах касцёльнай музыкі і спеву, якая ўваходзіць у склад Камісіі па справах літургічнага душпастырства і сакраментальнага жыцця. Абшарам яе зацікаўленасці з’яўляецца ўсё тое, што датычыць спеву і музыкі ў нашых святынях.
    Касцёльная музыка вылучаецца святасцю, г. зн. праўдай, прыгажосцю формы і ўсеагульнасцю. Яна не можа падлягаць свецкім рэмінісцэнцыям і банальным формам поп-музыкі. Рэпертуар, які выконваецца падчас св. Імшы, павінен быць згодным з літургічнымі правіламі, беручы пад увагу асобныя часткі літургіі, адпавядаць літургічнаму перыяду. ✝︎

Чытаць цалкам: Падкамісія па справах касцёльнай музыкі і спеву

 

Сезонная дэпрэсія. Абыдземся без антыдэпрэсантаў

Актуальна - З жыцця Касцёла

З надыходам восеньскіх халадоў усё часцей ідзе дождж, цёмныя густыя хмары закрываюць неба, дні становяцца карацейшымі – і многіх людзей пачынае перапаўняць туга. Яны становяцца больш стомленымі, сумнымі, раздражняльнымі, прыгнечанымі, лянуюцца падымацца з ложка халодным ранкам, маюць менш энергіі і энтузіязму да працы. Такі стан называецца сезоннай дэпрэсіяй альбо сезонным эмацыянальным захворваннем. Што гэта такое і як з гэтым змагацца?
Адкуль бярэцца сезонная дэпрэсія
    На працягу многіх стагоддзяў жыццё чалавека было наўпрост звязана з прыродай. Вясной і летам даводзілася шмат працаваць, а восенню і зімой, калі прырода замірае, а дзень становіцца кароткім, працы было менш, тэмп жыцця натуральным чынам запавольваўся. Чалавек рыхтаваўся перажыць халады і ўпадаў у лёгкі стан “сну”: зніжаўся метабалізм, падаў узровень энергіі. Рытмы прыроды і поры года вызначалі паўсядзённую дзейнасць людзей.

Чытаць цалкам: Сезонная дэпрэсія. Абыдземся без антыдэпрэсантаў

 

Слова для Жыцця (195)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
   У наш час, пазначаны глабалізацыяй – якая павінна быць салідарнай і паважлівай да асаблівасцей народаў, але якая пакутуе ад уніфікацыі і старых канфліктаў з-за ўлады, што распальваюць войны і знішчаюць планету – вернікі пакліканы з абноўленым запалам несці паўсюль добрую навіну аб тым, што ў Езусе міласэрнасць перамагае грэх, надзея – страх, братэрства перамагае варожасць.
    Гаворка ідзе пра тое, каб адчуць моцны заклік да місійнай дзейнасці сярод усіх народаў і людзей, якія жывуць на ўзбочыне тут, сярод нас. Менавіта ад нашага братэрства, веры і любові будзе зыходзіць сіла і імпульс для місійнай дзейнасці. Жыць у братэрстве толькі ва ўласным закрытым коле – значыць гасіць Духа, які робіць людзей з’яднанымі дзеля абвяшчэння таго, што Хрыстос – наш супакой, што ў Ім былі пераможаны ўсе падзелы, што толькі ў Ім ёсць збаўленне для кожнага народа і кожнага чалавека.
    Для паўнаты жыцця місійнай дзейнасцю існуе неад’емная ўмова – малітва. Малітва гарачая і няспынная, згодна з навучаннем Езуса, у якім Ён распавядае прыпавесць пра тое, што “трэба заўсёды маліцца і не падаць духам” (Лк 18, 1).
    Малітва – гэта першая падтрымка з боку Божага народа для місіянераў, багатая любоўю і ўдзячнасцю за складанае заданне абвяшчаць і дарыць святло і ласку Евангелля тым, хто іх яшчэ не атрымаў. Сёння спытай сябе: “А ці малюся я за місіянераў?”.
Фрагмент прамовы перад малітвай “Анёл Панскі” ў Ватыкане, 20.10.2019 †

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (195)

 

Варта ведаць (153)

Актуальна - Варта ведаць

☞ У Ватыкане прадставілі электронны ружанец. Ён не толькі палягчае лік альтэрнатыўнага “Ave”, але і прапануе разважанні і багаты дыдактычны матэрыял, які вучыць гэтай малітве. Спецыяльны бранзалет уключаецца аўтаматычна, калі карыстальнік робіць знак крыжа. Інтэрактыўная прылада інтэгруецца з дадаткам Click To Pray eRosary, загружаным на смартфон або планшэт, і запускае аўдыёкантэнт з выявамі і індывідуальным зместам, распрацаваным для палягчэння вывучэння і паглыблення ружанцовай малітвы.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (153)

 

Старонка 61 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.