|
ГРОДНА
Нядзеля,
02 лістапада 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
![]() |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Як распазнаць жыццёвае пакліканне?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
Няма чалавека без паклікання. Як адкрыць свой шлях? На чым засяродзіцца, а чаго не рабіць? Выбар у жыцці заўсёды звязаны з рызыкай, уласнай адказнасцю і наступствамі, а перадусім з адсутнасцю пэўных адказаў. Паглядзіце, як вы выбіраеце чалавека, з якім хочаце пражыць сваё жыццё: не ведаеце, што будзе на шляху, з чым сустрэнецеся, вядома, вы самі павінны клапаціцца аб гэтай прыгожай любові і кожны дзень развіваць яе ды песціць. Што тычыцца любога паклікання, кожны адчувае дзесьці ў сэрцы, дзе яго месца. Адзіная праблема ў тым, ці дае ён сабе час і прастору, каб разглядзець гэта.
Дырэктар нацыянальнага “Карытас”: “Мы паказваем бежанцам з Украіны, што мы не ворагі”
Актуальна - Інтэрв'ю
Падчас Вялікага посту ККББ абвясціла, што з’явілася магчымасць аказваць дапамогу бежанцам “з ахопленай баявымі дзеяннямі тэрыторыі Украіны”. Біскупы заахвочвалі ладзіць збор дапамогі праз “Карытас”. З кс. Андрэем Аніскевічам, дырэктарам “Карытас Беларусь”, размаўляем пра тое, як праходзіць гэтая акцыя, аб яе першых выніках і актыўнасці беларусаў у справе дапамогі ўкраінцам.Чытаць цалкам: Дырэктар нацыянальнага “Карытас”: “Мы паказваем бежанцам з Украіны, што мы не ворагі”
Лапеніца: разбураная святыня
Гісторыя - Парафіі і святыні
Адшукаць неадбудаваны храм на тэрыторыі Гродзеншчыны не так і проста, але і тут яны сустракаюцца.
Дазволіць прымірэнню перамагчы над падзелам
Актуальна - Слова рэдактара
Чарговы раз у жыцці мы можам адсвяткаваць урачыстасць Уваскрасення Пана. І хоць штогадова адзначаем гэтыя святы, абставіны заўсёды розныя, заўсёды новыя. Мы жывём у смутныя часы і не ўпэўнены ў заўтрашнім дні, назіраючы за тым, што адбываецца з нашым братнім народам ва Украіне.Перад абліччам гэтых падзей застаецца нешта пэўнае, непахіснае, тое, што не залежыць ад лёсу гісторыі – праўда пра ўваскрасенне Езуса Хрыста. Гэты факт з,яўляецца для ўсіх нас арыенцірам, мерай, па якой мы павінны ацэньваць сваю гісторыю.
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры, дарагія Вернікі нашай дыяцэзіі!
Актуальна - Пастырскае Слова
“Я – уваскрасенне і жыццё.Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць” (Ян 11, 25–26).
Дарагія Вернікі нашай дыяцэзіі!
Чытаць цалкам: Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры, дарагія Вернікі нашай дыяцэзіі!
Бог прысутны ў нашай рэчаiснасцi
Актуальна - Інтэрв'ю
Уваскрасенне Езуса Хрыста, гiстарычнай фiгуры, а таксама Бога, як верым мы, хрысцiяне, адбылося больш за дзве тысячы гадоў таму. Разам са змёртвыхпаўстаннем успамiнаем, што Езус цярпеў: фiзiчна, псiхiчна, духоўна.З днём нараджэння, “Слова Жыцця”!
Гісторыя - Юбілей
Здаецца, толькі ўчора адзначалі 20-гадовы юбілей газеты, узгадваючы разам з рэдактарам-заснавальнікам пачаткі выдання, як надышла чарговая прыгожая дата – 25-годдзе “Слова Жыцця”. За апошні перыяд газета “прыхарашылася” знешне – з новага сезона 2020 года пачала выходзіць у адноўленым выглядзе: больш стрыманым, а разам з тым і больш стылёвым. Выданне таксама ўзбагацілася ўнутрана: уздымаліся вострыя тэмы, распавядаліся жыццёвыя гісторыі, раскрываліся духоўныя пытанні і даваліся практычныя парады.Не ненавідзець – гэта ласка
Актуальна - Інтэрв'ю
З назарэтанкай з Жытоміра паразмаўлялі пра сённяшнюю рэчаіснасць сясцёр ва Украіне. Пра сірэны, бутэрброды патрабуючым, людскую салідарнасць, пераасэнсаванне веры і прабачэнне. Асаблівым чынам затрымаліся на апошнім. “Прабачэнне павінна стаць нашым рашэннем, выбарам”, – сказала с. Францішка.За што трэба дзякаваць Богу?
Роздум - На шляху да святасці
Каб абнаўляцца розумам, каб больш набліжацца да самога сябе, да Бога і да іншых людзей, нам неабходна змяніць сваю перспектыву бачання: змяніць нараканне на падзяку.Пальмовая нядзеля ў гродзенскай катэдры
Актуальна - З жыцця Касцёла
10 красавіка, у нядзелю Мукі Пана, якая распачынае Вялікі тыдзень, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў св. Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.Біскуп адзначыў важнасць Пальмовай нядзелі, якая нагадвае пра ўезд Езуса ў Іерусалім, каб там памерці ды ўваскрэснуць, і распачынае святкаванне пасхальнай таямніцы. Іерарх заклікаў перажыць Вялікі тыдзень, які распачынаецца ў Пальмовую нядзелю, годным і належным чынам.
Паўсюдны Касцёл (37)
Актуальна - Варта ведаць

† Партугалія. Сусветным дням моладзі ў Лісабоне па традыцыі будуць папярэднічаць Дні моладзі ў дыяцэзіях. Як паінфармаваў арганізацыйны камітэт форуму, яны пройдуць 26–31 ліпеня 2023 года. Пілігрымы змогуць лепш пазнаёміцца з мясцовым Касцёлам і правесці час з жыхарамі Партугаліі напярэдадні галоўных падзей Сусветных дзён моладзі ў 17-ці дыяцэзіях гэтай краіны. Пасля самастойнага выбару дыяцэзіі і папярэдняй рэгістрацыі пілігрымы будуць запрошаны прыняць удзел у духоўнай і культурнай праграме, падрыхтаванай кожнай дыяцэзіяй.
Як дапамагчы чалавеку, які трапіў у секту?
Роздум - Дапамагчы добрай радай
Адразу хачу сказаць, што я разглядаю секту як залежнасць. Апынуўшыся ў секце, чалавек губляе ўнутраную свабоду, надзявае розныя маскі рэлігійных заблытанняў, з якіх ужо не можа вырвацца самастойна, таму яму патрэбна дапамога. Часам дастаткова падтрымкі кагосьці блізкага, але часцей за ўсё сітуацыі бываюць настолькі складанымі, што патрабуецца дапамога спецыяліста.Наступныя артыкулы...
Старонка 7 з 300:
Літургічны каляндар
![]() | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 60 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.





