ГРОДНА
Пятніца,
27 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Праз церні да зорак

Роздум - Выплыві на глыбіню

Кл. Аляксандр Шыманскі, алюмн 3 курса Гродзенскай ВДС Паходзіць з парафіі Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў МінскуЦяжкасці ў маім жыцці з’яўляюцца як ласкай, так і любоўю Бога, бо дзякуючы ім узмацняецца вера.
Пра паліканне
    Аб святарстве я разважаў з самага дзяцінства. Але сваім думкам не надаваў сур’ёзнага значэння, бо ўсе мае браты і сёстры таксама хацелі прысвяціць жыццё Богу. У кляштар ці семінарыю ніхто не паступіў, і я прыйшоў да высновы, што жаданне стаць святаром – вынік набожнага каталіцкага выхавання. Мая сям’я рэгулярна збіралася на вячэрняй малітве, заўжды наведвала касцёл.

Чытаць цалкам: Праз церні да зорак

 

Бог прызначае лёс чалавеку ад нараджэння?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Згодна з Божым словам, “гэта добра і прыемна ў вачах Збаўцы нашага, Бога, які хоча, каб усе людзі былі збаўленыя і дайшлі да пазнання праўды” (1 Цім 2, 3–4). Добрая навіна! Сэнс жыцця, прызначаны кожнаму чалавеку Богам, – быць збаўленым. Гэта азначае, што Нябесны Айцец спрыяе нам ва ўсім, каб дайшлі да мэты, прызначанай Ім.
У сваёй дабрыні Стварыцель не толькі прадвызначае, але таксама робіць нас здольнымі дасягнуць збаўлення.

Чытаць цалкам: Бог прызначае лёс чалавеку ад нараджэння?

 

Бог звяртаецца да чалавека праз Біблію

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач! Ці любіш Ты атрымліваць лісты або паведамленні? Сёння я хачу распавесці пра ліст, які для мяне і для кожнага чалавека напісаў самы дарагі на свеце Айцец – Пан Бог. Гэты цудоўны ліст называецца Святое Пісанне, або таксама Біблія.
Біблія з’яўляецца святой кнігай, таму што яе аўтар – сам Бог. Але Ён выбраў яшчэ аўтараў-людзей, якія пад натхненнем Святога Духа запісалі словы Усемагутнага. У Бібліі Бог паступова адкрываецца чалавеку, паказвае яму сваю вялікую любоў і крок за крокам вядзе да сябе. З аднаго боку, Святое Пісанне адрасавана ўсім людзям, якія жывуць на зямлі, а з іншага – скіравана кожнаму з нас асабіста. Гэта Божае Адкрыццё, якое з’яўляецца асноўнай крыніцай веры. Усе, хто чытае або слухае Божае слова, маюць жывы кантакт з Панам.

Чытаць цалкам: Бог звяртаецца да чалавека праз Біблію

 

Жыццё ўпоўні

Актуальна - Інтэрв'ю

konserkowani12 лютага молімся за тых, хто нястомна нясе варту нябеснаму айцу, да каго можам у любы час звярнуцца з просьбай аб малітве з упэўненасцю, што яна будзе прамоўлена. Манаскія асобы – адданыя слугі Бога і бліжняга, жыццё якіх заўсёды застаецца для нас таямніцай.
З нагоды Дня кансэкраванага жыцця маем магчымасць у чарговы раз крыху наблізіцца да спасціжэння паклікання да манаства. Пра насычанасць жыцця ў кляштары распавядае с. Філатэя Ціхановіч CSFN.

Чытаць цалкам: Жыццё ўпоўні

 

Варта ведаць (159)

Актуальна - Варта ведаць

☞ За апошні год у Еўропе (пераважна ў Заходняй) адбылося амаль 3 тысячы нападаў на хрысціянскія культавыя месцы: святыні, могілкі, помнікі, скульптуры і інш. Пра гэта паведаміла Папская фундацыя “Дапамога Касцёлу ў нястачы” (ACN), указваючы, што ў сярэднім 5 такіх падзей здараліся штодня. Большасць выпадкаў зарэгістравана ў Францыі і Германіі. Арганізацыя таксама паведамляе, што, улічваючы колькасць нападаў на хрысціян, 2019 год можна лічыць “годам пакутнікаў”.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (159)

 

Св. Ян Павел ІІ блізкі кожнаму з нас

Актуальна - З жыцця Касцёла

Падчас урачыстага асвячэння таблічакУ вёсцы Макараўцы, размешчанай на паўночны захад ад Вялікай Бераставіцы, ёсць шмат дамоў, пазначаных на фасадзе крыжом, а галоўная вуліца носіць імя св. Яна Паўла ІІ. Гэта красамоўны выраз пашаны і вялікай любові да Святога Айца. Мясцовыя вернікі падкрэсліваюць, што шмат чым абавязаны гэтаму вялікаму чалавеку, і цешацца, таму што сталі сведкамі часу, калі Папа паляк, любімы ўсім светам пры жыцці і пасля смерці, кіраваў Апостальскай Сталіцай.
Жадаючы гаварыць аб узнікненні вуліцы Яна Паўла ІІ у Макараўцах, мусім звярнуцца да гісторыі гэтай мясцовасці. Калісьці тут была маленькая вёска пры двары Уснар. Паступова паўстаў касцёл, таму парафію называлі уснарскай. Пасля ІІ Сусветнай вайны ў будынку двара арганізавалі школу, пазней – амбулаторыю. З часам, калі за ім перасталі сачыць, быў разрабаваны і знішчаны. А Макараўцы разбудоўваліся…

Чытаць цалкам: Св. Ян Павел ІІ блізкі кожнаму з нас

 

Апытальнік на падставе прац камісій І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі (3)

Актуальна - Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Камісія па справах душпастырства
  сем’яў і сужэнстваў

    1. Якія формы душпастырскай дзейнасці з сем’ямі існуюць у Вашай парафіі (пералічыце группы або таварыствы)?
    2. Хто займаецца душпастырствам сем’яў (святар / манахіня / свецкая асоба)?
    3. Якія напрамкі душпастырскай дзейнасці з сем’ямі Вы лічыце больш неабходнымі (маладыя сем’і, сем’і сталага ўзросту, несакраментальныя саюзы і інш.)?
    4. Ці праходзіць у Вашай прафіі падрыхтоўка да сакраманту сужэнства (калі так, то як яна адбываецца)?
    5. Ці лічыце неабходным задзейнічанне ў душпастырстве сем’яў кваліфікаваных асоб? Каго б маглі параіць?

Чытаць цалкам: Апытальнік на падставе прац камісій І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі (3)

 

Любіць і быць побач

Актуальна - Інтэрв'ю

31 студзеня – літургічны ўспамін св. Яна Боско
Дзякуючы пастырскаму вопыту заснавальніка таварыства салезіян кс. Яна Боско (1815–1888) Касцёл па-новаму зірнуў на выхаванне маладога пакалення. Пра ўнікальную сістэму практычнага душпастырства моладзі распавядае біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, старшыня Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
– Эксцэленцыя, якая сёння, на Вашу думку, моладзь?
    – Сучасная моладзь жыве ў складанай рэчаіснасці, дзе неабходна адрозніваць дабро ад зла. Усё можа быць размытым, таму маладыя людзі часам не ведаюць, дзе праўда, а дзе фальш. Змяняюцца прынцыпы, традыцыі, погляды… І не заўсёды да лепшага і карыснага. Нават пытанні веры сёння рэлятывізаваны, і ўсё часцей гаворыцца пра тое, што кожны “бог”, якога выдумляе сабе чалавек, роўны Адзінаму Богу. Індывідуальным выдумкам надаецца такое ж значэнне, як і рэлігіям паўсюдна прызнаным і выпрабаваным пакаленнямі.

Чытаць цалкам: Любіць і быць побач

 

Слова для Жыцця (201)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Божы люд добра адчувае розніцу паміж уладай нейкай асобы і ласкай намашчэння. “Ты ідзеш спавядацца ў грахах да гэтага чалавека?”. “Але я маю на ўвазе Бога. Кропка. Маю на ўвазе Езуса”. Гэта мудрасць нашага народу, які столькі разоў прымае многіх непаслядоўных пастыраў, падобных да кніжнікаў. Прымае таксама хрысціян, якія кожную нядзелю ходзяць на св. Імшу, а потым жывуць, як язычнікі. Людзі кажуць: “Гэта разбэшчанасць, адсутнасць адзінства”. Колькі зла ўчыняюць непаслядоўныя хрысціяне, якія не даюць сведчання, і непаслядоўныя пастыры, шызафрэнічныя, якія не даюць сведчання!
    Малюся, каб усе ахрышчаныя мелі ўладу, якая не заключаецца ў раздаванні загадаў ці падпарадкоўванні сабе іншых, але праз паслядоўнасць.
Фрагмент гаміліі падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане, 14.01.2020 †

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (201)

 

Як дапамагчы чалавеку ў духоўным крызісе?

Роздум - Дапамагчы добрай радай

Дк. Яўген АмасёнакСёння цяжка ўявіць сабе кагосьці, хто б ніколі не перажываў такія моманты, калі здаецца, нібы ўсё, што да гэтай пары было фундаментальным і найбольш каштоўным у жыцці, рушыцца на вачах. Духоўны крызіс, а менавіта аб ім пойдзе гаворка, звычайна носіць негатыўны характар, таму што кожны з нас імкнецца да пэўнай стабільнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні, пачуцці душэўнага супакою. Мы вельмі часта молімся ў гэтых інтэнцыях і называем такі парадак Божым бласлаўленнем. Таму можа здавацца, што крызіс веры – нешта супрацьлеглае нармальнаму духоўнаму стану.
Некаторыя схільны ўспрымаць крызіс як катастрофу ледзь не сусветнага маштабу. На самой справе, гэта неабходны і надзвычай каштоўны этап у духоўным станаўленні кожнага чалавека. У першую чаргу, гэта магчымасць. Самае каштоўнае, што маем, развіваецца пры дапамозе крызісаў: наша асабовасць, адносіны з людзьмі навокал, светапогляд. Іншымі словамі, маецца на ўвазе магчымасць за кароткі час зрабіць радыкальныя змены ў поглядах на штодзённасць, разбурыць прывычныя жыццёвыя ўстаноўкі, якія абмяжоўваюць духоўнае развіццё, а разам з тым глыбей пазнаць сябе і свае адносіны з Богам.

Чытаць цалкам: Як дапамагчы чалавеку ў духоўным крызісе?

 

Ці існуе розніца паміж чорнай і белай магіяй?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Чалавек, які свядома займаецца магіяй альбо карыстаецца паслугамі магаў, варажбітак і да т. п., здзяйсняе смяротны грэх, а ён нішчыць Божую любоў у чалавечым сэрцы і адштурхоўвае ад Айца праз цяжкае парушэнне Яго закону. У першай Божай запаведзі сцвярджаецца: “He май іншых багоў, апроч Мяне”. Таму той, хто звяртаецца да чараўнікоў, варажбітаў, акультыстаў, “святых” людзей, бабак і г. д., каб пазнаць сваю будучыню, аздаравіцца альбо выканаць нейкія магічныя рытуалы, здзяйсняе цяжкі грэх супраць веры.

Чытаць цалкам: Ці існуе розніца паміж чорнай і белай магіяй?

 

Пакліканне да кансэкраванага жыцця

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач! 2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана. Гэты дзень таксама з’яўляецца Днём кансэкраванага жыцця. Яго ў 1997 годзе ўстанавіў св. папа Ян Павел ІІ для асаблівай малітвы за людзей, якія прысвяцілі сябе служэнню Богу і людзям.
Сёстры і браты, падобна Езусу ў Іерусалімскай святыні, ахвяруюць сябе Пану, адказваючы на пакліканне да кансэкраванага жыцця. Напэўна, можа ўзнікнуць пытанне: чым жа з’яўляецца гэтае пакліканне? Каб зразумець сутнасць дадзенага паняцця, прапаную Тваёй увазе маленькую гісторыю з жыцця.

Чытаць цалкам: Пакліканне да кансэкраванага жыцця

 

Старонка 56 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  96

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.