ГРОДНА
Пятніца,
27 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Пра малітву, унутраную свабоду і вобраз Бога

Роздум - На шляху да святасці

“Чалавек пакліканы да свабоды” – словы з прамовы папы Яна Паўла II падчас яго візіту ў Германію ў 1996 годзе. Калі духоўна сябе занядбаць, па дарозе ўлезці ў парачку залежнасцей, можна перастаць адчуваць унутраную свабоду. Вялікі пост нагадвае чалавеку пра яго вольную волю, прапануе магчымасць вярнуць сабе свядомасць свабоды, адчуць сябе свабодным.
Справа ў нашай галаве
    Як здабыць пачуццё свабоды, калі малітва – гэта прымус? Таксама і міласціна, а пост – тым больш? Паўсюль слова “трэба”: трэба маліцца, трэба даваць мілаcціну, трэба посціць. Справа ў перспектыве, з якой глядзiм на гэтыя тры элементы. Прымус, няволя цi свабода – усё ў нашай галаве. Калі малітва, міласціна і пост асацыіруюцца перш за ўсё з прымушэннем да чагосьцi, з тым самым “трэба”, то гэта выключна наша бачанне i разуменне (і часткова спадчына ад тых, кім былі навучаны). Аднак нават абмежаванні могуць быць звязаны са свабодай. Самаабмежаванне – гэта выбар. Толькі свабодны ўнутрана чалавек у стане рабіць свядомы выбар, напрыклад, адмовіць сабе ў чымсьці. Хто не залежыць ад тытуню, можа не паліць, калі нарвуецца; хто не залежыць ад алкаголю, можа не піць, святкуючы штосьці. Унутрана свабодны чалавек упэўнены ў сабе і не пускае плётак.
    Любая форма посту абнажае ўзровень унутранай свабоды асобы. Гэта адмова не для самой адмовы, а каб звярнуць увагу на нешта больш глыбокае, нематэрыяльнае ў сабе і ў свеце.

Чытаць цалкам: Пра малітву, унутраную свабоду і вобраз Бога

 

Што есць Папа ў Вялікім посце?

Актуальна - З жыцця Касцёла

7 цікавых фактаў з Ватыкана
1. Меню для Святога Айца на 40-дзённы перыяд посту ствараецца значна раней. Са стала цалкам знікаюць дэсерты, што з’яўляецца для папы Францішка вялікай ахвярай, таму што ён вельмі любіць торты і прысмакі, асабліва дульсэ дэ лечэ – крэм з каймака. Таксама Папа поўнасцю адмаўляецца ад віна, якое час ад часу ўжывае падчас абеду. Яшчэ Святы Айцец вядомы тым, што любіць піцу. У свой дзень нараджэння, акрамя торта, ахвотна з’ядае і традыцыйную італьянскую страву. Аднак падчас посту Папа адмаўляецца ад усіх кулінарных задавальненняў.

Чытаць цалкам: Што есць Папа ў Вялікім посце?

 

Пошук Божай волі са св. Ігнацыем Лаёлам

Роздум - З Богам праз штодзённасць

Доўгі час св. Ігнацый шукаў спаўнення толькі ўласнай волі. Хацеў здабыць вайсковую славу, поспех пры каралеўскім двары ды ў жанчын, марыў праславіць свой шляхецкі род і, магчыма, стаць у шэраг славутых продкаў, каб пра яго з гонарам апавядалі нашчадкі. І вось, пра яго, заснавальніка ордэна езуітаў, сапраўды апавядаюць амаль паўтысячы гадоў – не толькі ў сям’і Лаёла і нават не толькі ў краіне баскаў, але па ўсім свеце: хтосьці з захапленнем і ўдзячнасцю, хтосьці з варожасцю і непрыняццем. Але ўся гэтая славутасць “здарылася” з ім толькі таму, што выбраў Божую волю замест сваёй.

Чытаць цалкам: Пошук Божай волі са св. Ігнацыем Лаёлам

 

Бог акрыляе і натхняе ісці наперад

Роздум - Выплыві на глыбіню

Антон Тышко, алюмн 1 курса Гродзенскай ВДС Паходзіць з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім“Але тыя, хто спадзяецца на Пана, адновяць сілы, расправяць крылы, як арлы, пабягуць і не стомяцца, пойдуць і не знясіляцца” (Іс 40, 31). Калі я аддаю ўсё Богу ў спадзяванні на тое, што Ён дапаможа, адчуваю новыя сілы. Гэта ўздымае на духу.
Пра паліканне
    У дзяцінстве мяне непакоіў галаўны боль, я нават ляжаў у шпіталі. Гэты боль ніяк не праходзіў. Аднойчы мы з мамай паехалі ў Росіцу, дзе сустрэліся з а. Чэславам Курэчкам, які мяне хрысціў. Святар памаліўся, каб галаўны боль зышоў. І сапраўды, пасля гэтага выпадку ён мяне больш не турбаваў.
    Праз некаторы час я пачаў адчуваць голас Бога. Нястомна задаваўся пытаннем: “Куды Ён мяне кліча?”. Шмат разважаў і прыйшоў да высновы, што павінен ахвяраваць сябе Пану і пайсці тым шляхам, які для мяне падрыхтаваў любячы Айцец.

Чытаць цалкам: Бог акрыляе і натхняе ісці наперад

 

Хто можа прымаць сакрамант намашчэння хворых?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

У Кодэксе кананічнага права ясна гаворыцца: “Намашчэнне хворых можна ўдзяліць верніку, які дасягнуў магчымасці для ўсведамлення і знаходзіцца ў небяспецы смерці з-за хваробы ці старасці” (ККП 1004).
Катэхізіс Каталіцкага Касцёла сцвярджае: “Касцёл верыць і вызнае, што сярод сямі сакрамантаў існуе адзін, спецыяльна прызначаны для ўмацавання тых, хто змучаны хваробай – намашчэнне хворых. Гэтае святое намашчэнне хворых устаноўлена Хрыстом, нашым Панам, як сапраўдны сакрамант Новага Запавету, пра які ўзгадвае евангеліст Марк, таксама яго раіць вернікам і апостал Якуб, брат Пана” (ККК 1511).

Чытаць цалкам: Хто можа прымаць сакрамант намашчэння хворых?

 

Служыць сабою

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач! На працягу сваёй доўгай гісторыі Каталіцкі Касцёл займаўся дабрачыннасцю. Дапамогу, якую ён аказваў бедным, самотным і бяздольным, раней нярэдка называлі “карытас”. Само гэтае слова азначае любоў, братэрскую дапамогу і апеку. Цяпер жа так называецца дабрачынная арганізацыя, якая дзейнічае ў межах Касцёла. Дзейнасць “Карытас” вельмі важная, без яе Касцёл страціў бы давер у вернікаў: калі б толькі гаварыў, але нічога не рабіў. “Карытас” пакліканы да таго, каб аказваць людзям любоў і міласэрнасць.
Выдатным узорам дабрачыннасці з’яўляецца сам Пан Езус, які не толькі навучаў, але і дапамагаў людзям: аздараўляў, лячыў. Ён надалей вучыць, як быць побач з іншым чалавекам. Таксама і наша задача заключаецца ў дапамозе патрабуючым, прысвячэнні свайго вольнага часу, далучэнні да спраў міласэрнасці. Бескарыслівае служэнне дзеля іншых прыносіць задавальненне, надае сэнс жыццю, абараняе ад роспачы з-за пачуцця немагчымасці штосьці змяніць да лепшага.

Чытаць цалкам: Служыць сабою

 

Кожная ахвяра годная

Роздум - На шляху да святасці

26 лютага.
Папяльцовая серада.
Пачатак Вялікага посту
На працягу стагоддзяў перажыванне часу Вялікага посту мела розныя формы, але заўсёды тую ж самую мэту – пакаянне за грахі і з’яднанне з Панам.
Сёння некаторыя з велікапосных практык святых могуць нас шакіраваць.
    Пэўныя з прымяняемых імі спосабаў утаймавання душы і цела не абмяжоўваліся перыядам Вялікага посту і суправаджалі святых штодня. Напярэдадні пакаяннага перыяду разглядзім некалькі такіх прыкладаў, каб натхніцца ўзорам любові і адданасці Езусу.

Чытаць цалкам: Кожная ахвяра годная

 

Апытальнік на падставе прац камісій І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі (5)

Актуальна - Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Камісія па справах грамадскай дзейнасці і прававых адносін са свецкімі ўладамі
    1. Што Вы ведаеце пра сацыяльнае вучэнне Касцёла?
    2. Як разумееце выраз, што свецкія вернікі пакліканы да апостальскай місіі ў сучасным свеце?
    3. Ці заўважаеце пасіўнасць свецкіх вернікаў адносна спраў Касцёла ў грамадскім жыцці? Як схіліць людзей да большай адказнасці за грамадскія справы Касцёла?
    4. На чым павінна засноўвацца грамадская місія свецкіх католікаў у нашым, беларускім грамадстве?
    5. Што патрабуе ўвагі ва ўзаемаадносінах паміж Касцёлам і дзяржавай?
    6. Што ва ўзаемаадносінах паміж Касцёлам і дзяржавай Вы лічыце найбольш важным і патрэбным?

Чытаць цалкам: Апытальнік на падставе прац камісій І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі (5)

 

Слова для Жыцця (203)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
   “Шчаслівыя засмучаныя, бо яны будуць суцешаны” (Мц 5, 4)… Я часта казаў пра дар слёз і яго каштоўнасць. Ці магчыма любіць холадна? Ці магчыма любіць у сілу абавязку? Вядома, што не. Існуюць засмучаныя, якіх трэба суцешыць. Але ёсць таксама і суцешаныя, якіх трэба засмуціць, абудзіць. Гэта людзі, якія маюць каменнае сэрца і развучыліся плакаць. Трэба абудзіць тых, каго не кранае боль іншых…
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 12.02.2020

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (203)

 

Варта ведаць (161)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Прымаючы запрашэнне Прэзідэнта Рэспублікі Мальта, улад і Каталіцкага Касцёла ў краіне, Святы Айцец Францішак наведае астравы Мальта і Гоца. Ён стане 3-ім Папам, які здзейсніў візіт на Мальтыйскі архіпелаг. Першым Пантыфікам, які прыбыў на астравы, быў св. папа Ян Павел ІІ. Ён наведваў Мальту двойчы: у 1990 годзе і 2001 годзе. Папа Бенедыкт XVI быў на востраве з візітам у 2010 годзе. Апостальскае падарожжа ў Мальту папы Францішка запланавана на канец мая бягучага года.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (161)

 

Святая Кніга (2)

Актуальна - Інтэрв'ю

У мінулым нумары “Слова Жыцця” кс. канонік Аляксандр Мацкевіч, доктар біблійнай тэалогіі і выкладчык Святога Пісання ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, распавёў пра каштоўнасць чытання Бібліі і натхнёнасць яе тэкстаў. У працягу размовы – практычныя парады для вернікаў па спазнані Святой Кнігі.
– Біблія паўстала тысячагоддзі таму. Якім чынам яна ўпісваецца ў сучасную рэальнасць, захоўваючы актуальнасць і даючы адказы на хвалюючыя пытанні?
    – “Высыхае трава, вяне кветка, а слова Бога нашага трывае заўсёды”, – чытаем у Кнізе прарока Ісаі (Іс 40, 8). “Неба і зямля мінуць, а словы Мае не мінуць”, – гаворыць Езус (Мк 13, 31). “Слова Божае жывое і дзейснае […], здольнае судзіць думкі і намеры сэрца”, – піша аўтар Паслання да Габрэяў (Гбр 4, 12). Гэта толькі некаторыя з біблійных тэкстаў, якія падкрэсліваюць актуальнасць і нятленнасць Божага слова.

Чытаць цалкам: Святая Кніга (2)

 

Усвядоміць веліч асобы вялікага Папы

Актуальна - З жыцця Касцёла

Падчас працы над фігурай Яна Паўла ІІШэсць гадоў таму, 27 красавіка 2014 года, у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя адбылася важная падзея: была асвечана фігура св. Яна Паўла ІІ. Скульптуру ўсталявалі, каб ушанаваць памяць Папы, каб яна, як напамін пра абранніка Божага Провіду, была для вернікаў заклікам да спасціжэння і захавання яго вучэння.
Кс. канонік Ян Кучынскі, пробашч катэдры, узгадвае, што ідэя ўвекавечання асобы св. Яна Паўла ІІ у скульптуры ўзнікла задоўга да таго моманту, калі Пантыфік быў далучаны да ліку святых. Гродзенскія католікі спрабавалі раней рэалізаваць падобную ініцыятыву – паставіць помнік Святому Айцу каля аднаго з касцёлаў у горадзе над Нёманам, але не атрымалі на гэта дазвол з боку мясцовых улад.
    “Калі мы даведаліся, што папа Ян Павел ІІ будзе кананізаваны, вырашылі паставіць яго фігуру ў касцёле, – распавядае кс. Ян. – Хацелася, каб людзі памяталі пра святога чалавека, які так шмат зрабіў для Касцёла на Гродзеншчыне, каб маліліся праз яго заступніцтва, бо рабіў вялікія справы пры жыцці. Напэўна, як святы будзе рабіць яшчэ большыя – выпрошваць у Бога патрэбныя ласкі для вернікаў, каб яны маглі пазнаць веліч Усявышняга”.

Чытаць цалкам: Усвядоміць веліч асобы вялікага Папы

 

Старонка 54 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  96

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.