ГРОДНА
Пятніца,
27 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Каб “Прыпяць” не расцягнулася: коштам свайго жыцця

Актуальна - З жыцця Касцёла

26 красавіка прыпадае чарговая гадавіна з дня аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якая стала самай буйной у гісторыі ядзернай энергетыкі. Пра падзеі першых дзён пасля катастрофы і адзін з галоўных урокаў, які можна вынесці з трагедыі, распавядае ваенны хімік з Гродна Генадзь Марчук.
– Спадар Генадзь, распавядзіце, калі ласка, якім чынам Вы трапілі на месца аварыі на Чарнобыльскай АЭС у якасці ліквідатара?
    – Добра памятаю, што загад накіравацца ў Чарнобыль атрымаў перад самым Вялікаднем, які ў той 1986 год святкавалі 4 мая. Я служыў ва ўзброеных сілах у складзе трэцяй брыгады хімічнай абароны ў расійскім горадзе Кінешма. Гэта была адмысловая вайсковая частка, якая па сваіх прафесійных магчымасцях магла выконваць задачы па ліквідацыі наступстваў аварыі.

Чытаць цалкам: Каб “Прыпяць” не расцягнулася: коштам свайго жыцця

 

З каталіцкіх СМІ (209)

Актуальна - Прэса

catholicby2018Новая святыня
   Біскуп Алег Буткевіч наведаў маладую парафію ў Віцебску і блаславіў падмуркі касцёла.
Архітэктурныя формы святыні, якая ўзводзіцца ў гонар св. Ігнацыя Лаёлы, запраектаваны ў сучасным стылі. Малітоўная частка разлічана на 230 чалавек. Адміністрацыйны блок прадугледжвае размяшчэнне класаў і залаў для заняткаў. Будаўніцтва вядзецца за кошт ахвярадаўцаў. Аб’ект плануецца здаць для публічнага карыстання ў красавіку 2021 года. Парафія св. Уладзіслава ў мікрараёне Білева існуе ў Віцебску з 2008 года. Супольнасцю духоўна апекуюцца айцы езуіты.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ (209)

 

Калі не маю ўжо сіл, альбо што рабіць з праблемай знясілення?

Роздум - Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда, псіхолаг
Перш за ўсё, варта адзначыць, што да кропкі знясілення чалавек даходзіць паступова. Стан заняпаду сіл можна распазнаць у наступных выпадках: калі перагрузка працягваецца доўгі час і калі яна закранае кожную сферу жыцця. Як правіла, гэта суправаджаецца прыгнечанымі пачуццямі, гневам, раздражняльнасцю і да т. п. У некаторых развіваецца трывога, якую цяжка кантраляваць і якая часта прыводзіць да апантанасці, фобіі ці неўрозу.

Чытаць цалкам: Калі не маю ўжо сіл, альбо што рабіць з праблемай знясілення?

 

Як Касцёл ставіцца да тантра-джйоціш?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Вучэнне тантра-джйоціш – гэта традыцыйная дысцыпліна індыйскай культуры, або ведычная астралогія і астраномія (заснаваныя на святых кнігах Ведаў). Касцёл ставіцца з пашанай да вызнаўцаў іншых рэлігій, але забараняе католікам займацца падобнымі рэчамі. Чаму? Астралогія ўвогуле супярэчыць біблійнаму навучанню, прынамсі ў двух пытаннях, бо падтрымлівае веру ў штосьці іншае, а не ў Бога, а таксама з’яўляецца формай праслаўлення. Такія практыкі разыходзяцца з хрысціянскай верай.

Чытаць цалкам: Як Касцёл ставіцца да тантра-джйоціш?

 

Бог поўны міласэрнасці

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Аднойчы пэўнаму чалавеку прысніўся сон, нібыта ідзе па пляжы з Хрыстом, а на экране ночы прадстаўлены ўсе дні яго жыцця. Азірнуўшыся назад, чалавек убачыў, што кожны дзень яго вандроўкі адзначаны слядамі дзвюх пар ног на пяску. Дзесьці ён заўважыў толькі адну нітку слядоў. Гэта былі самыя складаныя дні жыцця: дні найбольшых клопатаў, страхаў і цярпенняў. Тады чалавек спытаў:

Чытаць цалкам: Бог поўны міласэрнасці

 

Хрыстос памёр, Хрыстос уваскрос, Хрыстос прыйдзе зноў!

Актуальна - З жыцця Касцёла

“Вербная нядзеля”, Сняжана ВіцецкаяГэта галоўная таямніца нашай веры, якую ўзгадваем і перажываем падчас Вялікага тыдня і Нядзелі Ўваскрасення Пана. Сучасны свет сумны і трывожны, таму, перш за ўсё, яму патрэбны любоў, супакой і радасць, якія даў уваскрослы Хрыстос. Няхай жа ўрачыстае “Алелюя”, якое неўзабаве прагучыць падчас Велікоднай літургіі з нашых вуснаў і ў сэрцах, прысутнічае ў кожным дні і кожным вымярэнні нашага жыцця.
Як рыхтуюцца да светлага свята Вялікадня вернікі ў Гродне?
    Чаму дзень радаснага напаміну пра перамогу вечнага жыцця над смерцю лічыцца найвялікшай падзеяй для хрысціян? Чаму так важна зрабіць крок насустрач Богу і звярнуцца да сваіх каранёў?

Чытаць цалкам: Хрыстос памёр, Хрыстос уваскрос, Хрыстос прыйдзе зноў!

 

Вялікдзень у цені эпідэміі

Актуальна - Слова рэдактара

 У апошнія дні складваецца ўражанне, што свет застыў. Свет, які ганарыцца шматлікімі дасягненнямі, засаромеўся бяссілля супраць пандэміі каронавіруса. Здавалася, што ўсё залежыць ад нас, што маем уладу над усім навокал... Хапіла літаральна некалькіх дзён – і ўжо не ведаем, што рабіць.
   Хтосьці аднойчы сказаў, што гэта не час дрэнны, а людзі ствараюць моду эпохі. Таму якімі будзем мы, такім будзе і наш час. Недастаткова перачакаць складаны момант. Ад таго, якія мы цяпер, будзе залежаць тое, якімі станем потым.

Чытаць цалкам: Вялікдзень у цені эпідэміі

 

Як католікі мабілізуюцца ў барацьбе з каронавірусам

Актуальна - З жыцця Касцёла

Са снежня мінулага года каронавірусная інфекцыя COVID-19 распаўсюдзілася на ўвесь свет і ахапіла каля 160-ці краін. Да сёння не вынайдзены эфектыўны сродак для яе лячэння. Маштабы пандэміі пашыраюцца… Шквал негатыўных звестак паўсюль. Падасца не да месца, але ці можна з гэтай сітуацыі вынесці якіясьці станоўчыя моманты? І як многія вернікі паводзяць сябе ў выключных абставінах?
Закрыццё святынь – часовая мера
    З-за пандэміі каронавіруса ў многіх краінах свету аб’яўлены каранцін, дзейнічае каменданцкі час. Людзі вымушаны знаходзіцца ў сваіх дамах. Дазваляецца пакідаць кватэры толькі на некалькі гадзін, каб набыць лекі і прадукты. А як жа духоўная ежа? Касцёл наведваць нельга?!
    Часова закрыты святыні ў Італіі, Іспаніі, дзе на сёння зафіксавана найбольшая колькасць заражаных каронавірусам. Для наведвальнікаў закрыты санктуарый Маці Божай Фацімскай у Партугаліі, базіліка св. Пятра ў Ватыкане, храм Гроба Гасподняга ў Ізраілі… У Польшчы дзейнічаюць “ліміты” на колькасць удзельнікаў Эўхарыстыі – да 5-ці чалавек. У сувязі з аб’яўленай пандэміяй у шматлікіх краінах рыхтуюцца праекты кшталту “Вялікдзень дома”. А зараз пытанне: у такіх суровых умовах вера людзей хутчэй аслабне або, наадварот, узмацніцца?

Чытаць цалкам: Як католікі мабілізуюцца ў барацьбе з каронавірусам

 

Айцец міласэрны, а эпідэмія…

Актуальна - З жыцця Касцёла

У сувязі з распаўсюджаннем пандэміі каронавіруса многія справы адышлі на другі план і здаюцца малазначнымі. Вірус забіў больш за 35 000 чалавек у свеце, што сее страх у сэрцах людзей. Веруючы чалавек пытаецца: “Дзе ва ўсім гэтым Бог? Ці эпідэмія – гэта Божая кара? Што рабіць?”.
Дзе Бог?
    Бог хоча, каб кожны чалавек і ўсё чалавецтва было з Ім і не аддалялася ад Яго. У блізкасці з Найвышэйшым крыецца мір, радасць і шчасце. І калі хтосьці адыходзіць ад Яго праз грахі, Бог прагне вяртання свайго любімага дзіцяці. Як дзейнічае Бог, лепш за ўсё тлумачыць добра вядомая прыпавесць Езуса пра міласэрнага айца і блуднага сына.
    Айцец дапускае адыход любімага дзіцяці, бо гэта яго добраахвотны выбар. Згаджаецца на грэшныя падзенні сына, на яго цярпенне і блуканні. Аддае частку маёмасці, хаця ведае, што той выкарыстае гэтыя дары няправільна: растраціць у распусных гулянках з блудніцамі і давядзе сябе да такога стану, калі ўсклікне: “Гіну!” (параўн. Лк 15, 17).

Чытаць цалкам: Айцец міласэрны, а эпідэмія…

 

Слова для Жыцця (206)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
   У  гэтыя дні вялікіх пакут у грамадстве прысутнічае шмат страху. Страх пажылых самотных людзей, якія знаходзяцца ў дамах для састарэлых ці шпіталях і не ведаюць, што можа здарыцца. Страх людзей без сталай працы, якія думаюць, як пракарміць сваіх дзяцей, і бачаць, як прыходзіць голад. Страх работнікаў сацыяльна важных сфер, якія дапамагаюць функцыянаваць грамадству і могуць захварэць. Страх прысуты ў кожным з нас. Кожны з нас ведае, чаго ён баіцца. Будзем маліцца да Пана, каб дапамог захаваць давер, заставацца цярплівымі і перамагчы страх.
Фрагмент гаміліі падчас ранішняй св. Імшы ў ватыканскім Доме св. Марты, 26.03.2020

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (206)

 

Варта ведаць (164)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Святы Айцец Францішак упаўнаважыў Кангрэгацыю Божага культу і дысцыпліны сакрамантаў выдаць дэкрэт з новымі інструкцыямі адносна цэлебрацыі Вялікага тыдня ў бягучым годзе. Яны прадыктаваны сітуацыяй, звязанай з пандэміяй каронавіруса. У Пальмовую нядзелю цэлебрацыя Успаміну ўваходу Пана ў Іерусалім павінна адбыцца ў сакральным будынку. Абрад абмывання ног у Вялікі чацвер падчас Імшы Вячэры Пана варта выключыць. Таксама трэба адмовіцца ад працэсіі ў канцы літургіі і пакінуць Найсвяцейшы Сакрамант у табернаклі. У гэты дзень святарам даецца выключны дазвол на цэлебрацыю св. Імшы без удзелу вернікаў. У Вялікую пятніцу адарацыя Крыжа праз пацалунак абмяжоўваецца выключна да цэлебранса. Пасхальная вігілія павінна цэлебравацца толькі ў катэдрах і парафіяльных касцёлах. Абрады, звязаныя з народнай набожнасцю, і працэсіі, якія ўзбагачаюць дні Вялікага тыдня і Пасхальнага Трыдуума, можна – у залежнасці ад ацэнкі дыяцэзіяльнага біскупа – перанесці на іншыя зручныя дні.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (164)

 

Уваскрасенне… ці веру ў гэта?

Роздум - На шляху да святасці

Калі думаю аб тым, што адбываецца вакол: пажары ў Аўстраліі, нашэсце саранчы ў Саудаўскай Аравіі, Афрыцы і Азіі, пандэмія каронавіруса, якая выйшла з Кітая і запаланяе Еўропу і ўсю зямлю, – здаецца, што наступае канец свету.
Узгадваюцца словы Езуса аб тым, што адбудзецца, калі Ён прыйдзе ў другі раз. “Будуць знакі на сонцы, месяцы і зорках, а на зямлі – трывога народаў і замяшанне ад гулу марскога хвалявання. Людзі будуць млець ад страху і ад чакання таго, што прыйдзе на свет, бо пахіснуцца нябесныя моцы. І тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці ў воблаку з моцаю і вялікай славаю. Калі ж гэта пачне адбывацца, тады выпрастайцеся і падыміце галовы вашыя, бо набліжаецца вашае адкупленне” (Лк 21, 25–28).
    Думаю, сёння кожны можа ўбачыць сябе ў гэтых словах пра людзей, якія млеюць ад страху. Але не на тым хацелася б засяродзіцца. Маю ўвагу прыцягнулі апошнія словы прыведзенага ўрыўка: “Калі ж гэта пачне адбывацца, тады выпрастайцеся і падыміце галовы вашыя, бо набліжаецца вашае адкупленне”. Уваскрослы Езус гаворыць нам, што ў хвіліны, калі ўвесь свет руйнуецца, Ён прыходзіць па нас, набліжаецца, каб забраць у дом на Небе, што падрыхтаваны для нас стагоддзі таму. Езус ужо перажыў усе пакуты свету, прайшоў праз смерць і ўваскрос з мёртвых, узяў на сябе ўсё зло, каб мы маглі пайсці за Ім да Айца, у Неба, да вечнага шчасця. Ён ужо перамог усё тое, што здаецца непераможным, пераадолеў усякае цярпенне, слёзы, адзіноту, роспач і смерць, а цяпер гатовы перамагаць у нас, у нашым жыцці, у нашых цяжкасцях.

Чытаць цалкам: Уваскрасенне… ці веру ў гэта?

 

Старонка 51 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  96

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.