ГРОДНА
Чацвер,
21 лістапада 2024 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Я пайшоў у краму па хлеб, а дадому прынёс дзве торбы...
Роздум - Дапамагчы добрай радай
Назва сённяшняга разважання вельмі часта сустракаецца ў жыцці многіх з нас. Прапаную засяродзіцца над эфектамі маніпуляцыі ў рэкламе і над тым, як рэклама ўплы- вае на нас.
Чытаць цалкам: Я пайшоў у краму па хлеб, а дадому прынёс дзве торбы...
Паўсюдны Касцёл (39)
Актуальна - Варта ведаць
† Германія. Клопат пра людзей, якія пакутуюць ад дэменцыі, і іх сваякоў – галоўная тэма сёлетняга нямецкага Экуменічнага тыдня на карысць жыцця. Яго адкрылі ў Лейпцыгу 30 красавіка 2022 года католікі і лютэране. Агульнанацыянальная кампанія праходзіла да 7 мая пад дэвізам “Пасярод жыцця з дэменцыяй”. Шматлікімі мерапрыемствамі Цэрквы прыцягвалі ўвагу да становішча людзей з гэтым сіндромам і іх сваякоў, а таксама садзейнічалі гуманнаму падыходу да іх. Падчас інаўгурацыйнага набажэнства ў лютэранскім храме св. Мікалая ў Берліне віцэ-старшыня нямецкага каталіцкага епіскапату біскуп Франц-Ёзэф Бодэ заявіў, што годнасць чалавека не залежыць ні ад яго здароўя, ні ад разумовых здольнасцей, ні ад магчымасці самавызначэння.
Адышоў у вечнасць ксёндз прэлат Ежы Лявінскі
Актуальна - З жыцця Касцёла
Прага неба
Літургія - Хрысціянскія традыцыі
Расставанні цяжкія. У момант, калі хтосьці з блізкіх нас пакідае, адчуваем пустату, разбітасць, адзіноту. Але ў той жа час мы больш выразна бачым, кім была асоба, з якой развітваемся. Мы ўсведамляем, што яна нам дала, чаму навучыла і колькі добрага пакінула пасля сябе. Адчуваем сябе яе спадчыннікамі. Яе дух становіцца часткай нашай ідэнтычнасці. Нешта заканчваецца, але таксама заўсёды нешта пачынаецца, адкрываецца нейкі новы этап.
Гледзячы на Марыю - не заблукаем!
Актуальна - Слова рэдактара
Молячыся літаніяй, трэба ўсведамляць, што гэта своеасаблівае пяшчотнае прамаўленне да Маці, прывітанне Яе мноствам імён. Такое наша звеставанне. Як арханёл Габрыэль, мы прыходзім на сустрэчу з Ёй з добрым словам. Такое стаўленне вельмі важнае. Гэтая літанія, якая апісвае Найсвяцейшую Маці, падобна на набор указальнікаў, што дазваляюць нам глыбей увайсці ў таямніцы Яе жыцця, пазнаць Яе і зразумець, наколькі Яна любіць нас.
“Годнасць жанчыны і яе пакліканне – спрадвечная тэма людской і хрысціянскай рэфлексіі”
Роздум - Хрысціянская думка
Дзень жанчын, 8 сакавіка, прайшоў, аднак май – месяц асаблівага ўспаміну Марыі, Маці Божай, жанчыны – таксама можа быць добрай нагодай для разважання над павагай да жанчын у гісторыі Каталіцкага Касцёла і яго асяроддзя.
Заставацца з Езусам
Літургія - Хрысціянскія традыцыі
Розныя дарогі вядуць да Бога. Часам яны звілістыя, поўныя складаных падзей. Аднак важна, каб у пошуках нашага Стварыцеля мы не здаваліся і не адмаўляліся.
“Будзем ехаць!” або Пра вандроўку Маці Божай па Беларусі
Актуальна - Інтэрв'ю
– Перэгрынацыя пачалася ў складаны для Беларусі перыяд: пандэмія, сітуацыя ў краіне, пажар у Будславе… Гэта і стала галоўным штуршком ініцыятывы. Народ патрабаваў духоўнага ўздыму. Адносна выбару марыйных абразоў – дык культ Маці Божай існаваў у нашай краіне з самага пачатку. Аб гэтым сведчаць усе іконы, што прымаюць удзел у перэгрынацыі. Яны ўсе датуюцца пачаткам XVII стагоддзя. З той пары да цудадзейных абразоў прыходзілі людзі і прыносілі свае малітвы. Існуюць кнігі, дзе запісаны і пацверджаны ўсе цуды, што адбыліся на Беларусі праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны.
Чытаць цалкам: “Будзем ехаць!” або Пра вандроўку Маці Божай па Беларусі
Паўсюдны Касцёл (38)
Актуальна - Варта ведаць
† Балівія. Балівійскі Касцёл выказвае шкадаванне ў сувязі са смерцю 42-гадовага а. Уілберта Дазы OFM і заклікае разабрацца ў злачынстве, якое адбылося ў парафіі св. Францішка ў Санта-Крус. Генеральны сакратарыят Канферэнцыі біскупаў Балівіі ў сваім паведамленні выказаў шкадаванне і жах з нагоды гэтага злачынства. “Мы просім як мага хутчэй правесці яснае і дакладнае расследаванне, якое прывядзе да высвятлення тых страшных падзей. Перад абліччам росту ў Балівіі культуры гвалту, забойстваў жанчын, рабаванняў, марадзёрства і адсутнасці бяспекі для грамадзян, мы заклікаем усіх балівійцаў дзейнічаць на карысць культуры міру, у якой усе змогуць жыць у братэрстве”, – гаворыцца ў паведамленні балівійскага епіскапату.
Рэзурэкцыя ў катэдры
Актуальна - З жыцця Касцёла
Ці будуць сёлета пілігрымкі?
Актуальна - З жыцця Касцёла
Пандэмія перарвала шматгадовую традыцыю пешых паломніцтваў у беларускія санктуарыі. Ужо два гады вялікія арганізаваныя пілігрымкі не ходзяць. Пытанне, ці адбудуцца паломніцтвы ў гэтым годзе, таксама застаецца адкрытым. “Чакаем рашэння біскупаў, але апошняе слова застаецца за ўладамі”, – кажуць кіраўнікі пешых груп.
Што Бог робіць з грэшнікамі?
Роздум - На шляху да святасці
Наступныя артыкулы...
Старонка 6 з 300:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 41 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.