ГРОДНА
Пятніца,
27 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Як лепш пазнаць сваё дзіця?

Роздум - Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда, псіхолаг
Большасць бацькоў упэўнены, што менавіта яны лепш за ўсё ведаюць сваіх дзяцей. Такое перакананне трывае да моманту, пакуль дзеці не здзівяць іх. Часцей за ўсё тады ад дарослых можна пачуць словы кшталту “мы не чакалі ад цябе такога”.
    Некаторыя бацькі прызнаюць, што ўсё ж не так добра ведаюць сваіх дзяцей. Прычына часцей за ўсё ў тым, што яны не выкарыстоўваюць штодзённыя нагоды, каб пабыць з дзіцём, паразмаўляць з ім, даведацца, аб чым думае і г. д. Хацелася б прыгадаць некалькі важных парад для бацькоў, каб іх адносіны з дзецьмі не былі падобны на руціну.

Чытаць цалкам: Як лепш пазнаць сваё дзіця?

 

Збаучая моц Найсвяцейшай Крывi Езуса Хрыста (2)

Роздум - На шляху да святасці

Дзеля свабоды вызваліў вас Хрыстос.
    Таму трывайце і не паддавайцеся ярму няволі!” (Гал 5, 1)
ПЕРАМОГА
   НАД Д’ЯБЛАМ

    Д’ябал, якi быў скiнуты на зямлю разам са сваiмi анёламi (параўн. Ап 12, 9), вякамі вядзе зацятую барацьбу за валоданне душой кожнага чалавека. Пякельныя панаванні, улады, гаспадары цемры, нябесныя духi злосцi (параўн. Эф 6, 12) у першую чаргу атакуюць веру i волю чалавека, таму што старадаўні цмок дасканала ведае, што не мае нiякай улады над асобай i нiчога не можа зрабiць таму, хто застаецца верны Богу i хоча Яму добраахвотна служыць.
    Менавiта дзеля таго, каб схапіць чалавека ў пастку i перацягнуць на ўласны бок, нячысты дух выкарыстоўвае сваю надзейную зброю: падман, фальшывае абвiнавачванне i “муцiць ваду”. Чым больш бруду вылье, тым большая магчымасць давясцi чалавека да сумненняў i роспачы. Мэтай заўсёды з’яўляецца развязванне сярод людзей буры эмоцый, сумненняў, нявер’я ва ўласную годнасць, чысцiню намераў iншага чалавека і нават самога Бога.

Чытаць цалкам: Збаучая моц Найсвяцейшай Крывi Езуса Хрыста (2)

 

Місія выканальная

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

У 20-гадовы юбілей выдання “Апэляў фацімскага паслання” прыгледзімся да асноўных просьбаў Найсвяцейшай Панны Марыі, перададзеных нам с. Луцыяй.
“Ты застанешся тут пэўны час”. Гэтыя словы пачула з вуснаў Марыі маленькая Луцыя. Маці Божая прыходзіла да трох фацімскіх пастушкоў на зялёным кавалку пашы, які належаў бацькам дзяўчыны, але толькі ёй дала магчымасць весці размову з сабой.
    Дзяўчына атрымала пэўную місію – павінна была стаць сведкай Неба сярод людзей і данесці ім галоўнае фацімскае пасланне: навяртанне і збаўленне сябе і бліжняга. Луцыя адказна выконвала даручэнне – гартавала ўласныя цноты, ахвяравала сваё жыццё Богу праз уступленне ў кляштар, а напрыканцы жыцця напісала кнігу, дзе ў дакладных кароткіх формулах прадставіла тое, да чаго заклікала Неба ў Фаціме.

Чытаць цалкам: Місія выканальная

 

Ці грэх дапамагаць бацькам па гаспадарцы ў нядзелю?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Дапамога бацькам – гэта клопат пра іх, які вынікае з натуральнага права. Гэтаму вучыць таксама Катэхізіс Каталіцкага Касцёла ў разважаннях пра IV Божую запаведзь: “Адносна бацькоў дзеці абавязаны выказваць пашану (сыноўнюю любоў), удзячнасць, пакору і паслухмянасць, садзейнічаючы такім чынам, а таксама праз добрыя адносіны паміж братамі і сёстрамі, узрастанню гармоніі і святасці ўсяго сямейнага жыцця.
    У выпадку, калі бацькі апынуліся ў беднасці, хваробе, адзіноце, старасці, дарослыя дзеці павінны дапамагаць ім маральна і матэрыяльна” (Кампендый ККК, 459).

Чытаць цалкам: Ці грэх дапамагаць бацькам па гаспадарцы ў нядзелю?

 

Адказнасць за сваё жыццё і за жыццё іншых

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач! Апошнім часам Каталіцкі Касцёл настойліва заклікае вернікаў, каб па магчымасці заставаліся дома і ўдзельнічалі ў набажэнствах праз інтэрнэт. Дзеля чаго гэта патрэбна? Увесь свет ахапіў каранавірус – страшэнная хвароба, якая нясе спусташэнне і смерць. У небяспецы заражэння знаходзіцца кожны чалавек. Лекаў, якія маглі б прадухіліць распаўсюджанне інфекцыі, на жаль, няма. І адзінае, што можа дапамагчы ўсім нам, каб не захварэць, – гэта захаванне неабходных мер засцярогі.

Чытаць цалкам: Адказнасць за сваё жыццё і за жыццё іншых

 

У маі з Марыяй: побач са Слугой і Каралевай

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Май – гэта месяц, калі сэрцы хрысціян радасна ўшаноўваюць Найсвяцейшую Панну Марыю праз адмысловыя малітвы і набажэнствы.
    Вернікі захапляюцца Мадоннай, даручаючы Ёй уласныя лёсы як Каралеве Неба.
Калі засяродзіцца над жыццём Марыі як зямной панны – якія мела рысы характару, аб чым думала, што адчувала – то можам усвядоміць, што Яна была простай жанчынай з цвёрдым унутраным стрыжнем. Давайце ўважліва прыглядзімся да адрэзкаў жыцця Марыі з Назарэта, каб яшчэ больш наблізіць Яе постаць.

Чытаць цалкам: У маі з Марыяй: побач са Слугой і Каралевай

 

Ян Павел II і Маці Божая

Гісторыя - Праз прызму пантыфікату святога Папы

Ян Павел ІІ ахвяраваў кулю  для фігуры МБ Фацімскай "Я ўвесь Твой, і ўсё маё Табе належыць. Прымаю Цябе ва ўсім, што маё. Дай мне Сэрца Тваё, Марыя. "
У 1958 годзе Караль Вайтыла быў прызначаны дапаможным біскупам Кракаўскай архідыяцэзіі. На яго гербе віднелася літара “М”, якая сімвалізавала адданасць Марыі. Дэвізам былі абраны словы “Totus Tuus” (“Цалкам Твой, Марыя”).
    Гэтыя ж словы прагучалі з вуснаў Яна Паўла II на самым пачатку яго пантыфікату. Адлюстраваліся яны і ва ўсім служэнні Папы-паляка. “Моцай гэтых слоў я змог прайсці праз досвед страшнай вайны, жудасную нацыстскую акупацыю, а пазней і праз іншыя складаныя пасляваенныя выпрабаванні, – скажа ён пазней у адной са сваіх прамоў. – Магчымасць прыняць Марыю ў свой дом, у сваё жыццё – прапанова для нас усіх”.

Чытаць цалкам: Ян Павел II і Маці Божая

 

Навучыцца ратаваць жыццё

Актуальна - З жыцця Касцёла

Няшчасныя выпадкі, траўмы і хваробы могуць здарыцца з намі раптоўна. Што рабіць у першыя секунды пасля тэрмічнага апёку? Што калі ўзніклі сутаргі альбо калі дзіця падавілася ці праглынула нешта небяспечнае? Мінімальнымі навыкамі рэанімацыі павінен валодаць кожны – гэта ў ідэале. Але на практыцы аказваць першую дапамогу сабе і іншым умеюць нямногія.
    Урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг Максім Таранцей упэўнены, што калі даць бацькам неабходныя веды і адпрацаваць іх на практыцы, можна знізіць працэнт дзіцячых захворванняў, інваліднасці і смяротнасці.
Дзейнічаць рашуча і без панікі
    Максім Таранцей – анестэзіёлаг-рэаніматолаг у 3-ім пакаленні. Працуе ў Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.

Чытаць цалкам: Навучыцца ратаваць жыццё

 

Слова для Жыцця (208)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Мы зграшылі супраць Зямлі і супраць нашых бліжніх, і, па сутнасці, супраць Стварыцеля, добрага Айца, які клапоціцца пра кожнага і жадае, каб жылі разам у адзінстве і дабрабыце… Пакліканы аднавіць адчуванне сакральнай пашаны да Зямлі, бо яна з’яўляецца не толькі нашым, але і Божым домам. Адсюль нараджаецца ўсведамленне таго, што стаім на святой зямлі.
    У гэты велікодны час аднаўлення адновім высілак, накіраваны на тое, каб любіць і цаніць цудоўны дар – Зямлю, наш супольны дом, і клапаціцца пра ўсіх членаў чалавечай сям’і. Як браты і сёстры, якімі з’яўляемся, будзем разам прасіць Нябеснага Айца: Спашлі свайго Духа і аднаві аблічча зямлі.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 22.04.2020

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (208)

 

З чалавекам да апошняга

Актуальна - З жыцця Касцёла

На 47-ым годзе жыцця адышоў у вечнасць кс. канонік Алег Дуль, пробашч парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску. Святар памёр у плябаніі ў перадапошнюю пятніцу Вялікага посту акурат у той час, калі мясцовыя вернікі адпраўлялі ў касцёле набажэнства Крыжовага шляху.
Я пайду!
    Кс. Алег нарадзіўся ў 1973 годзе ў в. Падгалішкі, якая належыць да парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Забалаці (дэканат Радунь). Будучы юнаком цвёрда вырашыў стаць святаром.
    “Кс. Алега я ведаў са школы, таму што паходзім з той самай парафіі, – узгадвае кс. кан. Ян Кучынскі. – Памятаю, як ксёндз пробашч вясной 1991 года паехаў асвячаць прыдарожны крыж у Падгалішках, роднай вёсцы кс. Алега. Пасля асвячэння сказаў, што цяпер настала рэлігійная свабода і што ў Гродне ёсць духоўная семінарыя: можа, хтосьці з моладзі пайшоў бы туды вучыцца. Тады Алег зрабіў крок уперад і сказаў: «Я пайду». На наступны дзень прыйшоў у касцёл, каб служыць на Імшы. Так распачалося наша сяброўства…

Чытаць цалкам: З чалавекам да апошняга

 

Варта ведаць (166)

Актуальна - Варта ведаць

☞ У сувязі з надзвычайнай сітуацыяй, выкліканай пандэміяй каранавіруса, Святы Айцец Францішак сумесна з Папскім камітэтам міжнародных эўхарыстычных кангрэсаў і Канферэнцыяй Біскупаў Венгрыі прыняў рашэнне аб пераносе 52-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса, запланаванага ў Будапешце ў верасні 2020 года, на верасень 2021 года. На чэрвень 2022 года перанесена Сусветная сустрэча сем’яў, на жнівень 2023 года – Сусветныя дні моладзі.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (166)

 

Маці Божая заклікае да ўзнагароджання за грахі

Актуальна - З жыцця Касцёла

Ва ўмовах пандэміі каранавіруса ўрачы і ўся служба аховы здароўя прысвячае сябе справе выратавання людзей, ставячы пад пагрозу нават уласнае жыццё. Толькі ў Італіі памерлі больш за 90 урачоў і некалькі дзесяткаў медсясцёр, а таксама больш за 100 духоўных асоб. Дзяржаўным парламентам належыць як мага хутчэй выключыць са сваіх Прававых кодэксаў пункты, якія адабраюць грахі і адхіленні. А што можам зрабіць мы?
Вялікая патрэба ва ўзнагароджанні
    Марыя, Маці Міласэрнасці, у сваіх аб’яўленнях, прызнаных Касцёлам, заклікае да экспіяцыі за грахі: да ахвяравання сваіх цярпенняў у інтэнцыі ўзнагароджання за грахі, да малітвы аб навяртанні грэшнікаў. Экспіяцыя, ці інакш узнагароджанне, заключаецца ў эфектыўным заступніцтве, так, каб няміласць, звязаная са злом, не ўпала на таго, хто яго ўчыніў. Правільна зразуметая экспіяцыя паказвае адкрытасць Бога, які шукае сродкаў, каб няшчасце, якое суправаджае грэх, не закранула грэшніка.

Чытаць цалкам: Маці Божая заклікае да ўзнагароджання за грахі

 

Старонка 49 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  96

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.