ГРОДНА
Нядзеля,
20 кастрычніка
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Свята Найдаражэйшай Крывi Пана

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

1 ліпеня 2020 г. у Базіліцы Агоніі на Аліўнай гары ў Іерусаліме падчас урачыстай літургіі ў гонар Найдаражэйшай Крыві Хрыста кусташ Святой Зямлі а. Франчэска Патан OFM рассыпаў на Скале агоніі пялёсткі чырвоных руж як сімвал крывавага поту Збаўцы
Да 1969 года 1 ліпеня з’яўлялася асаблівым днём святкавання Найдаражэйшай Крыві Збаўцы. Гэтая ўрачыстасць была ўстаноўлена ў 1849 годзе папам Піем IX. У 1933 годзе папа Пій XI узняў яе да рангу свят першага класа ў памяць 19-ці стагоддзяў, якія мінулі з часу праліцця Найсвяцейшай Крыві за чалавецтва.

Чытаць цалкам: Свята Найдаражэйшай Крывi Пана

 

З каталіцкіх СМІ (215)

Актуальна - Прэса

catholicby2018Час па сонцы
   У Салігорску на тэрыторыі касцёла св. Францішка недалёка ад брамы ўсталяваны сонечны гадзіннік.
Яго ствараў і праводзіў усе разлікі пробашч парафіі а. Сабеслаў Тамала OFM разам з вернікамі. У цэнтры гадзінніка змешчаны гноман, ад якога падае цень. Гэты цень і паказвае час. Нанесены на гадзінніку лацінскі надпіс гучыць: “Гэты цень праходзіць, як наша жыццё на зямлі”. Яшчэ адзін надпіс з’яўляецца дэвізам Ордэна Братоў Меншых: “Супакой і дабро”. Таксама на палатне выяўлены каардынаты Салігорска, герб горада і герб ордэна францысканцаў.
    Як адзначыў пробашч парафіі, у планах стварыць насценны і экватарыяльны гадзіннікі.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ (215)

 

Як выйсці з парнаграфічнай залежнасці?

Роздум - Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда, псіхолаг
Большасць з нас ведае, у чым заключаецца праблема парнаграфіі. Вядомы і наступствы ўдзелу ў ёй. Але мала інфармацыі пра тое, як дапамагчы чалавеку, залежнаму ад парнаграфіі.
    Спачатку варта вызначыць: прычына праблемы ляжыць на знешнім узроўні (напр. лёгкі доступ да парнаграфічных матэрыялаў, адсутнасць станоўчых мадэляў сексуальных паводзін у акружэнні, адсутнасць сямейных адносін) ці на ўнутраным (напр. парнаграфія становіцца адзіным спосабам стымуляваць выдзяленне такіх гармонаў, як эндарфіны ды адрэналін, і звязаныя з імі рэакцыі).

Чытаць цалкам: Як выйсці з парнаграфічнай залежнасці?

 

Распазнаванне: стан суцяшэння

Роздум - З Богам праз штодзённасць

У мінулым артыкуле мы спыніліся на тым, што чалавек, які імкнецца не грашыць і як мага лепш служыць Богу, ідзе “ад добрага да лепшага”, атрымліваючы дапамогу добрага духа. Самі правілы, такім чынам, уяўляюць сабой пэўны шлях: мы пачынаем яго праз навяртанне і разам з гэтай ласкай атрымліваем асаблівы стан душы, як цёплы хлеб на доўгую дарогу. Гэты стан св. Ігнацый называе духоўным суцяшэннем. Выкарыстоўваючы слова “суцяшэнне” як своеасаблівы тэрмін, ён зыходзіць са знаёмых усім перажыванняў радасці, блізкасці, узнёслага настрою, лагоднасці. Аднак удакладненне, што суцяшэнне менавіта духоўнае, звяртае ўвагу на паходжанне і мэту гэтых унутраных рухаў.

Чытаць цалкам: Распазнаванне: стан суцяшэння

 

Дыяцэзія развіталася з найстарэйшым святаром у Беларусі

Актуальна - З жыцця Касцёла

Смерць чалавека заўсёды з’яўляецца вялікім ударам для блізкага акружэння. Калі памірае святар, у жалобу пагружаецца ўся парафіяльная сям’я, для якой ён быў сапраўдным бацькам.
26 чэрвеня адышоў у вечнасць кс. прэлат Юзаф Трубовіч. Шлях яго жыцця доўжыўся амаль 95 гадоў, з якіх 64 ён правёў у святарстве. За гэты час кс. Юзаф стаў духоўным правадніком для шматлікіх вернікаў Гродна. Яго ведалі многія пакаленні людзей: адных хрысціў, іншым дапамагаў пры заключэнні сакраментальнага сужэнскага саюзу, а яшчэ для кагосьці быў пастаянным спаведнікам...

Чытаць цалкам: Дыяцэзія развіталася з найстарэйшым святаром у Беларусі

 

Наколькі разбуральная духоўная лянота?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Сярод 7-мі дрэнных звычак (заган), якія заглушаюць і зацямняюць сумленне, а таксама адкрываюць чалавека на зло і робяць яго схільным да граху па звычцы, Катэхізіс Каталіцкага Касцёла называе ляноту. Гэта свайго кшталту трывалыя адносіны да жыцця, нежаданне выконваць фізічныя, разумовыя альбо духоўныя намаганні. Прасцей кажучы, чалавек, апанаваны лянотай, марнуе, а нават забівае дадзены Богам час.

Чытаць цалкам: Наколькі разбуральная духоўная лянота?

 

Маці Божая, сустракай!

Актуальна - З жыцця Касцёла

Кожны з пілігрымаў вырушыў у дарогу з уласнымі інтэнцыямі. Пілігрымка была для іх нагодай для рахунку сумлення і абдумвання таго, што цешыць і непакоіцьСёлетнія ўрачыстасці ў Тракелях адбываліся ў незвычайных абставінах: не было чуваць радаснага спеву і малітвы супольнага шэсця паломнікаў. Аднак, нягледзячы на складанасці, выкліканыя пандэміяй, некаторыя пілігрымы прыбылі на штогадовы фэст у індывідуальным парадку. Дзякуючы іх рашучасці і адвазе санктуарый ажыў. Вернікі прасякнуліся надзеяй, што хутка ўсё вернецца на свае месцы.
Я належу да той катэгорыі людзей, для якіх год без пілігрымкі можна лічыць пражытым дарма. Як толькі стала вядома, што з-за каранавіруса пілігрымкі адмяняюцца, я вельмі засмуцілася. Але потым с. Марлена прапанавала паехаць да Маці Божай на веласіпедах. Шчыра кажучы, спачатку я вагалася, бо веласіпед – абсалютна не мой сродак перамяшчэння, тым больш, што я зусім нядаўна навучылася на ім ездзіць. Але жаданне пілігрымаваць было настолькі моцным, што перамагло мой страх, і я пагадзілася. Да нас далучылася таксама с. Вікторыя і яшчэ 2 свецкія асобы.

Чытаць цалкам: Маці Божая, сустракай!

 

Памолішся – і адразу палёгка на душы

Актуальна - З жыцця Касцёла

Раз на год у лясным гушчары каля вёскі Дубок, што ў Астравецкім раёне, раздаюцца гукі акардэона, пад якія льецца набожны рэлігійный спеў каля дзвюх соцень вернікаў.
    Такім чынам распачынаецца фэст у гонар Маці Божай Нястомнай Дапамогі (або Балеснай), пад імем якой сярод векавых дубоў узвышаецца капліца.

   Малітва з нетраў Зямлі
    “Лясная” святыня была пабудавана ў 1929 годзе мясцовымі вернікамі пад кіраўніцтвам кс. Рамуальда Дроніча, пробашча парафіі ў Жодзішках (да яе капліца належыць і дагэтуль). Тутэйшы люд, які заўсёды меў моцны культ Багародзіцы (да Першай сусветнай вайны ў мястэчку дзейнічаў касцёл Маці Божай Балеснай), абраў месца для будучай капліцы ў лясным масіве на кургане, недалёка ад ракі Віліі, каб схаваць святыню ад магчымых напасцяў і самім мець гарантаваны прытулак для супольнай малітвы.
    “На ўрачыстасці асвячэння капліцы сабралася каля 6-ці тысяч чалавек, – распавядае кс. Павел Калеснік, які служыць у жодзішскім касцёле на працягу апошніх амаль 20-ці гадоў. – Гэта і зразумела.
    У той час вёскі былі больш заселеныя, парафіі шматлюдныя. Сёння тая ж вёска Дубок налічвае ўсяго 3 хаты”.

Чытаць цалкам: Памолішся – і адразу палёгка на душы

 

Ян Павел ІІ і будучыня чалавецтва

Гісторыя - Праз прызму пантыфікату святога Папы

"jpiiЧалавек застаецца сам для сябе істотай незразумелай. Яго жыццё пазбаўлена сэнсу, калі яму не адкрыецца Любоў, калі ён не сустрэнецца з Любоўю, калі не дакранецца да яе і нейкім чынам не зробіць яе сваёй, калі не знойдзе ў ёй жывога ўдзелу."
На самым пачатку свайго пантыфікату папа Ян Павел II засяроджваецца над будучыняй чалавецтва, над праблемамі, з якімі яно сутыкаецца, і акрэслівае дарогу, па якой варта ісці. Сапраўдны шлях чалавека разглядае як пілігрымку праз жыццё да Айца, якім ён быў створаны.

Чытаць цалкам: Ян Павел ІІ і будучыня чалавецтва

 

Быць прыладай у руках Бога

Актуальна - З жыцця Касцёла

50 год святарстваМы не часта сустракаем на сваім шляху людзей з вялікім сэрцам, адданасцю і пакорай. Павінна вельмі пашанцаваць, каб паглядзець такой асобе ў вочы, каб, сустрэўшыся з ёю, спазнаць аўтэнтычнасць гэтых цнотаў і каштоўнасцей.
    Многія вернікі з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне асабіста знаёмы з а. Юзафам Гензам CSsR – чалавекам самаадданага служэння, выпраменьваючым радасць, адкрытым для іншых. Святар прываблівае пачуццём супакою, разважнасці, мудрасці.
Шлях да святарства
    Паважаны юбіляр паходзіць з Тарноўскай дыяцэзіі (Польшча). Нарадзіўся недалёка ад Тухава, дзе знаходзяцца марыйны санктуарый і духоўная семінарыя айцоў рэдэмптарыстаў.
    Хлопец выхоўваўся ў шматдзетнай сям’і. Акрамя яго, бацькі гадавалі яшчэ трох сыноў і пяць дачок. Маці пераважна займалася домам і гаспадаркай, а бацька быў пекарам.

Чытаць цалкам: Быць прыладай у руках Бога

 

Слова для Жыцця (212)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Езус – гэта мост, пантыфекс, памост паміж намі і Айцом. Езус паказвае Айцу свае раны, якія з’яўляюцца цаной нашага збаўлення. Майсей – гэта вобраз Езуса – заступніка, які моліцца за нас, просіць за нас.
    Майсей пабуджае маліцца з такім жа запалам, што і Езус, каб заступаліся за свет, памяталі, што, нягледзячы на ўсе свае слабасці, ён усё роўна належыць Богу. Усе належаць Богу: закаранелыя грэшнікі, самыя дрэнныя людзі, найбольш карумпіраваныя кіраўнікі з’яўляюцца Божымі дзецьмі, і Езус адчувае гэта і просіць за ўсіх. А свет жыве і развіваецца дзякуючы бласлаўленню праведніка, дзякуючы набожнай малітве, якую святы, справядлівы, заступнік, святар, біскуп, папа, свецкі чалавек, кожны ахрышчаны пастаянна ўзносіць за людзей, у кожным месцы і ў кожны перыяд гісторыі.
    Падумаем пра Майсея заступніка і калі ў нас з’явіцца жаданне кагосьці асудзіць, калі злуемся ўнутры. Раззлаванне робіць нам дабро, ёсць штосьці збаўчае ў гэтым, але асуджэнне не робіць дабра... Калі злуешся, што мусіш зрабіць? Ідзі, прасі за таго чалавека. Гэта нам вельмі дапаможа.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 17.06.2020

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (212)

 

Варта ведаць (170)

Актуальна - Варта ведаць

☞ У межах Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека створана спецыяльныя Камісія па надзвычайнай сітуацыі, выкліканай пандэміяй каранавіруса. Яна функцыянуе ў супрацоўніцтве з усімі структурамі Рымскай курыі і мясцовымі Касцёламі. Дзейнасць падтрымліваюць сусветныя інтэлектуальныя цэнтры, сярод якіх Джорджтаўнскі і Патсдамскі ўніверсітэты, Каталіцкі ўніверсітэт Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Мілане (Італія), міжнародная арганізацыя “World Resources Institute”. Задача ватыканскай камісіі па COVID-19 – падрыхтаваць будучыню Касцёла пасля пандэміі.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (170)

 

Старонка 45 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  73

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.